«Ста­ры май­стра»

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

Антон Бар­хат­коў
У су­вя­зі з не­ка­то­ры­мі бе­ла­рус­кі­мі мас­та­ка­мі ста­рэй­ша­га ве­ку і асаб­лі­вы­мі твор­чы­мі і ча­ла­ве­чы­мі якас­ця­мі, што, на­пэў­на, усё ж та­кі не­па­дзе­ль­нае, згад­ва­ецца вы­зна­чэн­не «ста­рыя май­стры», якое звы­чай­на ты­чыц­ца еўра­пей­скіх мас­та­коў ХІV—ХVІІ ста­год­дзяў. Ся­род та­кіх і Антон Стэ­фа­на­віч Бар­хат­коў.

«Ста­рых май­строў» вы­лу­ча­ла пра­фе­сій­ная дых­тоў­насць, сур’ёзнасць у да­чы­нен­ні да спра­вы, мас­та­коў­ская шчы­расць, вы­яўлен­не і бо­лю, і пры­га­жос­ці быц­ця. У вы­пад­ку бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва са­вец­ка­га і по­стса­вец­ка­га пе­ры­ядаў гэ­та най­перш аўта­ры, на­ро­джа­ныя ў пер­шыя дзе­ся­ці­год­дзі ХХ ста­год­дзя, ву­чы­лі­ся ў 1920—1930-я, увай­шлі ў мас­тац­тва не­дзе ў 1940—1950-я, асноў­ная твор­часць — 1960—1970-я. Ка­неш­не, гэ­та лю­дзі ве­ль­мі дра­ма­тыч­ных лё­саў, вы­ключ­на­га жыц­цё­ва­га дос­ве­ду, здо­ль­ныя глы­бо­ка і тон­ка ад­чу­ваць. Спа­лу­чэн­не ўсіх гэ­тых «зы­ход­ных» пры­во­дзіць да та­го, што іх тво­ры ўраж­ва­юць пра­фе­сій­най да­клад­нас­цю, сэн­са­вай шмат­слой­нас­цю — за вон­ка­вым ад­кры­ва­ецца шмат­мер­ны свет. Пры ўсёй та­та­ль­най за­ідэ­ала­гі­за­ва­нас­ці са­вец­ка­га мас­тац­тва, пры ства­рэн­ні «не­абход­ных» кар­цін яны зна­хо­дзі­лі шчы­расць най­перш праз мас­тац­кі бок: свят­ло, ко­лер, кам­па­зі­цыю. Ды і падзя­ля­лі яны, у той ці іншай сту­пе­ні, са­вец­кую ідэ­ало­гію — шчы­ра ці доб­ра­ахвот­на-пры­му­со­ва. Не бу­дзем за­бы­вац­ца: у са­вец­кія ча­сы час­тко­ва за­хоў­ва­юцца ра­ман­тыч­ныя ад­но­сі­ны да мас­та­ка як да ідэй­на і эстэ­тыч­на ве­ль­мі ўплы­во­вай асо­бы, то­ль­кі ідэі і фор­мы яму пра­па­на­ва­лі­ся-на­вяз­ва­лі­ся звон­ку. Але важ­касць яго пра­цы ў сфе­ры агу­ль­на­га ду­хоў­на­га вы­ха­ван­ня дэк­ла­ра­ва­ла­ся ўсю­ды і за­ўжды, што не маг­ло не па­ўплы­ваць на стаў­лен­не мас­та­ка са­мо­га да ся­бе і сва­ёй ад­каз­нас­ці, пры ўсёй не­вы­ра­ша­ль­най два­істас­ці воб­ра­за твор­цы-слу­гі, ра­ман­тыч­на­га ле­ту­цен­ні­ка і цэ­ха­ва­га май­стра.

Асноў­ны­мі склад­ні­ка­мі вы­ха­ван­ня Анто­на Стэ­фа­на­ві­ча Бар­хат­ко­ва бы­лі мас­коў­ская шко­ла жы­ва­пі­су — у ву­чы­ліш­чы (1936—1940), мас­тац­кім інсты­ту­це (1945—1948) — і не­ча­ка­нае вуч­нёў­ства, злу­ча­нае з сяб­роў­ствам, у Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, мас­та­ка так­са­ма мас­коў­скай ад­ука­цыі, але яскра­ва­га вы­раз­ні­ка бе­ла­рус­кай мен­та­ль­нас­ці.

