Антрапалогія выставы «Чалавек і чалавек»

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

Па­між роз­ны­мі пол­юса­мі
«Ча­ла­век з яго па­чуц­ця­мі і раз­ва­жан­ня­мі, пе­ра­мо­га­мі і ня­ўда­ча­мі, ра­дас­ця­мі і пе­ра­жы­ван­ня­мі, надзе­ямі і стра­ха­мі... Ка­му­ні­ка­тыў­ныя ўза­ема­адно­сі­ны лю­дзей — парт­нёр­ства, пад­па­рад­ка­ван­не аль­бо рас­тва­рэн­не ад­на­го ча­ла­ве­ка ў іншым, так­са­ма як і адзі­но­та — фе­но­ме­ны, улас­ці­выя на­ша­му со­цы­уму, — роз­ныя пол­юсы гэ­тай тэ­мы».

На­ту­ра­ль­на, ко­ла ўдзе­ль­ні­каў у ва­рун­ках надзвы­чай шы­ро­ка акрэс­ле­най тэ­мы пад­бі­ра­ла­ся ад­во­ль­на, хут­чэй з пры­чы­ны пры­ма­ль­най ка­му­ні­ка­цыі ў меж­ах ад­ной вы­ста­вач­най пра­сто­ры. Пры гэ­тым не трэ­ба было бу­да­ваць скла­да­ныя экс­па­зі­цый­ныя кам­па­зі­цыі з мэ­тай адзін­ства ві­зу­аль­на­га апо­ве­ду, уліч­ваць су­гуч­чы і ды­са­нан­сы вы­яўлен­чай мо­вы асоб­ных аўта­раў, бо кож­ны ўдзель­­нік за­ймаў сваё па­мяш­кан­не і прэ­зен­таваў улас­ную кан­цэп­цыю, у тым лі­ку і ў вы­гля­дзе пер­са­на­ль­най экс­плі­ка­цыі з апі­сан­нем пра­екта. Па­мяш­кан­не Цэн­тра — з аўта­ном­ны­мі за­ла­мі — спрыяе «збо­ру апо­ве­даў», і та­кі фар­мат да­зва­ляе да­во­лі пад­ра­бяз­на па­зна­ёміц­ца з роз­ны­мі вы­каз­ван­ня­мі. Ад­ной з умоў удзе­лу ў экс­па­зі­цыі ста­ла фі­гу­ра­тыў­насць — да­во­лі сум­неў­ная, на маю дум­ку, ба­за для вы­бу­доў­ван­ня еднас­ці.

Тэ­ма ча­ла­ве­ка і яго ка­му­ні­ка­цый вы­ра­ша­ла­ся мас­та­ка­мі праз са­мыя роз­ныя сю­жэ­ты і сты­ліс­тыч­ныя ха­ды, праз роз­ныя ма­тэ­ры­ялы і экс­па­зі­цый­ныя пры­ёмы. Пра­па­ную тут не­вя­лі­кі экс­пе­ры­мент, што да­клад­на люс­труе струк­ту­ру вы­ста­вы: су­аднес­ці пра­цы аўта­раў з іх раз­ва­жан­ня­мі. Я за­да­ла два пы­тан­ні ўдзе­ль­ні­кам: праз якія сю­жэ­ты і сты­ліс­тыч­ныя вы­ра­шэн­ні вы да­сле­ду­еце тэ­му ча­ла­ве­ка і як улас­ны дос­вед па­ўплы­ваў на ства­рэн­не вы­стаў­ле­ных прац.

***

Іка­наг­ра­фі­кай ты­па­жоў мож­на на­зваць се­рыю жы­ва­піс­ных парт­рэ­таў Дзя­ні­са Бар­су­ко­ва, дзе ка­ла­рыт і мас­тац­кі пры­ём «за­вя­за­ны» на ха­рак­тар парт­рэ­та­ва­най асо­бы. Асаб­лі­ва ці­ка­вы за­ня­так — зда­гад­вац­ца пра існа­ван­не рэ­аль­ных пра­та­ты­паў, якія, па свед­чан­ні аўта­ра, у не­ка­то­рых тво­раў усё ж ёсць.

Дзя­ніс Бар­су­коў: «Тэ­ма пра­екта, які ста­віць у цэнтр сва­ёй ува­гі ча­ла­ве­ка, з’яўля­ецца важ­най для мя­не са­мо­га. За­да­ча, як я яе ба­чу, — су­пра­ць­дзе­янне дэ­гу­ма­ні­за­цыі мас­тац­тва і гра­мад­ства, усве­дам­лен­не важ­нас­ці да­сле­да­ван­ня ча­ла­ве­ка і ча­ла­ве­ча­га.

