Школа званароў

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

Тай­на пры­свя­чэн­ня
Я пры­йшла на зва­ні­цу 10 га­доў та­му. Цяж­ка ска­заць, што зра­бі­ла­ся імпу­ль­сам. На­пэў­на, па­клі­кан­не. Па­чуць ад­ной­чы звон і ад­чуць гук у са­бе, час­ткай ся­бе — ма­быць, гэ­та і ёсць сап­раў­дны цуд. Ка­жуць, Бог па­сы­лае цу­ды па ве­ры. На пра­вас­лаў­най вы­ста­ве ўпер­шы­ню да­кра­ну­ла­ся да зво­ну, а гук кра­нуў стру­ны сэр­ца, і яно пад­ка­за­ла — па­спра­буй!

Шко­ла зва­на­роў Бе­ла­рус­кай пра­вас­лаў­най цар­квы зна­хо­дзіц­ца пры пры­хо­дзе Хра­ма Усіх туж­лі­вых Ра­дасць па ву­лі­цы Пры­тыц­ка­га ў Мін­ску. Там жа і на­ву­ча­ль­ная зва­ні­ца, дзе бу­ду­чыя зва­на­ры вы­пра­цоў­ва­юць май­стэр­ства, сяб­ру­юць і збі­ра­юцца на сус­трэ­чы з ка­ле­га­мі. Шко­ла бы­ла за­сна­ва­на шмат га­доў та­му Аляк­сан­драм Ма­лі­ноў­скім, і дзя­ку­ючы ёй «аб­ра­ны­мі» ста­лі со­тні «за­про­ша­ных».

Ма­імі вы­клад­чы­ка­мі бы­лі дзве вы­дат­ныя асо­бы — Мак­сім Бі­гас і Баг­дан Бя­роз­кін, ця­пе­раш­ні ды­рэк­тар шко­лы і на­тхня­ль­нік шмат­лі­кіх зва­нар­скіх пра­ектаў. На­прык­лад, па яго іні­цы­яты­ве не­ка­ль­кі га­доў та­му бы­ла арга­ні­за­ва­на кан­фе­рэн­цыя зва­на­роў, на якую пры­еха­лі мно­гія вя­до­мыя вы­ка­наў­цы і на­ву­коў­цы з Рас­іі і Укра­іны. Кан­фе­рэн­цыю зды­ма­ла пра­вас­лаў­нае тэ­ле­ба­чан­не «Са­юз», яго кар­пункт так­са­ма зна­хо­дзіц­ца ў Мін­ску. Гэ­та быў сап­раў­дны сім­по­зі­ум ад­на­дум­цаў.

Та­кім чы­нам, на­стаў­нік дае па­чат­коў­цу най­перш упэў­не­насць у тым, што ўсё атры­ма­ецца, што ня­ма ні­чо­га не­маг­чы­ма­га для вуч­ня, які ад­чу­вае ма­гут­насць і пры­свя­чэн­не зва­ноў. Ка­лі ты ву­чыш­ся, дык пе­рай­ма­еш ма­не­ру і тып мыс­лен­ня на­стаў­ні­ка. І то­ль­кі по­тым, ка­лі на­за­паш­ва­ецца во­пыт, пры­хо­дзіць улас­ны стыль. Зва­нар рас­кры­ва­ецца, ка­лі атрым­лі­вае блас­ла­вен­не, і ні­бы­та ядна­ецца са зво­нам у ма­літ­ве.

***

Лі­чыц­ца, што звон — му­зыч­ны інстру­мент. Але зва­на­ры ста­вяц­ца да сва­іх інстру­мен­таў як... да зва­ноў. Маг­чы­ма, і як да дзя­цей — іх да­гля­да­юць, вы­стаў­ля­юць на зва­ні­цы да­клад­ную раз­вес­ку, якая вы­й­грыш­на гу­чыць, для яе існу­юць асаб­лі­выя пра­ві­лы. Кож­ны зва­нар, ка­лі пры­хо­дзіць у храм, лі­чыць за го­нар зва­ніць у час служ­бы. З блас­ла­вен­ня свя­та­ра, вя­до­ма. Да та­кой пра­кты­кі нас пры­ву­ча­лі ў шко­ле зва­на­роў, ка­лі едзем у па­лом­ніц­тва або на фес­ты­валь, ці про­ста ад­праў­ля­емся ў экс­кур­сій­ны тур. Трэ­ба ад­даць на­леж­нае — ды­рэк­тар і вя­лі­кі энту­зі­яст Баг­дан Бя­роз­кін імкнец­ца пры­ва­біць зва­на­роў да той спра­вы, якой сам ад­да­ны ўжо шмат га­доў. А ме­на­ві­та да ўдзе­лу ў фэс­тах і кон­кур­сах — у Бе­ла­ру­сі і за мя­жой. Мы ездзім не то­ль­кі на фес­ты­ва­лі зва­на­роў, але і на агу­ль­на­му­зыч­ныя, пра­вас­лаў­ныя, а ча­сам спе­цы­яль­на вы­праў­ля­емся на свя­ты ў гос­ці, ка­лі то­ль­кі не зво­нім у сва­ім хра­ме.

