Ядна­ль­ная пра­сто­ра тан­ца

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

V Між­на­род­ны ку­ль­тур­ны фо­ру­м
Форум пра­йшоў на­пры­кан­цы го­да ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, за тры дні яго на­ве­да­ла бо­льш за 20 ты­сяч удзе­ль­ні­каў з усіх рэ­гі­ёнаў Рас­іі і 35 за­меж­ных дзяр­жаў. «Круг­лыя ста­лы», май­стар-кла­сы і твор­чыя сус­трэ­чы ла­дзі­лі­ся ад­на­ча­со­ва па 14 га­лі­нах. У сек­цыі «Ба­лет і та­нец», дзе мне па­шан­ца­ва­ла па­бы­ваць, га­лоў­ны­мі бы­лі дзве вя­до­мыя асо­бы: Мі­ка­лай Цыс­ка­ры­дзэ, на­род­ны артыст Рас­іі, рэ­ктар Ака­дэ­міі рус­ка­га ба­ле­та імя Агры­пі­ны Ва­га­на­вай, і Ба­рыс Эйфман, на­род­ны артыст Рас­іі, мас­тац­кі кі­раў­нік аўтар­скіх Тэ­атра ба­ле­та і Ака­дэ­міі тан­ца.

Ба­лет су­праць Інтэр­нэ­ту?

Пра­ца сек­цыі «Ба­лет і та­нец» па­ча­ла­ся ў атмас­фе­ры са­праўд­на­га аншла­гу. У за­ле Ака­дэ­міі рус­ка­га ба­ле­та я ледзь знай­шла во­ль­нае мес­ца ля сця­ны — та­кую ці­ка­васць ва ўдзель­ні­каў і між­на­род­най прэ­сы вы­клі­каў «круг­лы стол» «Ба­лет­ная кры­ты­ка ў эпо­ху Інтэр­нэ­ту», га­лоў­ных рэ­дак­та­раў ча­со­пі­саў, пры­с­ве­ча­ных тан­цу.

З вы­ступ­лен­няў гас­цей, ся­род якіх быў і вя­до­мы бе­ла­рус­кі ха­рэ­ограф, на­род­ны артыст СССР Ва­лян­цін Елі­зар’еў, хут­ка зра­бі­ла­ся зра­зу­ме­лым, што пра­бле­мы пра­фе­сій­най якас­ці су­час­ных тэк­стаў пра ха­рэа­гра­фію агу­ль­ныя не то­ль­кі для пра­сто­ры СНД, але і для да­ль­ня­га за­меж­жа. Пры­нам­сі аме­ры­кан­скі кры­тык Кэт­рын Па­ўлік, якая дзе­сяць га­доў дру­ку­ецца ў бры­тан­скім ча­со­пі­се «Dance Europe», па­цвер­дзі­ла, што ў ЗША вы­дан­ні за­пра­ша­юць асвят­ляць ба­лет­ныя падзеі жур­на­ліс­таў, якія доб­ра ва­ло­да­юць сло­вам, не ці­ка­вя­чы­ся ў апош­ніх, ці раз­бі­ра­юцца яны ў тан­ца­­валь­най плас­ты­цы і акту­алі­ях ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва. Па мер­ка­ван­ні Дзі­ны Бёрн-Лар­сан, ха­рэ­огра­фа, пед­аго­га-рэ­пе­ты­та­ра тру­пы «Danish Royal Ballet», га­лоў­най пра­бле­май мо­ла­дзі з’яўля­ецца тое, што яна атрым­лі­вае ве­ды з ха­атыч­ных кры­ніц: «Се­ці­ва дае про­сты дос­туп да інфар­ма­цыі, та­му і ства­ра­ецца ад­чу­ван­не, ні­бы ты шмат ве­да­еш».

У за­ле гу­ча­лі рэ­плі­кі і ў пад­трым­ку фо­ру­маў, на якіх збі­ра­юцца сап­раў­дныя знаў­цы ха­рэ­агра­фіі. Пра­бле­ма то­ль­кі ў тым, што ў бяз­меж­ных інфар­ма­цый­ных аб­ша­рах не кож­ны змо­жа па­тра­піць на год­ны рэ­сурс. Час­цей вы­плы­ва­юць ад­кры­та не­пра­фе­сій­ныя вод­гу­кі. Як пад­крэс­ліў ма­дэ­ра­тар сус­трэ­чы Мі­ка­лай Цыс­ка­ры­дзэ: «Мы жы­вём у гра­мад­стве, дзе кож­ны мае пра­ва на аса­біс­тае мер­ка­ван­не, ад­нак усё час­цей бло­ге­ры і ка­мен­та­та­ры блы­та­юць сваё пры­ват­нае ад­чу­ван­не з пра­фе­сій­ным».

