«Ня­бё­сы» на зям­лі

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

ІІІ Між­на­род­ны ка­ляд­ны фес­ты­валь бат­ле­ечных і ля­леч­ных тэ­атраў
Яшчэ два га­ды та­му, ка­лі фес­ты­валь успры­маў­ся хі­ба што ад­мет­най іні­цы­яты­вай Люд­мі­лы Жда­но­віч (колішняй артыс­ткі тэ­атра ля­лек і сяс­тры Свя­та-Елі­са­ве­цін­ска­га ма­нас­ты­ра), яго­ная бу­ду­чы­ня зда­ва­ла­ся цьмя­най.

Хат­нія, уту­ль­ныя, мі­лыя пер­шыя «Ня­бё­сы» не маг­лі па­хва­ліц­ца ахо­пам ды імё­на­мі: у фэс­це пе­ра­важ­на бра­лі ўдзел ама­та­ры (ка­лек­ты­вы з дзі­ця­чых сад­коў і школ, су­пра­цоў­ні­кі му­зе­яў). Ле­таш­ні фес­ты­валь, дзя­ку­ючы ад­да­най пра­цы аргка­мі­тэ­ту, да­сяг­нуў якас­на но­вай вяр­шы­ні. Па­ка­зы на­род­на­га тэ­атра «Бат­лей­ка» з Мі­ра, рас­ійскіх ка­лек­ты­ваў «Тры­Лі­ка», «Ван­дроў­ны вяр­тэп», «Ду­шаг­рэі» вы­лу­ча­ла пра­фе­сій­насць, ві­да­воч­ны на­ву­ко­вы і твор­чы пад­ыход да ад­на­ўлен­ня тэк­стаў бат­лей­ка­вых прад­стаў­лен­няў, ства­рэн­ня ля­лек і скры­няў.

Сё­лет­ні фэст даў спа­дзя­ван­не, што да­сяг­не ўзроў­ню та­кіх пры­зна­ных, як Ка­ляд­ны фес­ты­валь на­род­най му­зы­кі і тэ­атра «Вяр­тэп» (Ка­лом­на) ці Фес­ты­валь шко­ль­ных і ся­мей­ных бат­ле­ек «Ста­ры Но­вы год» (Мас­ква). Акра­мя па­шы­рэн­ня ге­агра­фіі ды па­ве­лі­чэн­ня ко­ль­кас­ці ўдзе­ль­ні­каў да сям­нац­ца­ці ка­лек­ты­ваў з Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы, Укра­іны і Рас­іі, ці не са­мым га­лоў­ным да­сяг­нен­нем мож­на на­зваць арга­ні­за­цыю Шко­лы бат­лей­кі. Бо пе­рад­усім за­да­ча «Ня­бё­саў» — па­пу­ля­ры­за­цыя ста­ро­га мас­тац­тва, і шко­ла з па­за­кон­кур­сны­мі па­ка­за­мі спек­так­ляў, лек­цы­ямі ды вар­шта­та­мі ад мэт­раў ад­мыс­ло­вай тэ­атра­ль­най спра­вы вы­да­ва­ла не так на ад­ука­цый­нае ме­рап­ры­емства, як на арга­ніч­ную фес­ты­ва­ль­ную час­тку.