Мой аса­біс­ты раз­на­стай­ны во­пыт уз­ае­ма­дзе­яння з лю­дзь­мі, па­знан­ня і за­хап­лен­ня імі стаў га­лоў­ным імпу­ль­сам пра­цы над се­ры­яй парт­рэ­таў, ча­сам до­сыць аб­стра­га­ва­ных, ча­сам з пэў­ным пад­абен­ствам. Пры­чым га­лоў­ным для мя­не бы­ло жа­дан­не пе­рад­аць хут­чэй унут­ра­нае пад­абен­ства, чым вон­ка­вае. Пры гэ­тым парт­рэ­ты ад­люс­троў­ва­юць маё ўлас­нае раз­умен­не, дэ­ман­стру­юць скла­да­ныя псі­ха­ла­гіч­ныя мо­ман­ты па­знан­ня інша­га ча­ла­ве­ка праз ся­бе. Асноў­ныя вы­раз­ныя срод­кі — жор­сткая лі­ней­ная плос­кас­ная сты­лі­за­цыя тва­раў ма­іх пер­са­на­жаў і фак­ту­ра, якая да­зва­ляе сва­бод­на вы­каз­ваць эмо­цыі, ад­но­сі­ны, па­чуц­ці».

***

Па­вел Вай­ніц­кі не спы­ня­ецца на ад­ной тэ­ме, ма­тэ­ры­яле ці за­сво­еных пры­ёмах (пра­ўда, і гу­ль­няў з фор­ма­мі-мат­ры­ца­мі не цу­ра­ецца). Ён з тых ску­льп­та­раў, што вы­ра­ша­юць за­да­чы зы­хо­дзя­чы най­перш ад ідэі, пры­чым зна­хо­дзяць яе не то­ль­кі ў знеш­ніх ім­пуль­­сах і ўнут­ра­ных раз­ва­жан­нях, але і не­пас­рэд­на пад­час пра­цы, асаб­лі­ва з та­кой ма­лап­рад­ка­за­ль­най суб­стан­цы­яй, як шкло.

Па­вел Вай­ніц­кі: «Я ўсё ж ску­льп­тар, і мне бліз­кі кан­цэпт “са­цы­яль­най ску­льп­ту­ры” Бой­са. Без со­цы­уму ўсе на­шы “пад­ыхо­ды і сты­ліс­тыч­ныя вы­ра­шэн­ні” па­прос­ту бес­сэн­соў­ныя. Та­му лі­чу (маг­чы­ма, са­ма­на­дзей­на) свае ра­бо­ты раз­на­від­нас­цю пэў­ных ка­му­ні­ка­тыў­ных па­слан­няў. Ад­нак без­адказ­насць і на­ват бя­зад­рас­насць — гэ­та не бя­да (як ву­чыць Дэ­ры­да).

Шкля­ныя парт­рэ­ты ў экс­па­зі­цыі — ма­іх дзя­цей. Ад­ной­чы ве­ча­рам, вяр­нуў­шы­ся да­ха­ты, уба­чыў, што маё дзі­ця све­ціц­ца ў сне. Ад­ра­зу пры­йшла ідэя зра­біць дзі­ця­чую га­лоў­ку-свя­ці­ль­нік. І зра­біў — на вы­ста­ве ён ёсць.

Вы­ка­рыс­тан­не шкла — так­са­ма дос­вед. Гэ­та адзін са спо­са­баў зма­гац­ца з на­ту­ра­ль­ны­мі ску­льп­тур­ны­мі аб­ме­жа­ван­ня­мі, дзеяць па­між гру­бай прад­мет­най рэ­аль­нас­цю і цу­доў­ным све­там ідэй і ілю­зій».

***

Пры­нцы­по­вая па­зі­цыя Сяр­гея Гры­не­ві­ча — інтэ­рак­тыў­насць. Ба­на­ль­ную сен­тэн­цыю «Твор — люс­тэр­ка рэ­ча­існас­ці» ён ува­саб­ляе лі­та­ра­ль­на, та­му пе­ра­мяш­чэн­не па яго вы­ста­вач­най за­ле бы­ло — у тым лі­ку — актам са­цы­яль­най ка­му­ні­ка­цыі, вы­яўле­ным у роз­най сту­пе­ні.

Сяр­гей Гры­не­віч: «Ча­ла­век з’я­ўля­ецца га­лоў­ным прад­ме­там ма­іх твор­чых за­ці­каў­лен­няў. Мой жы­ва­піс апош­ніх га­доў су­цэ­ль­на фі­гу­ра­тыў­ны. Гэт­кае по­ўнае ад­па­вя­дан­не ўмо­вам пра­екта тро­хі мя­не за­сму­ці­ла, і я вы­ра­шыў па­шу­каць ся­род но­вых прац не­шта не та­кое на­ўпрос­та­вае. Знай­шоў­ся цыкл “Selfie Zone”, у якім я раб­лю тво­ры з вы­ка­рыс­тан­нем шкла і люс­тэр­каў. Мне пад­ало­ся, што не па­шко­дзіць да­даць на вы­ста­ву трош­кі “глян­цу”.

У гэ­тым пра­екце я спра­бую раз­бу­рыць кан­сер­ва­тыў­ную му­зей­ную рэ­ча­існасць і пра­па­на­ваць гле­да­чу інтэ­рак­тыў­ную гу­ль­ню, спра­ва­ка­ваць яго на су­аўтар­ства ў вы­гля­дзе сэл­фі ў кар­цін­най пра­сто­ры. Бо ў му­зе­ях і на вы­ста­вах мы час­та сус­тра­ка­ем таб­ліч­кі з над­пі­са­мі, якія за­ба­ра­ня­юць ка­рыс­тац­ца фо­та­ка­ме­рай.

Адзі­нае, што звяз­вае прад­стаў­ле­ныя пра­цы, — гэ­та рэ­флек­сіі на су­час­насць, і бо­ль­шасць з іх вы­ка­на­ны на арга­ніч­ным шкле з вы­ка­рыс­тан­нем люс­тэр­ка, якое, без­умоў­на, да­па­мо­жа гле­да­чу ў інтэ­рак­тыў­ным ды­яло­гу з тво­рам».

***

Ве­ра­год­на, за­ўва­жа­ючы ў еўра­пей­скай кла­сі­цы (пе­рад­усім пе­ры­яду ма­нь­ерыз­му) кра­са­моў­ныя дэ­та­лі, Андрэй Ду­бі­нін вы­бі­рае для сва­іх ма­ну­мен­та­ль­ных тэм асаб­лі­выя ра­кур­сы і вы­раз­ныя фраг­мен­ты. На­сы­ча­ны кан­трас­ны ка­ла­рыт «збі­рае» твор у ад­но цэ­лае, над­аю­чы яму гра­ніч­на на­пру­жа­нае гу­чан­не.

Андрэй Ду­бі­нін: «У гэ­тай вы­ста­ве я ўдзе­ль­ні­чаю тры­ма пра­екта­мі. Па­каз­ваць не­ка­ль­кі фраг­мен­таў раз­ам — праз аб­ме­жа­ван­ні плош­чы — для мя­не на­ват ле­пей, бо ў ка­вал­ках ёсць мо­мант не­за­вер­ша­нас­ці, не­дас­ка­на­лас­ці, не­да­ка­за­нас­ці. Сам ча­ла­век як пра­ект са­мо­га ся­бе, пра­екцыя ча­ла­ве­ча­га ў пер­спек­ты­ве, ро­біц­ца за­вер­ша­ным, так бы мо­віць — спраў­джа­ным, то­ль­кі па­сля сва­ёй фі­зіч­най смер­ці. Гэ­та і дае за­зор, люфт, пра­сто­ру для асэн­са­ван­ня са­мо­га ся­бе, як бы пры­мер­ку ад­роз­ных “стро­яў”. Мас­так па­вод­ле спе­цы­фі­кі сва­ёй твор­час­ці — са­ма­туж­нік, кон­трка­лек­ты­віст. Нон­кан­фар­міст — у та­кой сту­пе­ні, у якой ба­чыць па­тэр­ны, шаб­ло­ны ці клі­шэ ў на­ва­ко­ль­ным со­цы­уме, уні­кае агу­ль­ных мес­цаў — за­ўсё­ды рас­це ад “кван­та­ра агу­ль­нас­ці”, гэ­та ма­ты­ва­цыя по­шу­ку сва­ёй ві­зу­аль­най мо­вы...

Ча­ла­век — інды­ві­ду­ум, што на ла­ты­ні азна­чае “не+дзя­лі­мы”, важ­ны аб’ект вы­ву­чэн­ня. Але для мя­не ці­ка­ва бы­ло ссу­нуць цэнтр ува­гі са зна­ка­вых час­так ча­ла­ве­ка — тва­ру ці ва­чэй (уз­га­дай­ма “люс­тэр­ка ду­шы”) — і па­спра­ба­ваць праз ру­кі ці но­гі вы­явіць звык­лыя воб­ра­зы. Да­дам: пры­нцы­по­вым вы­ба­рам пер­шап­ла­на­вай кам­па­зі­цыі з ру­ка­мі апос­та­лаў бы­ло вы­явіць пункт гле­джан­ня ад пер­шай асо­бы — ру­кі ўяў­на пра­цяг­ва­юць гле­да­ча, “рас­туць” ад яго са­мо­га, кож­ны апос­тал — гэ­та як бы ён сам у мо­мант ста­яння пе­рад кар­ці­най. Гэ­та пры­мер­ка мо­ман­ту з лё­су Пят­ра, што вы­ра­ка­ецца На­стаў­ні­ка, ці Юды з по­зір­кам праз пят­лю.

Дзве ніз­кі “Пяць эле­мен­таў на­ту­ры” і “Аб­сэнт” у не­чым сі­мет­рыч­ныя. Пер­шая се­рыя воб­раз­на пе­рад­ае свет пад­лет­ка, клю­чом увесь час гу­чыць ува мне фра­за “пус­тэ­ль­ня ма­ла­лец­тва” Тал­сто­га, кам­па­зі­цыя кар­цін “пус­та­ва­тая”, пад­лет­кі не кан­так­ту­юць і то­ль­кі ба­чаць свае ад­біт­кі ў кроп­лях ва­ды, спра­бу­юць саг­рэц­ца яшчэ ле­дзя­ным пол­ымем ды пі­ль­на ўгля­да­юцца ўверх, у бу­ду­чы­ню... “Аб­сэнт” — гэ­та по­шук плас­ты­кі да­рос­ла­га “па­ра­не­на­га зве­ра”, ча­ла­ве­ка, які пра­чы­на­ецца ноч­чу, бо рап­там ад­чу­вае ка­тас­тра­фіч­насць жыц­ця. Мне час­та пры­гад­ва­ецца за­ду­ма Ван Го­га з вы­явай ня­нь­кі з ма­туз­ком ад ка­лыс­кі (“La Berceuse” 1889, 5 вер­сій!), яна па­цяг­вае за ма­ту­зок — і ка­лыс­ка ўвесь час гой­да­ецца. Ван Гог пі­ша, што пра­ектуе гэ­ты твор для ма­ра­коў, для ўсіх, хто да­лё­ка ад род­най зям­лі гой­да­ецца на хва­лях, і каб кар­ці­на на сця­не на­гад­ва­ла ім аб тым, ад­куль яны вы­йшлі. Ха­цеў бы і я, каб які так­сіст ці камп’ютар­шчык, па­ве­сіў­шы ка­ля ся­бе рэ­пра­дук­цыю “Аб­сэн­та”, змог бы з да­па­мо­гай іх плас­ты­кі па­ра­не­на­га зве­ра пе­ра­маг­чы ней­кі аса­біс­ты кры­зіс».

***

Ня­гле­дзя­чы на да­во­лі ла­ка­ніч­ны пад­ыход да фор­мы, інспі­ра­цыі тво­раў Іга­ра За­сі­мо­ві­ча да­во­лі чы­тэ­ль­ныя. На гэ­та ўказ­вае імкнен­не да кла­січ­най раў­на­ва­гі, гар­ма­ніч­нас­ці і су­вы­мер­нас­ці.

Ігар За­сі­мо­віч: «Тэ­ма ўнут­ра­на­га све­ту ча­ла­ве­ка, уз­ае­ма­адно­сін па­між лю­дзь­мі за­ўсё­ды мя­не хва­ля­ва­ла. У сва­іх пра­цах я звяр­та­юся да веч­ных сю­жэ­таў антыч­ных мі­фаў з усёй іх раз­на­стай­нас­цю па­чуц­цяў і пе­ра­жы­ван­няў. Мя­не на­тхня­юць жа­но­чыя воб­ра­зы ста­ра­жыт­ных ба­гінь: Ве­не­ра, Ні­ка, Афра­ды­та... Жан­чы­на — вет­разь, які да­па­ма­гае ка­хан­ню ру­хац­ца на­пе­рад, а муж­чы­на — апі­рыш­ча і пад­трым­ка. Ад­на з ма­іх ску­льп­тур так і на­зы­ва­ецца — “Вет­разь”. Муж­чын­скі воб­раз у ма­ёй твор­час­ці бо­льш ла­ка­ніч­ны. На вы­ста­ве “Ча­ла­век і ча­ла­век” гэ­та пра­ца “Торс”, пра­та­тып якой — бог Мер­ку­рый, што за­ўсё­ды ку­ды­сь­ці спя­ша­ецца. Эмо­цыі за­шыф­ра­ва­ны ў дэ­та­лях: у па­ста­ноў­цы кор­пу­са, у па­ва­ро­це га­ла­вы, у вы­гі­нах ру­кі і ў вод­бліс­ках свят­ла, якія ўзні­ка­юць пры пэў­най апра­цоў­цы ка­ме­ня і ме­та­лу. Та­кі ма­тэ­ры­ял, як шкло, да­зва­ляе зра­біць твор асаб­лі­ва экс­прэ­сіў­ным».

***

Фа­таг­ра­фія і са­цы­яль­нае — на гэ­тым скры­жа­ван­ні бу­ду­ецца се­рыя прац Тац­ця­ны Кан­дра­цен­ка. Ха­лод­ная мо­ва фо­та­фік­са­цый імі­та­ва­на «жы­вой» жы­ва­піс­най тэх­ні­кай, а сін­хрон­ныя дзея­нні, вы­яўле­ныя на па­лот­нах, пры­зна­ча­ны ўва­саб­ляць гра­мад­скія стэ­рэ­аты­пы.

