Ко­ле­ры зям­лі і не­ба

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

Лён, По­лацк і па­эзія ў твор­час­ці Тац­ця­ны Ко­зік
У дзя­цін­стве Тац­ця­на раз­ам з сяб­роў­кай лю­бі­ла ла­зіць на пад­стрэ­шак бы­лой ве­жы-зва­ні­цы ста­ро­га на­паў­раз­бу­ра­на­га хра­ма. Ад­туль ад­кры­ва­лі­ся не­абсяж­ныя аб­ша­ры Пад­няп­роў­я, што за­ча­роў­ва­лі і аб­уджа­лі фан­та­зію. З тых ча­соў за­ка­ха­насць у пра­сто­ру пе­ра­тва­ры­ла­ся ў спо­саб мас­тац­ка­га мыс­лен­ня.

Чы­таць Тац­ця­на на­ву­чы­ла­ся яшчэ да шко­лы, пе­ра­ва­гу ад­да­ва­ла бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, пі­са­ла вер­шы. Ужо ў шко­ле на­стаў­ні­ца да­во­дзі­ла ма­ме: па­лі­тін­фар­ма­цыю ў кла­се Та­ня пра­во­дзіць то­ль­кі па-бе­ла­рус­ку. На што ма­ці га­ва­ры­ла: «Ніх­то ёй не за­гад­вае. На якой мо­ве хо­ча, на той ня­хай і чы­тае». Гэ­тая гіс­то­рыя ста­ла ся­мей­най пры­па­вес­цю. Ма­ма ра­на сыш­ла, па­сля яе са­мым да­ра­гім ча­ла­ве­кам бы­ла ба­ць­ка­ва сяс­тра, якая да апош­ня­га дня свай­го жыц­ця апе­ка­ва­ла­ся дзяў­чын­кай. Мат­чы­ну рад­ню з ро­ду Са­ко­ві­чаў у іх род­най вёс­цы Ель­ня лі­чы­лі вяс­ко­вай шлях­тай — ад­ука­ва­ныя, ве­ль­мі інтэ­лі­ген­тныя. У ма­ці бы­ло тры сяс­тры, ад­на з іх — ру­ка­дзе­ль­ні­ца: тка­ла, вя­за­ла, шы­ла. Праз усё жыц­цё Тац­ця­на за­хоў­вае яе тка­ныя «дым­кай» срэб­ныя льня­ныя руч­ні­кі, ка­шу­лі, вя­се­ль­ны фар­ту­шок. І ўзгад­вае на­ка­зы, як ткаць, як вы­бе­ль­ваць лён, якое пры­зна­чэн­не та­го ці інша­га крою і афар­боў­кі... Ад яе ж на­ву­чы­ла­ся ру­ка­дзе­ль­ні­чаць са­ма. Тка­ні­на, лён для Тац­ця­ны — рэ­чы сак­ра­ль­ныя, што збе­ра­га­юцца ў ся­мей­ным архі­ве і па­каз­ва­юцца як са­мае каш­тоў­нае да­ра­го­му гос­цю.

