По­стпраў­да фа­таг­ра­фіі пра сва­іх і чу­жых

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

«Сля­пая зо­на» Мак­сі­ма Са­ры­ча­ва ў пра­сто­ры «ЦЭХ»
Мак­сім Са­ры­чаў звяр­нуў на ся­бе ўва­гу яшчэ на вы­ста­ве «Пра­цэс» (уся­го 2014-ы, як хут­ка пра­ля­цеў час!), а зу­сім ня­даў­на — у скла­дзе гру­пы «LED» з пра­ектам «На­бы­ты рэ­флекс» на Ме­ся­цы фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску (2016) — ён вы­сту­піў зу­сім у іншай якас­ці. На пра­ця­гу гэ­тых га­доў бы­лі яшчэ пра­екты, кож­ны раз надзі­ва праду­ма­ныя, з вы­раз­най тра­екто­ры­яй раз­віц­ця.

У чым жа на­віз­на, ча­му сло­вы «ма­ла­ды фа­тог­раф» за­свед­чва­юць бо­ль­шае, чым про­сты факт бі­ягра­фіі, а пры­на­леж­насць да «су­час­най фа­таг­ра­фіі» аб­грун­та­ва­на?

Не­аба­вяз­ко­вае тлу­ма­чэн­не пра слоў­ні­кі

Якой мо­вай мы пра­маў­ля­ем пра су­час­нае гра­мад­ства? У вя­лі­кай сту­пе­ні — ві­зу­аль­най. У на­ву­ко­вым ася­род­дзі апіс­ва­ем гра­мад­ства мо­вай дыс­кур­саў. У бы­та­вым — аб­рыў­ка­мі слоў­ні­каў, су­мес­сю бе­ла­рус­кай з рус­кай, са­вец­кай з еўра­пей­скай, да­клад­ней, англій­скай.

Мо­ва му­зы­кі і кі­но — вы­дат­ная, умоў­ная мо­ва воб­ра­заў ця­пер у доб­рай фор­ме і за­пат­ра­ба­ва­на. Жа­но­чая мо­ва, дзі­ця­чая, слэнг, мо­ва ды­зай­ну, мяр­кую, вы­твор­ныя. Ліч­ба­выя ка­му­ні­ка­цыі — не, не тое, гэ­та фор­ма, маг­чы­мая з лю­бым змес­там.

На­ко­ль­кі мы раз­уме­ем і за­свой­ва­ем гэ­тыя мо­вы — яшчэ бо­ль­шае пы­тан­не. Як пі­ша Ры­чард Рор­ці («Фі­ла­со­фія і люс­тэр­ка пры­ро­ды», 1979), «фі­ла­со­фія мо­вы пры­ма­ецца за дыс­цып­лі­ну, якая за­бяс­печ­вае пад­ста­ву па­знан­ня». Але гра­мад­ства хут­ка мя­ня­ецца, і яго па­знан­не, на жаль, не так хут­ка ідзе на­пе­рад. Ста­рыя ме­та­фа­ры па­ста­янна мяр­цве­юць, а па­сля слу­жаць плат­фор­май і фо­нам для но­вых ме­та­фар... Та­кая ана­ло­гія да­зва­ляе па­мыс­ліць «на­шу мо­ву» як вы­нік мнос­тва чыс­тых вы­пад­ко­вас­цей.

Ска­заць, што мо­ва апі­сан­ня су­час­на­га гра­мад­ства не вы­пра­ца­ва­на на­огул, бы­ло б ве­ль­мі сме­ла.

Ры­зык­ну вы­ка­заць зда­гад­ку, што мы спа­лу­ча­ем эле­мен­ты ра­ней­ша­га, ужо на­пра­ца­ва­на­га дос­ве­ду, але на пра­кты­цы гэ­та не эфек­тыў­на. Та­му мы сла­ба раз­уме­ем гра­мад­ства, і на­ват бо­льш кам­пак­тныя су­по­ль­нас­ці, і сваё мес­ца ва ўсіх гэ­тых ася­род­дзях па­ся­лен­ня.