Тац­ця­на Кан­дра­цен­ка: «Усе ра­бо­ты, па­ка­за­ныя на вы­ста­ве, я ства­ра­ла, аб­апі­ра­ючы­ся на він­таж­ныя фа­таг­ра­фіі сін­хра­ніс­таў — атле­таў і гім­нас­таў. У пра­цэ­се по­шу­каў і вы­бар­кі ў мя­не на­збі­ра­ла­ся цэ­лая тэч­ка та­кіх здым­каў, якая мя­не ве­ль­мі інспі­руе. Са­мі па са­бе сін­хрон­ныя арга­ні­за­ва­ныя дзея­нні — гэ­та ўжо ці­ка­вая тэ­ма, асаб­лі­вы воб­раз... Гэ­та та­кая ме­та­фа­ра гра­мад­ска­га жыц­ця. Але ка­лі гэ­тыя сін­хрон­ныя дзея­нні, звя­за­ныя са спорт­ам, не ма­юць ні­якай іншай мэ­ты ці за­да­чы, а пры­зна­ча­ны склас­ці з це­лаў фі­гу­ры і зна­кі (як зо­рач­ка або ра­шот­ка), то гэ­тая ме­та­фа­ра па­чы­нае на­бы­ваць гул­лі­вы, але і злёг­ку аб­сур­дны ха­рак­тар. Для мя­не гэ­та воб­раз кар­па­ра­тыў­най эты­кі. Каб па­збег­нуць па­фа­су, я на­зва­ла се­рыю “Кар­па­ра­тыў”, і га­вор­ка тут ідзе пра лю­дзей, а не пра кар­па­ра­цыі.

Я па­спра­ба­ва­ла па­кі­нуць аса­біс­ты во­пыт і эмо­цыі “пад ва­дой” і па­пра­ца­ваць про­ста з па­вер­хняй. Важ­ным аспек­там для мя­не ста­ла не­адпа­вед­насць двух ві­зу­аль­ных рэ­жы­маў: ста­рой фа­та­гра­фіі і ліч­ба­вых эфек­таў, эфек­таў ма­ні­то­ра. Вы­ка­рыс­тан­не экран­ных шрыф­тоў, не­она­вых фар­баў, імі­та­цыя па­плас­та­вай па­бу­до­вы ма­люн­ка (на­прык­лад, як у пра­гра­ме фо­та­шоп). Се­рыя “Кар­па­ра­тыў” — гэ­та спро­ба інтэг­ра­ваць ад­но з іншым ды яшчэ ў та­кім “ня­здат­ным” для пад­обнай за­да­чы мед­ыя, як жы­ва­піс. Пра­сцей і больш ла­гіч­на зра­біць ліч­ба­вы ка­лаж ці ві­дэа ў лю­бым гра­фіч­ным рэ­дак­та­ры. Але мне ці­ка­вы та­кі экс­пе­ры­мент ме­на­ві­та фар­ба­мі на па­вер­хні, та­му што спро­бы зра­біць жы­ва­пі­су, “які па­мі­рае”, кро­ва­пус­кан­не або ін’ек­цыю мне ўво­гу­ле бліз­кія і ве­ль­мі пад­аба­юцца. Мя­не за­хап­ля­юць та­кія пры­кла­ды ў жы­ва­пі­се апош­ніх га­доў, ка­лі гэ­тыя спро­бы про­ста ад­бы­ва­юцца як гу­ль­ня, як экс­пе­ры­мент. Яны вы­на­ход­лі­выя, іра­ніч­ныя і не прэ­тэн­ду­юць на рэ­ва­лю­цыю, бо ўсе маг­чы­мыя ў плас­ты­цы рэ­ва­лю­цыі ўжо ад­бы­лі­ся. Та­кі по­стне­апсеў­да­жы­ва­піс. Вя­до­ма, гэ­та про­ста finе-art, які не трэ­ба спра­ба­ваць кан­цэп­ту­алі­за­ваць по­стфак­тум».

***

У пра­цах Па­ўла Кан­дру­се­ві­ча да­ку­мен­та­ль­ная фік­са­цыя су­ты­ка­ецца з эма­цый­най раз­ва­гай. Дзя­ку­ючы ка­лаж­на­му ме­та­ду ства­рэн­ня кам­па­зі­цый твор чы­та­ецца як тэкст — у лю­бым кі­рун­ку: і спра­ва на­ле­ва, і ў глы­бі­ню, а так­са­ма на­ра­джае мнос­тва ўспа­мі­наў і аса­цы­яцый.

Па­вел Кан­дру­се­віч: «Мне ці­ка­ва раз­гля­даць ча­ла­ве­ка з гіс­та­рыч­на­га аспек­ту. Антыч­ныя эле­мен­ты ў ма­іх па­лот­нах па­каз­ва­юць пе­ра­емнасць тэ­мы і ўзмац­ня­юць успры­ман­не. Мнос­тва воб­ра­заў мо­жа вы­клі­каць зу­сім іншыя аса­цы­яцыі, што я ўкла­даю ў па­лат­но. Ка­рот­кія цы­та­ты на ла­цін­скай мо­ве за­да­юць дум­цы гле­да­ча пэў­ны кі­ру­нак.