Праз два дні, як не ста­ла ма­мы, у свае ня­поў­ныя 11 год Та­ня, да за­мус­тва Хра­мян­ко­ва, саб­ра­ла рэ­чы і па­еха­ла па­сту­паць у Рэ­спуб­лі­кан­скую шко­лу-інтэр­нат па му­зы­цы і вы­яўлен­чым мас­тац­тве. Яе шко­ль­ны на­стаў­нік ма­люн­ка ў Хо­цім­ску, які за­ўсё­ды хва­ліў мас­тац­кія здо­ль­нас­ці дзяў­чын­кі, рэ­ка­мен­да­ваў юны та­лент Кі­ры­лу Зе­ля­но­му, за­гад­чы­ку мас­тац­ка­га ад­дзя­лен­ня ў «па­рна­це», што па ўсёй Бе­ла­ру­сі шу­каў ад­ора­ных дзя­цей. Іспы­ты Та­ня зда­ла на «вы­дат­на», а па­сту­па­ла раз­ам з Ры­тай Ра­ба­чо­вай (па му­жы Ці­мо­ха­вай) з Бе­шан­ко­ві­чаў. Раз­ам ву­чы­лі­ся і сяб­ра­ва­лі да за­кан­чэн­ня, раз­ам за­хап­ля­лі­ся на­стаў­ні­кам бе­ла­рус­кай мо­вы Стэ­фа­нам Аляк­се­еві­чам, прад­мет яко­га быў са­мым лю­бі­мым. Дру­гі ідэ­ал для пад­лет­каў — мас­тац­тваз­наў­ца Кі­рыл Зе­ля­ны. Ён не то­ль­кі за­хап­ля­ль­на вёў сваю дыс­цып­лі­ну, але і шмат рас­па­вя­даў пра твор­часць Кра­саў­ска­са, Чур­лё­ні­са ды іншых, га­дзі­на­мі чы­таў на ўро­ках па­э­зію лі­тоў­цаў і эстон­цаў. З ім жа ездзі­лі на вы­ста­вы і экс­кур­сіі ў Ві­ль­ню. Тац­ця­ну най­бо­лей ураж­ва­ла пры­клад­ное мас­тац­тва лі­тоў­цаў, іх ко­ле­ра­вая ку­ль­ту­ра. За­па­мі­­наль­­ны­мі бы­лі шко­ль­ныя мас­тац­кія пра­кты­кі. Юных мас­та­коў ва­зі­лі ў Пры­лу­кі, на На­ваг­руд­чы­ну, Ва­ло­жын­шчы­ну. Па вы­ход­ных са­мі, на элек­трыч­ках, ездзі­лі на эцю­ды ў За­слаў­е. У ад­ну з пра­ктык Тац­ця­не да­зво­лі­лі па­пра­ца­ваць на ра­дзі­ме — на Ма­гі­лёў­шчы­не. Ад­туль яна пры­вез­ла фан­тас­тыч­ны раз­ня­во­ле­ны жы­ва­піс з вы­ява­мі руч­ні­коў, ты­па­мі вяс­коў­цаў, стро­ямі на­род­на­га адзен­ня. Ве­ра­год­на, упер­шы­ню дзяў­чын­ка пі­са­ла як ха­це­ла і што ха­це­ла, бо за спі­най ніх­то не ста­яў. Да­па­маг­лі па­ра­ды лю­бі­май вы­клад­чы­цы Розы Ду­бар, якая ву­чы­ла, што жы­ва­піс аб­авяз­ко­ва па­ві­нен быць твор­чым, за­сна­ва­ным на ад­чу­ван­нях.

Мі­ха­іл Свіс­ту­ноў ву­чыў пі­саць аква­рэ­лі па мок­рым, умен­ню сты­лі­за­ваць рэ­ча­існасць. Асаб­лі­ва ві­до­віш­чны­мі бы­лі яго май­стар-кла­сы, што пра­во­дзі­лі­ся на пле­нэ­рах і пад­час пра­ктык. Твор­ца за­ліх­вац­кі вы­лі­ваў вяд­ро ва­ды на аркуш, браў сі­нюю, жоў­тую, зя­лё­ную аква­рэль і сме­ла пі­саў азё­ры, ля­сы ды па­гор­кі... У Тац­ця­ны гэ­тыя ўро­кі аб­удзі­лі лю­боў да аква­рэ­лі — ба­дай, са­ма­га спры­яль­на­га ма­тэ­ры­ялу ў рас­крыц­ці яскра­вых, аго­ле­ных ча­ла­ве­чых па­чуц­цяў. Гэ­та не ад­ной­чы над­алей пра­явіц­ца ў твор­час­ці і вы­ста­вач­най дзей­нас­ці як па­чат­коў­цы, так і ста­лай аўтар­кі.