На­га­даю: тры га­ды та­му спа­дар Цыс­ка­ры­дзэ ад­на­віў (пас­ля дзе­ся­ці­га­до­ва­га пе­ра­пын­ку) ка­фед­ру ба­ле­таз­наў­ства ў пад­на­ча­ле­най яму ўста­но­ве. Ад­нак ра­дас­ны імпэт «збіў» вя­до­мы да­след­чык ха­рэ­агра­фіі і пед­а­гог Аркадзь Са­ка­лоў-Ка­мін­скі, агу­чыў­шы ві­да­воч­нае: у су­час­ных рэ­алі­ях за­нят­кі ба­лет­най кры­ты­кай са­цы­яль­на не­за­пат­ра­ба­ва­ныя: «Гэ­та не пра­фе­сія — яна не кор­міць! Та­му кры­ты­кі вы­му­ша­ны вы­кла­даць ці ста­на­віц­ца да­след­чы­ка­мі і пісь­­мен­ні­ка­мі, як, на­прык­лад, цу­доў­ны бе­ла­рус­кі кры­тык Юлія Чур­ко».

Га­лоў­ны рэ­дак­тар хар­каў­ска­га ча­со­пі­са «Та­нец ва Укра­іне і ва ўсім све­це» Аляк­сандр Ча­па­лаў за­клі­каў не зма­гац­ца з Інтэр­нэ­там, а шу­каць у Се­ці­ве ідэі для рас­пра­цоў­кі но­вых фар­ма­таў ча­со­пі­саў, пры­све­ча­ных ха­рэ­а­гра­фіі. Пры­нам­сі сам пра­моў­ца вы­зна­чыў аўды­то­ры­яй свай­го вы­дан­ня сту­дэн­таў і тых, хто то­ль­кі да­лу­ча­ецца да мас­тац­тва тан­ца, та­му і пра­па­ноў­ваў пад­а­ваць ма­тэ­ры­ял з улі­кам клі­па­ва­га мыс­лен­ня мо­ла­дзі. А яго ка­ле­га з япон­ска­га ча­со­пі­са «Dance Magazine» Фу­міа Ха­ма­на зра­біў стаў­ку на якас­ныя фо­та­ілюс­тра­цыі.

Пры агу­ль­ным мі­нор­ным то­не «круг­ла­га ста­ла» мя­не не па­кі­да­ла па­чуц­цё... бе­лай зай­здрас­ці. Ко­ль­кі б пра­блем ні агуч­ва­лі вы­сту­поў­цы, кож­ны дэ­ман­стра­ваў по­ўна­ка­ля­ро­выя ёміс­тыя вы­дан­ні, пры­све­ча­ныя то­ль­кі ба­ле­ту. Пры­сут­ным па­каз­ва­лі на­ву­ко­выя і па­пу­ляр­ныя ча­со­пі­сы, шы­коў­ныя сту­дэн­цкія вы­дан­ні і на­ват гля­нец для дзе­так. Бе­ла­ру­сам пра та­кую раз­на­стай­насць і за­пат­ра­ба­ва­насць вуз­ка­га­лі­но­вай пе­ры­ёды­кі за­ста­ецца то­ль­кі ма­рыць...