Не­ка­ль­кі га­доў за­пар мін­скія зва­на­ры на ча­ле з Баг­да­нам Бя­роз­кі­ным ездзяць на фэст-кон­курс пе­ра­зво­ну ў Су­пра­слі (Поль­шча). Гэ­та сап­раў­ды дзі­вос­ная падзея ў ку­ль­тур­ным жыц­ці Бе­лас­точ­чы­ны. Бо Су­пра­сльс­кі ма­нас­тыр — сап­раў­дная скар­б­ні­ца пра­вас­лаў­най ку­ль­ту­ры ў Поль­шчы. Гэ­ты фэст арга­ні­за­ва­ны Су­пра­сльс­кім му­зе­ем ікон, (да­рэ­чы, му­зей з’яўля­ецца ўні­ка­ль­ным арт-пра­ектам з экс­па­зі­цы­яй у 1200 аб­ра­зоў). Не­вы­пад­ко­ва тэ­ле­ка­нал «National Geographic» на­зваў яго сё­мым цу­дам Поль­шчы. Ме­на­ві­та тут, па­чы­на­ючы з 2011 го­да, для зва­на­роў Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны, Рас­іі, Літ­вы і Поль­шчы ство­ра­на рэ­дкая маг­чы­масць пра­фе­сій­ных кан­так­таў, ку­ль­тур­на­га ад­па­чын­ку, асве­ты. Тут за­вя­за­ла­ся і на­ша сяб­роў­ства з іна­кі­няй Клаў­дзі­яй, зва­на­ры­цай з Ві­цеб­ска. Па­зней раз­ам мы аб’ездзі­лі па­меж­ную Поль­шчу, Гер­ма­нію. Наш па­лом­ніц­кі шлях пра­ля­гаў праз Пе­ра­мышль, дзе ёсць вы­дат­ны зво­на­вы цэх сям’і Фя­ль­чы­ньс­кіх, ма­нас­тыр Кі­ры­ла і Мя­фо­дзія, рас­пі­са­ны ігу­ме­нам ба­ць­кам Апа­на­сам у цал­кам уні­ка­ль­най аўтар­скай ма­не­ры, жа­но­чы ма­нас­тыр у Ту­ро­ві­цах, дзе ста­ран­ня­мі ма­тух­ны Лі­за­ве­ты і ма­тух­ны Эўфа­ліі ад­ноў­ле­ны тра­ды­цыі ста­ра­жыт­на­ві­зан­тый­скіх спе­ваў, Му­зей пра­вас­лаў­най ку­ль­ту­ры і зво­на­вы цэх пры Свя­та-Ні­ко­льс­кім хра­ме ў ня­мец­кім Гіф­хор­не. Пра­еха­лі і Ізра­іль, па­кла­ніў­шы­ся свя­тым мес­цам. Шчы­расць і ўва­га, па­ва­га і лю­боў — плён на­ша­га зва­нар­ска­га сяб­роў­ства. На­пэў­на, гэ­та тое сап­раў­днае, са­мае каш­тоў­нае, што яднае ад­на­дум­цаў, — да­вер і па­ра­зу­мен­не.

***

Шмат ка­му з вы­пус­кні­коў мін­скай шко­лы да­вя­ло­ся па­зна­ёміц­ца так­са­ма з мас­тац­твам зва­на­роў з Рас­іі — ба­ць­кі і сы­на Пят­роў­скіх. Ула­дзі­мір Пят­роў­скі-ста­рэй­шы жы­ве і пра­цуе ў Архан­­гельс­­ку, ён ства­ра­ль­нік шмат­лі­кіх зва­ніц па ўсёй Рас­іі і за мя­жой, як, на­прык­лад, у го­ра­дзе Ба­ры (Іта­лія). Яшчэ ён — кам­па­зі­тар і бард. Ула­дзі­мір-ма­лод­шы, Ва­ло­дзя, — так­са­ма зва­нар і вы­ка­наў­ца ўлас­най му­зы­кі. На­вед­вае з кан­цэр­та­мі роз­ныя га­ра­ды Рас­іі і воз­іць з са­бой скла­да­ную зва­ні­цу.

Па­мя­таю, за­еха­лі мы ў Санкт-Пе­цяр­бург па да­ро­зе на архан­ге­льс­кі фэст «Ка­ляд­ныя звон», а Ва­ло­дзя і ка­жа: «У мя­не кан­цэрт у Ноў­га­ра­дзе, едзем!» Так мы тра­пі­лі ў Ноў­га­рад Вя­лі­кі. Да­ро­гай Ва­ло­дзя рас­каз­ваў, як пры­йшоў на зва­ні­цу з ба­ць­кам, як той на­ву­чыў яго зва­ніць ме­на­ві­та «пят­роў­скім» ме­та­дам, як па­чаў імпра­ві­за­ваць і гас­тра­ля­ваць з кан­цэр­та­мі па кра­іне.

Ча­му? «Лю­дзям пад­аба­ецца слу­хаць зва­ны. І хоць па ста­ту­це зво­няць у хра­ме, мы з ба­ць­кам пра­кты­ку­ем і кан­цэр­тны звон. Я рас­па­вя­даю пра гіс­то­рыю зва­ноў, іх пры­зна­чэн­не, імпра­ві­зую і спя­ваю ўлас­ныя пес­ні. У кан­цы ў кож­на­га слу­ха­ча ёсць маг­чы­масць па­спра­ба­ваць ся­бе на зва­ні­цы. Ці­ка­ва ба­чыць, як да зва­ноў пад­ля­та­юць дзет­кі і за­ча­ра­ва­на спра­бу­юць біць у зва­ны. Мо­жа, гэ­та іх пер­шыя кро­кі ў на­шай спра­ве?» — усмі­ха­ецца Ва­ло­дзя.

Кан­цэрт у Вя­лі­кім Ноў­га­ра­дзе за­цяг­ва­ецца да по­зняй но­чы. Мы з сы­нам ча­ка­ем Ва­ло­дзю і едзем у Архан­ге­льск. Над­ыхо­дзяць Ка­ля­ды.

Фес­ты­валь «Ка­ляд­ныя звон» ла­дзіц­ца ў Архан­ге­льс­ку не­ка­ль­кі га­доў за­пар — дзя­ку­ючы энту­зі­язму Пят­роў­скіх і фі­нан­са­вай пад­трым­цы мясц­овай мэ­рыі. Ідэя фэс­ту — за­пра­сіць зва­на­роў Рас­іі, Укра­іны і Бе­ла­ру­сі для аб­ме­ну май­стэр­ствам, во­пы­там і ста­ноў­чы­мі эмо­цы­ямі. Пят­роў­скіх доб­ра ве­да­юць — ба­ць­ка і сын зра­бі­лі тут зва­ні­цы мно­гіх хра­маў, яны сап­раў­дныя мі­сі­яне­ры зво­на­вай ку­ль­ту­ры. Ме­на­ві­та Пят­роў­скія арга­ні­зу­юць для гас­цей раз­на­стай­ных фес­ты­ва­ляў Архан­ге­льс­ка па­ездкі на Бе­лае мо­ра, у Анто­ні­ева-Сій­скі ма­нас­тыр — дзі­вос­нае мес­ца ці­шы­ні, пры­га­жос­ці і на­бож­нас­ці, у му­зей «Ма­лыя Ка­рэ­лы» — по­мнік этна­ло­гіі краю.

Та­кім чы­нам, зва­ні­ца ста­іць на сцэ­не і мы, зва­на­ры, па чар­зе па­чы­на­ем імпра­ві­за­цыі. Інстру­мен­ты са зва­ні­цы Пят­роў­скіх пры­ве­зе­ны з Ка­менск-Ура­льс­ка і ма­юць зу­сім ад­мыс­ло­вы гук — гул­кі, ні­бы рэ­ха Ура­льс­кіх гор. Зва­ніць пры­емна, і ўсё атрым­лі­ва­ецца, і не ба­ішся ні но­вай зва­ні­цы, ні ты­сяч лю­дзей, што ста­яць ва­кол на 30-гра­дус­ным ма­ро­зе і слу­ха­юць ця­бе. Зза­ду ле­дзя­ная пры­га­жосць — Па­ўноч­ная Дзві­на ва ўсім сва­ім ха­рас­тве! Ма­роз! Ле­дзя­ныя ску­льп­ту­ры, дзе­ці, ве­ся­лосць, Рас­тво! Інакш ка­жу­чы, звон здо­ль­ны пад­ара­ваць мнос­тва эмо­цый. Са­мую раз­на­стай­ную га­му — ад ра­дас­ці да су­му, ад га­рэз­лі­ва­га пе­ра­лі­ву да цяж­ка­ва­га­ва­га за­хап­лен­ня.