Улас­ны дос­вед, без­умоў­на, пры­сут­ні­чае — як праз мае пе­ра­жы­ван­ні і раз­ва­жан­ні, так і праз кан­крэт­ныя дэ­та­лі: лю­дзей, кра­яві­ды, тво­ры мас­тац­тва...»

***

Экзіс­тэн­цый­ная і псі­ха­ла­гіч­ная пра­бле­ма­ты­ка па­тра­буе ад­па­вед­на­га бру­та­ль­на­га пад­ыхо­ду. Спа­лу­чэн­не зо­ла­та і ржа­ва­га ме­та­лу, увасабленне ча­ла­ве­чай бяз­душ­най ма­сы і актыў­най фор­мы самой працы ў пра­сто­ры экспазіцыі ства­рала нерв праекта Ула­дзі­мі­ра Кан­дру­се­ві­ча.

Ула­дзі­мір Кан­дру­се­віч: «Праз тво­ры спра­бую раз­абрац­ца ў са­бе. Ёсць ад­чу­ван­не ва­ро­жас­ці на роз­ных уз­роў­нях. У да­чы­нен­нях з ча­сам, на­прык­лад, хо­чац­ца за­па­во­ліць ста­рэн­не, не­йкі­мі ры­ту­ала­мі ства­рыць ілю­зію па­ста­янства. У со­цы­уму спра­бу­еш ад­ва­яваць пры­ват­ную пра­сто­ру, унут­ра­ную і ге­агра­фіч­ную і г.д.

За­га­лоў­най пра­цай у сва­ёй экс­па­зі­цыі вы­браў “Пе­ра­мір’е” — як стра­тэ­гію па­во­дзі­наў. Па­ка­за­ль­ная так­са­ма пра­ца “Лі­шак ча­су”, дзе час ста­но­віц­ца да­ты­ка­ль­ным. Вы­бра­ны ма­тэ­ры­ял — спа­лу­чэн­не апра­ца­ва­на­га ча­сам ме­та­лу і зо­ла­та як сім­ва­ла ма­тэ­ры­яль­на­га і ду­хоў­на­га да­бра­бы­ту — па­каз­вае мар­насць вя­дзен­ня актыў­ных ба­явых дзея­нняў».

***

У спа­лу­чэн­ні дзвюх плям уба­чыць фор­му, знай­сці за­ка­на­мер­насць у не­звя­за­ных па­між са­бой падзеях. Тое, што іх злу­чае, чы­та­ецца на ўзроў­ні сну ці пад­свя­до­мас­ці. Ці пад­час ства­рэн­ня, ка­лі не­асэн­са­ва­ны рух дум­кі пе­ра­тва­ра­ецца ў мэ­та­на­кі­ра­ва­нае дзея­нне.

Іло­на Ка­са­бу­ка: «За­плюш­чва­ючы во­чы, апус­ка­емся ў па­ра­ле­ль­ны свет на­ша­га існа­ван­ня. Ма­ры, воб­ра­зы ад­ыхо­дзяць ад рэ­аль­нас­ці або з’яўля­юцца сап­раў­днай рэ­аль­нас­цю? Ба­ланс, раў­на­ва­га, ад­чу­ван­не ня­бач­на­га све­ту да­юць маг­чы­масць гра­ніч­на па­шы­рыць свя­до­масць, пра­йсці не­ка­ль­кі шля­хоў, на­ву­чыў­шы­ся ма­дэ­ля­ваць.

Ко­лер на­ўмыс­на ад­сут­ні­чае ў ма­іх тво­рах, сны мы ўспры­ма­ем воб­ра­за­мі, успа­мі­на­мі-прад­чу­ван­ня­мі, бо­льш тон­кі­мі, чым ко­ле­ра­адчу­ван­не. Але ха­це­ла­ся ме­на­ві­та ко­ле­ра­вых аса­цы­яцый гле­да­ча. Гэ­тыя ра­бо­ты — мае пе­ра­жы­ван­ні і стра­хі, мож­на ска­заць, тран­сфар­ма­цыя свя­до­мас­ці, на­сы­ча­най улас­ны­мі ўра­жан­ня­мі. Ча­сам я пра­гра­мую свае сны, да­ма­га­ючы­ся па­трэб­най “кар­цін­кі”, фар­ма­ту­ецца свя­до­масць, шыф­ры, якія-не­будзь сім­ва­лы. На­прык­лад, пра­ца “Твае і мае зор­кі”. Ма­ма і да­чка гу­ля­юць у ве­ль­мі ста­рую гу­ль­ню, зды­ма­ючы ніт­ку з рук, пля­туць яе ва ўзор, скла­да­ны пра­сто­ра­вы ма­лю­нак, пе­рад­аю­чы энер­гію ад­на ад­ной, па­чуц­ці, надзеі. Або “Раў­на­ва­га”: мы ўсё жыц­цё збі­ра­ем свае ка­ме­нь­чы­кі, скла­да­ем у пі­ра­мід­кі, бе­лыя ці чор­ныя, устой­лі­выя або не, але імкнем­ся да раў­на­ва­гі — хоць бы са­мі з са­бой».