Акра­мя мас­тац­тва, Тац­ця­на за­хап­ля­ла­ся ма­тэ­ма­ты­кай. Па­спя­ва­ла са­ма, да­па­ма­га­ла і іншым, ся­род якіх бы­ла і да­чка вя­до­май га­бе­лен­шчы­цы Ла­ры­сы Скрып­ні­чэн­ка. Яе ма­ці, у сваю чар­гу, па­ча­ла на­ву­чаць Та­ню аб’ёмна­му пля­цен­ню. Не­заў­важ­на Тац­ця­на ста­ла «пра­вай ру­кой» вя­до­май мас­тач­кі га­бе­ле­на, ву­ча­ні­цы Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі. Пра­ца са Скрып­ні­чэн­ка пры­па­ла на пе­ры­яд за­вяр­шэн­ня ву­чо­бы ў «па­рна­це», дзе та­ды не пра­кты­ка­ва­ла­ся спе­цы­ялі­за­цыя. Дып­лом­ні­кі му­сі­лі пі­саць тэ­ма­тыч­ную кар­ці­ну, і Тац­ця­на аб­ара­ня­ла­ся па тэ­ме «Пер­шае ку­пан­не но­ва­на­ро­джа­на­га». Няў­рым­слі­вая, яна не аб­ме­жа­ва­ла­ся ад­ной дып­лом­най ра­бо­тай, па­ра­ле­ль­на пад­рых­та­ва­ла яшчэ га­бе­лен «Алім­пі­яда». У тыя га­ды ў Мас­кве пра­во­дзі­лі­ся Алім­пій­скія гу­ль­ні, і тэ­ма бы­ла на слы­ху. Га­лоў­най на­тхня­ль­ні­цай, кан­су­ль­тан­там і да­бра­чын­най кі­раў­ні­цай пра­екта ста­ла тая ж Ла­ры­са Скрып­ні­чэн­ка. Вы­пус­кні­ца пра­д­эман­стра­ва­ла ва­ло­дан­не глад­кім ткац­твам, вя­зан­нем круч­ком... Дып­лом быў аб­аро­не­ны па­спя­хо­ва, і га­лоў­нае, ад­быў­ся прэ­цэ­дэнт: упер­шы­ню ў гэ­тай на­ву­ча­ль­най уста­но­ве для аб­аро­ны быў прад­стаў­ле­ны твор дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва — га­бе­лен. Вы­шэй­шую ад­ука­цыю Тац­ця­на атры­ма­ла ў Ві­цеб­скім тэх­на­ла­гіч­ным інсты­ту­це, дзе спе­цы­ялі­за­ва­ла­ся на фа­ку­ль­тэ­це «Мас­тац­кае аздаб­лен­не і ма­дэ­ля­ван­не вы­ра­баў тэк­сты­ль­най і лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці». У ча­сы на­ву­чан­ня ўдзе­ль­ні­ча­ла ў рэ­спуб­лі­кан­скіх вы­ста­вах, па­ра­ле­ль­на, па­вод­ле рэ­ка­мен­да­цыі на­стаў­ні­ка Ле­ані­да Дзя­гі­ле­ва, вы­кла­да­ла ма­лю­нак у сту­дыі пры ві­цеб­скім Па­ла­цы бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня. Дзя­гі­леў раз­гле­дзеў у яе та­лент ма­ля­ва­льш­чы­цы і прад­аста­віў Тац­ця­не ўсе маг­чы­мас­ці для раз­віц­ця яе здо­ль­нас­цей.

1980-я, ка­лі Тац­ця­на Ко­зік ува­хо­дзі­ла ў са­ма­стой­нае твор­чае жыц­цё, бы­лі пе­ры­ядам рос­кві­ту экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га аўтар­ска­га га­бе­ле­ну і па­чат­кам пра­кты­кі пер­са­на­ль­ных вы­стаў май­строў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. Раз­ві­ваў­ся кі­ру­нак мі­ні-га­бе­ле­ну (да­рэ­чы, пер­шая вы­ста­ва еўра­пей­ска­га мі­ні-тэк­сты­лю пра­хо­дзі­ла ў Лон­да­не ў 1974-м), актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся зме­ша­ныя тэх­ні­кі ткац­тва, уз­мац­ня­ла­ся дэ­ка­ра­тыў­насць кам­па­зі­цый, рас­пра­цоў­ва­лі­ся тэк­сту­ры па­вер­хні. Усе на­ва­тар­ствы, ні­бы ў пад­руч­ні­ку су­час­на­га тэк­сты­лю, ува­саб­ля­ла ў сме­лых твор­чых по­шу­ках Тац­ця­на Ко­зік.

