«ПлаSтфор­ма» 2013–2017: шлях са­му­рая

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

«ПлаSтфор­ма–2017»
З 2013-га — ча­су свай­го з’яўлен­ня — дзе­ціш­ча за­сна­ва­ль­ні­каў бе­ла­рус­ка­га андэ­граў­ндна­га тэ­атра Вя­час­ла­ва Іна­зем­ца­ва, Іны Асла­ма­вай і Аляк­сан­дра Це­бя­нь­ко­ва спак­ва­ля, але тры­ва­ла аста­лёў­ва­ла­ся ў куль­тур­най пра­сто­ры кра­іны.

 За пяць га­доў у ім удзе­ль­ні­ча­лі трыц­цаць два ка­лек­ты­вы, з іх двац­цаць адзін — бе­ла­рус­кі: ча­тыр­нац­цаць з Мін­ска, па два з Го­ме­ля, Грод­на і Ві­цеб­ска, адзін з Ма­гі­лё­ва; гас­ця­ва­лі тру­пы з Да­ніі, Літ­вы, Лат­віі, Рас­іі, Шве­цыі і Поль­шчы. Лек­та­ра­мі ды май­стра­мі ад­ука­цый­най пра­гра­мы, якая ла­дзіц­ца на фо­ру­ме, ра­бі­лі­ся пра­кты­кі пер­фор­ман­са і тэ­арэ­ты­кі су­час­на­га тан­ца з Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы, Фран­цыі. Пра­гра­мы «ПлаSтфор­мы», па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пад­лі­каў, па­ба­чы­ла ка­ля ся­мі з па­ло­вай ты­сяч гле­да­чоў.

Не­бла­гія ліч­бы для фес­ты­ва­лю, які фі­на­су­ецца то­ль­кі з про­да­жу квіт­коў і без ані­якіх спон­са­раў тры­ма­ецца ад­да­нас­цю ўдзе­ль­ні­каў: не­паў­тор­ны «community project», што збі­ра­ецца ту­тэй­шай артыс­тыч­най су­по­ль­нас­цю для сва­іх пі­ль­ных па­трэб, а твор­чы склад­нік за­ле­жыць то­ль­кі ад ка­ман­ды іні­цы­ята­раў! Ва­кол яго ўтва­ры­ла­ся атмас­фе­ра экс­пе­ры­мен­та­ль­нас­ці, якая ва­біць но­вых удзе­ль­ні­каў і сіл­ку­ецца на­ма­ган­ня­мі лі­да­ра ру­ху Вя­час­ла­ва Іна­зем­ца­ва: на вы­ні­ко­вай ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь за 2016 год «ПлаSтфор­му» ко­ль­кі раз згад­ваў Ула­дзі­мір Ры­лат­ка, пер­шы на­мес­нік ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, як ад­ну з са­мых яркіх падзей у тэ­атра­ль­най ку­ль­ту­ры су­час­най Бе­ла­ру­сі. За пяць га­доў існа­ван­ня «ПлаSтфор­ма» вы­яві­ла­ся моц­ным і ве­ль­мі сво­еа­саб­лі­вым фес­ты­ва­лем, што існуе на пры­нцы­пах са­ма­арга­ні­за­цыі. Зда­ецца, на­ват твор­чае кі­раў­ніц­тва фо­ру­му, пе­ра­жы­ва­ючы моц­ны брак гро­шай, та­ко­га вы­ні­ку не ча­ка­ла. Інша­га­род­нія артыс­ты пры­язджа­лі і пры­язджа­юць за свой кошт, за­меж­ныя — з да­па­мо­гай інсты­ту­цый і на­цы­яна­ль­ных гран­та­вых пра­грам. Для ад­мі­ніс­тра­цый­най да­па­мо­гі апош­нія два га­ды фэс­ту пад­стаў­ляе пля­чо дзяр­жаў­ны Цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў. Гля­дзім на за­да­чы 2013 го­ду: фар­ма­ван­не шы­ро­ка­га поля для раз­віц­ця су­час­на­га плас­тыч­на­га тэ­атра; прад­стаў­лен­не гле­да­чам но­ва­га і най­ноў­ша­га арт-прад­укту, для вы­ка­наў­цаў — маг­чы­масць за­явіць пра ся­бе, уба­чыць і аб­мер­ка­ваць з аўта­ра­мі, кры­ты­ка­мі і ад­мыс­лоў­ца­мі апош­нія спек­так­лі, сус­трэц­ца з прад­стаў­ні­ка­мі фес­ты­ва­ляў, па­чуць кам­пе­тэн­тныя вод­гу­кі. Усе гэ­тыя за­да­чы вы­кон­ва­юцца як мае быць: дзя­ку­ючы энту­зі­язму ўдзе­ль­ні­каў і аўта­ры­тэ­ту арга­ні­за­та­раў «ПлаSтфор­ма» існуе і пра­цуе на ка­рысць мас­тац­кай су­по­ль­нас­ці. І ўсё ж ці вар­та пра­екту ра­біц­ца спон­сар­скім? Каб то­ль­кі за спон­са­рам не стра­ціць аб­ліч­ча, ду­шу і ча­ла­веч­насць, пе­ра­тва­рыў­шы­ся ў свя­точ­ную і не­жы­вую віт­ры­ну...