***

Асаб­лі­вае на­пру­жан­не гэ­тым ра­бо­там да­юць нечаканыя ра­кур­сы. У тво­рах Тац­ця­ны Ра­дзі­віл­ка по­зірк гле­да­ча ні­бы за­хоп­лі­ва­ецца і ўтрым­лі­ва­ецца, у ад­ной працы сін­тэ­зу­юцца са­мыя роз­ныя пра­цэ­сы: яднан­не і раз­рыў, рыт­мі­за­цыя і збіў­ка рыт­му, пад­крэс­лі­ван­не плос­кас­ці і на­мёк на ілю­зор­насць, пад­ва­енне і па­тра­енне кро­пак пер­спек­тыў і пун­ктаў по­гля­ду. На­зі­ра­ль­нік — у спро­бе раз­га­даць па­ра­док­сы вы­яўлен­чай пра­сто­ры — губ­ляе прасторавую ары­ента­цыю.

Тац­ця­на Ра­дзі­віл­ка: «Мне ці­ка­вая тран­сфар­ма­цыя, ка­лі асо­ба пе­ра­тва­ра­ецца ва ўні­вер­са­ль­ную фі­гу­ру.

Вя­до­ма, мне за­ўсё­ды быў ці­ка­вы ча­ла­век як асо­ба, як не­шта ўні­ка­ль­нае са сва­імі ха­рак­тэр­ны­мі ры­са­мі. Але для мя­не бліз­кія ста­сун­кі — шлях доў­гі і не за­ўсё­ды про­сты, ме­на­ві­та та­му, ка­лі я раз­гля­даю лю­дзей як час­тку ча­го-не­будзь цэ­ла­га — як удзе­ль­ні­каў пра­цэ­су, ча­сам пад­обна­га про­ста да броў­наў­ска­га ру­ху, ка­лі збі­раю пер­са­на­жаў, надзе­ле­ных інды­ві­ду­аль­ны­мі ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі і над­аю ім уні­вер­са­ль­ныя ры­сы, та­кім чы­нам ства­раю для ся­бе мак­сі­ма­ль­ную зо­ну раў­на­ва­гі і кам­фор­ту».

***

Да­вес­ці ску­льп­тур­ную фор­му да гра­фіч­най вы­раз­нас­ці імкнец­ца Аляк­сандр Ша­по. Бру­та­ль­ная арха­іка пра­ры­ва­ецца праз ра­фі­на­ва­ны фар­ма­ль­ны по­шук, ства­ра­ючы ўра­жан­не арга­ніч­на­га фор­маў­тва­рэн­ня, якое за­хоў­вае сваю па­чат­ко­вую энер­гію і ад­на­ча­со­ва — тон­касць рэ­флек­сіі.

Аляк­сандр Ша­по: «Ве­ра­год­на, здо­ль­нас­цю ка­хаць ча­ла­век вы­зна­ча­ецца ў той жа сту­пе­ні, што і здо­ль­нас­цю раз­маў­ляць і ду­маць. Лю­боў ва ўсёй раз­на­стай­нас­ці яе пра­яў — са­мае ча­ла­ве­чае з па­чуц­цяў. Мае ча­ты­ры ра­бо­ты аб’­ядна­ныя тэ­май ка­хан­ня.

“Во­сем з па­ло­вай” — гэ­та лю­боў ча­ла­ве­ка да жыц­ця, да му­зы­кі свай­го існа­ван­ня, вя­сё­ла­га ці сум­на­га, але ня­змен­на жа­да­на­га. “Мі­на­таў­р” — фа­та­ль­нае ка­хан­не жан­чы­ны да муж­чы­ны, ка­хан­не змроч­нас­ці, якое ня­се смерць. “Ка­за­но­ва” — жыц­ця­ра­дас­нае ка­хан­не муж­чы­ны да жан­чы­ны, лю­боў — пры­го­да, ка­хан­не — аван­ту­ра. “Св. Се­бас­ць­ян” — вы­со­кая і не­дас­туп­ная роз­уму лю­боў ча­ла­ве­ка да Бо­га.

Гэ­тае па­чуц­це бяс­кон­цае ў сва­іх ува­саб­лен­нях, але кож­нае з іх — ад­каз на ня­прос­тае пы­тан­не: што та­кое ча­ла­век і якое яго мес­ца ў гэ­тым све­це?

У ма­ёй пад­бор­цы ра­бот га­вор­ка ідзе і пра ўнут­ра­ны свет ча­ла­ве­ка, і пра асо­бас­ныя ўза­ема­адно­сі­ны. Так, пра­ца “Св. Се­бас­ць­ян” пры­све­ча­на хрыс­ці­янска­му па­кут­ні­ку, які пры­няў смерць у імя лю­бо­ві да Бо­га. Унут­ра­ная сі­ла ро­біць гэ­та­га ча­ла­ве­ка пе­ра­мож­цам над сва­імі ка­та­мі, над улас­най сла­бас­цю, над аб­ста­ві­на­мі жыц­ця. “Во­сем з па­ло­вай” — пры­свя­чэн­не двум ма­ім лю­бі­мым фі­ль­мам: “Во­сем з па­ло­вай” Фе­дэ­ры­ка Фе­лі­ні і “Час цы­ган” Эмі­ра Кус­ту­ры­цы.

