Што я ска­жу све­ту

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

Юбі­лей «Ка­ме­дыі...» Ка­ята­на Ма­ра­шэў­ска­га
«Ка­ме­дыі...», якую сён­ня ўтрым­лі­вае і пра­кат­вае антрэп­ры­за Джэ­ні Ша­ры­па­вай, споў­ні­ла­ся двац­цаць пяць. Але хут­ка, про­ста, зра­зу­ме­ла ад­ка­заць, які фе­но­мен ён з ся­бе ўяў­ляе, ужо не вы­па­дае.

Па­хо­джан­нем — са шка­ляр­ска­га тэ­атра 1787 го­да праз дбан­не Ка­ята­на Ма­ра­шэў­ска­га, вы­клад­чы­ка За­бе­льс­ка­га да­мі­ні­кан­ска­га ка­ле­гі­ума. Фран­ці­шак Алях­но­віч не пра­мі­нуў вы­ка­рыс­таць яго­ныя ўда­лыя ма­на­ло­гі для сва­іх п’ес на па­чат­ку 1920-х, ка­лі «асэн­са­ва­на да­лу­чаў на­цы­яна­ль­ную лі­та­ра­ту­ру да плы­няў сус­вет­на­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва». У 1991 го­дзе рэ­жы­сёр-пе-

д­агог Андрэй Андро­сік з ка­ле­гам Ула­дзі­мі­рам Ру­да­вым пад­рых­та­ва­лі спек­такль «Ка­ме­дыя...» як дып­лом­ны — для вы­пус­кно­га кур­су сва­іх вуч­няў з Ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Дра­ма­тур­гам вы­сту­піў Ула­дзі­мір Ру­даў, звяр­нуў­шы ўва­гу су­час­ні­каў на рас­ко­шу ба­роч­нае на­звы — «Ка­ме­дыя пра злаш­час­на­га се­ля­ні­на Дзём­ку, яго­ную жон­ку Ма­лан­ку, аран­да­ра жы­да Да­ві­да і Чор­та, які стра­ціў сэнс існа­ван­ня».

Вы­бі­ра­ючы­ся на смеш­ную гіс­то­рыю з ту­тэй­шай мі­нуў­шчы­ны, пра гэт­кія ка­ра­ні-вы­то­кі гля­дач за­звы­чай і не пад­азрае — ну за­снуў се­ля­нін Дзём­ка, ну пры­сніў та­кую чар­таў­ню! За двац­цаць пяць га­доў пра­ка­ту на­стру­ніў­ся хі­ба што ка­лек­тыў­ны дос­вед за­лы, бо ўсё-ткі тэ­атр — ён жа не про­ста так... А для ама­та­раў і знаў­цаў спек­такль — сво­еа­саб­лі­вае па­слан­не з мі­ну­ла­га, дзе твор­цы злом­ных эпох сус­трэ­лі­ся, па­ра­зу­ме­лі­ся ды ўзгад­ні­лі «та­кія скла­да­ныя фі­ла­соф­скія пан­яткі, як уз­нік­нен­не све­та­бу­до­вы, кры­ні­цу кан­флік­ту да­бра і зла, мэ­ту асоб­на­га ча­ла­ве­ча­га жыц­ця і ўся­го ча­ла­вец­тва», вы­каз­ва­ючы «ўпэў­не­насць у кан­чат­ко­вай пе­ра­мо­зе да­бра, пе­ра­ўтва­рэн­ні све­ту і ча­ла­ве­ка...».

Аб­грун­та­ван­не чвэр­цьс­та­год­дзе­ва­га по­спе­ху «Ка­ме­дыі...» вы­ні­кае з кні­гі Га­лі­ны Алі­сей­чык «Міс­тэ­рыі ста­ра­жыт­ных сла­вян і ге­не­зіс тэ­атра»: «Тэ­атр з’яўля­ецца най­мац­ней­шым срод­кам уз­дзе­яння на ма­са­вую свя­до­масць, та­му ва ўсе ча­сы і ў кож­ным гра­мад­скім утва­рэн­ні бы­ла надзвы­чай важ­ная ма­ты­ва­цыя ства­рэн­ня спек­так­ля». Інакш ка­жу­чы, на­што я раз­яўлю рот, што я ска­жу све­ту? Ма­ра­шэў­скі за­ду­маў «Ка­ме­дыю...» ды­дак­тыч­най, Алях­но­віч ад­даў на­леж­нае фі­ла­со­фіі, Ру­даў вы­кштал­ціў ра­ры­тэт да акту­аль­най не­абы­яка­вас­ці, вы­ка­наў­цы над­алі сю­жэт­ным па­ва­рот­кам ад­мет­най гу­ль­нё­вай вы­тан­ча­нас­ці, агу­ль­ныя на­ма­ган­ні рэ­плі­кай «Я смя­юся, бо слёз ужо ня­ма» пад­су­моў­вае пер­са­наж Да­від, чыю ро­лю вы­кон­вае Аляк­сандр Па­лаз­коў. Чор­та іграе Ге­надзь Фа­мін, Дзём­ку — Ана­толь Го­луб, Ма­лан­ку — Свят­ла­на Ні­кі­фа­ра­ва. Без па­фа­су і кі­ван­ня па­ль­цам па­ста­ноў­ка спа­лу­чае гіс­то­рыю і гу­ль­ню, мя­няе на­ціс­кі і раз­на­стай­вае сэн­сы так, што на кла­січ­нае пы­тан­не «Пра што спек­такль?» про­ста і ка­рот­ка не ад­ка­жаш — як і на ад­веч­ныя ча­ла­ве­чыя пы­тан­ні да са­мо­га ся­бе.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра