За­пра­шэн­не ў зо­ну кам­фор­ту

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

«Я Ма­нэ Я Шыш­кін Я Ма­ле­віч» у «До­ме кар­цін»
Пры­ват­ная мас­тац­кая га­ле­рэя «Дом кар­цін» уз­нік­ла 9 ве­рас­ня 2015 г. І за ка­рот­кі час па­спе­ла зра­біц­ца пры­кмет­най з’явай у куль­тур­ным жыц­ці.

Не то­ль­кі та­му, што на­за­па­сі­ла лад­ную ка­лек­цыю прац вы­дат­ных бе­ла­рус­кіх жы­ва­піс­цаў, ся­род якіх — Ві­тольд Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля, Гаў­ры­іл Ваш­чан­ка, Ва­лян­цін Вол­каў, Вік­тар Гра­мы­ка, Май Да­нцыг, Яўген За­йцаў, Арлен Каш­ку­рэ­віч і іншыя. Не то­ль­кі та­му, што яе кі­раў­ніц­тва па­спе­ла прад­ста­віць гле­да­чам сус­вет­на вя­до­мых твор­цаў: Па­бла Пі­ка­са, Ху­ана Мі­ро, Ва­сі­ля Кан­дзін­ска­га. Ураж­вае ко­ль­касць на­вед­ні­каў — бо­льш 40 000 за пер­шы год — вы­нік актыў­най пра­цы гас­па­да­ра Іга­ра Яку­бо­ві­ча і пра­фе­сій­на­га ка­лек­ты­ву. Со­тні гас­цей за­віт­ва­юць на асвет­ніц­кую пра­гра­му — экс­кур­сіі і лек­цыі з гіс­то­рыі мас­тац­тва, якія пра­во­дзяць Ла­ры­са Фін­ке­льш­тэйн, Акса­на Коў­рык і Мі­кі­та Мо­ніч.

Чар­го­вая іні­цы­яты­ва «До­ма кар­цін» за кошт не­стан­дар­тнай ідэі вы­клі­ка­ла ў ста­лі­цы сап­раў­дны фу­рор. У пер­шы дзень на вы­ста­ву «Я Ма­нэ Я Шыш­кін Я Ма­ле­віч» чар­га рас­цяг­ну­ла­ся на со­тні мет­раў — гэ­та мас­та­кі не­слі свае пра­цы, а скон­чыў­ся пры­ём тво­раў на ліч­бе 661.

Як мяр­куе Во­ль­га Кліп, у Бе­ла­ру­сі на­шмат бо­лей та­ле­на­ві­тых мас­та­коў, чым тых, хто мае рэ­аль­ны ша­нец вы­стаў­ляц­ца на афі­цый­ных ці ста­тус­ных па­ка­зах. Ідэя пра­екта — саб­раць ра­бо­ты, якія б «пра­хо­дзі­лі ў дзве­ры». Пры­ма­лі­ся так­са­ма аўды­яві­зу­аль­ныя пра­цы і му­зыч­ныя кам­па­зі­цыі для му­ль­ты­ме­дый­най дэ­ман­стра­цыі.

Во­ль­га Кліп удак­лад­ні­ла: такі пры­нцып — «каб тво­ры пра­хо­дзі­лі ў дзве­ры» — упер­шы­ню вы­ка­рыс­таў аме­ры­кан­скі ку­ра­тар Уол­тэр Хопс у 1978 го­дзе, арга­ні­зу­ючы пра­ект пад на­зваю «36 га­дзін» у аль­тэр­на­тыў­най пра­сто­ры «Му­зей ча­со­ва­га мас­тац­тва» ў Ва­шынг­то­не. Хопс, які ра­біў му­зей­ныя рэ­трас­пек­ты­вы Мар­се­ля Дзю­ша­на ды Джо­зе­фа Кор­не­ла і ад­ным з пер­шых вы­ста­віў Эндзі Уор­ха­ла, Роя Ліх­тэн­штэй­на, Бар­не­та Нью­ме­на. Па­праў­дзе, у Мін­ску ад­ной­чы, на па­чат­ку 1990-х, пад­обным пры­нцы­пам ска­рыс­та­ла­ся га­ле­рэя пры Аль­тэр­на­тыў­ным тэ­атры, за­даў­шы мас­та­кам акрэс­ле­ную тэ­му: Арле­кін, П’еро і Ка­лам­бі­на.