Як ба­чыц­ца, на пра­ця­гу ўсёй сва­ёй дзей­нас­ці Бар­хат­коў звяр­таў­ся да той ці іншай сіс­тэ­мы — шчы­ль­най, ко­ле­ра­ва вы­зна­ча­най, «ма­тэ­ры­яль­най мас­коў­скай» і тра­пят­кой, вы­свет­ле­най «да­лі­кат­най бя­лы­ніц­кай», з пе­ра­ва­гай той ці іншай у роз­ныя пе­ры­яды твор­час­ці. Ён змя­няў «рэ­гіс­тры» ў за­леж­нас­ці ад ма­ты­ву, ста­ну пры­ро­ды і ўлас­на­га. Гэ­та на­гад­вае ка­рыс­тан­не архі­тэк­та­рам роз­ны­мі ордар­ны­мі сіс­тэ­ма­мі. Та­кім чы­нам, «мас­коў­скія» ўплы­вы мож­на па­ра­ўнаць з да­рыч­ным орда­рам, аб­агу­ле­ным і муж­ным («Ве­чар на Бя­рэ­зі­не», 1969; «Сцю­дзё­ны ліс­та­вей», 1973), «бя­лы­ніц­кія» — з ія­ніч­ным, ла­год­ным і лёг­кім («Лі­рыч­ны пей­заж», 1967; «Да­ро­га ў Вя­зын­ку», 1972). Ча­сам у пра­цах Бар­хат­ко­ва з’яўляў­ся «ка­рынф­скі ордар» — ка­лі пры­га­жосць ці эфек­тнасць ураж­ва­юць перш за ўсё («Шэ­рань», 1968; «Апош­ні пра­мень», 1970; «Лю­ты», 1970). І, зда­ецца, у апош­ні пе­ры­яд, у 1990-я, гэ­тыя ма­не­ры аб’ядна­лі­ся ў но­вай якас­ці тво­раў Бар­хат­ко­ва, пей­за­жах-ста­нах, ад­на­ча­со­ва ма­тэ­ры­яль­ных і тра­пят­кіх.

Ра­бо­ты Бар­хат­ко­ва на­ле­жаць да рэ­аліз­му, які ўваб­раў ры­сы іншых сты­ліс­тыч­ных сіс­тэм, што не су­адно­сяць з пан­яццем тра­ды­цый­на­га, пе­ра­важ­на апа­вя­да­ль­на­га рэ­аліз­му. Перш за ўсё гэ­та імпрэ­сі­янізм у яго мас­коў­скай тран­скрып­цыі, ха­рак­тэр­най для «Са­юза рус­кіх мас­та­коў», з пад­вы­ша­най шчы­ль­нас­цю фар­бы і пэў­нас­цю ко­ле­ру — «Зі­мо­вая ра­ні­ца» (1960), «Зі­ма. Хлеў­чу­кі» (1967), «Сі­нія це­ні» (1968), «Апош­ні снег. По­вязнь» (1969), «За­ха­ла­да­ла» (1978). Так­са­ма пры­сут­ні­чае по­стім­прэ­сі­яніс­тыч­ная аб­агу­ле­насць і ўзмоц­не­ная фар­ма­ль­ная вы­раз­насць — «Пры­бра­нае поле» (1975), «Да­ро­га ў Ра­даш­ко­ві­чы» (ва­ры­янты 1969 і 1987 га­доў). Сус­тра­ка­ецца фа­віс­цкая фар­сі­ра­ва­насць ко­ле­ру — «Пер­шыя ўсхо­ды» (1963), «Тра­ве­ньс­кі дзень. Вёс­ка По­вязнь» (1972), «Во­се­ньс­кі ве­чар» (1977). Пры ўсім мас­та­коў­скім і ча­ла­ве­чым тэм­пе­ра­мен­це, ня­рэд­кай экс­прэ­сіў­нас­ці ў тво­рах, якая ўво­гу­ле з’яўля­ецца ад­ной з лей­тма­тыў­ных якас­цей арту ХХ ста­год­дзя, так зва­ны «пей­заж на­строю» не ха­рак­тэр­ны для Бар­хат­ко­ва. Ад­чу­ва­ецца за­хап­лен­не май­стра ўба­ча­ным, а не тран­скрып­цыя кра­яві­ду ад­па­вед­на ўлас­на­му пе­ра­жы­ван­ню. Пры­ро­да ме­ла для яго перш за ўсё са­ма­дас­тат­ко­вую каш­тоў­насць, не­за­леж­ную ад ду­шэў­на­га ста­ну жы­ва­піс­ца. І ў яго ра­бо­тах па­чат­ко­ва ўспры­ма­ецца ма­тыў як та­кі і тое, як гэ­та зроб­ле­на, эма­цый­нае ж ад­чу­ван­не ўзні­кае по­тым — як і пры су­зі­ран­ні пры­ро­ды са­мой па са­бе. Та­кім чы­нам, на іншым віт­ку ад­бы­ва­ецца аб’екты­ва­цыя пей­за­жу — не праз дэ­та­лё­васць, а праз эма­цый­ную дыс­тан­цы­ява­насць і кам­па­зі­цый­ную раз­амкнё­насць. У звяз­ку з гэ­тым мож­на да­даць: шмат у якіх пра­цах Анто­на Бар­хат­ко­ва за­ста­ецца ха­рак­тэр­ная эцюд­насць, што над­ае ім ня­зму­ша­насць і све­жасць, але ча­сам па­збаў­ляе кан­цэн­тра­ва­най воб­раз­нас­ці й вы­раз­нас­ці, якія мы пры­звы­ча­ілі­ся ба­чыць у пей­за­жах-кар­ці­нах, ча­сам над­ае ім не­йкую не­да­вы­ка­за­насць. У яго звы­чай­на ад­сут­ні­чае за­кры­тасць кар­ці­ны на са­бе са­мой, гэ­та раз­амкнё­ная вы­ява то­ль­кі час­ткі пры­ро­ды, ад­на­го з ка­ва­лач­каў яе ма­за­ікі, ад­на­го са шке­ль­цаў яе ка­лей­дас­ко­па. Так пра­яўля­ецца здо­ль­насць за­ха­ваць у за­кон­ча­най ра­бо­це не­пас­рэд­ную эма­цый­ную сі­лу, энер­гію, сва­бод­ную жы­ва­піс­насць эцю­да. Гэ­та ства­рае ўра­жан­не па­то­ку жыц­ця, пе­рад­ае ад­чу­ван­не бяс­кон­цас­ці све­ту, яго под­ыху, па­ста­янна­га ру­ху. «За­ўсё­ды ду­маў пра тое, каб пе­рад­аць жы­вую пры­ро­ду і сваё да яе стаў­лен­не». Мас­так ні­бы­та збі­рае пры­га­жосць све­ту і ро­біць яе за­ўваж­най для іншых. Пры­ро­да як ачыш­чэн­не. У ёй бяс­кон­цая пры­ўкрас­насць Ства­рэн­ня. Пры­ро­да го­іць, ча­ла­век па­чы­нае ад­чу­ваць ся­бе ў ёй на сва­ім, на­леж­ным мес­цы, сы­хо­дзяць тры­во­гі і мі­тус­ня.