Па­ста­ноў­кі — свай­го ро­ду існыя ўзо­ры тра­ды­цый­на­га бат­лей­ка­ва­га мас­тац­тва — у меж­ах Шко­лы прад­ста­ві­лі «Бат­лей­ка Але­ся Ла­ся» і тэ­атр «Ван­дроў­ны вяр­тэп» Аляк­сан­дра Грэ­фа, які ле­тась звёз у род­ную Мас­кву фес­ты­ва­ль­ны Гран-пры. Аб­одва хоць і звяр­та­лі­ся да ад­на­го і та­го са­ма­га ма­тэ­ры­ялу, «Ца­ра Іра­да» ў звык­лых фор­мах прад­стаў­лен­ня, але, так бы мо­віць, ме­лі свае ха­рак­та­ры, спа­вя­да­лі свае ма­не­ры. Вы­дат­ны ва­кал і му­зыч­нае афар­млен­не, тру­кі (са­мы за­па­мі­на­ль­ны — сап­раў­днае пол­ымя з д’яба­льс­кае па­шчы), пад­крэс­ле­ная за­па­во­ле­насць дзея­ння (яна, па­вод­ле Аляк­сан­дра Грэ­фа, з’яўля­ецца важ­най ры­сай бат­ле­ечна­га прад­стаў­лен­ня) ха­рак­та­ры­за­ва­лі мас­коў­скую вер­сію. Бат­лей­ка Але­ся Ла­ся, мас­та­ка, му­зы­кі, рэ­стаў­ра­та­ра і этног­ра­фа, вы­лу­ча­ла­ся ад­мет­най інтэр­ме­дый­най час­ткай (са сцэ­на­мі «Як ба­ба ў свя­та ра­бі­ла і ду­шу сваю за­гу­бі­ла», «Пан­енка і док­тар», «Смар­гон­шчык і мя­дзведзь» ды іншы­мі). Вя­до­ма, і тэх­ні­ка спра­вы (ля­ль­ка­ва­джэн­не), і ства­рэн­не атмас­фе­ры аўтэн­тыч­на­га прад­стаў­лен­ня бы­лі на вы­шы­ні. Ад­нак для па­чат­коў­цаў, што на­ве­да­лі Шко­лу, не менш важ­ны­мі зра­бі­лі­ся пра­ктыч­ныя па­ра­ды па арга­ні­за­цыі бат­лей­кі і сак­рэ­ты, які­мі падзя­лі­лі­ся Алесь Лось і Аляк­сандр Грэф. Май­стры не абы­шлі­ся без экс­кур­су ў гіс­то­рыю па­хо­джан­ня гэ­та­га ві­ду тэ­атра, зга­дак пра яго­ныя ста­ра­жыт­наг­рэ­час­кія ка­ра­ні ды еўра­пей­скія ана­ла­гі, асаб­лі­вас­ці існа­ван­ня бат­лей­кі ў Бе­ла­ру­сі і пра­бле­мы яе ад­ра­джэн­ня.

Вы­дат­най час­ткай Шко­лы зра­біў­ся се­мі­нар-пра­кты­кум, зла­джа­ны Ган­най Вы­гон­най, мас­тач­кай, рэ­стаў­ра­тар­кай і рэ­жы­сёр­кай бат­лей­ка­вых прад­стаў­лен­няў. Дзя­ку­ючы ёй бат­лей­кай за­ха­піў­ся не адзін ча­ла­век. Да­рэ­чы, у фес­ты­ва­лі па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ажно два ка­лек­ты­вы, які­мі яна апе­ка­ва­ла­ся ў той ці іншай сту­пе­ні: «Клас-А!» (гім­на­зія №74, Мінск) і Бат­лей­ка ся­мей­на­га клу­ба Бе­ла­рус­ка­га зя­лё­на­га кры­жа (ся­мей­ны тэ­атр Юнгі­ных). Ясныя, про­стыя па­ра­ды па ства­рэн­ні скры­ні (яе мож­на ра­біць на­ват з кар­до­ну), ля­лек, ка­ла­рыс­тыч­ным ра­шэн­ні, ля­ль­ка­ва­джэн­ні і за­сва­енні дра­ма­тур­гіі пе­ра­кон­ва­лі ў тым, што зла­дзіць да­маш­ні ама­тар­скі тэ­атр мо­жа кож­ны ахво­чы. Усе вы­сту­поў­цы імкну­лі­ся да­нес­ці, па­тлу­ма­чыць сак­ра­ль­ную сут­насць мас­тац­тва бат­лей­кі, сэнс і аб­грун­та­ва­насць вы­ка­рыс­тан­ня тых ці іншых пры­ёмаў, бо без усве­дам­лен­ня глы­бін­най пры­ро­ды з’явы яе ўзнаў­лен­не, на­ко­ль­кі б тэх­ніч­на вір­ту­озным ні бы­ло, за­ста­нец­ца хі­ба цьмя­ным ад­біт­кам. На шчас­це, не­вы­раз­ных, не­аду­хоў­ле­ных спек­так­ляў на фес­ты­ва­лі ба­дай і не бы­ло.

Але сё­лет­нія «Ня­бё­сы» — фес­ты­валь не ад­ных бат­ле­ек. Па вя­лі­кім ра­хун­ку, пе­ра­важ­ная ба­ль­шы­ня кон­кур­сных па­ста­но­вак мі­ну­лых га­доў спа­вя­да­ла фор­му і пры­ёмы бат­лей­ка­ва­га тэ­атра, звяр­та­ла­ся да яго сю­жэ­таў ці тво­раў, дзе вы­раз­на ад­чу­ва­лі­ся (аль­бо ад­мыс­ло­ва ўво­дзі­лі­ся) хрыс­ці­янскія ма­ты­вы. Сё­ле­та мож­на бы­ло на­зі­раць вы­хад як за бат­лей­ка­выя, так і за ля­леч­ныя межы, па­шы­рэн­не тэ­ма­ты­кі, якая, тым не менш, усё ад­но за­ста­ва­ла­ся ў рэ­чыш­чы фес­ты­ва­ль­на­га дэ­ві­зу «З ля­ль­кай да Бо­га» і за­да­чы «сцвяр­джэн­ня вы­со­кіх ду­хоў­ных ідэ­алаў да­бры­ні». Усцеш­на бы­ло ба­чыць па­ста­ноў­ку Жы­то­мір­ска­га ака­дэ­міч­на­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек «Брат­ка Асёл, аль­бо Шлях да Віф­ле­ема» па­вод­ле п’есы Сяр­гея Ка­ва­лё­ва. Шыр­ма­вы спек­такль з кій­ко­вы­мі ля­ль­ка­мі мо і вы­гля­даў кры­ху ста­ра­мод­на, ад­нак кра­наў пра­нік­нё­нас­цю і яснас­цю, так што ка­лек­тыў ства­ра­ль­ні­каў га­на­ра­ва­лі дып­ло­мам «За леп­шае рас­крыц­цё ду­хоў­на-ма­ра­ль­на­га змес­ту па­ста­ноў­кі». Тэ­атр «Тры­Лі­ка» раз­ыграў ка­мер­ную па гу­чан­ні «Чор­ную ку­ры­цу» па­вод­ле каз­кі Анто­нія Па­га­рэ­льс­ка­га. Спек­такль, дзе ро­ля сло­ва бы­ла ці не са­май ня­знач­най, па­ста­ві­ла вен­гер­ская рэ­жы­сёр­ка Ка­та Ча­то — як дра­му дзі­ця­чай са­мо­ты.

