Твор­ца і яго тэ­атр

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

Вы­ста­ва Юрыя Ні­кі­фа­ра­ва ў Баб­руй­скім мас­тац­кім му­зеі
На вы­ста­ве, пры­све­ча­най 80-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Юрыя Ні­кі­фа­ра­ва (1937—2003), бы­ла пад­рых­та­ва­на ві­дэ­апрэ­зен­та­цыя яго твор­час­ці: гле­да­чам пра­па­на­ва­ны апо­вед пра жыц­цё мас­та­ка, пра­фе­сій­ны ана­ліз прац.

На­ра­дзіў­ся Юрый Іва­на­віч у ся­ле Со­мі­на Яфі­маў­ска­га ра­ёна Ле­нін­град­скай воб­лас­ці. Па­чат­ко­вую мас­тац­кую ад­ука­цыю атры­маў у Ялец­кім мас­тац­кім ву­чы­ліш­чы, у 1965-м да­тэр­мі­но­ва скон­чыў ад­дзя­лен­не гра­фі­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та. Ву­чыў­ся ў май­стэр­ні Па­ўла Лю­ба­муд­ра­ва, згад­вае як на­стаў­ні­каў Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча і Мая Да­нцы­га.

У асно­ве яго ды­на­міч­ных, пра­сякну­тых па­чуц­цё­вас­цю і за­па­лам тво­раў вір­ту­ознае ва­ло­дан­не тэх­ні­кай ма­люн­ка, глы­бо­кае ве­дан­не за­ко­наў кам­па­зі­цыі і плас­тыч­най ана­то­міі, інтэ­лек­ту­аль­ны пад­ыход да вы­ра­шэн­ня сю­жэ­таў. Ні­кі­фа­раў дае са­ма­быт­ныя трак­тоў­кі вя­до­мым гіс­та­рыч­ным пер­са­на­жам і падзе­ям, пра­па­нуе сваё асэн­са­ван­не спад­чы­ны вы­біт­ных мас­та­коў і му­зы­каў, звяр­та­ецца да ге­ро­яў пра­слаў­ле­ных лі­та­ра­тур­ных тво­раў.

Юрый Ні­кі­фа­раў — мас­так тэ­атра і мас­так-тэ­атр. Ні­бы рэ­жы­сёр і сцэ­ног­раф у ад­ной асо­бе, аўтар вы­ра­шае за­да­чу па­ста­ноў­кі ма­ле­нь­ка­га спек­так­ля на ліс­це кар­до­на, уз­наў­ля­ючы гіс­та­рыч­ную падзею, воб­раз вы­дат­най асо­бы або лі­та­ра­тур­на­га ге­роя: ува­саб­ляе сут­насць сю­жэ­та, вы­бу­доў­вае ха­рак­та­ры пер­са­на­жаў, пра­пра­цоў­вае іх уз­ае­ма­дзе­янне. Маг­чы­ма, та­му ко­лер у яго пра­цах, як і ў тэ­атра­ль­най сцэ­наг­ра­фіі, вы­кон­вае да­па­мож­ную ро­лю, най­перш — як вы­яўлен­не эма­цый­на­га склад­ні­ка дзея­ння.

Ні­кі­фа­раў сфар­ма­ваў­ся на пры­нцы­пах кла­січ­на­га мас­тац­тва, у за­леж­нас­ці ад аб­ра­най тэ­мы і яе інтэр­прэ­та­цыі ўзні­кае ідэй­на-сты­ліс­тыч­нае пад­абен­ства з мас­тац­твам антыч­ным, з эпо­ха­мі Ад­ра­джэн­ня або ба­ро­ка... Для кож­на­га сю­жэ­та пад­бі­ра­ецца пры­ём, які спры­яе най­бо­льш по­ўна­му ўва­саб­лен­ню ідэі тво­ра.

Гіс­та­рыч­ны і жан­ра­вы жы­ва­піс у яго пра­цах — гэ­та і ёсць тэ­атр, пе­ра­не­се­ны на па­лат­но або аркуш па­пе­ры: сю­жэт у асно­ве за­ду­мы, па­глыб­лен­не ў гіс­то­рыю і ха­рак­та­ры пер­са­на­жаў, по­шук кан­флік­ту і ку­ль­мі­на­цый­на­га мо­ман­ту як асно­вы кам­па­зі­цыі. Скла­да­нае злу­чэн­не пе­ра­лі­ча­ных умоў утва­рае змяс­тоў­ны бок ра­бот аўта­ра. Яго твор­часць пад­да­ецца дзя­лен­ню, але не на ча­са­выя пе­ры­яды, а, хут­чэй, на тэ­атра­ль­ныя эпо­хі і жан­ры.

Ста­ра­жыт­ная гіс­то­рыя і мі­фа­ло­гія вы­клі­ка­юць у Ні­кі­фа­ра­ва су­р’ёз­ную ці­ка­васць, з’яў­ля­юцца знач­най кры­ні­цай за­йма­ль­ных сю­жэ­таў, доб­ра зна­ёмых гле­да­чам. Сты­ліс­тыч­ныя ра­шэн­ні та­кіх прац, як пра­ві­ла, утрым­лі­ва­юць у са­бе ры­сы антыч­на­га мас­тацтва. Для антыч­най мі­фа­ло­гіі не­ўлас­ці­ва па­гру­жэн­не ў ха­рак­тар ге­роя — акцэнт пры­па­дае на яго дзея­нне, а леп­шыя якас­ці ўва­саб­ля­юцца праз знеш­нюю пры­га­жосць. Для знаў­цы плас­тыч­най ана­то­міі антыч­насць — спры­яль­ная эпо­ха з ку­ль­там фі­зіч­най да­ска­на­лас­ці, ка­лі пры­го­жае це­ла ста­но­віц­ца га­лоў­ным аб’­ектам вы­явы. За­на­тоў­ва­ючы сва­іх пер­са­на­жаў у са­мых не­ча­ка­ных ра­кур­сах і ру­хах, аўтар ні­бы атрым­лі­вае аса­ло­ду ад ску­льп­тур­нас­ці і вы­тан­ча­нас­ці аго­ле­ных це­лаў, пры­кры­ва­ючы не­ка­то­рыя лёг­кай воп­рат­кай, што не ха­вае іх гра­цыю.

Ся­род тво­раў гэ­та­га шэ­ра­гу вы­лу­ча­ецца зва­рот да па­эмы Га­ме­ра ў кам­па­зі­цыі «Ад­ысей на вос­тра­ве Цыр­цэі» (1982), у асно­ве якой пры­сут­ні­чае про­ці­пас­таў­лен­не: га­лоў­ны ге­рой па­каз­вае вер­насць ідэі і аб­ра­най мэ­це на фо­не зу­ха­ва­та­га ба­лю яго та­ва­ры­шаў, што па­сту­по­ва пе­ра­тва­ра­юцца ў свін­няў.

Пра­цы гра­фіч­най се­рыі «Мі­фы» (1994) свед­чаць пра без­да­кор­нае ва­ло­дан­не тэх­ні­кай, пры гэ­тым аўтар не аб­апі­ра­ецца на ней­кі кан­крэт­ны сю­жэт і сты­ліс­тыч­на зблі­жае кам­па­зі­цыі з тво­ра­мі антыч­ных май­строў; ві­да­воч­ныя па­ра­ле­лі з ме­то­па­мі Па­рфе­но­на.

Ба­гоў успры­ма­юць па­чуц­цё­ва, а для інтэ­лек­ту­алаў існуе фі­ла­соф­скі аб­са­лют.

Юрыя Ні­кі­фа­ра­ва не­ль­га на­зваць рэ­лі­гій­ным, а аб­са­лю­там для яго быў сам ча­ла­век, і гэ­та яднае яго ба­чан­не све­ту з уяў­лен­ня­мі эпо­хі Ад­ра­джэн­ня. Ве­ра­год­на, ад­сюль бя­рэ па­ча­так ці­ка­васць аўта­ра да асо­бы Мі­ке­лан­джэ­ла, да ге­ро­яў Сер­ван­тэ­са і Гё­тэ.

Ся­род рэ­не­сан­сных по­ста­цей най­бо­льш бліз­кі мас­та­ку Уі­ль­ям Шэк­спір. Пры­чым не ўсе яго тво­ры, а то­ль­кі тыя, у якіх ге­роі са­мі пры­ма­юць ра­шэн­ні ці здзяй­сня­юць ад­важ­ныя ўчын­кі, усве­дам­ля­ючы маг­чы­мую рас­пла­ту за свае дзея­нні.