Юбі­лей­ная вы­ста­ва прац Анто­на Бар­хат­ко­ва, якая ад­бы­ла­ся ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі ў лю­тым-са­ка­ві­ку, за­свед­чы­ла рэ­дкую раз­на­стай­насць тво­раў мас­та­ка, аб­умоў­ле­ную як вя­лі­кай ко­ль­кас­цю ма­ты­ваў, іх фар­ма­ль­ных інтэр­прэ­та­цый, гэ­так і ча­са­вы­мі зме­на­мі, пры­кме­та­мі роз­ных фаз аса­біс­та­га жыц­ця і гіс­та­рыч­ных эпох. Ён про­ста ўва­саб­ляў кра­яві­ды, а атры­ма­ла­ся пада­рож­жа не то­ль­кі ў пра­сто­ры, але і ў ча­се. Све­жы под­ых 1960-х («Вяс­на», 1962), спе­лыя, вы­ні­ко­выя 1970-я («Брус­ніч­ная па­ля­на», 1977), раз­да­рож­жа 1980-х, ка­лі кар­ці­ны Анто­на Бар­хат­ко­ва не­ча­ка­на ро­бяц­ца, маг­чы­ма, у звяз­ку з па­чуц­ця­мі, пе­ра­важ­на тра­ды­цый­на-рэ­аліс­тыч­ны­мі і асты­лы­мі («Зі­мо­вае змяр­кан­не», 1981; «За­ла­тая во­сень», 1985; «Чэр­вень у кве­це­ні», 1987). І апош­ні пе­ры­яд, што акрэс­ліў­ся да ся­рэ­дзі­ны 1990-х, ка­лі вы­яўлен­часць за­ста­ецца быц­цам па­сто­ль­кі-па­ко­ль­кі, сас­ту­па­ючы ўва­саб­лен­ню та­го ці інша­га ста­ну пры­ро­ды і ду­шы, праз плас­ты­ку і ко­лер, праз сво­еа­саб­лі­вае рас­тва­рэн­не ў пры­ро­дзе, у яе без­упын­ным унут­ра­ным ру­ху: «На ра­цэ Мста», 1993; «Вы­паў снег», 1994; «Над ра­кой», 1995; «Зі­ма. Со­неч­ны дзень», 1999. У гэ­тым ба­чыц­ца мак­сі­ма­ль­ная сва­бо­да «мас­та­коў­ска­га ды­хан­ня». Пры­чым у кож­ным пе­ры­ядзе бы­лі ство­ра­ныя па­ўна­вар­тас­ныя ра­бо­ты, не ка­жу­чы ўжо пра тое, што на кож­ную кар­ці­ну ёсць свой гля­дач.

Зрэд­ку мас­так звяр­таў­ся да іншых жан­раў — парт­рэ­та, на­цюр­мор­та. І ў іх да­ся­гаў за­ўваж­ных по­спе­хаў, але яны не за­ха­пі­лі яго гэ­так, як пей­заж. На­ват у гру­па­вой жан­ра­вай кар­ці­не «Па­ўдня на се­на­жа­ці» (1960), ня­гле­дзя­чы на за­хап­лен­не май­стра пер­са­на­жа­мі, іх парт­рэт­насць, яны быц­цам рас­тва­ра­юцца ў пей­за­жы, злі­ва­юцца з ім, ро­бяц­ца ці не яго час­ткай. Най­бо­ль­шы по­спех на­пат­каў пра­цу «Пер­шая пе­се­нь­ка» (1957), якая ста­ла­ся ў леп­шым сэн­се хрэс­та­ма­тый­най у бе­ла­рус­кім мас­тац­тве. Скла­да­на асэн­са­ваць, што гэ­ты твор, ува­саб­лен­не чыс­ці­ні і пяш­чо­ты, на­ма­ля­ваў 42-га­до­вы мас­так, які пра­йшоў праз цяж­кія вы­пра­ба­ван­ні; іх мож­на не ўспа­мі­наць, але не­маг­чы­ма за­быць. Ка­неш­не, на та­га­час­нае све­та­ба­чан­не жы­ва­піс­ца ўплы­ва­ла і атмас­фе­ра «ад­лі­гі». У пей­за­жах май­стра ча­ла­век, лю­дзі пры­сут­ні­ча­юць рэ­дка і час­цей як ста­фаж. Га­лоў­ны­мі ро­бяц­ца, ні­бы­та пер­са­ні­фі­ку­юцца, іншыя ге­роі — дрэ­вы, да­мкі, стаж­кі, шля­хі і рэ­кі.

