Ле­кі ад пра­гма­тыз­му

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

«Ша-Ша ў ле­вым ча­ра­ві­ку» па­вод­ле каз­кі Але­ны Ма­ль­чэў­скай у Го­ме­льс­кім аб­лас­ным тэ­атры ля­лек
Гэ­тай гіс­то­ры­яй, ба­дай што, маг­лі б за­ці­ка­віц­ца ста­лыя і да­свед­ча­ныя гле­да­чы — каб аб­авяз­ко­ва ўпа­да­баць.

Ад­нак рэ­жы­сёр­ка-па­ста­ноў­шчы­ца На­тал­ля Слаш­чо­ва ад­ра­са­ва­ла каз­ку ме­на­ві­та дзе­цям, бо, ве­ра­год­на, да­рос­лае жыц­цё му­сі­быць ба­га­тым на шмат­лі­кія за­сму­чэн­ні да рас­ча­ра­ван­ні. Як у га­лоў­най ге­ра­іні Све­ты, якую ўва­саб­ляе Ка­ця­ры­на Кар­чэў­ская: тая пра­цуе ледзь не па двац­цаць ча­ты­ры га­дзі­ны на сут­кі і яшчэ па­спя­вае ма­рыць... зра­біц­ца ды­рэк­та­рам. І то­ль­кі для та­го, каб... пра­ца­ваць яшчэ больш! А тым ча­сам ма­ры Све­ці­на­га дзя­цін­ства за­ста­юцца не­даг­ле­джа­ны­мі ды за­няд­ба­ны­мі, вы­пет­ры­ва­юцца, кур­чац­ца, сы­хо­дзяць на ніш­то. І вось-вось пе­ра­ўва­со­біц­ца Све­та ў сап­раў­дную біз­нэс-лэ­дзі кан­чат­ко­ва і не­зва­рот­на (хоць ка­го ця­пер здзі­віш па­спя­хо­вы­мі топ-ме­не­джа­ра­мі ў спад­ні­цах ды на аб­ца­сах?), але з ле­ва­га ча­ра­ві­ка з’яўля­ецца Ша-Ша (Алег Са­вя­нок) — гэт­кі су­час­ны ва­ры­янт тра­ды­цый­на­га да­ма­ві­ка, хай са­бе і ча­со­ва­га. З’яў­ля­ецца, каб на­га­даць жан­чы­не, што ка­р’ер­ны рост — не адзі­ная вар­тая мэ­та ў жыц­ці.

Як жа бра­куе ча­су ча­ла­ве­ку ХХІ стагоддзя! Як ён не ўмее сво­еча­со­ва спы­ніц­ца і ад­кі­нуць спра­вы, якія зда­юцца та­кі­мі важ­ны­мі, — хоць бы на га­дзі­ну, на дзень, на ты­дзень! І каш­туе гэ­тая «гон­ка за лі­да­рам» за­до­ра­га — зда­роў­я, раў­на­ва­гі, шчас­ця.

Артыс­ты пра­цу­юць з план­шэт­ны­мі (вы­вад­ны­мі) ля­ль­ка­мі, але не за­ста­юцца ў це­ні сва­іх па­да­­печ­ных. На­адва­рот — іх плас­ты­ка, мі­мі­ка, эмо­цыі шчыль­на ўпле­це­ны ў па­лат­но па­ста­ноў­кі. Важ­ным склад­ні­кам су­час­най каз­кі зра­бі­ла­ся і му­зыч­нае афар­млен­не кам­па­зі­тар­кі Але­ны Зуй-Вай­ця­хоў­скай.

Вон­ка­выя ад­мет­нас­ці спек­так­ля вы­ра­шы­ла мас­тач­ка Во­ль­га Шчар­бін­ская: гар­та­юцца ве­лі­зар­ныя шыр­мы ў вы­гля­дзе арку­шаў са сшыт­ка — і з ква­тэ­ры ге­роі трап­ля­юць на ву­лі­цы ме­га­по­лі­са. Яшчэ ад­на ста­рон­ка — і ў офі­се (на пра­цы) Све­та ад­на­ча­со­ва тры­умфуе і раз­віт­ва­ецца з надзе­ямі, ка­лі гі­ган­цкая ды­рэк­та­ра­ва га­ла­ва за ка­бі­нет­ны­мі дзвя­ры­ма ро­біць су­пра­цоў­ні­кам вы­мо­ву і пры­зна­чае са­бе пе­ра­емні­ка — Свят­ла­ну. Га­ла­ва на­гад­вае парт­рэ­ты пра­ва­ды­роў, якія за са­вец­кім ча­сам пе­рад вы­со­кі­мі тры­бу­на­мі ця­га­лі ўдзе­ль­ні­кі свя­точ­ных дэ­ман­стра­цый...

Хут­чэй за ўсё, най­леп­шую гля­дзе­ль­ню су­час­най каз­цы скла­дуць ся­мей­ні­кі. Спа­нат­ра­най пуб­лі­цы бу­дзе ка­рыс­на па­ра­ўнаць свой «аса­біс­ты курс» з тым, што ад­бы­ва­ецца на сцэ­не, а для мен­шых прад­угле­джа­на ка­рыс­ная пры­шчэп­ка ад гла­ба­ль­на­га пра­гма­тыз­му, які ва­яўні­ча су­нец­ца ва ўсе сфе­ры існа­ван­ня су­час­на­га гра­мад­ства — без вы­клю­чэн­ня.

Уладзімір СТУПІНСКІ