«Іншасве­тнае» на­сен­не

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

«Анёлы Дастаеўскага» Бірутэ Мар у Маладзёжным тэатры
«Усё бо­льш падзей у ма­лой фор­ме, усё менш падзей на вя­лі­кай пля­цоў­цы». Мер­ка­ван­не кры­ты­ка Па­ўла Руд­не­ва мае на ўва­зе і пуб­ліч­ны роз­га­лас спек­так­ля, і на­пру­жан­не па­ра­зу­мен­ня гля­дзе­ль­ні са сцэ­най, ка­лі дзея вы­ні­кае на­ўпрост з ру­ху (або ста­ты­кі), ды­хан­ня (або маў­чан­ня) вы­ка­наў­цы.

Мо­нас­пек­такль Бі­ру­тэ Мар «Анё­лы Да­ста­еўска­га» пры­зна­ча­ны то­ль­кі для ка­мер­най аўды­то­рыі і не вы­пус­кае з-пад ува­гі не­да­вер, з якім ста­вяц­ца да кла­січ­най лі­та­ра­ту­ры су­час­ні­кі, та­му пра «сля­зу дзі­ця­ці» не бу­дзе на­ват згад­кі. І ка­лі эпо­ха ўсе­агу­ль­най іро­ніі скон­чыц­ца, пры­га­да­юць, што ў сва­ёй па­ста­ноў­цы Бі­ру­тэ Мар — як аўтарка сцэ­на­ра, рэ­жы­сёрка і вы­ка­наў­ца — ка­рыс­та­ецца з яе адзі­ны раз, эпі­за­дыч­на ўва­саб­ля­ючы сла­ву­тую ба­бу, на­ма­ля­ва­ную пі­сь­мен­ні­кам у «Зла­чын­стве і па­ка­ран­ні» (тая ба­ба як вы­ска­чыць!), і пад­ма­цоў­вае тэкст пе­ра­ка­наў­чым, про­ста гім­нас­тыч­ным ско­кам праз рам­пу.

Спек­такль, прад­стаў­ле­ны эскіз­на ў ліс­та­па­дзе 2015 го­да і праз год па­ка­за­ны мін­скай пуб­лі­цы, да­во­дзіць, што артыс­тка раз­віт­ва­ецца з іро­ні­яй, пры­му­ша­ючы гле­да­чоў усве­дам­ляць, як га­ду­ецца па­чуц­цё: за­па­мі­наць ад­чу­ван­ні і ад­каз­ваць пе­рад са­бой за со­рам, спа­чу­ван­не, ці­каў­насць, пе­ра­мя­ша­ную з прад­чу­ван­нем жа­ху, пры­гад­ваць з пі­сь­мен­ні­ка, што «ўзга­да­ва­нае жы­ве і жы­вое то­ль­кі па­чуц­цём су­дак­ра­нан­ня свай­го та­ямні­чым іншас­ве­там...» Што ўзга­да­ва­нае? Ды іншас­вет­нае на­сен­не. Якое на зям­лі па­се­яў Бог.

«Пяш­чот­ную аб­ыя­ка­васць све­ту» мас­тач­ка Крыс­ці­на На­рві­лай­тэ ата­ясам­лі­вае з пры­глу­ша­най чыр­ван­ню пад­ло­гі, стро­ямі на ма­не­ке­нах, з мнос­твам дых­тоў­ных муж­чын­скіх ча­ра­ві­каў і дзя­во­чых туф­лі­каў — аб­утак ату­ляе ўмоў­ную рам­пу, на­стру­нь­вае аса­цы­ятыў­ную па­мяць за­лы (му­зей? вай­на? рэ­чы за­ка­та­ва­ных?), а фа­со­ны ўбо­раў ста­рой доб­рай ча­сі­ны не су­па­кой­ва­юць, а свед­чаць хі­ба пра тое, што яна так і не над­ышла. Так, з Бі­ру­тэ кож­ную хві­лі­ну трэ­ба быць на­па­га­то­ве: пра­зрыс­тую На­стач­ку з «Бе­лых на­чэй» пад­тры­мае князь Мыш­кін, яко­га з не­заў­важ­най лёг­кас­цю пе­ра­стрэ­не Стаў­ро­гін, а з «Бра­тоў Ка­ра­ма­за­вых» вы­нік­не Гру­ша­нь­ка: іхнія цвя­лі­выя ма­на­ло­гі (вы­зна­чэн­не пі­сь­мен­ні­ка), ад­мет­на скам­па­на­ва­ныя і дра­ма­тур­гіч­на па­сля­доў­ныя, усё ад­но як да­да­дуць чыр­ва­ні пад­ло­зе, пе­ра­труц­ца, пе­ра­ціс­нуц­ца, пе­ра­мя­ша­юцца ў пра­сто­ры па­ста­ноў­кі, уцяг­нуц­ца ў му­зы­ку Анта­на­са Ку­чын­ска­га, рас­пус­цяц­ца ў ёй і ўзнік­нуць на­но­ва... Пра «Хлоп­чы­ка ў Хрыс­та на ялі­не», гна­на­га сі­ра­ту са згуб­ле­най свя­точ­най ка­пей­чы­най, пра не­ту­тэй­шую жур­бу Бі­ру­тэ апа­вя­дзе пад фі­нал. Уз­ва­жа­на. На­ват спа­кой­на (па­фа­сам тэ­атр зда­во­ле­ны): пэў­на, на­сен­не іншас­ве­ту доб­ра га­ду­ецца ў мас­тац­кай упарадкаванасці.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра