«Рэ­не­санс»: 40 га­доў у джа­зе

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

Традыцыі і сучаснасць
Утры­маць пры жыц­ці твор­чы ка­лек­тыў ця­гам на­ват дзя­сят­ка га­доў бы­вае ня­прос­та. 1 кра­са­ві­ка ансамбль тра­ды­цый­на­га джа­за «Рэ­не­санс» з по­ўнай сур’ёзнас­цю мож­на па­він­ша­ваць з 40-год­дзем. Гэ­ты адзі­ны ка­лек­тыў айчын­на­га джа­за, што быў адзна­ча­ны Гран-пры між­на­род­на­га кон­кур­су, пра­цяг­вае вы­сту­паць з кан­цэр­та­мі, асаб­лі­ва не дба­ючы пры гэ­тым пра па­пу­ляр­насць.

Кан­цэр­тны дэ­бют «Рэ­не­сан­са» яшчэ пад на­звай «Ма­эстро дик­си­ленд» су­паў з ад­крыц­цём Мін­ска­га клу­ба ама­та­раў джа­за. Ця­гам мно­гіх га­доў на шмат­лі­кіх фес­ты­ва­лях у СССР най­перш ме­на­ві­та ён прад­стаў­ляў бе­ла­рус­кі джаз. А вось з ча­го ўсё па­чы­на­ла­ся, я рас­пы­таў Мі­ка­лая Лап­цён­ка — адзі­на­га ў ця­пе­раш­нім скла­дзе ансам­бля му­зы­ку, які вы­сту­паў у гур­це ад са­ма­га па­чат­ку.

— Па­ча­ло­ся ўсё ў сту­дзе­ні 1977 го­да, ка­лі ў ад­ным з па­ко­яў Па­ла­ца ку­ль­ту­ры МТЗ сус­трэ­лі­ся чац­вё­ра му­зы­кан­таў з мэ­тай раз­ву­чыць ад­ну ня­хіт­рую джа­за­вую ме­ло­дыю. Бра­ты Ся­мён і Марк Га­рэ­лі­кі (фар­тэ­пі­яна і тру­ба), трам­ба­ніст Ге­надзь Не­ві­дзюк і я. Для нас усіх гэ­та быў пер­шы дос­вед вы­ка­нан­ня тра­ды­цый­на­га джа­за. Па­зней да­даў­ся бан­джыст Ігар Чай­коў, які пры­вёў свай­го бра­та Ва­дзі­ма, ён ча­со­ва за­мя­ніў мя­не, бо мая ма­ла­дая жон­ка крыў­да­ва­ла, што я пра­па­даю на рэ­пе­ты­цы­ях. На сак­са­фо­не іграў Ге­надзь Яку­то­віч, бы­лі клар­не­тыст Ге­надзь Крэ­мер, кан­тра­ба­сіст Юрый Кор­чык. Гэ­тым скла­дам ансамбль дэ­бю­та­ваў і вы­ехаў на свой пер­шы джаз-фес­ты­валь у Куй­бы­шаў. Я ж вяр­нуў­ся за ба­ра­ба­ны ў кан­цы 1979 го­да.

