Ла­ка­ніч­ная вы­раз­насць

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

Ві­цеб­ская шко­ла гра­вю­ры
У ХХ ста­год­дзі Ві­цебск стаў не то­ль­кі цэн­трам раз­віц­ця раз­на­стай­ных форм аван­гар­дна­га мас­тац­тва, але і ад­ыграў не­ма­ла­важ­ную ро­лю ў гісторыі бе­ла­рус­ка­га эстам­пу. Асаб­лі­ва пры­кмет­ныя дзве ла­ка­ль­ныя з’явы, якія зна­мя­ну­юць два эта­пы да­во­лі яскра­ва­га раз­віц­ця ві­цеб­скай гра­вю­ры, а яна, у сваю чар­гу, прад­стаў­ле­на дзвю­ма род­нас­ны­мі гра­фіч­ны­мі тэх­ні­ка­мі — дрэ­ва­ры­там (ксі­ла­гра­фі­яй) і лі­на­ры­там (лі­наг­ра­вю­рай).

Ці не пер­шыя вя­до­мыя экс­пе­ры­мен­ты ві­цеб­скіх мас­та­коў з дрэ­ва­ры­там і лі­на­ры­там — тво­ры ча­со­піс­най гра­фі­кі, ся­род якіх мож­на пры­га­даць арку­шы, вы­ка­на­ныя ка­лек­ты­вам гра­фіч­най май­стэр­ні сус­вет­на вя­до­ма­га УНО­ВІ­Са на стан­ках Віц­Сво­Ма­са. Чор­на-бе­лыя і ка­ля­ро­выя лі­наг­ра­вю­ры зроб­ле­ны Іва­нам Чар­він­кам, Ве­рай Ерма­ла­евай, Львом Юдзі­ным і інш. Пры­кмет­на, што ў 1910-я ў За­ход­няй Еўро­пе лі­на­рыт вы­цяс­няў аб­раз­ную гра­вю­ру. У той жа час мно­гія да­след­чы­кі адзна­ча­юць і шмат­гран­насць ксі­лаг­ра­фіі ў еўра­пей­скім мас­тац­тве пер­шай па­ло­вы XX ста­год­дзя. Сты­ліс­тыч­ныя по­шу­кі ў мас­тац­тве дрэ­ва­ры­ту ў гэ­ты пе­ры­яд ідуць у са­мых роз­ных кі­рун­ках. Вя­лі­кія ксі­лаг­ра­фіч­ныя се­рыі ства­рае вя­до­мы бе­ль­гій­скі і фран­цуз­скі мас­так Франс Ма­зе­рэль. Мэ­та­на­кі­ра­ва­на за­йма­ецца гра­вю­рай на дрэ­ве Ула­дзі­мір Фа­вор­скі.

Сап­раў­дны ўздым дрэ­ва­ры­ту ў Ві­цеб­ску па­чы­на­ецца ў ся­рэ­дзі­не і дру­гой па­ло­ве 1920-х. Ня­гле­дзя­чы на тое, што вя­лі­кая ко­ль­касць тво­раў пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя за­гі­ну­ла ў пе­ры­яд Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, за­ха­ва­нае дае маг­чы­масць упэў­не­на ка­заць аб фар­ма­ван­ні ў гэ­ты час сво­еа­саб­лі­вай ві­цеб­скай шко­лы гра­вю­ры.