Два вы­каз­ван­ні пра траў­ма­тыч­нае

Якой мо­вай га­во­раць пра гвалт? На­прык­лад, ба­на­ль­нае і дэ­тэк­тыў­нае «у вас пра­бле­мы» — гэ­та пра што?

Пад­час пра­цы вы­ста­вы Мак­сі­ма Са­ры­ча­ва «Сля­пая зо­на» быў на­зва­ны фо­та­зды­мак го­да па вер­сіі World Press Photo. Ні­вод­ная на­мі­на­цыя WPP не вы­клі­ка­ла та­кой дыс­ку­сіі, як кадр Бур­ха­на Озбi­лi­джы (Тур­цыя), зроб­ле­ны ў мо­мант за­бой­ства па­сла РФ Андрэя Кар­ла­ва на ад­крыц­ці фо­та­выс­та­вы ў Стам­бу­ле.

Са­ры­чаў у сва­ім пра­екце пра­маў­ляе го­ла­сам арт-фа­таг­ра­фіі, і ў бо­ль­шай сту­пе­ні аб ураз­лі­вас­ці ча­ла­ве­ка. У той час як Озбi­лi­джы ге­ра­ізуе гвалт, маг­чы­ма, між­во­лі, але, на дум­ку сяб­ра жу­ры Ма­ры Кал­верт, «сап­раў­ды ад­люс­троў­вае ня­на­вісць на­ша­га све­ту».

Мак­сім, як і ту­рэц­кі рэ­пар­цёр, так­са­ма за­йма­ецца да­ку­мен­та­ль­най фа­таг­ра­фі­яй, але ўзды­ма­ецца да асэн­са­ван­ня кан­тэк­сту, да ўзроў­ню пра­екта з яго пра­екцы­ямі, ме­та­фа­ра­мі, спа­лу­чэн­нем маг­чы­мас­цей роз­ных жан­раў.

Озбi­лi­джы акцэн­туе воб­раз ка­та. Са­ры­чаў за­ся­ро­джа­ны на не­аба­ро­не­нас­ці ахвя­ры. У ад­ным вы­пад­ку фа­тог­раф, жу­ры WPP прад’­яўля­юць (сус­вет­на­му!) гле­да­чу мо­ву ва­ро­жас­ці, у іншым — фа­тог­раф ка­му­ні­куе са сва­ёй пуб­лі­кай срод­ка­мі арт-пра­кты­кі. З ня­яўным су­пе­ра­жы­ван­нем, і ўсё ж з інтэн­цы­яй хай раз­бу­ра­най, але маг­чы­май ка­му­ні­ка­цыі.

Этыч­ны аспект пры­сут­ні­чае ў аб­едзвюх пра­цах, але ў фа­таг­ра­фіі го­да на пер­шым пла­не — стан афек­ту тэ­ра­рыс­та, дзе ахвя­ра — звы­чай­ны ча­ла­век, па­збаў­ле­ны ў мо­мант смер­ці ста­ту­су і гра­ма­дзян­ства. Та­му што па­сля жыц­ця ўсё гэ­та ўжо не важ­на. У Са­ры­ча­ва, ма­гу вы­ка­заць зда­гад­ку, у пэў­ным сэн­се (этыч­нае) дно, схе­ма­тыч­ная плос­касць, ад якой трэ­ба ад­арвац­ца, пад­няц­ца да ча­ла­ве­ка, да яго Вя­лі­кай пра­бле­мы. Мен­та­ль­най, фі­зіч­най, інтэ­лек­ту­аль­най. «У вас пра­бле­мы», у нас, ці ў Інша­га — пункт гле­джан­ня фа­тог­ра­фа не падзя­ляе па­цяр­пе­лых на тых, хто мае ра­цыю і па­мы­ля­ецца.