Па­сля інсты­ту­та, раз­мер­ка­ва­ная ў На­ва­по­лац­кі мас­тац­кі кам­бі­нат, за­рэ­ка­мен­да­ваў­шы ся­бе пра­цай з Ла­ры­сай Скрып­ні­чэн­ка, яна ад­ра­зу ста­ла атрым­лі­ваць дзяр­жаў­ныя за­мо­вы. Буй­ней­шая — афар­млен­не Га­рад­ской за­лы ся­мей­ных ура­чыс­тас­цей у Но­ва­по­лац­ку (1989). Мас­тач­ка вы­ка­на­ла на­сцен­ны га­бе­лен у ком­плек­се з агром­ніс­тым, звя­за­ным з ні­так і іль­ня­ных шну­роў, пад­обным да па­вет­ра­най ску­льп­ту­ры аб’­ектам, які ад­во­ль­на зві­саў з люс­тра­ной сто­лі. Кам­па­зі­цыя бу­дзі­ла па­чуц­цё ўра­чыс­тай пры­род­най пра­сто­ры... Для зу­сім яшчэ ма­ла­дзе­нь­кай Тац­ця­ны, якая не ме­ла па­ма­га­тых, гэ­та бы­ла цяж­кая фі­зіч­ная пра­ца, якая кам­пен­са­ва­ла­ся не­ве­ра­год­най для па­чат­коў­цы маг­чы­мас­цю раз­мах­нуц­ца ў фан­та­зі­ях, пра­явіць зда­бы­тае ў су­пра­цы са Скрып­ні­чэн­ка фан­тас­ма­га­рыч­нае май­стэр­ства ства­раць ураж­лі­выя ма­ну­мен­та­ль­ныя кам­па­зі­цыі. Тац­ця­на га­на­рыц­ца сва­ім дэ­бю­там і раз-по­раз вяр­та­ецца да ідэй та­го ве­ліч­на­га і эма­цый­на-зыч­на­га асэн­са­ван­ня пра­сто­ры.

Па­зней быў шэ­раг іншых ма­ну­мен­та­ль­ных аб’­ектаў, тэк­сты­ль­ных і віт­раж­ных. Пра­сла­ві­ла­ся маш­таб­ная (2х6 м) дэ­ка­ра­тыў­ная кам­па­зі­цыя для По­ла­цка­га ад­дзя­лен­ня Бел­прам­буд­бан­ка «Кры­лы пе­ра­ўтва­ра­юцца ў ка­рэн­не» (1990), сут­насць якой у ма­тэ­ры­ялі­за­цыі ды­на­міч­на­га ру­ху на­пе­рад. У кан­цэп­цыі Тац­ця­на Ко­зік ад­штур­хоў­ва­ла­ся ад ідэі во­ль­на­га па­лё­ту птуш­кі. Га­бе­лен пра тое, што кож­ны ча­ла­век так ці іна­чай здзяй­сняе жыц­цё­вы па­лёт, не­маг­чы­мы без су­вя­зі з ку­точ­кам род­най зям­лі, са сва­імі ка­ра­ня­мі. Пра­ца зроб­ле­на на кан­трас­це рэ­ль­ефна­га і глад­ка­га ткац­тва. Да­дат­ко­вай вы­раз­нас­ці і дэ­ка­ра­тыў­нас­ці над­ава­ла ко­ле­ра­вае вы­ра­шэн­не, дзе чыр­во­ныя ні­ці пра­ве­дзе­ны праз вох­рыс­та-бе­ла-шэ­ры ка­ла­рыт. У воб­ра­зе птуш­кі мас­тач­ка ўва­со­бі­ла ду­шу ча­ла­ве­ка, яго на­ту­ру і асаб­лі­вас­ці ха­рак­та­ру, што для Тац­ця­ны аса­цы­юец­ца з кан­крэт­най асо­бай. Га­бе­лен пры­свя­чаў­ся твор­час­ці Але­ся Арку­ша, вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га па­эта, вер­шы яко­га пра­ця­тыя тэ­май па­лё­ту. Мас­тач­ка, што з дзя­цін­ства пі­са­ла вер­шы і дру­ка­ва­ла іх у ча­со­пі­сах, най­перш за­ча­ра­ва­ла­ся па­эзі­яй Арку­ша, і то­ль­кі по­тым гэ­та па­чуц­цё пе­ра­рас­ло ў ча­ла­ве­чае ка­хан­не. Птуш­ка — не­ад’ем­ная час­тка твор­час­ці аб­одвух аўта­раў. Да тэ­мы птуш­кі Ко­зік звяр­та­ецца ўвесь час у ма­лых і вя­лі­кіх га­бе­ле­нах і ба­ты­ках, ма­люн­ках і пра­сто­ра­вых кам­па­зі­цы­ях.

Пер­шым ад­мет­ным кро­кам у гэ­тай тэ­ме ста­ла гру­па­вая вы­ста­ва «Пры­ля­це­ла птуш­ка, Ка­ля­ду пры­нес­ла» (2000) у По­ла­цкім гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ным за­па­вед­ні­ку. Па­сля бы­ла пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва пад дэ­ві­зам-сло­га­нам «Пту­шы­ны рай». Птуш­ка, сім­вал якой надзвы­чай важ­ны для Тац­ця­ны, звя­за­ны з уз­ора­мі тра­ды­цый­на­га на­род­на­га мас­тац­тва, ста­ла цэн­трам воб­раз­най кан­цэп­цыі. Вы­ста­ва ме­ла сін­тэ­тыч­ны ха­рак­тар. Апра­ча га­бе­ле­на, экс­па­на­ваў­ся ба­тык. Прэ­зен­та­цыя вы­ста­вы рых­та­ва­ла­ся су­мес­на з мас­тац­тваз­наў­цай Га­лі­най Ра­бян­ка­вай. У вы­ні­ку атры­ма­ла­ся яскра­вае прад­стаў­лен­не-шоу, дзе по­бач з аб’екта­мі вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва гу­ча­лі вер­шы Але­ся Арку­ша, а аздо­біў прэ­зен­та­цыю па­каз су­гуч­ных твор­час­ці Тац­ця­ны Ко­зік ка­лек­цый су­час­на­га мод­на­га адзен­ня. Надзвы­чай гар­ма­ніч­ная прэ­зен­та­цыя вы­ста­вы на­тхні­ла і пад­штур­хну­ла да но­вых по­шу­каў. Та­кі лю­бі­мы з дзя­цін­ства ў ба­бу­лі­ных вы­ра­бах, уз­ве­дзе­ны ў ку­льт ва ўлас­най мас­тац­кай твор­час­ці ў ні­цях га­бе­ле­на­вых пе­ра­пля­цен­няў і ў тка­ні­нах для ба­тыка, лён рап­там «за­пра­сіў­ся» ўва­со­біц­ца ў адзен­ні. На­ступ­ныя пер­са­на­ль­ныя вы­ста­вы — «Роз­дум ля вя­лі­кай ва­ды» (На­ва­по­лац­кая га­рад­ская вы­ста­вач­ная за­ла, 2006), «Ка­ля­ро­выя сны зі­мо­ва­га са­ду» (По­ла­цкая кар­цін­ная га­ле­рэя, 2010), «Вы­спа» (По­ла­ц-

кая кар­цін­ная га­ле­рэя, 2015), «Ма­люн­кі ў па­вет­ры» (Ві­цеб­скі мас­тац­кі му­зей, 2016) — не аб­ыхо­дзяц­ца без па­ка­заў но­вых і но­вых лі­не­ек адзен­ня Тац­ця­ны Ко­зік. Кож­ная прэ­зен­та­цыя — но­вая кан­цэп­цыя. На па­чат­ку гэ­та бы­ло пля­цен­не мод­ных сі­лу­этаў круч­ком з іль­ня­ных ні­так мо­ла­дзе­ва­га адзен­ня. Ця­пер мас­тач­ка са сва­ёй арт-ды­рэк­тар­кай Ма­ры­най Мяр­ца­ла­вай ства­рае ка­лек­цыі з шы­та­га бе­ла­рус­ка­га льну, ары­енту­ючы­ся на ўсе ўзрос­та­выя гру­пы, з вы­раз­ным ухі­лам да эле­ган­тнас­ці і вы­тры­ма­нас­ці. Зу­сім ня­даў­на адзін з англій­скіх ма­дэ­ль­ераў, па­ба­чыў­шы гэ­тыя строі, за­ўва­жыў, што та­кое адзен­не вар­тае англій­скай ка­ра­ле­вы. Ча­му ж не? Яно ба­зу­ецца на стры­ма­ных ко­ле­ра­вых га­мах на­ту­ра­ль­на­га, у роз­най сту­пе­ні вы­бе­ле­на­га льну. Ком­плек­сы адзен­ня Тац­ця­ны ўзба­га­чае ад­мет­ны эле­мент, які ў су­час­най сус­вет­най мо­дзе мае на­зву «жа­зюбль». Гэ­та сва­бод­ная пад­оўжа­ная на­кід­ка без ру­ка­воў, з глы­бо­кі­мі про­йма­мі і ба­ка­вы­мі раз­рэ­за­мі, што но­сіц­ца па­верх вуз­кай у сі­лу­эце су­кен­кі або кас­цю­ма, у ка­ла­рыс­тыч­най еднас­ці з асноў­ным ком­плек­сам адзен­ня. Апош­нія га­ды Тац­ця­на актыў­на вяр­та­ецца да пра­сто­ра­ва­га га­бе­ле­на, на гэ­та яе на­тхні­лі пле­нэ­ры дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва Ла­ры­сы Фін­кі­льш­тэйн. Адзін з іх пад дэ­ві­зам «Раз­мо­вы ў зя­лё­ных то­нах» пра­во­дзіў­ся ў Сла­ва­кіі і за­ці­ка­віў інтры­гай гу­ль­ні з аб’­ёма­мі. У вы­ні­ку з’яві­ла­ся кам­па­зі­цыя «Ма­люн­кі ў па­вет­ры», якая ста­ла клю­ча­вой у най­важ­ней­шай з пер­са­на­ль­ных вы­стаў Тац­ця­ны ў Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі (2016). Ку­ра­тар Мі­хась Цы­бу­льс­кі адзна­чыў, што тво­ры Тац­ця­ны Ко­зік — гэ­та не то­ль­кі спро­ба за­ма­ца­ваць у на­шым ча­се па­эты­ку тра­ды­цый­на­га бе­ла­рус­ка­га ткац­тва, але і жа­дан­не звяр­нуць ува­гу на маг­чы­мас­ці су­час­на­га тэк­сты­лю.

Для Тац­ця­ны не існуе ні сты­ля­вых, ні ві­да­вых аб­ме­жа­ван­няў. Мас­тач­ка не ба­іцца змя­няц­ца: ад­чу­ла па­сыл — зна­чыць, бу­дзе пра­ца­ваць не то­ль­кі з ніт­ка­мі і тка­ні­най, але і з дрэ­вам і з ме­та­лам. У гэ­тым яе твор­чы імідж і ня­змен­нае крэ­да.

Таццяна МАРКАВЕЦ-ГАРАНСКАЯ