Ад­ра­джэн­ню і раз­віц­цю ксі­лаг­ра­фіі ў Ві­цеб­ску шмат у чым са­дзей­ні­чаў Са­ла­мон Юдо­він. Ён ву­чыў­ся ў пры­ват­най мас­тац­кай шко­ле Юдэ­ля Пэ­на, шко­ле Та­ва­рыс­тва за­ахвоч­ван­ня мас­тац­тваў у Пе­цяр­бур­гу, скон­чыў Ві­цеб­скі мас­тац­ка-пра­ктыч­ны інсты­тут (ВМПІ), а з 1922 па ве­ра­сень 1923-га вы­кла­даў спе­цы­яль­ныя дыс­цып­лі­ны ў гра­фіч­най май­стэр­ні мас­тац­ка-пра­ктыч­на­га інсты­ту­та. Бліс­ку­чы гра­вёр па дрэ­ве, ён пра­ца­ваў у га­лі­не стан­ко­вай гра­фі­кі і кніж­най ілюс­тра­цыі. Яго тво­ры ад­мет­ныя вы­со­кім пра­фе­сій­ным май­стэр­ствам і рэ­аліс­тыч­най воб­раз­нас­цю. Пра­цам Юдо­ві­на ўлас­ці­вы апа­вя­да­ль­насць і ўва­га да дэ­та­ляў. Яшчэ ў 1921 го­дзе ён па­чаў гра­ві­ра­ваць се­рыі «Ста­ры Ві­цебск» і «Мяс­тэч­ка», па­зней аб’­ядна­ных у вя­лі­кі цыкл «Мі­нуў­шчы­на». Мно­гія лі­чаць гэ­та­га мас­та­ка ро­да­па­чы­на­ль­ні­кам Ві­цеб­скай шко­лы гра­вю­ры, рос­квіт якой злу­чыў як улас­ныя да­сяг­нен­ні ві­цеб­скіх гра­фі­каў, так і твор­чы во­пыт ле­нін­град­скай і мас­коў­скай школ ксі­лаг­ра­фіі.

Ад­мет­ную ро­лю ў раз­віц­ці дрэ­ва­ры­ту ў Ві­цеб­ску ад­ыгра­лі Яфім Мі­нін і Зі­но­вій Гар­ба­вец. Мі­нін спе­цы­яль­най мас­тац­кай ад­ука­цыі не атры­маў. Ву­чыў­ся ў шко­ле Юдэ­ля Пэ­на, а з 1922 го­да па­чаў пра­ца­ваць у Ві­цеб­скім мас­тац­ка-пра­ктыч­ным інсты­ту­це (па­зней Ві­цеб­скім мас­тац­кім тэх­ні­ку­ме), дзе чы­таў лек­цыі па гіс­то­рыі мас­тац­тва, вёў ма­лю­нак і гра­вю­ру, а ў 1932-м стаў кі­раў­ні­ком гра­фіч­на­га ад­дзя­лен­ня. Яго сту­дэн­ты пра­ца­ва­лі на лі­но­ле­уме, сам ён ад­да­ваў пе­ра­ва­гу гра­вю­ры на дрэ­ве. Гэ­тай тэх­ні­кай Яфім Мі­нін ава­ло­даў са­ма­стой­на і да­сяг­нуў вяр­шынь да­ска­на­лас­ці. На яго­ных гра­вю­рах мож­на ўба­чыць вя­лі­кую ко­ль­касць архі­тэк­тур­ных по­мні­каў Ві­цеб­ска, якія да на­шых дзён не за­ха­ва­лі­ся.

У 1924 го­дзе ў Ві­цеб­ску па­чаў сваю пед­ага­гіч­ную і мас­тац­кую дзей­насць гра­вёр Зі­но­вій Гар­ба­вец. У ад­роз­нен­не ад іншых ві­цеб­скіх гра­вё­раў, Гар­ба­вец пра­ца­ваў не ў тар­цо­вай, а ў аб­раз­ной гра­вю­ры, быў бо­лей парт­рэ­тыс­там, чым пей­за­жыс­там, пра што свед­чы­лі тво­ры, прад­стаў­ле­ныя ім на Усе­бе­ла­рус­кіх вы­ста­вах (1925, 1927, 1929). Тым не менш шэ­раг сва­іх кам­па­зі­цый пры­свя­ціў архі­тэк­тур­ным по­мні­кам Ві­цеб­ска.

