Смех, які сха­ваў­ся ў мех

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

Прэ­зен­та­цыя збор­ні­каў для дзі­ця­чых ха­роў
Звя­за­ныя з на­цы­яна­ль­най му­зы­кай ве­да­юць: су­час­ная бе­ла­рус­кая кам­па­зі­тар­ка Алі­на Без­енсон най­бо­льш по­ўна і яскра­ва вы­яўляе ўлас­ную інды­ві­ду­аль­насць ме­на­ві­та ў ха­ра­вых жан­рах. Так, яна з за­да­ва­ль­нен­нем пра­цуе і ў іншых — пі­ша пес­ні і ва­ка­ль­ныя цык­лы, ся­род яе на­быт­каў опе­ра на біб­лей­скі сю­жэт, інстру­мен­та­ль­ныя са­чы­нен­ні.

Але ме­на­ві­та ха­ра­вая твор­часць — улю­бё­ная пра­сто­ра аўтар­кі. Пра гэ­та свед­чаць яе шмат­лі­кія ара­то­рыі, ме­сы, кан­та­ты, па­эмы, му­зыч­ныя сцэ­ны, ха­ра­выя мі­ні­яцю­ры.

Знач­ную час­тку са­чы­нен­няў Алі­ны апош­ніх га­доў скла­да­юць са­чы­нен­ні для дзя­цей. У гэ­тым пе­ра­ка­наў кан­цэрт-прэ­зен­та­цыя пад на­звай «Мех, снег і смех», што ад­быў­ся ў ма­лой за­ле Бел­дзяр­ж­фі­лар­мо­ніі. Тут бы­лі прад­стаў­ле­ны ад­ра­зу тры нот­ныя збор­ні­кі пе­сень і ха­ра­вых тво­раў для дзя­цей — «Га­дзін­нік», «Ча­роў­ны ко­шык», «Пес­ні ка­зач­на­га ле­су». Іх вы­пус­ці­ла мін­скае вы­да­вец­тва «Каў­чэг». Зра­зу­ме­ла, ёміс­тыя то­мі­кі (кож­ны на­ліч­вае каля 90 ста­ро­нак) — вы­нік сур’ёзнай пра­цы. І кам­па­зі­тар­кі, і ка­ман­ды, якая рых­та­ва­ла іх да дру­ку. Каш­тоў­насць вы­дан­няў тым бо­ль­шая, што дзяр­жаў­на­га вы­да­вец­тва, якое б ста­ла за­йма­ла­ся вы­ключ­на но­та­мі, у нас ня­ма.

Збор­ні­кі і тво­ры, што іх скла­да­юць, уз­нік­лі па­сту­по­ва, на пра­ця­гу двух га­доў. «Ко­шык» на­ліч­вае 18 са­чы­нен­няў, «Га­дзін­нік» — 17, «Пес­ні» — 25. Жы­выя, да­сціп­ныя опу­сы, ад­ра­са­ва­ныя най­перш ма­лод­ша­му шко­ль­на­му ўзрос­ту, бу­дуць за­пат­ра­ба­ва­ныя шмат­лі­кі­мі спеў­ны­мі гур­та­мі. Тво­ры гэ­тыя на­ра­дзі­ла­ся ў Алі­ны Без­енсон яшчэ і та­му, што яна сяб­руе са шмат­лі­кі­мі ды­ры­жо­ра­мі, дзі­ця­чы­мі і юнац­кі­мі ха­ра­мі.

У пад­обным су­пра­цоў­ніц­тве ёсць уз­аем­ны інта­рэс і ўза­емная ра­дасць. Па-пер­шае, спеў­ных дзі­ця­чых ка­лек­ты­ваў у ад­ным толь­­кі Мін­ску шмат. Яны ёсць у шко­лах мас­тац­тваў і му­зыч­ных, агу­ль­на­аду­ка­цый­ных і з эстэ­тыч­ных ухі­лам. І кож­ны ансамбль імкнец­ца на­быць не­паў­тор­нае аб­ліч­ча най­перш з да­па­мо­гай ад­мет­на­га рэ­пер­ту­ару. Све­жыя са­чы­нен­ні па­трэб­ны ўвесь час. Для эма­цый­на­га за­да­ва­ль­нен­ня, мас­тац­ка­га рос­ту юных вы­ка­наў­цаў і ды­ры­жо­раў, каб ары­гі­на­ль­ны­мі ста­лі­ся вы­ступ­лен­ні на фес­ты­ва­ль­ных пля­цоў­ках. Асаб­лі­вы го­нар, ка­лі ансамбль ці хор з’яўля­ецца пер­шым вы­ка­наў­цам опу­са. Але і кам­па­зі­та­ру та­кое су­пра­цоў­ніц­тва па­трэб­нае. Бо мастацкі вы­нік мож­на аца­ніць то­ль­кі пры «жы­вым» гу­чан­ні. У да­да­так твор­часць ідзе ўшыр­кі, «у на­род», на­бы­вае ад­цен­ні ма­са­вас­ці.