Сап­раў­дным ад­крыц­цём фес­ты­ва­лю стаў­ся «па­каз» «Да­кра­ні­ся да со­нца» па­вод­ле ка­зак Ба­ры­са Шар­гі­на і Сця­па­на Пі­са­ха­ва тэ­атра «SmallFish» (Мас­ква). Сло­ва «па­каз» уз­ятае ў дву­кос­сі, бо гэ­ты спек­такль — для не­ві­душ­чых дзя­цей. Яго мож­на па­чуць, пан­юхаць, да яго мож­на да­кра­нуц­ца, на­ват па­спы­таць на смак, але па­ба­чыць не­ль­га. Пра­ўда, ва ўсіх, ка­му па­шчас­ці­ла на яго тра­піць, а рэ­жы­сёр Ба­рыс Фіш не аб­мя­жоў­вае сваю аўды­то­рыю, чор­ная па­вяз­ка на ва­чах аб­вас­тра­ла па­чуц­ці. Кож­ны пе­ра­тва­раў­ся ва ўдзе­ль­ні­ка: раз­ам з ге­ро­ем-апа­вя­да­ль­ні­кам ехаў у брыч­цы праз лет­ні лес на кір­маш, ла­са­ваў­ся жу­ра­ві­на­мі і гур­ка­мі, уця­каў ад ваў­коў, прад­аваў інша­зем­цам ма­ро­жа­ныя пес­ні, апы­наў­ся ў кір­ма­шо­вым тлу­ме, дзе яго лі­та­ра­ль­на на­кры­ва­ла ма­гут­ная спеў­ная сты­хія (му­зыч­ная кі­раў­ні­ца тэ­атра — Во­ль­га Зры­лі­на). Вя­до­ма, фар­ма­ль­на спек­такль «Да­кра­ні­ся да со­нца» не­ль­га ад­нес­ці ні да тэ­атра ля­лек, ні да бат­лей­кі, ня­ма ў ім і ві­да­воч­на­га хрыс­ці­янска­га кан­тэк­сту. Ад­нак сам факт існа­ван­ня па­ста­ноў­кі, якая да­зва­ляе да­лу­чыць да тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва дзя­цей, аб­ме­жа­ва­ных у сва­іх маг­чы­мас­цях, сцвяр­джае ідэ­алы да­бры­ні і гу­ма­ніз­му. Та­му ра­бо­та тэ­атра «SmallFish» бы­ла ўга­на­ра­ва­ная ад­мыс­ло­вым пры­зам імя Люд­мі­лы Жда­но­віч «За са­мы вя­сё­лы і га­рэз­лі­вы спек­такль».

Змя­ніў­ся не то­ль­кі фар­мат фэс­ту, які на­быў вы­раз­ны ад­ука­цый­ны ха­рак­тар і па­шы­рыў тэ­ма­тыч­ныя межы. Ві­да­воч­ным стаў рост пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню прад­стаў­ле­ных ра­бот. Ама­тар­скі­мі мож­на на­зваць хі­ба чвэрць фес­ты­ва­ль­ных спек­так­ляў, але іх пе­рад­усім вы­лу­ча­ла доб­рая якасць. На­прык­лад, прэм’ерную ра­бо­ту «Цар Ірад» тэ­атра-сту­дыі «Клас-А!» гім­на­зіі №74 (кі­раў­ні­ца — Тац­ця­на Шы­ла­ва), адзна­ча­ную дып­ло­мам «За леп­шы дэ­бют», і ся­мей­на­га тэ­атра Юнгі­ных, і «Бат­лей­ку» пры­ват­на­га тэ­атра Іллі Чы­жо­ва. Важ­ным бы­ло тое, што ў меж­ах тра­ды­цый­ных сю­жэ­таў ка­лек­ты­вы-ўдзе­ль­ні­кі ад­шу­ка­лі свае ад­мет­нас­ці-раз­ынач­кі, так­тоў­на рас­ста­ві­лі акцэн­ты. Так, у спек­так­лі «Ад­ной­чы ў Віф­ле­еме» мас­коў­ска­га тэ­атра «Шу­цік» га­лоў­ным ге­ро­ем зра­біў­ся гас­па­дар хля­ва, дзе знай­шлі пры­ту­лак Ма­рыя і Іо­сіф, а асноў­най тэ­май — яго ма­ра­ль­нае пе­ра­ўтва­рэн­не. Па­ста­ноў­ка «Ка­ляд­ны цуд» тэ­атра «Без за­сло­ны» (Санкт-Пе­цяр­бург) па­вод­ле ад­на­ймен­на­га апа­вя­дан­ня Во­ль­гі Пер­шы­най спа­лу­чы­ла гіс­то­рыю су­час­най дзяў­чын­кі з сю­жэ­там «Ца­ра Іра­да», а ў «Ка­ляд­ных гіс­то­ры­ях» тэ­атра «Шчод­ра», што дзей­ні­чае пры Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным мас­тац­кім му­зеі імя Па­ўла Мас­ле­ні­ка­ва, да тра­ды­цый­ных сцэ­нак інтэр­ме­дый­най час­ткі да­да­лі ары­гі­на­ль­ную гіс­то­рыю гра­фа Зо­ры­ча і Ка­ця­ры­ны ІІ. Бо­льш раз­на­стай­ны­мі ста­лі і фор­мы прад­стаў­лен­няў: це­ня­вы спек­такль «Бат­лей­ка» (тэ­атр Іллі Чы­жо­ва), свет­ла­вы спек­такль «Цуд Ка­ля­даў» (Тэ­атр ля­лек, це­няў і свят­ла «Дом со­нца»), рэ­кан­струк­цыя ві­цеб­ска­га жло­ба ў спек­так­лі «Не­ба і зям­ля» (на­род­ны тэ­атр ля­лек «Ка­пя­люШ», На­ва­по­лацк). Ажно тры бат­лей­кі ў спа­лу­чэн­ні з плас­тыч­ны­мі кам­па­зі­цы­ямі і вы­ка­рыс­тан­нем жы­во­га пла­на мож­на бы­ло па­ба­чыць у «Ца­ры Іра­дзе» «Кла­са-А!».