Але як да­па­маг­чы з тран­спар­там інша­га­род­нім удзе­ль­ні­кам? Над­ара­юцца і форс-ма­жор­ныя аб­ста­ві­ны — ле­тась за ме­сяц да ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю ды­рэк­тар ад­на­го з мін­скіх тэ­атраў зня­нац­ку ад­мо­віў Вя­час­ла­ву Іна­зем­ца­ву, хоць па­пя­рэд­не па­га­дзіў­ся з усі­мі вы­мо­га­мі і про­сь­ба­мі. Да­вя­ло­ся пе­ра­но­сіць спек­так­лі ў НЦСМ, пры­ста­соў­ваць да там­тэй­шых умоў, аран­да­ваць не­абход­ныя пры­ла­ды... Да сён­ня Вя­час­лаў Іна­зем­цаў ві­нен за гэ­та не­ма­лыя гро­шы.

А ка­лі ка­лек­ты­вы ста­нуць рых­та­вац­ца да «ПлаSтфор­мы» за­га­дзя і са­ма­стой­на фар­ма­ваць вы­язныя бю­джэ­ты? Ка­лі не на­пі­нац­ца звыш сі­лы, не ска­каць вы­шэй за га­ла­ву, а вы­ка­рыс­тоў­ваць на­яўны рэ­сурс артыс­таў і сцэ­ніч­ных пля­цо­вак? Бо па­куль усё ро­біц­ца «на ка­лен­цы»: сё­лет­няя пра­гра­ма фо­ру­му ўба­чы­ла свет за два тыд­ні да па­чат­ку, тэх­ніч­ны­мі спра­ва­мі за­йма­ецца адзін-адзі­ны Вя­час­лаў Іна­зем­цаў, ка­арды­на­та­ры вы­кон­ва­юць хі­ба на­мі­наль­ныя фун­кцыі. Пер­лі­на тэ­атра­ль­на­га ру­ху Бе­ла­ру­сі не мае пра­цоў­най ка­ман­ды! Ча­му? З чым гэ­та звя­за­на? З надзвы­чай­най цяж­кас­цю пра­цы? З кі­раў­ні­чым сты­лем арга­ні­за­та­раў? З імкнен­нем да па­кут­ніц­тва?

Што да мас­тац­ка­га ўзроў­ню бе­ла­рус­кіх спек­так­ляў — удзе­ль­ні­каў «ПлаSтфор­мы», дык про­сяц­ца не­ка­ль­кі ці­ка­вых вы­сноў. Гля­дач ба­чыць ама­тар­скае мас­тац­тва або пра­фе­сій­нае? Ад­ка­заць не ў ста­не на­ват са­мі твор­цы. З фар­ма­ль­на­га бо­ку «ПлаSтфор­ма» скрозь са­ма­туж­ная: артыс­ты не ма­юць ад­па­вед­най ад­ука­цыі, ро­бяць па­ста­ноў­кі ў во­ль­ны час, пра­цу­юць... дзе то­ль­кі не пра­цу­юць! Тэ­атр тан­ца «Skvo`s dance company», флаг­ман айчын­на­га су­час­на­га тан­ца, скла­да­ецца з бух­гал­та­раў, эка­на­міс­таў і іншых прад­стаў­ні­коў раз­ма­ітых не­тэ­атра­ль­ных спе­цы­яль­нас­цей з пра­фе­сій­най актры­сай Во­ль­гай Сквар­цо­вай на ча­ле. Ты­по­вая ма­дэль ама­тар­ска­га тэ­атра. Але на­зваць тое, што яны ро­бяць, ама­тар­шчы­най?! Хто на­бя­рэц­ца сме­лас­ці за­лі­чыць у ама­тар­скія спек­так­лі плас­тыч­на­га тэ­атра «ІнЖэст» (да­рэ­чы, ка­лек­тыў мае афі­цый­нае зван­не «на­род­ны ама­тар­скі»)? І ў та­кой па­ра­дак­са­ль­най сі­ту­ацыі зна­хо­дзяц­ца ўсе бе­ла­рус­кія прад­стаў­ні­кі ру­ху фі­зіч­ных тэ­атраў. Не ма­юць дзяр­жаў­най пад­трым­кі, не вы­кон­ва­юць дзяр­ж­за­каз; не­ка­то­рыя не ве­да­юць, што та­кое ста­лае па­мяш­кан­не для рэ­пе­ты­цый (як бе­ла­рус­кі тэ­атр тан­ца «Karakuli»). У вы­пад­ку з су­час­ны­мі фі­зіч­ны­мі тэ­атра­мі тра­ды­цый­ны спо­саб ацэн­кі ўзроў­ню мас­тац­кай якас­ці не пры­дат­ны, бо яны ўся­ляк вы­бі­ва­юцца, вы­лом­ва­юцца з тра­ды­цый­най айчын­най тэ­атра­ль­най сіс­тэ­мы — па­чы­на­ючы з пра­фе­сій­най ад­ука­цыі ўдзе­ль­ні­каў ажно да фі­нан­са­вай ма­дэ­лі існа­ван­ня. Яны — прад­стаў­ні­кі не­за­леж­на­га тэ­атра са сва­імі асаб­лі­вас­ця­мі, і ка­лі га­вор­ка ідзе пра мас­тац­кую ацэн­ку, трэ­ба браць пад ува­гу то­ль­кі якасць вы­ка­нан­ня, ад­мет­насць і ве­дан­не тэх­нік сты­лю. Мож­на зра­біць вы­сно­ву, што наш фі­зіч­ны тэ­атр зна­хо­дзіц­ца на шля­ху да сва­ёй пра­фе­сі­яна­лі­за­цыі. Ка­лек­ты­вы дэ­ман­стру­юць доб­рае ва­ло­дан­не це­лам, асэн­са­ва­ную рэ­жы­су­ру, уцям­ныя сцэ­ніч­ныя вы­каз­ван­ні. На­конт змес­ту, дык не­маг­чы­ма не па­га­дзіц­ца з бе­ла­рус­кай да­след­чы­цай Свят­ла­най Ула­ноў­скай, якая кан­ста­туе не­да­хоп ары­гі­на­ль­ных ідэй. На­сам­рэч амаль усе спек­так­лі і пер­фор­ман­сы айчын­ных труп за­ся­ро­джа­ныя на аса­біс­тых пе­ра­жы­ван­нях і агу­ль­на­ча­ла­ве­чых пан­ятках, ня­гле­дзя­чы на моц­ную па­трэ­бу пра­цы з вос­трым са­цы­яль­ным кан­тэк­стам.