На­зваць імя

У Пе­цяр­бур­гу да спа­да­ра Цыс­ка­ры­дзэ стаў­лен­не роз­нае. Ад­ным не да­спа­до­бы, што пі­цер­скую ба­лет­ную шко­лу ўзна­ча­ліў прад­стаў­нік шко­лы мас­коў­скай. Дру­гія ўзру­ша­ны надзвы­чай­най актыў­нас­цю но­ва­га рэ­кта­ра. Але пры ўсіх ака­ліч­нас­цях трэ­ба пры­знаць — за тры га­ды свай­го пры­зна­чэн­ня на­род­ны артыст Рас­іі па­спеў зра­біць шмат: вяр­нуў пе­ра­емнасць ву­чэб­на­га пра­цэ­су і пра­кты­кі ў Ма­ры­інскім тэ­атры, ад­чы­ніў Пры­мор­скі фі­лі­ял рус­ка­га ба­ле­та імя Агры­пі­ны Ва­га­на­вай ва Ула­дзі­вас­то­ку, а ў са­мой Ва­га­наў­цы па­сля дзе­ся­ці­га­до­ва­га пе­ра­пын­ку ад­на­віў між­на­род­ны кон­курс «Vaganova-PRIX». Асаб­лі­вым го­на­рам Мі­ка­лай Цыс­ка­ры­дзэ на­зваў ад­ра­джэн­не вы­ступ­лен­няў на сцэ­не Эрмі­таж­на­га тэ­атра: «300 га­доў та­му тут тан­ца­ва­лі на­ву­чэн­цы на­шай ха­­рэа­гра­фіч­най шко­лы. Ка­лісь­­ці па­чы­на­ла Ма­ці­ль­да Кшэ­­сін­ская, а сён­ня ў ба­ле­це Ба­ера “Фея ля­лек” вы­сту­пае яе пра­прап­раў­нуч­ка, сту­дэн­тка Эле­ано­ра Се­ве­нард. Пе­ра­емнасць — на­ша га­лоў­ная мэ­та!»

Гэ­тыя сло­вы пра­гу­ча­лі пад­час ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джан­ня лаў­рэ­атаў кон­кур­су «Ду­шой вы­ка­на­ны па­лёт». Ідэю твор­ча­га спа­бор­ніц­тва ба­лет­ных пед­аго­гаў там­тэй­ша­му Мі­ніс­тэр­ству ку­ль­ту­ры пра­па­на­ваў ізноў-та­кі амбі­цый­ны рэ­ктар. «Мне як пед­аго­гу за­ў­сё­ды бы­ло крыў­дна, што ўспа­мі­на­юць то­ль­кі тых, хто вы­пус­каў тан­цоў­шчы­ка. Але, ка­лі за­ду­мац­ца, без да­клад­на па­стаў­ле­най ру­кі не ад­бу­дзец­ца ні­вод­ны пі­яніст, без да­клад­на па­стаў­ле­ных кор­пу­са і рук — ба­ле­ры­ны, без па­стаў­ле­най у дзя­цін­стве ва­ка­ль­най тэх­ні­кі не бу­дзе доб­ра­га спе­ва­ка. Та­му мне ха­це­ла­ся, каб час­цей згад­ва­лі тых лю­дзей, якія менш бач­ныя, каб іх пра­ца так­са­ма бы­ла ацэ­не­ная па за­слу­гах», — за­зна­чыў пра­моў­ца. Там жа ўзна­га­ро­дзі­лі кан­цэр­тмай­страў. Рэ­ктар пад­крэс­ліў: «На ра­ялі іграць уме­юць мно­гія, а вось акам­па­на­ваць — адзін­кі. Гэ­тая пра­фе­сія сён­ня надзвы­чай рэ­дкая, але ве­ль­мі па­трэб­ная і ве­ль­мі важ­ная і для пра­фе­сій­ных тан­цоў­шчы­каў, і для на­ву­чэн­цаў». Са­праў­ды, ідэя вы­са­ка­род­ная, яе доб­ра бы­ло б пе­ра­няць і нам.

Рэ­аль­ныя спра­вы

«Ка­лі Ба­рыс Эйфман мне па­тэ­ле­фа­на­ваў, то спа­чат­ку за­пы­таў­ся, ці існуе яшчэ ў Кір­гі­зіі ба­лет. Я ра­да, што з’яві­ла­ся ме­рап­ры­емства, дзе па­чу­юць на­шае “Мы існу­ем!”», — пра­мо­ві­ла Ма­рыя Лас­тач­кі­на, мас­тац­кі кі­раў­нік ба­лет­най тру­пы Кір­гіз­ска­га на­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та імя Аб­ды­ла­са Мал­ды­ба­ева. Дру­гі ку­ра­тар сек­цыі «Ба­лет і та­нец» спа­дар Эйфман за­дум­ваў «круг­лы стол» «Ба­лет­нае мас­тац­тва на по­стса­вец­кай пра­сто­ры. Пры­свя­ча­ецца 25-го­дзю СНД» ме­на­ві­та з гэ­тай мэ­тай — да­нес­ці да бы­лых су­се­дзяў інфар­ма­цыю ад­но пра ад­на­го.

За га­ды не­за­леж­нас­ці тан­цоў­шчы­кі і ха­рэ­огра­фы ад­ных кра­ін змаг­лі зра­біць вя­лі­кі крок на­пе­рад, дру­гіх — шмат вы­сіл­каў пры­кла­лі да за­ха­ван­ня мас­тац­тва, якое пад­час гра­ма­дзян­скіх вой­наў тра­пі­ла пад па­гро­зу знік­нен­ня, трэ­ціх — усё яшчэ імкнуц­ца вы­най­сці свае рэ­сур­сы для ба­ра­ць­бы з кад­ра­вым го­ла­дам, бо бы­лыя «куз­ні» тан­ца­ва­ль­най мо­ла­дзі за­ста­лі­ся за па­меж­ны­мі слу­па­мі. Пры­емна, што ба­лет­май­стры з роз­ных дзяр­жаў, па­чы­на­ючы згад­ваць пра да­сяг­нен­ні ўлас­на­га ка­лек­ты­ву, аб­авяз­ко­ва ўспа­мі­на­лі Бе­ла­русь: у нас або пра­хо­дзі­лі гас­тро­лі тэ­атраў, або вы­сту­па­лі вя­ду­чыя са­ліс­ты. На­прык­лад, Аста­на пад­пі­са­ла між­на­род­нае па­гад­нен­не з на­шым Вя­лі­кім тэ­атрам. Па сут­нас­ці, Мінск ад­чуў ідэю, якая лу­на­ла ў па­вет­ры: гла­ба­лі­за­цый­ныя пра­цэ­сы ХХІ ста­год­дзя да­зва­ля­юць гля­дзець не то­ль­кі на За­хад, па­кі­нуў­шы ў ба­ку аб­ша­ры СНД. Ба­рыс Эйфман пра­па­на­ваў ба­лет­най гра­ма­дзе саб­раць твор­чае аб’яднан­не, якое б за­йма­ла­ся рэ­аль­ны­мі спра­ва­мі на ка­рысць на­цы­яна­ль­ным ха­рэ­агра­фіч­ным тру­пам, бо то­ль­кі пад­час уз­ае­ма­дзе­яння ад­кры­ва­ецца рэ­аль­ная маг­чы­масць ка­му­сь­ці на­гнаць стра­ча­нае, ка­му­сь­ці — зра­біць доб­ры крок на­пе­рад.

Пер­шы на­мес­нік ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Ры­лат­ка ра­ды, што Санкт-Пе­цяр­бург мо­жа стаць той пля­цоў­кай, на якой, маг­чы­ма, уз­нік­не ка­арды­на­цый­ны цэнтр шмат­на­цы­я­наль­най ха­рэ­агра­фіі, і за­зна­чыў: Мінск да­ўно імкнец­ца да ўза­ема­дзе­яння. Па сло­вах пра­моў­цы, ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі га­то­ва пад­тры­маць но­вую су­пол­ку і на­ват пры­няць, ка­лі па­ўста­не та­кая не­абход­насць, у рам­ках Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю «Ба­лет­на­га ле­та ў Вя­лі­кім» на­ступ­ны «круг­лы стол» па акрэс­ле­ных пра­бле­мах.

Па­тра­ба­ван­не ўні­вер­са­ль­нас­ці

У апош­ні дзень фо­ру­му я на­пра­сі­ла­ся да ма­эстра Эйфма­на на экс­кур­сію па яго Ака­дэ­міі тан­ца. Мес­ца з’яўлен­ня но­вай на­ву­­чаль­­най уста­но­вы сім­ва­ліч­нае: на Пет­раг­рад­скім ба­ку ста­яў кі­на­тэ­атр, у якім здаў­на мес­ці­ла­ся рэ­пе­ты­цый­ная ба­за Тэ­атра тан­ца Ба­ры­са Эйфма­на. Ця­пер там рас­це сап­раў­дны ба­лет­ны квар­тал.

По­бач з га­лоў­ным кор­пу­сам у ста­ра­даў­нім драў­ля­ным асаб­ня­ку ад­кры­ла­ся ад­ука­цый­на-му­зей­ная пра­сто­ра. Гэ­ты бу­ды­нак сам па са­бе ўні­ка­ль­ны, бо аца­леў цу­дам: у пе­ры­яд бла­ка­ды ў Ле­нін­гра­дзе раз­бі­ра­лі драў­ля­ныя да­мы — лю­дзей не бы­ло чым аб­агра­ваць. Асаб­няк До­бер­та вы­ра­та­ва­ла то­ль­кі тое, што ў ім пад­час Вя­лі­кай Айчын­най мес­ціў­ся дзі­ця­чы са­док. Архі­тэк­тур­ная май­стэр­ня «Сту­дыя 44» пад кі­раў­ніц­твам Мі­кі­ты Явей­на, якой Ба­рыс Якаў­ле­віч пра­па­на­ваў ад­на­віць бу­ды­нак, ад­каз­на ўзя­ла­ся за спра­ву: на­прык­лад, знай­шлі­ся ка­ва­лач­кі шпа­ле­раў — і ды­зай­не­ры па тых ма­люн­ках цал­кам уз­на­ві­лі інтэр’еры па­ко­яў. У хут­кім ча­се асаб­няк пе­ра­тво­рыц­ца ў Му­зей пе­цяр­бур­гска­га ба­ле­та. Па­куль жа тут мес­ціц­ца вы­ста­ва да 70-год­дзя мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка Ака­дэ­міі. Кож­ны жа­да­ючы праз па­пя­рэд­ні за­піс у сац­сет­ках мо­жа па­тра­піць на экс­кур­сію, каб па­гля­дзець на фо­та­здым­кі сцэн са спек­так­ляў, эскі­зы, ма­ке­ты і кас­цю­мы да «Ган­ны Ка­рэ­ні­най», «Чай­коў­ска­га» і іншых ба­ле­таў, што ўспры­ма­юцца як кла­сі­ка. Як за­ўва­жыў вы­клад­чык Ака­дэ­міі Сяр­гей Ла­ле­цін, па­каз­ва­ючы на жа­лез­ныя ка­ра­бы для пе­ра­воз­кі кас­цю­маў, на ме­та­ле якіх ві­да­воч­ныя ўваг­ну­тас­ці і ско­лы: «Жа­ле­за не вы­трым­лі­вае, а артыс­ты пра­цяг­ва­юць ад­да­на вы­сту­паць па ўсім све­це».

Са­мо­му Тэ­атру тан­ца мож­на то­ль­кі па­спа­чу­ваць — га­доў двац­цаць яму аб­яца­юць асоб­ны бу­ды­нак. Апош­нім раз­ам да­ту ад­крыц­ця пе­ра­су­ну­лі на 2018 год, але па­куль не ўбі­та ні­вод­най сваі на мес­цы пла­на­ва­най бу­доў­лі...

Ака­дэ­міі тан­ца надзвы­чай па­шчас­ці­ла: асноў­ны кор­пус уз­вя­лі за тры га­ды. Вы­нік пе­ра­вы­сіў ча­кан­ні: атры­маў­ся сап­раў­дны ўзор су­час­най архі­тэк­ту­ры, у якім арга­ніч­на спа­лу­чы­лі­ся эстэ­тыч­ная да­клад­насць і фун­кцыя­на­ль­насць. Зрэш­ты, архі­тэк­тур­ная май­стэр­ня ме­на­ві­та за гэ­ты бу­ды­нак саб­ра­ла рос­сып уз­на­га­род у Рас­іі, а так­са­ма вы­йшла пе­ра­мож­цам у прэс­тыж­ным Сус­вет­ным архі­тэк­тур­ным фес­ты­ва­лі WAF.

