Сентыментальная вандроўка, падфарбаваная сінім

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

«Калядная гісторыя» Чарльза Дыкенса ў Дзяржаўным тэатры лялек
Гэ­та, без пе­ра­бо­ль­шан­ня, ку­ль­та­вы свя­точ­ны твор, і без пры­мян­шэн­ня — най­скла­да­ней­шае для су­час­най аўды­то­рыі ма­лод­ша­га шко­ль­на­га ўзрос­ту ма­ра­ль­на-фі­ла­соф­скае «пра­сці­рад­ла». І абран­не кла­сі­ка Ды­кен­са, і аб­веш­ча­ны ўзрос­та­вы ары­енцір — «для гле­да­чоў ад 5 га­доў» — зда­лі­ся папро­сту ад­ва­гай.

Ці не за­шмат бу­дзе па­ву­чан­няў? Ці не за­мно­га зда­няў і пры­ві­даў? Як вы­ра­шыц­ца для ма­лых тэ­ма сы­хо­ду ў іншы свет? А вя­до­мых і ад­на­знач­на ўспры­ня­тых дзі­ця­чай аўды­то­ры­яй ча­роў­ных пер­са­на­жаў дык і зу­сім ня­ма­ша­ка...

Аўтар інсцэ­ні­роў­кі і рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык спек­так­ля Ігар Ка­за­коў вы­явіў вя­лі­кую па­ва­гу і да­вер да са­май ма­ле­нь­кай аўды­то­рыі, не па­зба­віў­шы кла­січ­ны тэкст фі­ла­соф­скай глы­бі­ні раз­ва­жан­няў і па­ву­чан­няў, прад­ста­віў­шы яго ве­ль­мі ёміс­та, змяс­ціў­шы ў га­дзі­ну ча­су ўсе асноў­ныя па­ва­рот­кі хрэс­та­ма­тый­на­га сю­жэ­ту. Ці­ка­вай і слуш­най уяў­ля­ецца сен­ты­мен­та­ль­ная, без ліш­ку міс­ты­кі трак­тоў­ка Ка­ляд­ных ду­хаў (Ула­дзі­мір Гра­мо­віч, Лю­боў Га­луш­ка) — яны не ў ста­не на­па­ло­хаць гля­дзе­ль­ню (і тым ад­цяг­нуць ад га­лоў­ных ду­мак гіс­то­рыі), за­тое здо­ль­ныя да­нес­ці да ма­­лень­­кіх гле­да­чоў клю­ча­выя «мэ­сэ­джы» тво­ра — пра рас­ка­янне, бес­ка­рыс­лі­васць, лі­тасць, да­ра­ван­не... Ну а роў­на­вя­лі­кі ўдзел у дзеян­ні ля­лек і акцё­раў — гэ­та ўжо хут­чэй тра­ды­цыя, чым ноў-хаў. Зрэш­ты, ход з «дрэн­ным» Эбе­нэ­зе­рам Скру­джам-ля­ль­кай і Скру­джам, які вяр­та­ецца да жыц­ця пад­час сва­іх вы­ра­та­ва­ль­ных ме­та­мар­фо­заў (Аляк­сандр Ва­сь­ко), зда­ецца са­мым ла­гіч­ным.

Мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Тац­ця­на Не­рсі­сян уз­на­ві­ла на­праў­ду ча­роў­ны, але раз­ам з тым тры­вож­ны (як і вы­ма­гае фа­бу­ла) флёр ка­ляд­най но­чы. Гу­ляе мнос­тва ад­цен­няў сі­ня­га свят­ла і ко­ле­ру, па­во­ль­на сліз­га­юць шмат­лі­кія пра­екцыі па ня­бач­ных тка­ні­нах — раз­ам яны ўтва­ра­юць лі­та­ра­ль­нае ад­чу­ван­не па­лё­ту і за­глыб­лен­ня ў сон. Аб­уджае ці­ка­васць кан­траст вя­лі­кіх, у ча­ла­ве­чы рост, ля­лек з «вы­шэй­ша­га гра­мад­ства» (Скрудж і яго­ныя сва­які) і «ма­ле­нь­кіх лю­дзей» са све­ту Бо­ба Крэт­чы­та (Дзміт­рый Рач­коў­скі). «Ма­ле­нь­кія», тым не менш, вы­лу­ча­юцца мяк­чэй­шы­мі, глы­бо­кі­мі, ад­ухоў­ле­ны­мі аб­ліч­ча­мі. Не­вя­ліч­кім у сва­іх успа­мі­нах прад­стаў­ле­ны і яшчэ не счар­сцве­лы Скрудж. Зу­сім драб­нют­кі­мі — шмат­лі­кія дэ­та­лі і ўжыт­ко­выя рэ­чы яго­на­га «До­ма ўспа­мі­наў». Крох­кі, пяш­чот­ны, уту­ль­ны ма­ле­нь­кі свет, дзе зна­хо­дзіц­ца мес­ца для сап­раў­дных ча­ла­ве­чых каш­тоў­нас­цей на тле ве­лі­зар­най вуз­кай скры­ні — ха­ты/кан­то­ры (ці то куф­ра, ці то тру­ны), у якім доб­ра­ахвот­на сха­ваў ся­бе бес­сар­дэч­ны скна­ра.

За ад­мет­ны ка­ляд­ны гу­мор і вы­раз­насць мя­жы па­між каз­кай і міс­тыч­най дра­май (га­вор­ка ўсё ж пра свет­лае свя­та, у за­ле — ма­лыя, па­ву­чаць іх трэ­ба гу­ля­ючы) ад­каз­ва­юць усмеш­лі­выя, нат­хнё­ныя га­ра­джа­не (Лю­боў Га­луш­ка, Іна Ган­чар, Ілля Со­ці­каў, Свят­ла­на Ці­мо­хі­на, Дзміт­рый Рач­коў­скі, Дзміт­рый Чуй­коў), якія злу­ча­юць асноў­ныя эпі­зо­ды эцю­да­мі і ары­гі­на­ль­ны­мі пес­ня­мі кам­па­зі­та­ра Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га на вер­шы Ры­го­ра Го­льд­ма­на.

Без­умоў­на, «Ка­ляд­ная гіс­то­рыя» вы­йшла да­лё­ка за межы так зва­най на­ва­год­няй па­ста­ноў­кі — да шмат­гран­най, шмат­скла­до­вай, ад­важ­най пра­цы. Яна да­лі­кат­на, але ўпэў­не­на да­во­дзіць, што мас­тац­тва не то­ль­кі за­баў­ляе. Па­ву­ча­ль­ная, сты­лё­вая, да­стат­ко­ва ка­зач­ная сен­ты­мен­та­ль­ная ван­дроў­ка, пад­фар­ба­ва­ная са­мы­мі роз­ны­мі ад­цен­ня­мі сі­ня­га, мо­жа зра­біц­ца для ма­ле­нь­кіх гле­да­чоў вя­лі­кім кро­кам у свет ду­хоў­ных каш­тоў­нас­цей.

Ганна ХАРОШКА