«ПлаSтфор­ма» зра­бі­ла­ся брэн­дам і ідэ­яй кштал­ту ўкра­інска­га «Зя­лён­ка-фэс­ту», на­за­па­сі­ла вя­лі­кі энер­ге­тыч­ны па­тэн­цы­ял, га­то­вы для вы­ка­рыс­тан­ня. Та­му вось не­ка­ль­кі пра­па­ноў па раз­віц­ці спра­вы.

Па-пер­шае, дос­вед пра­вя­дзен­ня фо­ру­му па­каз­вае, што вя­лі­кая ко­ль­касць за­меж­ных удзе­ль­ні­каў ад­цяг­вае ўва­гу гле­да­ча ад бе­ла­рус­кіх вы­ка­наў­цаў, да­да­ючы па­бы­то­вых і тэх­ніч­ных пра­блем. Мож­на за­ся­ро­дзіц­ца на ад­ным за­меж­ні­ку, які зро­біц­ца «раз­ынкай» фэс­ту і яго­ным экс­пер­там. За­пра­сіць і ўтры­маць та­ко­га гос­ця да­па­мо­гуць роз­ныя ку­ль­тур­ніц­кія інсты­ту­цыі і амба­са­ды, што пра­цу­юць у Бе­ла­ру­сі.

Па-дру­гое, ча­му б не ства­рыць «ля­ту­чы экс­пе­ры­мен­та­ль­ны дэ­сант» з су­пол­кі «ПлаSтфор­мы» для вы­сад­кі ця­гам го­да ў тым са­мым Грод­не на ба­зе драм­тэ­атра або ў Го­ме­лі ў Га­рад­скім цэн­тры ку­ль­ту­ры (на ба­зах ка­лек­ты­ваў Аляк­сан­дра Це­бя­нь­ко­ва і Іны Асла­ма­вай)? З вы­руч­кі мож­на фар­ма­ваць бю­джэт вы­ні­ко­вай «ПлаSтфор­мы», па­шы­раць ко­ла пры­хі­ль­ні­каў плас­тыч­на­га тэ­атра, пра­во­дзіць з імі на­ву­ча­ль­ную ра­бо­ту. Ка­лек­ты­вы атры­ма­юць на­леж­ны дос­вед вы­ступ­лен­няў на роз­най пуб­лі­цы і да­дат­ко­вы за­ро­бак.

Па-трэ­цяе, у фес­ты­ва­лю ёсць лі­дар, але ня­ма асобы, якая возьмецца ад­каз­ваць за да­лей­шы рух фі­зіч­на­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі (а та­кі рух па­трэб­ны, кі­раў­ні­кі тэ­атраў з гэ­тым па­га­дзі­лі­ся) і па­вя­дзе за са­бой су­поль­насць.

«ПлаSтфор­ма» сён­ня — гэ­та цэ­лая сіс­тэ­ма каш­тоў­нас­цей, што аб’­ядноў­вае не адзін дзя­ся­так ад­на­дум­цаў і вы­ма­гае да­лей­ша­га раз­віц­ця. Трэ­ба то­ль­кі не змар­на­ваць на­яўныя маг­чы­мас­ці.

Ула­дзі­мір ГАЛАК