Га­лоў­ным пры­нцы­пам на­ва­бу­ду ста­ла­ся не­абход­насць даць як ма­га бо­лей на­ту­ра­ль­на­га асвят­лен­ня, та­му бу­ды­нак пад­вя­лі пад шкля­ны дах, на­ват цо­ка­ль­ныя па­вер­хі ма­юць свет­ла­выя шах­ты, каб на­блі­зіць дзя­цей да со­нца. Унут­ры ство­ра­ны 14 ха­рэ­агра­фіч­ных за­лаў роз­ных па­ме­раў, кож­ны з іх мае імя зна­ка­мі­та­га прад­стаў­ні­ка ба­лет­на­га мас­тац­тва. За­лы аздоб­ле­ны вя­лі­кі­мі тэ­ле­экра­на­мі з дос­ту­пам у Се­ці­ва, каб мож­на бы­ло пад­час уро­ка па­ка­заць за­піс уз­ору па­трэб­на­га вы­ступ­лен­ня. За­лы ма­юць так­са­ма ві­дэ­ака­ме­ры. Як па­тлу­ма­чыў вы­клад­чык Сяр­гей Ла­ле­цін, кож­ны за­ня­так ці рэ­пе­ты­цыя за­піс­ва­юцца, гэ­тыя за­пі­сы ля­жаць на сер­ве­ры Ака­дэ­міі на пра­ця­гу го­да, каб у лю­бы мо­мант мож­на бы­ло вяр­нуц­ца да ві­дэа, па­ка­заць па­мыл­кі, пра­са­чыць, ці ёсць пра­грэс у на­ву­чан­ні та­го ці інша­га сту­дэн­та.

Ця­пер спра­ваз­дач­ныя кан­цэр­ты пра­хо­дзяць ва ўні­каль­­най за­ле-тран­сфор­ме­ры з доб­рай асвят­ля­ль­ным і гу­ка­вым аб­ста­ля­ван­нем. За­зна­чу, што Ака­дэ­мія тан­ца на­ла­дзі­ла плён­ныя ста­сун­кі з Ма­ры­інскім тэ­атрам — і на вя­лі­кай сцэ­не апош­нім ча­сам пра­кты­ку­юцца на­ву­чэн­цы не то­ль­кі Ва­га­наў­кі, але і гэ­тай іна­ва­цый­най уста­но­вы. Ад­нак спа­дар Эйфман ма­рыць пра ўлас­ны Дзі­ця­чы тэ­атр тан­ца з за­лай на 500 мес­цаў: «Ця­пер ля асноў­на­га кор­пу­са Ака­дэ­міі тан­ца ідзе актыў­нае бу­даў­ніц­тва Дзі­ця­ча­га тэ­атра тан­ца. Гэ­та бу­дзе но­вы ачаг мас­тац­ка­га жыц­ця, агу­ль­на­га­рад­ская сцэ­на. Да яе бу­дуць мець дос­туп як бу­ду­чыя пра­фе­сій­ныя тан­цоў­шчы­кі, так і юныя пе­цяр­бур­жцы — ама­та­ры ба­ле­та. Спа­дзя­юся, Дзі­ця­чы тэ­атр тан­ца атры­мае най­су­час­ней­шае тэх­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не, якое да­зво­ліць пра­во­дзіць на вы­со­кім пра­фе­сій­ным уз­роў­ні ха­рэ­агра­фіч­ныя фес­ты­ва­лі, кон­кур­сы, прэм’еры. Быў бы ве­ль­мі ра­ды, ка­лі б ба­лет­ныя ка­лек­ты­вы і ха­рэ­агра­фіч­ныя ка­ле­джы кра­ін СНД пры­ня­лі актыў­ны ўдзел у за­сва­енні но­вай сцэ­ны».

Па­куль не ўсе па­мяш­кан­ні вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца па пры­зна­чэн­ні: ця­пер у Ака­дэ­міі тан­ца на­ву­ча­ецца ка­ля 400 дзя­цей, не ха­пае кла­саў для вы­кла­дан­ня агу­ль­на­аду­ка­цый­ных прад­ме­таў, та­му кі­раў­ніц­тва бы­ло вы­му­ша­на пры­нес­ці парты ў тан­цза­лы. Ад­нак го­рад пе­рад­аў іна­ва­цый­най уста­но­ве бу­ды­нак бы­лой агу­ль­на­аду­ка­цый­най шко­лы. Па­сля рэ­стаў­ра­цыі ту­ды пе­ра­ня­суць вы­кла­дан­не шко­ль­ных дыс­цып­лін, а ў га­лоў­ным кор­пу­се бу­дуць то­ль­кі тан­ца­ваць. Пла­ну­ецца і ад­крыц­цё да­дат­ко­ва­га інтэр­на­та, бо ця­пе­раш­ні раз­лі­ча­ны то­ль­кі на 135 ча­ла­век. Ка­лі Ака­дэ­мія за­гру­зіц­ца на­поў­ні­цу, мес­цаў усім не хо­піць.