На вы­ста­ву «Я Ма­нэ Я Шыш­кін Я Ма­ле­віч» па­тра­пі­лі ў асноў­ным жы­ва­піс і гра­фі­ка, а так­са­ма аква­рэ­лі, аплі­ка­цыі, не­ка­ль­кі ску­льп­тур, пе­ра­важ­на з ме­та­лу, інста­ля­цыі ды іншыя арт-аб’екты. Збо­ль­ша­га не­вя­до­мых мас­та­коў, але з’яві­лі­ся і слын­ныя пра­фе­сі­яна­лы. Зоя Лу­цэ­віч, Іло­на Ка­са­бу­ка, Ге­надзь Шу­таў, Ка­ця­ры­на Су­ма­ра­ва, якая раз­ам з са­бою пры­вя­ла ма­ці, да­чку і се­мя­рых вуч­няў. На­мес­нік ды­рэк­та­ра Цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў Дзя­ніс Бар­су­коў прад­ста­віў вы­тан­ча­ную пра­цу ў шэ­рых та­нах «Тра­лей­бус, што ля­ціць да со­нца». Ад­ну са сва­іх «ві­зій па­вет­ра» з ка­ля­ро­вых дэ­ка­ра­тыў­ных сту­жак экс­па­на­ваў ка­лек­цы­янер, мас­так і му­зы­ка Андрэй Пля­са­наў. Ве­ль­мі вы­раз­на гля­дзеў­ся аб­страк­тны квад­рып­тых гас­па­да­ра га­ле­рэі Іга­ра Яку­бо­ві­ча. Зра­зу­ме­ла, бы­ло ба­га­та інтэр­прэ­та­цый тво­раў вя­до­мых май­строў. Ча­сам да­во­лі ўда­лых гу­ль­няў з кла­січ­ны­мі сю­жэ­та­мі: ка­лі час­тка ма­ля­ва­на­га ды­ва­на Але­ны Кіш з «пры­мі­ты­віс­цкім ра­ем» спа­лу­ча­ла­ся з цы­та­таю «Вы­гнан­ня з рая» Ма­за­ча ў ра­бо­це Мак­сі­ма Во­сі­па­ва «Вы­гнан­не з зо­ны кам­фор­ту».

Экс­па­зі­цы­яне­ры, ня­гле­дзя­чы на са­лід­ныя плош­чы га­ле­рэі (1000 кв.м), вы­му­ша­на звяр­ну­лі­ся да ды­ва­но­ва­га пры­нцы­пу, ка­лі тво­ры змяш­ча­лі­ся ў 2-3 шэ­ра­гі. Але пры гэ­тым на вы­ста­ве ста­ва­ла якас­ных ра­бот, каб «тры­маць» кож­ную сця­ну. Вар­та звяр­нуць ува­гу на актыў­ны спо­саб пра­цы з на­вед­ні­ка­мі. Кож­най экс­кур­сіі па­пя­рэд­ні­ча­ла раз­мяш­чэн­не гас­ця­мі сты­ке­раў ля ра­бот, пра якія яны б ха­це­лі па­чуць пад­ра­бяз­ней. Сты­ке­ра­мі вы­зна­чаў­ся і рэ­йтынг тво­раў: пе­ра­мож­цу ў на­род­ным га­ла­са­ван­ні аб­яца­на пер­са­на­ль­ная 2-тыд­нё­вая вы­ста­ва ў га­ле­рэі. На­рэш­це, вы­бух ці­ка­вас­ці да пра­екту пад­штур­хнуў да дум­кі па­ўта­раць акцыю што­год, ста­ра­ючы­ся пры­цяг­ваць да яе бо­льш пра­фе­сій­ных мас­та­коў, якія сё­ле­та не­рво­ва ад­рэ­ага­ва­лі на маг­чы­масць кан­ку­рэн­цыі з «ама­та­ра­мі».

Аляксей ХАДЫКА