Се­рыя гра­фі­кі, пры­све­ча­най тра­ге­ды­ям Шэк­спі­ра, шы­ро­кая: «Гам­лет», «Ры­чард III», «Ка­роль Лір», «Мак­бет», «Ра­мэа і Джу­ль­ета»... У кож­най з кам­па­зі­цый вы­лу­ча­ецца адзін най­бо­льш ві­да­воч­ны мо­мант тво­ра: шка­да­ван­ні Гам­ле­та пра «бед­на­га Ёры­ка»; на­смеш­кі блаз­на над па­ку­та­мі ка­ра­ля Лі­ра; клят­ва Ра­мэа. У бо­ль­шас­ці ра­бот се­рыі мас­так вы­ка­рыс­таў зме­ша­ную тэх­ні­ку, але пе­рад­усім — гра­таж. Вы­раз­насць да­ся­га­ецца яснай ла­ка­ніч­нас­цю жэс­таў, мяк­кай плас­тыч­нас­цю лі­ній, кан­трас­там бе­ла­га і чор­на­га. Гра­фіч­ная стры­ма­насць да­па­ма­гае скан­цэн­тра­ваць ува­гу на воб­ра­зе, спры­яе ўспры­ман­ню аўтар­скай дум­кі.

Мно­гія тво­ры Ні­кі­фа­ра­ва пры­све­ча­ны гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, яны вы­ка­на­ныя ў тэх­ні­ках тэм­пер­на­га жы­ва­пі­су, алею, гра­та­жу. Ся­род леп­шых — «Ле­нін­град­ская сім­фо­нія» (1978), што імкнец­ца пе­рад­аць глы­бі­ню бед­ства бла­ка­ды го­ра­да на Ня­ве. Воб­раз Дзміт­рыя Шас­та­ко­ві­ча на­поў­не­ны на­тхнен­нем, кам­па­зі­тар гра­ніч­на за­ся­ро­джа­ны, па­гру­жа­ны ў тра­ге­дыю род­на­га го­ра­да і яго жы­ха­роў. У свя­до­мас­ці ге­нія пе­ра­жы­ва­ныя ім па­чуц­ці пе­ра­тва­ра­юцца ў на­тхнё­ную дра­ма­тыч­ную му­зы­ку.

Рас­паў­сю­джа­ны пры­ём су­пра­ць­пас­таў­лен­ня двух роз­ных па­чат­каў у пра­цах Юрый Ні­кі­фа­ра­ва сус­тра­ка­ецца ў са­мых раз­на­стай­ных ва­ры­яцы­ях. У ра­шэн­нях не­ка­то­рых сю­жэ­таў вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца про­ці­пас­таў­лен­не асо­бы і на­тоў­пу. Пра­ца «Ге­рак­літ» (1987) не звя­за­ная з тэ­оры­ямі ста­ра­жыт­на­га фі­ло­са­фа, а, хут­чэй, ад­люс­троў­вае аб­ыя­ка­вае стаў­лен­не ма­сы да ге­нія. Аўта­рам час­тко­ва пра­ілюс­тра­ва­на зна­ка­мі­тае вы­каз­ван­не ста­ра­жыт­на­га муд­ра­ца: «Лю­дзі, як і во­сы, са­ло­ме ад­да­юць пе­ра­ва­гу пе­рад зо­ла­там».

Дзіў­на шчы­ры аўта­пар­трэт «Ста­ры Па­яц» (1988) успры­ма­ецца як пра­меж­ка­вае пад­вя­дзен­не вы­ні­каў. Асно­вай ідэі па­слу­жы­ла зна­ка­мі­тае вы­слоў­е Уі­ль­яма Шэк­спі­ра: «Увесь свет — тэ­атр, а лю­дзі ў ім — акцё­ры». Бяс­кон­цы свет-тэ­атр ля­ціць у не­абсяж­ным кос­ма­се. На аван­сцэ­не ў вы­гля­дзе спус­то­ша­на­га Пят­руш­кі ўва­соб­ле­ны сам аўтар. По­гляд яго ва­чэй, як за­ўсё­ды, за­ся­ро­джа­ны, ад­нак у асо­бе — не­пры­ха­ва­ная іро­нія да­свед­ча­на­га Па­яца, ле­вая ру­ка без­да­па­мож­на па­віс­ла, а пра­вая прад­стаў­ле­на ў вы­раз­ным жэс­це, ні­бы ка­жа аб за­вяр­шэн­ні «спек­так­ля». Тут саб­ра­ны лю­бі­мыя пер­са­на­жы мас­та­ка: Гам­лет з чэ­ра­пам у ру­цэ, ве­ліч­ны Ме­фіс­то­фель, Сак­рат з ча­рай цы­ку­ты. У глы­бі­ні ле­вай ку­лі­сы це­ня­мі вы­лу­ча­ныя «Баб­руй­скія мас­та­кі», а на яе пя­рэд­нім пла­не вы­гля­дае, пад­обны да антыч­на­га Пана, так­са­ма аўтар. Саб­ра­на як бы ўсё га­лоў­нае, што на­паў­ня­ла яго жыц­цё. І то­ль­кі ў глы­бі­ні кам­па­зі­цыі на фо­не сі­няй бяс­кон­цай сты­хіі бя­лее сі­лу­эт жан­чы­ны.

