Ка­лі гу­чыць жы­ва­піс...

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

«Му­зы­ка без меж­аў». Вы­ста­ва кар­цін бе­ла­рус­кіх му­зы­кантаў у пра­сто­ры «ЦЭХ»
Вы­яўлен­чае мас­тац­тва і му­зы­ка ма­юць шмат су­по­ль­на­га, хоць бы ў меж­ах тэр­мі­на­ло­гіі. Стыль, тэх­ні­ка, кам­па­зі­цыя, мо­ва, афар­боў­ка і гэ­так да­лей — усё гэ­та агу­ль­нае ў лек­сі­ко­не мас­та­коў і му­зы­кан­таў. Ідэя вы­ста­вы, на якой свае кар­ці­ны па­каз­ва­юць пра­кты­кі ад му­зы­кі, на­сі­ла­ся ў па­вет­ры да­стат­ко­ва да­ўно. Але то­ль­кі ця­пер экс­па­зі­цыя яві­ла­ся пры­хі­ль­ні­кам айчын­най рок-твор­час­ці.

Шмат хто з прад­стаў­ні­коў сус­вет­на­га му­зыч­на­га цэ­ху адзна­чыў­ся і ў іншых ві­дах мас­тац­тва. Бе­ла­рус­кія му­зы­кі — не вы­клю­чэн­не. Су­час­ныя вы­ка­наў­цы тры­ма­юцца тра­ды­цый і экс­пе­ры­мен­ту­юць, пра­цу­ючы ў роз­ных тэх­ні­ках, мно­гія з іх ма­юць ад­па­вед­ную аду­ка­цыю, хоць асноў­ны іх за­ня­так усё ж му­зы­ка. Але яны зна­хо­дзяць час і на іншае.

Ля­вон Во­льс­кі, пры­кла­дам, скон­чыў мас­тац­кую ву­чэ­ль­ню, хоць звяр­та­ецца да атры­ма­ных на­вы­каў не­рэ­гу­ляр­на, па­вод­ле, як ён сам ка­жа, на­тхнен­ня. А вось Ігар Ва­раш­ке­віч, ма­ючы вы­шэй­шую мас­тац­кую ад­ука­цыю, пра­цуе бо­льш пе­ры­ядыч­на, ад­да­ючы апош­нім ча­сам пе­ра­ва­гу су­час­ным тэх­на­ло­гі­ям. Шка­да, што ў зга­да­ную экс­па­зі­цыю праз сціп­лую вы­ста­вач­ную пра­сто­ру не па­тра­пі­лі яго­ныя да­сціп­ныя шар­жы на ка­лег па му­зыч­ным цэ­ху. Ма­ла хто ве­дае, але ў свой час Ігар ездзіў з Ба­ра­на­віч у Ня­свіж да свай­го пер­ша­га пед­аго­га Мі­ха­ся Сеў­ру­ка. Ва­раш­ке­віч у ра­бо­тах дае пра­сто­ру гэ­та­ка­му ці не ху­лі­га­ніс­та­му вы­яўлен­ча­му рок-н-ро­лу. І не дзі­ва! Бо ад­ной з ідэй вы­ста­вы быў па­сыл па­ра­зва­жаць над пра­бле­май сва­бо­ды твор­час­ці і маг­чы­мых яе меж­аў.