Не­адной­чы на кан­цэр­тах ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў на­зі­ра­ла, з якім ві­да­воч­ным за­да­ва­ль­нен­нем дзі­ця­чыя і юнац­кія ка­лек­ты­вы спя­ва­юць са­чы­нен­ні спа­да­ры­ні Без­енсон. У чым пры­чы­на? Па-пер­шае, Алі­на доў­га і на­стой­лі­ва шу­кае сап­раў­дную па­эзію. Куп­ляе збор­ні­кі кла­сі­каў, су­час­ныя аўта­ры з ра­дас­цю до­раць ёй свае но­выя кніж­кі — з та­емнай надзе­яй на су­пра­цоў­ніц­тва. У на­зва­ных нот­ных збор­ні­ках шмат вер­шаў пер­шак­лас­ных па­этаў. Гэ­та Ры­гор Ба­ра­ду­лін, Іван Бур­саў, Ба­рыс За­ха­дэр, Агнія Бар­то, Артур Во­льс­кі, Авяр’ян Дзе­ру­жын­скі, Ле­анід Пра­нчак, Іван Ці­та­вец.

Па­этыч­ныя і воб­раз­ныя на­звы мно­гіх тво­раў — «Дож­джык у крыш­та­ль­ных бо­ці­ках», «Зва­ноў сук­вец­ці», «Дзе­вя­нос­та пяць во­жы­каў». Важ­на, што кам­па­зі­тар­ка аб­ірае тэк­сты не­вя­лі­кія, ма­ляў­ні­чыя, ёміс­тыя, якія ад­люс­троў­ва­юць ма­люн­кі пры­ро­ды, атмас­фе­ру дзі­ця­чых гу­ль­няў, за­хап­лен­няў, ува­саб­ля­юць свет, уба­ча­ны ва­чы­ма дзя­цей. У вы­ні­ку вер­шы доб­ра ста­су­юцца з псі­ха­ло­гі­яй і юных вы­ка­наў­цаў, і юных слу­ха­чоў. Важ­на і тое, што ха­ры і пес­ні Алі­ны, змеш­ча­ныя ў збор­ні­ках, а по­тым агу­ча­ныя ў час ве­ча­ры­ны, пры­ваб­лі­ва­юць пры­га­жос­цю ме­ло­дыі, по­шу­кам не­звы­чай­най гар­мо­ніі. Яны эма­цый­ныя, у іх шмат да­бры­ні і цёп­ла­га гу­ма­ру.

Кож­ны айчын­ны кам­па­зі­тар цу­доў­на ўсве­дам­ляе: каб вы­нік яго­най твор­час­ці да­йшоў да слу­ха­ча, аўтар па­ві­нен не то­ль­кі са­чы­ніць му­зы­ку, але ў пэў­ным сэн­се быць улас­ным прадзю­са­рам. Алі­на зра­зу­ме­ла гэ­та да­ўно, та­му не стам­ля­ецца за­ймац­ца арга­ні­за­цы­яй улас­ных кан­цэр­таў. Спра­вай кла­пат­лі­вай, ня­ўдзяч­най, але, на жаль, не­абход­най.

Мож­на дзі­віц­ца, ад­нак на прэ­зен­та­цыю саб­ра­ло­ся аж во­сем ансам­бляў, пра­гу­ча­ла амаль 30 са­чы­нен­няў. Не­ка­ль­кі ка­лек­ты­ваў існу­юць у Дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў №1 Мін­ска, дзе са­ма спа­да­ры­ня Без­енсон на пра­ця­гу мно­гіх га­доў вы­кла­дае кам­па­зі­цыю. Гэ­та асноў­ны і ма­лод­шы скла­ды ўзор­на­га хо­ру «Вет­рык», ансамбль на­род­най пес­ні «Жы­ві­ца», хор хлоп­чы­каў «Га­ла­сы сяб­роў». У меж­ах ве­ча­ры­ны вы­сту­пі­лі два ха­ры з Дзі­ця­чых му­зыч­ных школ мас­тац­тваў («Кан­тус» са шко­лы №19 і «Му­зыч­ныя па­цер­кі» са шко­лы №10), ха­ра­вы ка­лек­тыў «Кра­са­вік» з мін­скай шко­лы №3. На­рэш­це спе­цы­яль­на пры­ехаў на прэ­зен­та­цыю ў ста­лі­цу хор «Дзя­цін­ства» з ба­ры­саў­скай ся­рэд­няй шко­лы №20. А над за­лай зві­не­лі чыс­тыя, лёг­кія і кра­на­ль­ныя дзі­ця­чыя га­ла­сы.

Ірына АБРАМОВІЧ