Кам­па­зі­цыю на апа­ка­ліп­тыч­ную тэ­му «Звер ча­кае» (1995) мож­на лі­чыць ад­ной з леп­шых кар­цін мас­та­ка. Гэ­ты фі­ла­соф­скі па сэн­се твор по­ўніц­ца міс­ты­цыз­мам. У не­ка­то­рых біб­лей­скіх тэк­стах імя Зве­ра мае Д’я­бал, і шмат­лі­кія чор­ныя са­ба­кі, якія на­зі­ра­лі за тым, як лю­дзі зніш­ча­юць адзін ад­на­го, аса­цы­ююц­ца з вой­скам ва­ла­да­ра пек­ла. Д’яб­лу трэ­ба то­ль­кі па­ча­каць, і лю­дзі са­мі ўсё, што яму трэ­ба, зро­бяць. Кам­па­зі­цыя мае ды­на­міч­ны цэнтр з да­мі­ну­ючым чыр­во­ным ко­ле­рам. Фі­гу­ры пер­са­на­жаў пер­ша­га пла­на да­дзе­ны ў гра­ніч­ным фі­зіч­ным на­пру­жан­ні, у скла­да­ных ра­кур­сах, яны пры­кла­да­юць не­ча­ла­ве­чыя на­ма­ган­ні для за­бой­ства ад­но ад­на­го. Актыў­ны цэнтр акру­жа­ны цём­най па­сіў­най «ра­май» з пе­ра­важ­ным чор­ным ко­ле­рам, якую скла­да­юць сля­ды ты­ся­ча­га­до­вых раз­бу­рэн­няў і цяж­кае не­ба. За кошт кан­трас­ту аўтар змог яшчэ бо­льш уз­мац­ніць і вы­лу­чыць ды­на­мі­ку цэн­тра кам­па­зі­цыі і ад­па­вед­на — успры­ман­не га­лоў­най ідэі.

Гра­фі­ка для твор­цы, які аб­апі­ра­ецца ў вы­ра­шэн­ні за­да­чы на інтэ­лект, — най­бо­льш на­ту­ра­ль­ны від мас­тац­тва. «Ску­льп­тур­насць» вы­яў, ча­кан­ная леп­ка ча­ла­ве­чых це­лаў — асноў­ныя ры­сы вы­яўлен­чай ма­не­ры Юрыя Ні­кі­фа­ра­ва. Ге­роі яго кар­цін, ні­бы тэ­ат­раль­­ныя пер­са­на­жы на сцэ­не, за­йма­юць да­мі­ну­ючае ста­но­віш­ча ў кам­па­зі­цы­ях, а іх воб­ра­зы рас­кры­ва­юцца з вы­ка­рыс­тан­нем мо­вы плас­тыч­най ана­то­міі, праз вы­раз­насць ча­ла­ве­ча­га це­ла, да­паў­ня­юцца май­стэр­скай сты­лі­за­цы­яй і ві­да­воч­най гі­пер­ба­лай.

Шы­ро­кае ко­ла інта­рэ­саў, глы­бо­кія гу­ма­ні­тар­ныя ве­ды, здо­ль­насць да ана­лі­зу вы­зна­ча­лі і на­сы­ча­лі ба­га­ты ўнут­ра­ны свет мас­та­ка, што знай­шло не­пас­рэд­нае ад­люс­тра­ван­не ў твор­час­ці — праз шы­ро­кую сю­жэт­ную тэ­ма­ты­ку з ад­ным агу­ль­ным пры­нцы­пам: тое, да ча­го ён звяр­таў­ся, бы­ло ці­ка­ва.

Генадзь БЛАГУЦІН