Андрусь Та­кін­данг скон­чыў гім­на­зію-ка­ледж імя Ахрэм­чы­ка і па вы­яўлен­чай мо­ве бо­льш бліз­кі да тра­ды­цый­най шко­лы. Тут у пэў­ным сэн­се ма­юцца пад­абен­ствы з той му­зы­кай, якую ён вы­кон­вае ў скла­дзе гур­тоў «Recha» і «Harotnica». Гі­та­рыст Сяр­гей «Скры­па» Скрып­ні­чэн­ка мае вы­шэй­шую мас­тац­кую ад­ука­цыю, па­вод­ле пра­фе­сіі за­йма­ецца ды­зай­нам, та­му цал­кам ла­гіч­на, што ў экс­па­зі­цыі апы­ну­лі­ся пла­кат­ныя тво­ры Сяр­гея. Яго­ны ка­ле­га, лі­дар гур­та «Znich» Алесь Та­бо­ліч, так­са­ма па­хо­дзіць з сям’і пра­фе­сій­ных мас­та­коў, скон­чыў Ака­дэ­мію мас­тац­тваў і пра­цуе як май­стар та­ту­іроў­кі. Ён — пры­к­лад яшчэ ад­на­го су­па­дзен­ня тэ­ма­ты­кі сва­іх пе­сень і тво­раў, якія вы­хо­дзяць з-пад яго­на­га пэн­дзля.

Тым ча­сам іх ка­ле­гі Юрый Сты­льс­кі (брэс­цкі панк-гурт «Дай да­ро­гу!») і Аляк­сандр Дзе­мі­дзен­ка (гурт «Re1ikt») мас­тац­кай ад­ука­цыі не ма­юць. Пры гэ­тым пер­шы, ад­роз­на ад сва­іх не ве­ль­мі пра­цяг­лых пе­сень, ад­дае пе­ра­ва­гу вя­лі­кім па па­ме­рах па­лот­нам. А вось Аляк­сандр пра­гу не­шта ма­ля­ваць тлу­ма­чыць про­ста як «акт твор­час­ці дзе­ля твор­час­ці». Пры гэ­тым афі­шы кан­цэр­таў свай­го гур­та, вок­лад­кі плы­так, ды­зайн ці­шо­так і гэ­так да­лей рас­пра­цоў­вае ме­на­ві­та ён.

З усіх вы­стаў­ле­ных прац най­перш звяр­ну­ла на ся­бе ўва­гу адзі­ная кар­ці­на лі­да­ра «Па­ла­ца» Але­га Ха­мен­кі, які пры­знаў­ся, што ў меж­ах вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва ён ства­рыў то­ль­кі ча­ты­ры ві­да­ры­сы, тры з якіх яму со­рам­на дэ­ман­стра­ваць шы­ро­кай пуб­лі­цы. Ад­нак вось гэ­ты ён пра­па­на­ваў не то­ль­кі раз­гля­даць, але й ад­шу­каць у ім пры­ха­ва­ныя па­вод­ле на­звы «Тры ка­ты, па­лац, Алег і ло­зунг» за­гад­кі. Тым ча­сам у во­чы кі­да­ецца дых­тоў­ная тэх­ні­ка, з якой вы­ка­на­ны твор.

Зра­зу­ме­ла, што пер­шым раз­ам арга­ні­за­та­ры вы­ста­вы не ста­ві­лі мэ­тай аха­піць не­абдым­нае. Ёсць яшчэ шэ­раг рок-му­зы­каў, якія пра­цу­юць у роз­ных ві­дах вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, як хоць бы спя­вач­ка Во­ль­га Алі­па­ва, ве­тэ­ран айчын­най рок-сцэ­ны, гі­та­рыст Аляк­сей Доў­нар з па­том­най сям’і мас­та­коў. Ёсць і прад­стаў­ні­кі ака­дэ­міч­ных жан­раў му­зы­кі, што ці­ка­ва пра­цу­юць у роз­ных га­лі­нах пры­го­жа­га мас­тац­тва. Вось ча­му вар­та ча­каць пра­ця­гу пра­екта, які трэ­ба па­ка­заць і па-за меж­амі ста­лі­цы, су­мяс­ціў­шы гэ­та, як тое бы­ло пад­час вер­ні­са­жу ў Мін­ску, з жы­вы­мі вы­сту­па­мі прад­стаў­ле­ных у экс­па­зі­цыі му­зы­кан­таў-мас­та­коў.

Антон Вор­ша