У гра­фіч­най май­стэр­ні Юдо­ві­на ў Ві­цеб­ску па­спя­хо­ва за­сво­іў тэх­ні­ку лі­на­ры­ту і Аляк­сандр Ахо­ла-Ва­ло. Мас­так шмат экс­пе­ры­мен­та­ваў у га­лі­не гра­вёр­на­га мас­тац­тва, спра­бу­ючы ў пер­шую чар­гу па­вя­лі­чыць на­клад дру­ку з ад­ной дош­кі. Лі­на­ры­там ён пра­цяг­ваў за­ймац­ца як у дру­гой па­ло­ве 1920-х, пе­ра­ехаў­шы ў Мінск, так і ў 1950—80-я, ка­лі жыў у Шве­цыі. У сва­іх тво­рах Ахо­ла-Ва­ло звяр­таў­ся да ка­мер­ных бы­та­вых сю­жэ­таў, пей­заж­ных ма­ты­ваў, а так­са­ма імкнуў­ся ад­люс­тра­ваць ры­сы но­ва­га гра­мад­ска­га ла­ду. Ад­даў да­ні­ну ідэям бе­ла­рус­ка­га Ад­ра­джэн­ня, якое вы­зна­ча­ла мас­тац­кае жыц­цё 1920—1930-х.

Дру­гім ад­мет­ным эта­пам раз­віц­ця гра­вю­ры ў Ві­цеб­ску ста­лі 1960—1980-я. Пры­кмет­на, што, па­чы­на­ючы ўжо з кан­ца 1950-х, у шэ­ра­гу рэ­спуб­лік бы­ло­га СССР на­зі­ра­ецца ажыў­лен­не ці­ка­вас­ці да мас­тац­тва лі­на­ры­ту і фар­му­юцца свае на­цы­я­на­ль­ныя шко­лы. Да лі­наг­ра­вю­ры ў той час звяр­ну­лі­ся не то­ль­кі гра­фі­кі, але і жы­ва­піс­цы — у спро­бе па­шы­рыць маг­чы­мас­ці гэ­тай тэх­ні­кі. Па­пу­ляр­нас­ці лі­на­ры­ту па­спры­ялі і яго спе­цы­фіч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі — ла­ка­ніч­насць мо­вы, эфек­тная вы­раз­насць рыт­міч­на­га ла­ду, да­ступ­насць і ад­нос­ная хут­касць вы­ка­нан­ня, тан­насць ма­тэ­ры­ялу і маг­чы­масць па­ве­лі­чэн­ня ты­ра­жу.

У твор­час­ці ві­цеб­скіх мас­та­коў у 1960—1980-я лі­на­рыт на­быў пад­крэс­ле­на стан­ко­вы ха­рак­тар. Іх гра­фіч­ныя арку­шы звычайна вы­лу­ча­юцца эма­цый­най вы­раз­нас­цю, вы­тан­ча­ным лі­рыч­ным і па­этыч­ным ла­дам. Ма­ляў­ні­чы штрых, мяк­касць аб­ры­саў у спа­лу­чэн­ні з ды­на­міч­на рас­пра­ца­ва­ны­мі шы­ро­кі­мі плос­кас­ця­мі скла­да­юць ха­рак­тэр­ныя ры­сы лі­на­ры­таў ві­цеб­скай шко­лы.

Ад­ным з пер­шых звяр­нуў­ся да лі­наг­ра­вю­ры Ры­гор Клі­ку­шын. Вы­клад­чык мас­тац­ка-гра­фіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га пед­ага­гіч­на­га інсты­ту­та, вы­пус­кнік Мас­коў­ска­га па­ліг­ра­фіч­на­га інсты­ту­та, ён ад­даў лі­на­ры­ту дзе­ся­ці­год­дзе сва­ёй твор­чай пра­цы (1960—1970). Клі­ку­шын з за­хап­лен­нем за­свой­ваў маг­чы­мас­ці чор­на-бе­ла­га і ка­ля­ро­ва­га лі­на­ры­ту і да­сяг­нуў на гэ­тым шля­ху да­во­лі вы­со­ка­га ўзроў­ню ва­ло­дан­ня ма­тэ­ры­ялам. Ры­гор Клі­ку­шын шмат га­доў за­гад­ваў ка­фед­рай ма­люн­ка і жы­ва­пі­су, а так­са­ма гур­тком гра­фі­кі. Ві­цеб­ску, яго гіс­то­рыі і су­час­нас­ці пры­све­ча­ны не­ка­ль­кі асоб­ных цык­лаў май­стра, якія ярка і вы­раз­на ўвасобілі свой час.