“Мі­на­таў­р” і “Ка­за­но­ва” — роз­дум пра ўза­ема­адно­сі­ны муж­чы­ны і жан­чы­ны, дзе ды­япа­зон аса­біс­тай уцяг­ну­тас­ці ва­р’і­ру­ецца ад лёг­ка­га флір­ту да фа­та­ль­най страс­ці. Кож­ная з гэ­тых ча­ты­рох прац па­ўста­ла на пад­ста­ве аса­біс­та­га во­пы­ту, бо ка­хан­не ў шы­ро­кім сэн­се гэ­та­га сло­ва пра­ніз­вае лю­бое існа­ван­не, на­паў­няе яго сэн­сам, ро­біць ча­ла­ве­ка ча­ла­ве­кам».

***

Працы Марты Шматавай уражваюць вытанчаным кан­трас­там бія і тэх­на, ад­нак у за­зо­ры па­між дву­ма све­та­мі мастачка раз­мяш­чае ча­ла­ве­ка, што да­зва­ляе ўба­чыць но­выя аспек­ты яго па­во­дзін і ўза­ема­дзе­янняў.

Мар­та Шма­та­ва: «Тэ­ма Ча­ла­ве­ка — клю­ча­вая ў ма­ёй твор­час­ці, яна пры­све­ча­на маг­чы­мас­цям пе­ра­адо­лен­ня экзіс­тэн­цы­яль­ных су­пя­рэч­нас­цей. У меж­ах пра­екта я спы­ні­ла­ся на тэ­ме ад­но­сін ча­ла­ве­ка з са­мім са­бой. Унут­ра­ны ды­ялог — важ­ны склад­нік са­ма­свя­до­мас­ці і раз­віц­ця асо­бы, ён вы­кон­вае мнос­тва фун­кцый на каг­ні­тыў­ным і аса­бо­вым уз­роў­нях. Та­кім чы­нам, пра­сто­ра, у якой раз­ва­роч­ва­ецца дзея­нне, — суб’ектыў­ная рэ­аль­насць, дзе ідэ­аль­нае з’яўля­ецца ўлас­ці­вас­цю, а дум­ка — твор­чым ла­ка­ма­ты­вам. Ча­ла­век у по­шу­ку сэн­су, вы­йсця, гар­мо­ніі, са­ма­акту­алі­за­цыі. Вя­до­ма, існу­юць “Я” і “іншае Я”, якія ма­юць роз­ныя сэн­са­выя па­зі­цыі і вя­дуць па­між са­бой ды­ялог да кан­сэн­су­су, цэ­лас­нас­ці. Фар­­маль­­ную струк­ту­ру кар­ці­ны ўтва­ра­юць амаль ла­ка­ль­ныя ко­ле­ра­выя пля­мы. У плас­тыч­ным ува­саб­лен­ні гэ­тая струк­ту­ра ад­но­ль­ка­ва на­пру­жа­на па ўсёй па­вер­хні па­лат­на, а да­мі­нан­ты вы­яўле­ныя за кошт най­бо­льш яркіх ко­ле­раў, а так­са­ма свет­ла­вых або це­ня­вых мо­ман­таў.

Асаб­лі­васць у тым, што ко­ле­ра­выя па­вер­хні ад­на­час­на пад­па­рад­коў­ва­юцца і фар­ма­ль­на-аб­страк­тнай арга­ні­за­цыі па­лат­на, і з’яўля­юцца асэн­са­ва­на звя­за­ны­мі з асноў­най ідэ­яй кар­ці­ны. Ко­ле­ры най­час­цей сім­ва­ліч­ныя.

Па­ко­ль­кі для мя­не важ­на, каб дум­ка бы­ла да­ве­дзе­ная да ста­ну яе “пра­га­вор­ван­ня”, і гэ­та, з ад­на­го бо­ку, яе аб­мя­жоў­вае, але з дру­го­га — су­дзей­ні­чае ды­яло­гу з гле­да­чом, я аб­іраю вы­яўлен­чую сіс­тэ­му фі­гу­ра­тыў­на­га мас­тац­тва і сім­ва­лізм — як кі­ру­нак. Без­умоў­на, ідэі ба­зу­юцца на ма­іх ве­дах, уяў­лен­нях і па­чуц­цях, але і на ўні­вер­са­ль­ных так­са­ма, та­му што ме­на­ві­та тыя пы­тан­ні быц­ця, якія лу­на­юць у інфар­ма­цый­най пра­сто­ры, на­тхня­юць мя­не на той ці іншы твор».

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва