Пад­арож­жа па по­шу­ках і маг­чы­мас­цях

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

Спек­такль «А3: Asinus Aureus Apuleus» на сцэ­не На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў
Ад­важ­на­му гле­да­чу — ад­важ­ная пра­па­но­ва «А3: Asinus Aureus Apuleus»! Экс­пе­ры­мент? Эпа­таж? Э... эўры­ка? У сэн­се — ад­крыц­цё?

Рэ­жы­сёр­ка Ева Ва­лі­ева і актры­са Ма­рыя Чар­ка­шы­на (аб­едзве з Мас­квы) да­ўно пра­цу­юць з су­час­ны­мі тэ­атра­ль­ны­мі фор­ма­мі. Ева, да­рэ­чы, ура­джэн­ка на­шай ста­лі­цы, доў­гі час кі­ра­ва­ла архан­ге­льс­кім аван­гар­дным тэ­атрам «Дзеў­ка Ко­не­ва», дзе пра­ца­ва­ла над ува­саб­лен­ня­мі Бёр­джэ­са, Хар­мса, Бэке­та... Ма­рыя актыў­на су­пра­цоў­ні­чае з «Элек­тра­тэ­атрам “Ста­ніс­лаў­скі”» — зра­зу­ме­ла, што і яе мас­тац­кія за­ці­каў­лен­ні ка­мен­та­ваць за­ліш­не. Не­йкім цу­дам дзяў­ча­ты ад­ной­чы сус­трэ­лі­ся і вы­ра­шы­лі па­спра­ба­ваць не­шта зра­біць раз­ам. Лепш за ўсё — пра­ектны спек­такль. Так з’явіў­ся «А3» па ра­ма­не ста­ра­жыт­на­рым­ска­га пі­сь­мен­ні­ка Апу­лея «Мета­мар­фо­зы, аль­бо За­ла­ты асёл».

Сю­жэт пер­шак­ры­ні­цы сцэ­ніч­нае ўва­саб­лен­не не змя­ні­ла. У рэ­жы­ме сто­ры­тэ­лін­гу актры­са рас­па­вя­дае гіс­то­рыю ці­каў­на­га ма­ла­до­га рым­ля­ні­на Лу­цыя, які ван­друе па Фе­са­ліі і збе­гам не­да­рэч­нас­цей пе­ра­тва­ра­ецца ў асла. Каб на­но­ва зра­біц­ца ча­ла­ве­кам, ён му­сіць доб­ра пад’есці ру­жо­вых пя­лёс­ткаў, але шу­кае іх так доў­га і мар­на, што ўпа­дае ў рос­пач і вы­клі­кае ба­гі­ню Ізі­ду, каб тая аль­бо за­бі­ла не­ба­ра­ку, аль­бо вяр­ну­ла яму ча­ла­ве­чы вы­гляд. Ізі­да злі­тас­ці­ві­ла­ся, і Лу­цый на­быў сваё звык­лае аб­ліч­ча.

Ства­ра­ль­ні­цы спек­так­ля зна­хо­дзяць не­звы­чай­ную сцэ­ніч­ную фор­му, якая вы­дае на сап­раў­дную энцык­ла­пе­дыю по­стдра­ма­тыч­на­га тэ­атра: за па­ўта­ры га­дзі­ны дзея­ння актры­са дэ­ман­струе гля­дзе­ль­ні амаль усё, на што здо­ль­ная су­час­ная твор­чая дум­ка. Пе­рад­усім у па­ста­ноў­цы актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца тэх­на­ло­гіі ві­дэ­азды­мак у рэ­аль­ным ча­се — дзя­ку­ючы гэ­та­му пры­ёму ства­ра­ецца ўра­жан­не ды­на­міч­нас­ці, ру­ху, пад­арож­жа, што ад­па­вя­дае ван­дроў­на­му ду­ху ста­ра­жыт­на­га ра­ма­на. Гля­дач як бы ад­цяг­ва­ецца, ад­да­ля­ецца ад сцэ­ніч­ных падзей і за­ймае на­зі­ра­ль­ную звыш­па­зі­цыю (як быц­цам гля­дзіць кі­но).