Не пе­ра­бо­ль­шу, ка­лі ска­жу, што для Анто­на Бар­хат­ко­ва мас­тац­тва бы­ло фор­май і сэн­сам жыц­ця. І ся­лян­скае пра­ца­люб­ства, пра­ца­з­до­ль­насць, стры­ма­насць па­чуц­цяў не­абход­ныя: ча­ла­век па­ўна­вар­тас­на існуе, па­куль ён «ро­біць», так ці іна­чай. Ка­ла­рыт­ная і моц­ная асо­ба — у про­ці­ва­гу про­звіш­чу. Яго­ны лёс — гэ­та як лан­цуг, дзе ўда­ча ішла за бя­дой. Бар­хат­коў па­хо­дзіць з ся­лян­скай ся­м’і на Ма­гі­лёў­шчы­не. Яму бы­ло тры га­ды, ка­лі па­мёр ба­ць­ка, атру­ча­ны на імпе­ры­яліс­тыч­най вай­не га­за­мі. Не­ўза­ба­ве ў ся­м’і з’явіў­ся айчым — доб­ры, спа­кой­ны ча­ла­век. На­ра­дзі­лі­ся бра­ты, сёс­тры. У школ­ку да­во­дзі­ла­ся ісці за не­ка­ль­кі кі­ла­мет­раў, але на­стаў­ні­кі бы­лі та­кія, што Антон Стэ­фа­на­віч успа­мі­наў іх з за­хап­лен­нем усё жыц­цё. Ура­жа­ны рас­по­ве­да­мі ад­на­вяс­коў­ца пра Маск­ву, ад­пра­віў­ся ту­ды ў 14 га­доў. Стаў бес­пры­ту­ль­ным, але ўрэш­це апы­нуў­ся на вы­ха­ван­ні ў во­інскай час­тцы, дзе ім па-ба­ць­коў­ску апе­ка­ваў­ся цу­доў­ны ча­ла­век Ха­сіс Ва­ле­еў. І Бар­хат­ко­ву бы­ло на­ка­на­ва­на стаць ад­ным з са­вец­кіх «ла­ма­но­са­вых». У мас­коў­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні вя­лі­кую ро­лю ў яго ста­наў­лен­ні ад­ыграў Пётр Пят­ро­ві­чаў. Скон­чыў­шы ву­чы­ліш­ча, Антон Бар­хат­коў слу­жыў у вой­ску і там уз­яў удзел у сва­ёй пер­шай вы­ста­ве ў 1940-м у Хар­ка­ве. У па­чат­ку на­ступ­на­га го­да яго тво­ры экс­па­на­ва­лі­ся ўжо на ўсе­са­юзнай вы­ста­ве мас­та­коў РККА, у Мас­кве. Вай­на за­ста­ла яго на Укра­іне, тра­піў у акру­жэн­не, па­лон, але па­шчас­ці­ла ўця­чы, да­брац­ца да ра­дзі­мы, стаў парт­ыза­нам. У 1943 го­дзе быў ад­азва­ны ў штаб парт­ызан­ска­га ру­ху ў Мас­кву, дзе не­ўза­ба­ве атры­маў пры­зна­чэн­не на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра вы­стаў­кі, пры­све­ча­най 25-год­дзю ўтва­рэн­ня БССР, якая пла­на­ва­ла­ся ў Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі. Та­ды ён па­зна­ёміў­ся шмат з кім з бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, у тым лі­ку з Ві­то­ль­дам Бя­лы­ніц­кім-Бі­ру­лем, які ад­ыграў, на­пэў­на, вы­ключ­ную ро­лю ў фар­ма­ван­ні твор­цы. Бі­ру­ля на­ра­дзіў­ся на 43 га­ды ра­ней за Бар­хат­ко­ва, але і для ста­рэй­ша­га май­стры сус­трэ­чы, раз­мо­вы, су­мес­ная пра­ца, ліс­та­ван­не з ма­ла­дым, та­ле­на­ві­тым, шчы­рым зем­ля­ком бы­лі не­ма­лой ра­дас­цю. «Бо­льш за ўсё я ву­чыў­ся ў Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі. Амаль кож­ны дзень пры­хо­дзіў да яго ў май­стэр­ню. А ў лет­нія ме­ся­цы мы раз­ам ездзі­лі