Па­чы­наў са­ма­дзей­ны ка­лек­тыў са «зды­му» кам­па­зі­цый, якія бы­лі ра­ней вы­да­дзе­ны на ві­ні­ла­вых плыт­ках, так­са­ма му­зы­кі шчы­ра­ва­лі ў біб­лі­ятэ­ках у по­шу­ку лю­бых нот, пры­дат­ных для аран­жа­ван­няў пад свой склад. За ўзор бра­ла­ся му­зы­ка «Ле­нин­град­ско­го дик­си­лен­да». Ані­якай звы­ші­дэі не бы­ло: про­ста ха­це­ла­ся граць так, як ле­нін­град­скія ка­ле­гі. Пры­нцып ства­рэн­ня рэ­пер­ту­ару па­ля­гаў на на­ступ­ным: каб му­зы­ка бы­ла вя­сё­лая і доб­ра па­зна­ва­ль­ная і яе мож­на бы­ло ўклас­ці ў 16-так­та­вую струк­ту­ру. Бы­ло ня­прос­та, хоць бы та­му, што ў Мін­ску ўжо існа­ваў пад­обны ка­лек­тыў пад кі­раў­ніц­твам Аве­ні­ра Вай­нштэ­на. У пра­фе­сій­ным сэн­се гэ­та быў мац­ней­шы за «Рэ­не­санс» бэнд, які ве­даў, што і як ра­біць. Да­рэ­чы, ба­зай ка­лек­ты­ву пад кі­раў­ніц­твам Ге­на­дзя Крэ­ме­ра быў ужо Па­лац ку­ль­ту­ры кам­во­ль­на­га кам­бі­на­та, яго­ны мас­тац­кі кі­раў­нік Ся­мён За­гне­таў ва­ля­вым ра­шэн­нем і на­вя­заў дык­сі­лен­ду но­вую на­зву. Ён жа стаў і пер­шым ме­не­джа­рам «Рэ­не­сан­са».

Пер­шыя вы­езды на джаз-фес­ты­ва­лі ста­лі для мін­скіх му­зы­каў не­ацэн­най шко­лай. Яны зна­ёмі­лі­ся з ка­ле­га­мі з роз­ных га­ра­доў, за­свой­ва­лі «пра­ві­лы гу­ль­ні», спе­цы­фіч­ны джа­за­вы слэнг, мя­ня­лі­ся но­та­мі, та­му што пад­обныя зно­сі­ны з ад­на­дум­ца­мі ў Бе­ла­ру­сі амаль не­маг­чы­мыя: ка­лек­ты­ваў, якія вы­кон­ва­лі джаз, бы­ло воб­маль. Джаз тут не вы­кла­даў­ся, но­ты «фір­мо­вых» п’ес бы­лі ра­ры­тэ­та­мі, му­зы­кі му­сі­лі лі­та­ра­ль­на на­воб­ма­цак ву­чыц­ца іграць. Вось ча­му джаз-фес­ты­ва­лі ра­бі­лі­ся пэў­ны­мі ад­ту­лі­на­мі ў свет ве­даў.

— Фес­ты­ва­лі да­лі нам ве­ль­мі шмат, — га­во­рыць Мі­ка­лай. — «Юность Пол­есья» быў для мя­не пер­шым з та­кіх. А ў 1982 го­дзе ў Ві­цеб­ску я па­чуў лі­тоў­скі сту­дэн­цкі біг-бэнд пад кі­раў­ніц­твам Ула­дзі­мі­ра Ча­ка­сі­на. Для мя­не той кан­цэрт стаў сап­раў­дным шо­кам! Леп­шы джаз­мэн Еўро­пы 1982 го­да пры­вёз сва­іх вы­ха­ван­цаў і даў не­ве­ра­год­ную лек­цыю на тэ­му «Што та­кое су­час­ны джаз»! Праз два га­ды ў тым жа Ві­цеб­ску ад­быў­ся «Па­рад дык­сі­лен­даў» з удзе­лам 10 ка­лек­ты­ваў. Усе яны вы­кон­ва­лі ні­бы­та пад­обную му­зы­ку, ад­но на роз­ных уз­роў­нях. Ура­зі­ла тое, што праз амаль усю ноч му­зы­кі джэ­му­юць, спа­жы­ва­юць роз­ныя «джа­за­выя» на­поі, а ўжо ра­ні­цай га­то­выя сес­ці ў трам­вай, які ха­дзіў па ўсім го­ра­дзе, і зноў іграць га­дзі­ны дзве-тры. Зга­даю яшчэ фес­ты­валь біг-бэн­даў і дык­сі­лен­даў у Ві­ль­ню­се, дзе мож­на бы­ло па­чуць зу­сім ма­ла­дых лі­тоў­цаў, якія ігра­лі так, як у Бе­ла­ру­сі здо­ль­ны ма­ла хто з да­свед­ча­ных джаз­мэ­наў.

Склад ансам­бля ця­гам га­доў змя­няў­ся не­адной­чы. У той жа час з мін­ча­на­мі пра­ца­ва­лі і спе­цы­яль­на за­про­ша­ныя гос­ці. Ад­ной­чы ста­ла­ся так, што на­пя­рэ­дад­ні чар­го­ва­га фэс­ту ў Ві­цеб­ску Ге­на­дзя Крэ­ме­ра па­клі­ка­лі ў вой­ска, і та­ды на яго­нае мес­ца за­пра­сі­лі з Ле­нін­гра­да клар­не­тыс­та Ва­ле­рыя Зуй­ко­ва. Мі­ка­лай Лап­цё­нак пры­зна­ецца: пра­ца­ваць з ім бы­ло надзвы­чай кам­фор­тна. Му­зы­кі сус­трэ­лі­ся на мес­цы, пра­гле­дзе­лі но­ты, удак­лад­ні­лі, што бу­дзе і як. І ўсё атры­ма­ла­ся без пра­блем! Яшчэ ад­ным парт­нё­рам «Рэ­не­сан­са» быў вя­до­мы наш тру­бач Ва­ле­рый Шчэ­ры­ца. Па­вод­ле Мі­ка­лая, ён, як і Зуй­коў, вы­зна­чаў­ся вы­со­кай ку­ль­ту­рай гу­ку, раз­умеў фор­му дык­сі­лен­да­вых п’ес. Не­адной­чы вы­сту­па­лі яны і з уні­вер­са­ль­ным клар­не­тыс­там-сак­са­фа­ніс­там Ві­та­лём Яму­це­евым. Бы­лі і кан­цэр­ты з му­ль­ты­інстру­мен­та­ліс­там Да­ві­дам Га­лаш­чо­кі­ным, ча­ла­ве­кам у зно­сі­нах ня­прос­тым.

— Гэ­та ве­ль­мі да­свед­ча­ны му­зы­ка, ён усё раз­умее і ўмее. Але ча­ла­век дэс­па­тыч­ны, на сцэ­не цяг­не коў­дру на ся­бе. І ста­яла за­да­ча: як «Рэ­не­сан­су» не апус­ціц­ца да ўзроў­ню акам­па­ну­юча­га бэн­да. Да­па­маг­ла фор­ма дык­сі­лен­да­вых п’ес: ма­ецца за­про­ша­ны му­зы­ка, але тэ­ма вы­кон­ва­ецца ка­лек­тыў­на. Та­му кож­ны са­ліст мо­жа ад­ыграць тры-ча­ты­ры квад­ра­ты, ад­нак по­тым аб­авяз­ко­ва ідзе ка­лек­тыў­ная імпра­ві­за­цыя. І я па­гу­та­рыў з Да­ві­дам, ска­заў­шы: тут, як по­йдзе, ігра­еце свае квад­ра­ты, але да­лей бу­дзе тое і тое. І атры­ма­ла­ся, гэ­та быў надзвы­чай яркі са­ліст, ад­но ў на­шым скла­дзе. Сла­ву­ты му­зыч­ны кры­тык Ула­дзі­мір Фе­ертаг быў ура­жа­ны, ска­заў, што ўпер­шы­ню ба­чыў Га­лаш­чо­кі­на, яко­му па­ста­ві­лі не­йкія рам­кі.

Вы­йшаў­шы не­дзе ў ся­рэ­дзі­не 1990-х па-за межы стан­дар­тна­га дык­сі­лен­да, бэнд па­чаў экс­пе­ры­мен­та­ваць. Вы­зна­ча­ль­ным бы­ло ра­ней­шае зна­ёмства з Ула­дзі­мі­рам Фе­ерта­гам, які да­вёў, што рам­кі дык­сі­лен­да ве­ль­мі аб­ме­жа­ва­ныя, а фор­ма п’ес стан­дар­тная. Та­му ва­ры­янтаў бы­ло два: аль­бо ла­маць фор­му, аль­бо змя­няць па­ра­дак гу­чан­ня квад­ра­таў, вы­кон­ва­ючы ўжо не то­ль­кі дык­сі­ленд, але й бліз­кую да яго му­зы­ку. Пры­кла­дам — тэ­мы ран­ня­га свін­гу. Ма­ючы ча­ты­ры ду­ха­выя інстру­мен­ты, «Рэ­не­санс» аб­раў дру­гое. Ме­на­ві­та та­ды ў рэ­пер­ту­ары з’яві­лі­ся аран­жа­ван­ні бе­ла­рус­кіх на­род­ных ме­ло­дый («Ча­му ж мне не пець?»). І атры­ма­ла­ся так: па­чы­на­ла­ся п’еса з ка­лек­тыў­най імпра­ві­за­цыі, а са­ма тэ­ма з’яўля­ла­ся то­ль­кі ў кан­цы.

У 1998 го­дзе на за­пра­шэн­не зна­ка­мі­та­га поль­ска­га фа­тог­ра­фа Ма­рэ­ка Ка­рэ­ві­ча, з якім му­зы­кі па­зна­ёмі­лі­ся ў Мін­ску на ад­крыц­ці яго­най пер­са­на­ль­най вы­ста­вы, «Рэ­не­санс» уз­яў удзел у кон­кур­се «Złota tarka» ў рам­ках ад­на­го са ста­рэй­шых джаз-фес­ты­ва­ляў Еўро­пы «Old Jazz Meeting» у го­ра­дзе Іла­ва. Пра­ўду ка­жу­чы, сі­лы бы­лі ня­роў­ныя: 16-ці поль­скім ама­тар­скім ка­лек­ты­вам су­пра­цьс­та­яў адзін па сут­нас­ці пра­фе­сій­ны бе­ла­рус­кі. Вы­ні­кам ста­ла пры­су­джэн­не «Рэ­не­сан­су» Гран-пры. Жу­ры тра­ды­цый­на пры­сут­ні­ча­ла на рэ­пе­ты­цы­ях. Па­мя­таю рэ­акцыю Ста­ніс­ла­ва Фі­ялкоў­ска­га, ды­ры­жо­ра сла­ву­та­га «Big Warsaw Band», які пад­ля­цеў да мя­не з пы­тан­нем: «Хто гэ­так ге­ні­яль­на аран­жа­ваў “Lady Be Good”, што тэ­му я па­знаў то­ль­кі ў са­мым кан­цы?!» Гэ­та яшчэ ад­но свед­чан­не та­го, што на­пры­кан­цы 1990-х «Рэ­не­санс» ужо быў ка­лек­ты­вам, у яко­га скла­ла­ся не­паў­тор­нае твор­чае аб­ліч­ча.

Пад­час дру­го­га на­вед­ван­ня Іла­вы ў 2008 го­дзе ўжо ў якас­ці га­на­ро­вых гас­цей «Рэ­не­сан­су» пра­па­на­ва­лі ў меж­ах гу­ма­ні­тар­най акцыі даць кан­цэрт у мясц­овай тур­ме. Як лі­чыць Мі­ка­лай Лап­цё­нак, гэ­та быў адзін з най­бо­льш яскра­вых вы­сту­паў ка­лек­ты­ву. Бо ка­лі на за­кан­чэн­не пра­гу­ча­ла тэ­ма з вя­до­май поль­скай стуж­кі «Deja vu», му­ры вяз­ні­цы ажно за­хіс­та­лі­ся ад апла­дыс­мен­таў...

З інша­га бо­ку, у акты­ве бэн­да быў і со­ль­ны кан­цэрт у мас­коў­скай за­ле імя Чай­коў­ска­га, дзе ён вы­сту­паў акус­тыч­на: там ня­ма тра­ды­цыі пад­гуч­ваць вы­ступ­лен­ні. Да­рэ­чы, за ўвесь час у гэ­тай сла­ву­тай за­ле з лі­ку бе­ла­рус­кіх джа­за­вых ка­лек­ты­ваў па­ка­за­лі­ся то­ль­кі аркестр пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­іла Фін­бер­га, ва­ка­ль­ная гру­па «Ка­ме­ра­та» і «Рэ­не­санс». Пра­па­но­ва вы­сту­піць зы­хо­дзі­ла ад Ула­дзі­мі­ра Фе­ерта­га, які, ве­да­ючы асаб­лі­вас­ці сцэ­ны, пад­ка­заў мін­ча­нам, як на ёй стаць з тым, каб у за­ле ўсё гу­ча­ла да­ска­на­ла. У п’есе «Solitude» Элін­гта­на быў мо­мант, ка­лі тру­ба і клар­нет, вель­мі роз­ныя інстру­мен­ты, філігранна сы­хо­дзі­лі­ся на пі­яна, каб

пасля вярнуцца да тэмы. І пуб­лі­ка гэ­та аца­ні­ла: у кан­цы кан­цэр­та яна апла­дзі­ра­ва­ла сто­ячы. «Са стра­ху ў нас атры­ма­ла­ся вы­дат­на!» — пры­знаў­ся Мі­ка­лай.

Па­ра­докс: да 40 га­доў існа­ван­ня «Рэ­не­санс» за­пі­саў і вы­даў уся­го два аль­бо­мы.

— Ма­тэ­ры­ял для за­пі­су ёсць, — да­во­дзіць Мі­ка­лай. — Але ў наш час утрым­лі­ваць та­кі ка­лек­тыў маг­чы­ма то­ль­кі пры ўмо­ве, што ён мае па­ста­янную пра­цу. Аль­бо да­та­цыю. Та­ды мож­на вы­сту­паць, за­піс­вац­ца і вы­да­вац­ца. Сён­ня, на жаль, та­ко­га ня­ма. Як і гро­шай на за­піс. Апош­нім ча­сам вы­сту­па­ем рэ­дка, сі­ту­ацыя на рын­ку змя­ні­ла­ся, най­перш за­маў­ля­юць ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў, бо яны каш­ту­юць тан­ней. Мы ж, ста­рыя, за ка­пей­кі вы­сту­паць не бу­дзем. Та­му і за­пра­ша­юць зрэд­час ту­ды, дзе па­тра­бу­ецца якас­нае вы­ка­нан­не.

Ці да­жы­ве бэнд да па­ўве­ка­во­га юбі­лею? Мі­ка­лай Лап­цё­нак у роз­ду­ме:

— На­ват не ве­даю. Ка­лі б ця­пер бы­ла кан­крэт­ная мэ­та, мы б ра­бі­лі для гэ­та­га ўсё не­абход­нае. «Рэ­не­санс» у ця­пе­раш­ні час — усё ж хо­бі для му­зы­каў, якім пад­аба­ецца тра­ды­цый­ны джаз, не­шта на­кшталт клу­бу. Тое ня­бла­га, але не­ста­бі­ль­на. Кож­ны з нас пра­цуе яшчэ не­дзе. Тым не менш ансамбль жы­вы і на шмат што яшчэ здо­ль­ны.

30-год­дзе ка­лек­ты­ву адзна­ча­ла­ся на сцэ­не кан­цэр­тнай за­лы Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, ка­лі ён пра­ца­ваў у скла­дзе дзі­ця­чай фі­лар­мо­ніі. Ла­гіч­на бы­ло б ду­маць, што 40-ы дзень на­ро­дзі­наў ста­рэй­ша­га джа­за­ва­га бэн­да кра­іны про­йдзе як мі­ні­мум на не ні­жэй­шым уз­роў­ні. Ла­гіч­на ду­маць ні­ко­му не шко­дзіць. Ад­нак у ця­пер­шчы­ны свая ло­гі­ка...

Аўтар: Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ
намеснік галоўнага рэдактара