На па­чат­ку 1970-х да тэх­ні­кі лі­на­ры­ту звяр­ну­ла­ся цэ­лая гру­па ма­ла­дых ві­цеб­скіх вы­пус­кні­коў мас­тац­ка-гра­фіч­на­га фа­ку­ль­тэ­ту. У іх гра­вю­рах, звы­чай­на вя­лі­ка­га па­ме­ру, акту­аль­най ста­но­віц­ца ма­ну­мен­та­ль­насць, пра­сто­ра­вая шмат­пла­на­васць. Іх ці­ка­ві­лі ма­ты­вы па­ўся­дзён­на­га жыц­ця, кра­яві­ды з лі­рыч­ны­мі і ра­ман­тыч­ны­мі ры­са­мі. Так, з гур­тка гра­фі­кі, кі­раў­ні­ком яко­га быў Ры­гор Клі­ку­шын, свой шлях у свет лі­наг­ра­вю­ры па­чаў Мі­ка­лай Гуг­нін. Яго дып­лом­ная пра­ца — се­рыя лі­на­ры­таў, пры­све­ча­ных По­ла­ц­ку, — атры­ма­ла вы­со­кую адзна­ку ка­мі­сіі і з пос­пе­хам экс­па­на­ва­ла­ся на рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­ве гра­фі­кі (1972). Пад кі­раў­ніцт­вам Клі­ку­шы­на бы­ла вы­ка­на­на дып­лом­ная ра­бо­та і Вік­та­рам Да­ні­ла­вым. І хоць у бу­ду­чым мас­так ад­даў пе­ра­ва­гу жы­ва­пі­су, яго лі­на­ры­ты не па­кі­да­юць гле­да­ча аб­ыя­ка­вым. Ся­рэ­дзі­на 1970-х — час асаб­лі­ва­га за­хап­лен­ня гра­фіч­ным мас­тац­твам для Мі­ка­лая Та­ран­ды. Ці не пер­шым гра­фіч­ным цык­лам тво­раў у лі­на­ры­це ста­ла яго род­ная «Аршан­шчы­на». Ма­ну­мен­та­ль­ныя па сты­ліс­ты­цы, шмат­пла­на­выя кра­яві­ды твор­цы вы­лу­ча­юцца дэ­та­лё­вай рас­пра­ца­ва­нас­цю, скла­да­ным кам­па­зі­цый­ным і рыт­міч­ным ла­дам.

Пік актыў­нас­ці Вя­час­ла­ва Шам­шу­ра ў га­лі­не лі­наг­ра­вю­ры пры­йшоў­ся на 1980-я. У лі­на­ры­тах мас­так па­ка­заў свае леп­шыя якас­ці гра­фі­ка і май­стра кам­па­зі­цыі. Ён час­та звяр­та­ецца да пей­заж­на­га жан­ру, да этнаг­ра­фіч­най, пад­крэс­ле­на бе­ла­рус­кай тэ­ма­ты­кі, вы­ка­рыс­тоў­вае не­ча­ка­ныя ра­кур­сы, эле­мен­ты ста­фа­жу, якія ажыў­ля­юць пра­сто­ру.

Шэ­раг ві­цеб­скіх мас­та­коў, вы­пус­кні­коў роз­ных на­ву­ча­ль­ных уста­ноў бы­ло­га СССР, у 1960—1970-я так­са­ма за­хап­ля­лі­ся тэх­ні­кай лі­наг­ра­вю­ры. Ся­род вя­до­мых бе­ла­рус­кіх гра­фі­каў, што пра­ца­ва­лі ў лі­на­ры­це, вар­та на­зваць Ба­ры­са Ку­зь­мі­чо­ва і Гео­ргія Кі­ся­лё­ва.