Спек­такль на­сы­ча­юць аса­біс­тыя спо­ве­дзі Ма­рыі Чар­ка­шы­най з апо­ве­дам пра тое, з якіх пры­чын яна зра­бі­ла­ся актры­сай і што для яе зна­чыць гэ­тая пра­фе­сія. Праз гэ­та ўзні­ка­юць не­ча­ка­ныя па­ра­ле­лі па­між лё­са­мі га­лоў­на­га ге­роя, тэ­атра­ль­на­га артыс­та і кан­крэт­най вы­ка­наў­цы. Па­вод­ле па­ста­ноў­шчыц, якраз артыст і з’яўля­ецца тым Лу­цы­ям-ван­дроў­ні­кам, які шу­кае свай­го гле­да­ча, рэ­жы­сё­ра, жанр... Па­ста­ноў­ка пе­ра­тва­ра­ецца ў аса­біс­ты роз­дум пра жыц­цё­вы вы­бар і сум­нен­ні, што спа­да­рож­ні­ча­юць яму на шля­ху артыс­та. Важ­кі тэкст Апу­лея на­бы­вае пра­зрыс­тасць, і на­шы су­час­ні­кі-гле­да­чы раз­уме­юць яго праз не­ча­ка­ныя на­ціс­кі ды інта­на­цыі.

Зна­ход­ка­мі ства­ра­ль­ніц мож­на на­зваць вы­ка­рыс­тан­не плас­тыч­ных эцю­даў і інтэ­рак­ты­ву, то-бок кан­чат­ко­вае раз­бу­рэн­не так зва­най чац­вёр­тай сця­ны. Да ўся­го адзін з най­мац­ней­шых ба­коў Ма­рыі Чар­ка­шы­най — ва­ло­дан­не це­лам, плас­тыч­насць, праз якую пад­крэс­лі­ва­юцца ню­ансы тэк­сту, ім да­да­ецца ма­ляў­ні­час­ці ды аса­цы­ятыў­нас­ці. Хі­ба з інтэ­рак­ты­вам не за­ўсё­ды ста­ва­ла так, як мае быць. Вы­цяг­ва­ючы ка­го­сь­ці на сцэ­ну, артыс­тка не па­ла­ня­ла яго энер­ге­тыч­на — так, каб той за­ха­піў­ся і сам па­жа­даў зра­біц­ца ўдзель­ні­кам падзей. Пра­ца з гле­да­чом вы­ма­гае асаб­лі­вай шчы­рас­ці і да­лі­кат­нас­ці, але ў спек­так­лі Евы Ва­лі­евай яна ме­ла бо­льш фар­ма­ль­ны, ме­ха­ніч­ны ха­рак­тар. Пры кан­цы дзея­ння на сцэ­ну за­пра­сі­лі з дзе­сяць ча­ла­век, але артыс­тка амаль ад­ра­зу за­бы­ла­ся на іх ды пра­цяг­ва­ла пра­ца­ваць со­ль­на. Апы­нуў­шы­ся па-за ўва­гай ча­ла­ве­ка тэ­атра, лю­дзі з за­лы не раз­уме­лі сва­іх ро­ляў і ві­да­воч­на па­чу­ва­лі­ся ня­ёмка.

Тым не менш для бе­ла­рус­ка­га сцэ­ніч­на­га дзея­ча «А3» мо­жа зра­біц­ца сво­еа­саб­лі­вым спа­да­рож­ні­кам па маг­чы­мас­цях су­час­ных тэ­атра­ль­ных фор­маў і ме­то­ды­ках акту­алі­за­цыі ста­ра­жыт­ных тэк­стаў (ад­ра­зу па­сля «Пту­шак» у ля­лечным) — пры ўмо­ве раз­умен­ня ўсёй скла­да­нас­ці пад­обна­га шля­ху. Бо звыш­сін­тэ­тыч­насць вы­ма­гае вя­лі­кай аб­азна­нас­ці і трэ­ні­роў­кі.

Уладзімір ГАЛАК