Пер­шы на­бор ад­быў­ся ў 2013 го­дзе. Па за­дум­цы за­сна­ва­ль­ні­ка, экс­пе­ры­мен­та­ль­ная ўста­но­ва па­він­на стаць у тым лі­ку са­цы­яль­ным ліф­там для сі­рот, дзя­цей з ня­поў­ных і шмат­дзет­ных ся­мей. Вы­клад­чы­кі Ака­дэ­міі на пра­ця­гу го­да пра­во­дзяць вы­язныя агля­ды для жа­да­ючых, ла­дзяць за­воч­ныя пра­гля­ды па ма­тэ­ры­ялах, да­сла­ных на элек­трон­ную по­шту, каб даць ша­нец тым, хто не мае маг­чы­мас­ці са­ма­стой­на да­ехаць да Санкт-Пе­цяр­бур­га. Ле­тась пры ад­бо­ры ўпер­шы­ню па­ча­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць на­ву­ко­вы ме­тад са­ма­та­ты­пі­ра­ван­ня. Сяр­гей Ла­ле­цін рас­тлу­ма­чыў мне пра аб­ме­ры абі­ту­ры­ентаў. На­ву­ко­выя ве­ды да­зва­ля­юць з вя­лі­кай до­ляй ве­ра­год­нас­ці прад­ба­чыць, як бу­дзе па­во­дзіць ся­бе це­ла пад­час ста­лен­ня. Зна­чыць, мож­на па­пя­рэ­дзіць пра­бле­мы, звя­за­ныя, на­прык­лад, з пра­змер­ным на­бо­рам ва­гі, ці бо­льш да­клад­на аб­раць фі­зіч­ную на­груз­ку, зы­хо­дзя­чы з інды­ві­ду­аль­ных ха­рак­та­рыс­тык дзі­ця­ці.

На­ву­чэн­цаў бя­руць не то­ль­кі ў пя­ты клас, але пры­ма­юць і ся­мі­го­дак у па­чат­ко­вую шко­лу. Раз­ам з тра­ды­цый­ны­мі для ха­рэ­агра­фіч­ных ка­ле­джаў дыс­­цып­лі­на­мі тут вы­кла­да­юць ма­­дэрн. У доб­ра ўста­ля­ва­ныя за­лы для за­нят­каў фі­зіч­най ку­ль­ту­рай за­про­ша­ны май­стры спорту па мас­тац­кай і спар­тыў­най гім­нас­ты­цы, акра­ба­ты­цы — эле­мен­ты гэ­тых дыс­цып­лін мо­гуць спат­рэ­біц­ца ў най­ноў­шых тан­ца­ва­ль­ных па­ста­ноў­ках. Вы­нік ужо ёсць: па сло­вах Сяр­гея Ла­ле­ці­на, на кон­кур­сах су­час­най ха­рэ­агра­фіі іх на­ву­чэн­цы збі­ра­юць уз­на­га­ро­ды і ўхва­ль­ныя вод­гу­кі. Ака­дэ­мія тан­ца га­на­рыц­ца ўлас­ным ба­сей­нам — на дум­ку вы­клад­чы­каў, гэ­та най­леп­шы для вуч­няў спо­саб рэ­лак­са­цыі. Тут жа за­й­ма­юцца ды­ха­ль­най гім­нас­ты­кай. Зрэш­ты, у гэ­тай уста­но­ве ся­род сту­дэн­таў ёсць і наш су­айчын­нік — бе­ла­ру­сы адзі­ныя з по­стса­вец­кай пра­сто­ры ма­юць пра­ва па­сту­паць на агу­ль­ных умо­вах у Ака­дэ­мію і на­ву­чац­ца бяс­плат­на.

Экс­пе­ры­мент скі­ра­ва­ны на пад­рых­тоў­ку ўні­вер­са­ль­на­га тан­цоў­шчы­ка. Ба­рыс Эйфман спа­дзя­ецца, што яго вы­пус­кні­кі змо­гуць, не мар­ну­ючы час на пе­ра­вуч­ван­не, уліц­ца ў тру­пу лю­бо­га су­час­на­га ха­рэ­огра­фа. А ці атры­ма­ецца гэ­та — па­ка­жа час: пер­шы вы­пуск з уні­­каль­най на­ву­ча­ль­най уста­но­вы Эйфма­на ад­бу­дзец­ца праз ча­ты­ры га­ды.

Настасся ПАНКРАТАВА