Сі­ту­ацыя доб­ра ўкла­да­ецца ў кан­цэпт по­ст­праў­ды, ка­лі аб­одва фа­тог­ра­фа вы­му­ша­на пад­ыма­юцца над фак­та­мі і існу­юць у по­лі па­ляр­ных інтэр­прэ­та­цый. Са­ма­га роз­на­га кштал­ту, і хва­ля гэ­тая не хут­ка яшчэ сы­дзе, што так­са­ма не да­дае апты­міз­му і раз­умен­ня та­го, што ад­бы­ва­ецца.

Жэс­ты і да­сле­да­ван­ні

Фа­таг­ра­фія-пе­ра­мож­ца WPP ста­не іка­ніч­ным ма­люн­кам (лепш бы я па­мы­ля­ла­ся!), і мы яшчэ ўба­чым гле­да­чоў, за­сты­лых пе­рад ім на мін­скім па­ка­зе. У тым лі­ку і та­му, што пе­рад на­мі пра­тэс­тны жэст у гра­мад­стве кан­тро­лю. І ў той жа час — жэст пе­рад­ахвяр­ны: праз імгнен­не гэ­ты ча­ла­век так­са­ма бу­дзе за­бі­ты. Усве­дам­лен­не гэ­та­га фак­ту пры­цяг­вае гле­да­ча — на­зі­ра­ль­ні­ка за гіс­то­ры­яй су­пра­цьс­та­яння. На жаль, су­час­нае мас­тац­тва шчы­ль­на ўпі­са­на ў гра­мад­скі і па­лі­тыч­ны кан­тэкст. Ха­це­ла­ся б ска­заць, то­ль­кі ў са­цы­яль­на-ку­ль­тур­ны лан­дшафт, але гэ­та не так.

А «Сля­пая зо­на» — пра за­кры­ты ад гра­мад­ства гвалт, не толь­кі хат­ні. Пра сі­ту­ацыю кан­тро­лю, то­ль­кі іншы­мі сло­ва­мі, ка­жуць і аўтар, і ку­ра­тар (Аляк­сей Тал­стоў) у су­пра­ва­джа­ль­ным тэк­сце.

Са­ры­чаў пра­ца­ваў з тэ­май ціс­ку ў се­рыі пра са­ба­ку Лой­да з дзвю­ма ла­па­мі (2013), у пра­ектах «598 скра­дзе­ных дзён» (уз­на­га­ро­да «Belarus Press Photo 2015»), «Пры­ві­тан­не, зброя!» (пе­ра­мо­га ў кон­кур­се «Пра­фо­та 2016»). Ця­пер фа­таг­ра­фіі і гра­фі­ку да­паў­ня­юць бру­та­ль­ныя аб’­екты: цэг­ла, кай­дан­кі і, вя­до­ма, бо­хан ту­рэм­на­га хле­ба вы­гля­дае су­ро­ва. Мяр­кую, і гэ­ты, і па­пя­рэд­нія пра­екты Мак­сі­ма — за­ўсё­ды бо­льш моц­ныя на­ра­ты­вы. Гэ­та зна­чыць бо­льш, чым пра жор­сткасць як та­кую: тут і ўла­да над ахвя­рай, воб­ра­зы сі­лы, бес­сар­дэч­насць i не­дас­ка­на­ласць гэ­тай псі­ха­ло­гіі. У цэ­лым гэ­та да­сле­да­ван­ні кры­мі­на­ль­ных падзей, у якія фа­тог­ра­фы рэ­дка па­глыб­ля­юцца.

Ка­лі б мож­на бы­ло апі­саць рэ­акцыю гле­да­ча на «Сля­пую зо­ну» ад­ным сло­вам (я ма­гу гэ­та зра­біць дзя­ку­ючы двух­дзён­най кан­фе­рэн­цыі ў су­сед­няй за­ле), то ім бу­дзе «не­ўра­зу­мен­не». І ду­ма­ецца, што гэ­та доб­ра. Бо па­він­на быць у гле­да­ча гэ­тая збян­тэ­жа­насць: ча­му су­час­ная фа­таг­ра­фія та­кая? Што тут ад да­ку­мен­та і што ад мас­тац­тва? І як на­огул гэ­та зроб­ле­на?

Лю­боў Гаў­ры­люк