Раз­на­стай­насць фор­маў пра­соч­ва­ла­ся і на пры­кла­дзе пе­ра­мож­цаў. Дып­ло­ма­мі «За леп­шы спек­такль» адзна­чы­лі «Вяр­тэп» Ма­ло­га Тэ­атра Ма­ры­яне­так (Хар­каў) і «Па­ста­рал­ку» тэ­атра-сту­дыі «Блюм» (По­знань). Па­ста­ноў­ка Ва­ле­рыя Дзэ­ха «Вяр­тэп» — мо­нас­пек­такль, у якім ня­ма тра­ды­цый­най скры­ні, ма­юцца то­ль­кі яе ўмоў­ныя аб­ры­сы, але за­ха­ва­ны вы­раз­ны падзел на ўзроў­ні. Гэ­та, без­умоў­на, «Цар Ірад», дзе гля­дац­кую ўва­гу за­ся­ро­дзі­лі ме­на­ві­та на яго­най гіс­то­рыі, яго­ных жар­сцях, што над­ало тво­ру пад­абен­ства з шэк­спі­раў­скім «Мак­бе­там». Эма­цы­яна­ль­ная на­пру­жа­насць дзея­ння, вір­ту­озная ра­бо­та вы­ка­наў­цы з го­ла­сам, экс­прэ­сіў­ныя воб­ра­зы, зроб­ле­ныя про­сты­мі срод­ка­мі, да­стат­ко­ва да­лё­ка ад­во­дзяць «Вяр­тэп» ад бат­лей­кі, і то­ль­кі фі­нал, ка­лі артыст да­лі­кат­на рас­стаў­ляе ля­лек на ад­па­вед­ных уз­роў­нях, быц­цам вы­во­дзіць з яго ма­раль, пры­ўно­сіць ад­чу­ван­не гар­мо­ніі, ла­гіч­най за­вер­ша­нас­ці, вы­яўляе су­вязь з тра­ды­цы­яй.

На іншым эма­цый­ным пол­юсе зна­хо­дзі­ла­ся поль­ская «Па­ста­рал­ка», мед­ыта­тыў­ная, па­бу­да­ва­ная на ўцяг­ван­ні гле­да­чоў у дзея­нне: на па­чат­ку яны раз­ам з артыс­та­мі вы­праў­ля­лі­ся ў да­ро­гу не­вя­лі­кі­мі гур­та­мі, пра­хо­дзі­лі па гля­дзе­ль­ні да сва­іх мес­цаў, каб по­тым зра­зу­мець, што гэ­тая «да­ро­га» бы­ла шля­хам веш­чу­ноў да Віф­ле­ема. Тэкст, ство­ра­ны Арту­рам Шы­хам, — ка­ляд­кі ў спа­лу­чэн­ні з жы­вой му­зы­кай — не сто­ль­кі рас­па­вя­да­лі гіс­то­рыю, ко­ль­кі ўтва­ра­лі атмас­фе­ру дзеі. Са­мае про­стае дзея­нне на­бы­ва­ла ры­ту­аль­ны ха­рак­тар і ад­мет­ны сэнс: рас­круч­ва­ла­ся са­ма­тка­нае па­лат­но, з яго да­ста­ва­лі «не­маў­ля» і ўзні­каў воб­раз да­ро­гі, па якой кож­ны мо­жа пры­йсці да Бо­га, раз­лом­ваў­ся хлеб­ны бо­хан, кож­ны гля­дач ад­шчык­ваў ка­ва­ла­чак і спры­чы­няў­ся да агу­ль­най ра­дас­ці Свя­та. Спек­так­лі — кож­ны па-свой­му і па-май­стэр­ску — дэ­ман­стра­ва­лі ва­ры­янты ўва­саб­лен­ня зна­ёмай і, зда­ва­ла­ся б, вы­чар­па­най тэ­мы, за­тое «Ка­ляд­ны вяр­тэп» тэ­атра «Ду­шаг­рэі» (Мас­ква), уга­на­ра­ва­ны Гран-пры фес­ты­ва­лю, пад­аў вір­ту­озны ўзор тра­ды­цый­на­га бат­лей­ка­ва­га прад­стаў­лен­ня. Пра­ўда, не без ары­гі­на­ль­на­га пад­ыхо­ду: скры­ню ўва­со­бі­лі ў вы­гля­дзе за­мка з ве­жач­ка­мі і вы­тан­ча­на афор­мі­лі.

Фес­ты­валь «Ня­бё­сы» пе­ра­тва­ра­ецца — ці ўжо пе­ра­тва­рыў­ся — у сур’ёзную ку­ль­тур­ную падзею. Ня­ма сум­не­ву, што арга­ні­за­та­ры зро­бяць усё, каб ён леп­шаў і леп­шаў, і то­ль­кі фі­нан­са­вы бок вы­клі­кае не­па­кой за яго­ную бу­ду­чы­ню. Ка­лек­ты­вы-ўдзе­ль­ні­кі, акра­мя па­ка­заў для жу­ры ў меж­ах акцыі «Свят­ло ду­шы — да­бра­чын­насць», вы­язджа­юць са сва­імі па­ста­ноў­ка­мі ў інтэр­на­ты, мед­ыцын­скія ўста­но­вы, ня­дзе­ль­ныя шко­лы; ува­ход на спек­так­лі і май­стар-кла­сы фэс­ту во­ль­ны. Вя­до­ма, у яго ёсць за­сна­ва­ль­ні­кі, афі­цый­на імі з’яўля­юцца Мін­ская епар­хія, Свя­та-Елі­са­ве­цін­скі ма­нас­тыр і Сяс­трыц­тва ў го­нар пра­па­доб­на­му­ча­ні­цы Вя­лі­кай кня­гі­ні Елі­са­ве­ты; пад­трым­ку над­ае Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і Мін­скі га­рад­скі вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт. Ад­нак ці да­стат­ко­ва гэ­тай пад­трым­кі? Ці хо­піць рэ­сур­саў у за­сна­ва­ль­ні­каў, каб за­бяс­пе­чыць «Ня­бё­сам» раз­віц­цё і пад’ём? Зда­ецца, па­сля цу­доў­ных фес­ты­ва­ль­ных ура­жан­няў ды на хва­лі апты­міз­му та­кое пы­тан­не не па­він­на тлу­міць га­ла­ву. Але ж ве­ль­мі хо­чац­ца, каб не зні­каў і доў­жыў­ся цуд, які шмат ка­му ад­крыў­ся ў «Ня­бё­сах».

Кацярына ЯРОМІНА