Ба­рыс Ку­зь­мі­чоў пры­ехаў на пра­цу ў Ві­цебск па­сля за­кан­чэн­ня Мін­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні (1960). У яго твор­час­ці гар­ма­ніч­на спа­лу­чы­лі­ся лі­рыч­ныя і фі­ла­соф­скія ма­ты­вы. Лі­наг­ра­вю­ры Ку­зь­мі­чо­ва вы­лу­ча­юцца аса­цы­ятыў­нас­цю, ла­ка­ніз­мам і дэ­та­лё­вас­цю. Шы­ро­ка вя­до­мы яго гра­фіч­ны цыкл «Люд бе­ла­рус­кі», на­ве­яны пра­цай фа­льк­ла­рыс­та і этног­ра­фа Мі­ха­ла Фе­да­роў­ска­га.

Ад­мет­ны ха­рак­тар но­сяць гра­вю­ры, вы­ка­на­ныя Гео­ргі­ем Кі­ся­лё­вым. Па­сля за­вяр­шэн­ня ву­чо­бы ў Львоў­скім дзяр­жаў­ным інсты­ту­це пры­клад­но­га і дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва (1966), ён па­чаў пра­ца­ваць у Ві­цеб­ску. Актыў­на экс­пе­ры­мен­та­ваў з роз­ны­мі тэх­ні­ка­мі і тэх­на­ло­гі­ямі дру­ку. Тэ­ма­тыч­ны і жан­ра­вы ды­япа­зон яго тво­раў да­во­лі шы­ро­кі — ад кра­яві­даў, на­цюр­мор­таў да скла­да­ных дэ­ка­ра­тыў­ных кам­па­зі­цый. Бо­ль­шасць гра­вюр мас­та­ка вы­лу­чае вы­раз­ная рыт­міч­ная арга­ні­за­цыя кам­па­зі­цыі і вы­со­кае тэх­ніч­нае май­стэр­ства.

Гра­фіч­ная спад­чы­на Іса­ка Ба­роў­ска­га не­вя­лі­кая, але важ­ная для ўсве­дам­лен­ня шмат­гран­нас­ці і ўні­ка­ль­нас­ці яго жы­ва­піс­на­га та­лен­ту. Да лі­наг­ра­вю­ры твор­ца звяр­таў­ся не­ка­ль­кі раз­оў — спа­чат­ку ў ся­рэ­дзі­не і дру­гой па­ло­ве 1960-х, а па­зней у 1980-м. З ран­ніх ра­бот вы­лу­ча­ецца ніз­ка з 14 гра­вюр, пры­све­ча­ная гіс­то­рыі Ві­цеб­ска. У апош­ніх пра­цах Ба­роў­скі вы­ка­рыс­тоў­вае роз­ны тып штры­ха, дэ­ка­ра­тыў­ную ма­дэ­лі­роў­ку фор­мы, кан­трас­ты асвят­лен­ня. У не­ка­ль­кіх за­ха­ва­ных лі­на­ры­тах ураж­ва­юць не ака­дэ­міч­ная за­вер­ша­насць і да­ска­на­ласць плас­тыч­най рас­пра­цоў­кі, а лёг­касць, гра­фіч­ная вы­раз­насць і... жы­ва­піс­насць.

Жы­ва­піс­ныя эфек­ты, спро­бы па­шы­рыць аб­ме­жа­ва­ныя вы­яўлен­чыя маг­чы­мас­ці тэх­ні­кі лі­на­ры­ту, кам­пен­са­ваць яе су­хасць і ўмоў­насць пе­ра­ва­жа­юць у 1980-я ў тво­рах ві­цеб­скіх мас­та­коў. Важ­ная ро­ля ў гра­вю­рах на­ле­жыць рыт­міч­най арга­ні­за­цыі кам­па­зі­цый. Пры гэ­тым сва­бо­да і знеш­няя экс­прэ­сіў­насць му­зыч­най па сва­ім ха­рак­та­ры вы­яўлен­чай мо­вы, ува­га да дэ­та­ляў зу­сім не пе­ра­шка­джа­юць цэ­лас­нас­ці і гар­ма­ні­за­цыі кам­па­зі­цый­на­га ла­ду.