па Бе­ла­ру­сі ма­ля­ваць эцю­ды». З той вы­ста­вай, на якой экс­па­на­ва­лі­ся і яго тво­ры, Бар­хат­коў пры­ехаў у Мінск. Удзе­ль­ні­чаў у ад­ра­джэн­ні Кар­цін­най га­ле­рэі, по­тым за­гад­ваў мас­тац­кім ад­дзе­лам у Му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, але ўжо ў 1945 го­дзе па­сту­піў у Мас­коў­скі мас­тац­кі інсты­тут, дзе ву­чыў­ся да 1948 го­да. Па­браў­ся шлю­бам з Соф’яй Ка­ва­лё­вай, актры­сай, спя­вач­кай, жан­чы­най рэ­дкай да­бры­ні і аб­аян­ня, — зноў «шчас­лі­вы бі­лет». Па­сля — вяр­тан­не ў Мінск, час­тыя па­ездкі на эцю­ды па Бе­ла­ру­сі з сяб­ра­мі-мас­та­ка­мі Іва­нам Ка­ра­сё­вым, Пят­ром Дур­чы­ным, Пят­ром Кро­ха­ле­вым, Ба­ры­сам Арак­чэ­евым, Аль­гер­дам Ма­лі­шэў­скім, Мі­ха­ілам Да­ўгя­лам. Што­га­до­вая, з 1954 па 1999, пра­ца (по­тым і з сы­на­мі) на так зва­най «Ака­дэ­міч­най да­чы», До­ме твор­час­ці імя Іллі Рэ­пі­на ў Цвяр­ской гу­бер­ні (Ка­лі­нін­скай воб­лас­ці), дзе збі­ра­лі­ся бліз­кія яму па па­м­кнен­нях мас­та­кі з уся­го Са­юза. І атры­ма­ла­ся: шчас­лі­вы ў на­стаў­ніц­тве, шчас­лі­вы ў шлю­бе, шчас­лі­вы ў пра­цы і сяб­рах, і гэ­та пры ўсіх жыц­цё­вых ня­го­дах і цяж­кас­цях. Ён не атры­маў вя­лі­ка­га пры­быт­ку і мас­та­коў­скіх рэ­га­лі­яў, акра­мя зван­ня за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў у 1991 го­дзе, але і не ма­рыў пра іх, рэ­чы не­істот­ныя, ці то­ль­кі ма­рыў, не пры­кла­да­ючы на­ма­ган­няў, — «па­ці­ху пра­ца­ваў, ды і ўсё, бо­льш ні­чо­га». Шчас­лі­вы ў сва­іх трох дзе­цях і ва ўну­ках. Яго­ны ма­лод­шы сын Ігар — адзін з са­мых вя­до­мых бе­ла­рус­кіх мас­та­коў у сва­ім па­ка­лен­ні, вы­со­ка ша­на­ва­ны ба­ць­кам. Пра­жыў бо­льш за 86 га­доў, за­ха­ваў­шы та­лент, роз­ум, імпэт. Шчас­лі­вы ў па­мя­ці — вы­да­дзе­ныя кні­гі, зла­джа­ныя вы­ста­вы. Пры­жыц­цё­вых вы­ста­вак бы­ло амаль 80, а уся­го да сён­ня — амаль 90. Антон Бар­хат­коў быў га­на­ро­вым удзе­ль­ні­кам, які ад­кры­ваў пры­све­ча­ныя па­мя­ці Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі I і II між­на­род­ныя пле­нэ­ры на Ма­гі­лёў­шчы­не. І ўво­гу­ле: Антон Бар­хат­коў — гэ­та імя, яго ра­бо­ты — ра­дасць сус­трэ­чы для тых, ка­му бліз­кі яго­ны по­гляд на жыц­цё, пры­ро­ду, вы­яўле­ны праз твор­часць, ка­му ён да­па­ма­гае ўба­чыць бяс­кон­ца раз­на­стай­ную і скла­да­ную гар­мо­нію Сус­ве­ту. «Пра­цую ад ду­шы. Мне пад­аба­ецца мая пра­фе­сія. Я жы­ву ў ду­шы з пры­ро­дай, сва­ёй, бе­ла­рус­кай. Гэ­та як да­лу­чыц­ца да рэ­лі­гіі, да Бо­га. Мас­так — са­мы шчас­лі­вы ча­ла­век. Ка­лі пі­ша — пра ўсё на све­це за­бы­вае».

Ва­лян­ці­на Вай­цэ­хоў­ская