***

Па­вод­ле цар­коў­на­га ста­ту­та, ёсць уся­го не­ка­ль­кі ты­паў пе­ра­зво­ну і мнос­тва іх ва­ры­яцый. Інакш ка­жу­чы, ко­ль­кі зва­на­роў, сто­ль­кі і зва­ноў. Мно­гія вы­пра­цоў­ва­юць аўтар­скі стыль, па якім ад­ра­зу ад­га­да­еш зва­на­ра, бо звон — гэ­та склад ду­мак ча­ла­ве­ка, а ча­ла­век на зва­ні­цы — «Ча­ла­век пе­рад Бо­гам» (Анто­ній Су­раж­скі). Іншы свя­тар яшчэ і па­жар­туе над зва­на­ром: «Ты, — ска­жа, — да Бо­га блі­жэй, чым я, за­дай яму сваё пы­тан­не!»

Ні­чо­га асаб­лі­ва­га ня­ма ў зва­на­роў. Лю­дзі як лю­дзі. Для та­го, каб быць зва­на­ром, не аб­авяз­ко­ва ве­даць но­ты або спя­ваць, але трэ­ба доб­ра лі­чыць рыт­мы. Ма­ла­дыя зва­на­ры здаў­на ву­чы­лі­ся на лі­чыл­цы «дзі­лі-дон, дзі­лі-дон, раз­га­дай, ад­куль звон». Па­д­ы­дуць і лю­быя іншыя — га­лоў­нае, каб мет­ра­рытм быў за­ха­ва­ны. Ана­толь, адзін са зва­на­роў на­ша­га вы­пус­ку, — бы­лы буб­нач. Яго стыль ад­ра­зу па­зна­ецца, як пры­язджа­еш у Мя­дзел на служ­бу. То­ля — вы­дат­ны зва­нар, уз­ор на­ша­га пра­фе­сій­на­га сяб­роў­ства.

Бы­ва­лыя зва­на­ры на ўсю моц вы­кон­ва­юць аўтар­скія кам­па­зі­цыі, ад­ыхо­дзя­чы ад звык­лых мет­ра­рыт­міч­ных фор­мул, бо мо­гуць са­бе гэ­та да­зво­ліць — ха­пае во­пы­ту і май­стэр­ства. Па­мя­таю Кі­ева-Пя­чэр­скую лаў­ру, дзе зво­няць па­сля служ­бы аж 50 хві­лін — ды на ўсе ла­ды, з пе­ра­звон­чы­ка­мі. Ме­на­ві­та зва­нар Кі­ева-Пя­чэр­скай лаў­ры Па­вел Лаш­ке­віч пры­язджаў да нас на кан­фе­рэн­цыю ў Мінск. Ён, да­рэ­чы, зра­біў фі­льм пра лаў­рскую зва­ні­цу, уклю­чыў­шы ту­ды ўлас­на­руч­на саб­ра­ныя гіс­та­рыч­ныя звес­ткі, а так­са­ма за­пі­сы роз­на­га гу­чан­ня інстру­мен­таў зна­ка­мі­тай зва­ні­цы, на якой мне па­шчас­ці­ла адзва­ніць у мой вы­пус­кны 2006 год.

Ха­пае энту­зі­ястаў у на­шай спра­ве. Ка­лі да­кра­на­ешся да зво­на, вы­раз­на раз­уме­еш — ён жы­вы! Аб­са­лют­на жы­вая час­тка све­та­бу­до­вы, здо­ль­ная пра­спя­ваць сваю ўні­ка­ль­ную пес­ню — пра ра­дасць, сму­так, пра веч­нае жыц­цё. Та­му сап­раў­дны зва­нар, пад­ыхо­дзя­чы да зва­ні­цы, мо­ліц­ца, про­сіць блас­лаў­лен­ня здзей­сніць тое та­ем­нае, што ад­бы­ва­ецца па­між ім і Бо­гам. Хай жа та­ямні­ца гэ­тая за­ста­ецца тай­най пры­свя­чэн­ня зва­на­ра, яго кры­жа і па­слу­шэн­ства.

Ма­ры­на МДЫВАНІ