Лі­рыч­ная та­на­ль­насць, ня­рэд­ка на­блі­жа­ная да ўзнёс­лай эле­гіч­нас­ці, улас­ці­ва бо­ль­шас­ці гра­вюр вы­пус­кні­ка Мас­коў­ска­га па­лі­гра­фіч­на­га інсты­ту­та Ана­то­ля Іль­іна­ва. Яго лі­на­ры­ты вы­лу­ча­юцца не то­ль­кі сво­еа­саб­лі­вай ма­не­рай вы­ка­нан­ня, скла­да­най архі­тэк­то­ні­кай лі­ней­ных рыт­маў, але і ад­мет­най па­эты­кай. Тво­ры мас­та­ка — гэ­та сво­еа­саб­лі­ва ві­зу­алі­за­ва­ная лі­ры­ка, у якой яскра­ва і ме­та­фа­рыч­на гу­чаць воб­ра­зы род­на­га краю. Ніз­кі яго лі­на­ры­таў пры­све­ча­ны Ле­пе­льш­чы­не, Брас­лаў­шчы­не і Ві­цеб­шчы­не. Рэ­аліс­тыч­ныя тра­ды­цыі тут уда­ла спа­лу­ча­юцца з інтэн­цы­ямі сен­ты­мен­та­ліз­му і сім­ва­ліз­му, не­пас­рэд­насць успры­ман­ня су­сед­ні­чае з глы­бо­ка асэн­са­ва­нымі вы­яўлен­чымі прыёмамі.

Ву­чо­ба ў Мас­коў­скім па­ліг­ра­фіч­ным інсты­ту­це не маг­ла не па­ўплы­ваць і на твор­часць вя­до­ма­га аква­рэ­ліс­та Ге­на­дзя Шу­та­ва, што не то­ль­кі вы­ка­наў у лі­на­ры­це не­ка­ль­кі вы­дат­ных кам­па­зі­цый, але і пры­віў лю­боў да гэ­тай тэх­ні­кі ў сту­дыі До­ма пі­яне­раў ад­на­му са сва­іх вуч­няў — Юрыю Ба­ра­на­ву, які пер­шыя кро­кі ў лі­на­ры­це зра­біў яшчэ ў кан­цы 1960-х. Ад­ным з да­мі­ну­ючых воб­ра­заў у яго гра­вю­рах за­ў­жды быў па­этыч­на ўзнёс­лы Ві­цебск.

Ці­ка­васць да тэх­ні­кі лі­на­ры­ту ўжо ў 1980—1990-я і на па­чат­ку но­ва­га ста­год­дзя пад­трым­лі­ва­ла­ся ў сту­дэн­таў Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та кі­раў­ні­ка­мі эстам­пнай май­стэр­ні мас­тац­ка-гра­фіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та Ле­ані­дам Анці­мо­на­вым, а па­зней яго вуч­нем — Але­гам Кас­таг­ры­зам.

Сён­ня, на пэў­най ад­да­ле­нас­ці, доб­ра бач­на, што дзве сты­ліс­тыч­на бліз­кія тэх­ні­кі гра­вю­ры — дрэ­ва­рыт і лі­на­рыт — у ві­цеб­скім мас­тац­тве ме­лі свой улас­ны шлях і, раз­ам з тым, па­спры­ялі фар­ма­ван­ню да­во­лі цэ­лас­най гра­фіч­най шко­лы, дзе вы­раз­на пра­яві­лі ся­бе не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў ві­цеб­скіх твор­цаў. А ўзрос­лая ці­ка­васць да лі­на­ры­ту, якую на пра­ця­гу амаль двух апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў мы мо­жам на­зі­раць у су­час­ным сус­вет­ным мас­тац­тве, на­тхняе айчын­ных ама­та­раў гра­вю­ры на но­выя экс­пе­ры­мен­ты з ужо доб­ра зна­ёмым ма­тэ­ры­ялам. Але мы па­мя­та­ем і сваю гіс­то­рыю. Ма­ем тра­ды­цыі, пра што, на жаль, не за­ўжды ка­жам у го­лас.

Мі­хась ЦЫБУЛЬСКІ