Та­бу or not та­бу?

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

«Гэ­та ўсё яна» ў РТБД і «Ка­ме­ра, якую да­ла мне ма­ці» ў НЦСМ
Сён­ня наш тэ­атр рэ­дка кра­нае та­бу­ява­ныя тэ­мы, час­цей за­ста­ючы­ся пры «вы­со­кіх ісці­нах». Та­му спек­так­лі «Гэ­та ўсё яна» і «Ка­ме­ра, якую да­ла мне ма­ці» з па­знач­кай 18+, што з’яві­лі­ся амаль ад­на­ча­со­ва, вы­клі­ка­юць асаб­лі­вую ці­ка­васць.

П’есу «Гэ­та ўсё яна» Андрэя Іва­но­ва, ство­ра­ную ў 2012 го­дзе на дра­ма­тур­гіч­най ла­ба­ра­то­рыі і ўва­соб­ле­ную на сцэ­нах Рас­іі, Укра­іны, Лат­віі, Чэ­хіі, Уруг­вая, пер­шы раз у Бе­ла­ру­сі ста­віў Аляк­сандр Мар­чан­ка — у На­цы­яна­ль­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры імя Яку­ба Ко­ла­са; для дру­гой па­ста­ноў­кі — у Рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі — за­пра­сі­лі поль­ска-ня­мец­кую рэ­жы­сёр­ку Мо­ні­ку Да­браў­лян­скую. «Ка­ме­ра, якую да­ла мне ма­ці», па­вод­ле аме­ры­кан­скай пі­сь­мен­ні­цы Сю­зан­ны Кей­сэн, — пер­шая час­тка пра­екта «HomoCosmos», у меж­ах яго Ка­ця­ры­на Са­ла­ду­ха і Да­ры­юш Язер­скі су­мес­на з На­цы­я-­на­ль­ным цэн­трам су­час­ных мас­тац­тваў прад­ста­вяць шэ­раг тэ­атра­ль­ных па­ста­но­вак з асноўнай тэ­май ця­лес­нас­ці.

...Па смер­ці му­жа ге­ра­іня спек­так­ля «Гэ­та ўсё яна» ў вы­ка­нан­ні Люд­мі­лы Сі­дар­ке­віч спра­буе на­ла­дзіць да­чы­нен­ні з сы­нам-пад­лет­кам, сыг­ра­ным Дзміт­ры­ем Да­ві­до­ві­чам. Хло­пец тра­ціць су­вязь з рэ­аль­нас­цю, іза­лю­ецца ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры і сва­ім унут­ра­ным све­це. Пра­бле­ма не­па­ра­зу­мен­ня, якая існуе па­між ма­ці і сы­нам-пад­лет­кам, у пэў­ным сэн­се ад­люс­троў­вае ча­ла­ве­чыя ста­сун­кі су­час­на­га све­ту. Каб хоць па­ра­змаў­ляць з сы­нам, ге­ра­іня ства­рае ста­рон­ку ў са­цы­яль­най сет­цы пад імем дзяў­чын­кі То­фі. Чым бо­льш ге­роі зблі­жа­юцца вір­ту­аль­на, тым бо­льш ад­да­ля­юцца ў рэ­аль­нас­ці. Ма­ці ба­чыць, што сын упа­да­баў То­фі, а по­тым за­ка­хаў­ся ў яе, але не спы­ня­ецца. Тэ­ма вір­ту­аль­на­га інцэс­ту па­між ма­ці і сы­нам мае тра­гіч­ны фі­нал. Мас­так-па­ста­ноў­шчык Андрэй Жы­гур умоў­ным пун­кці­рам вы­бу­доў­вае пра­сто­ру ква­тэ­ры, раз­дзе­ле­най сця­ной, што ад­па­вя­дае сэн­са­ва­му па­сы­лу дра­ма­тур­гіч­на­га ма­тэ­ры­ялу. Артыс­ты су­існу­юць у арга­ніч­ным тан­дэ­ме, ві­дэа ў рэ­жы­ме анлайн уз­буй­няе ню­ансы і ро­біць ярчэй­шы­мі фар­бы. Спек­такль, вя­до­ма, не дае ўні­вер­са­ль­ных ад­ка­заў, але аб­вас­трае тэ­му, ве­ль­мі акту­аль­ную для гра­мад­ства.

— Мы за­пра­ша­лі псі­хо­ла­га для кан­су­ль­та­цыі, — рас­па­вя­дае пра да­сле­да­ван­не тэ­мы Мо­ні­ка Да­браў­лян­ская. — Ака­за­ла­ся, што ёсць шмат вы­пад­каў, ка­лі ба­ць­кі ства­ра­юць са­бе про­філь «Вкон­так­те» і пра­вя­ра­юць ста­рон­ку дзі­ця­ці, але, уве­даў­шы мя­жу, не­ўза­ба­ве спы­ня­юцца. Для мя­не па­ста­ноў­ка пе­ра­тва­ры­ла­ся ў пра­цэс на­зі­ран­ня за псі­ха­ло­гі­яй пер­са­на­жаў. З та­кой пад­ачай кан­флік­ту я не су­ты­ка­ла­ся ні ў поль­скім, ні ў ня­мец­кім тэ­атры. Я ха­чу зра­зу­мець, дзе мя­жа па­між звы­чай­ны­мі па­во­дзі­на­мі цяж­ка­га пад­лет­ка і чым­сь­ці бо­льш страш­ным, ка­лі ён ужо здо­ль­ны вы­йсці на ву­лі­цу за­бі­ваць лю­дзей.

Сю­зан­на Кей­сэн, вя­до­мая па ра­ма­не і ад­на­ймен­ным кі­на­фі­ль­ме «Пе­ра­пы­не­нае жыц­цё» (за які Анджа­лі­на Джа­лі атры­ма­ла «Оскар»), гэ­тым раз­ам бя­рэ пад дос­лед яшчэ ад­но та­бу: ва­гі­на ге­ра­іні па­чы­нае хва­рэць. Гі­не­ко­лаг, тэ­ра­пеўт, за­гад­ка­вы «ву­ль­во­лаг» — ніх­то не мо­жа знай­сці тлу­ма­чэн­ня і пра­па­на­ваць ад­па­вед­ныя ле­кі. Сэкс ро­біц­ца ўсё бо­льш хва­ра­ві­тым, да­чы­нен­ні з бой­фрэн­дам спы­ня­юцца, жыц­цё губ­ляе сэнс. Да­рэ­чы, гэ­та не вы­ду­ма­ная гіс­то­рыя, але дра­ма, пе­ра­жы­тая са­мой аўтар­кай.

«Ка­ме­ра, якую да­ла мне ма­ці» ўзі­ра­ецца ў сэк­су­аль­нае жыц­цё су­час­най жан­чы­ны, у яе ця­лес­насць, у фор­мы што­дзён­на­га гвал­ту — тэ­мы, да сён­ня та­бу­ява­ныя для шы­ро­ка­га бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства. Рэ­жы­сёр Да­ры­юш Язер­скі пра­цуе ску­пы­мі, мі­ні­ма­ліс­тыч­ны­мі мас­тац­кі­мі срод­ка­мі. Сцэ­наг­ра­фія аб­мя­жоў­ва­ецца ча­тыр­ма крэс­ла­мі ў не­вя­ліч­кай ка­мер­най сцэ­не на сем­дзе­сят мес­цаў. Вы­ка­наў­ца мо­над­ра­мы, актры­са Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі Анас­та­сія Баб­ро­ва, сва­бод­на і шчы­ра існуе ў амаль пус­той сцэ­ніч­най пра­сто­ры, апа­вя­дае, гле­дзя­чы про­ста ў во­чы гле­да­чам. Чор­ная су­кен­ка ад­кры­та дэ­ман­струе жа­но­чую сэк­су­аль­насць яе пер­са­на­жа. У гэ­тай са­май су­кен­цы яна кла­дзец­ца на «гі­не­ка­ла­гіч­нае крэс­ла» — жан­чы­ну за­ўсё­ды хо­чуць ба­чыць пры­го­жай.

...Анке­ты, што раз­да­ва­лі пе­рад спек­так­лем, утрым­лі­ва­лі пы­тан­ні на­кшталт «ці ме­лі вы сэк­су­аль­ныя зно­сі­ны су­праць сва­ёй во­лі» і га­ран­та­ва­на вяр­та­лі гле­да­чоў, якія бы­лі за­ча­ра­ва­лі­ся тэ­атрам, да рэ­аль­нас­ці. Мі­ні­ма­ліс­тыч­насць вы­раз­ных срод­каў зму­ша­ла іх не спа­жы­ваць твор, а да­дум­ваць яго са­ма­стой­на, згад­ваць аса­біс­ты дос­вед. Для кож­на­га па­ста­ноў­ка ра­бі­ла­ся пры­ват­най гіс­то­ры­яй.

«Ка­ме­ра...» вы­клі­ка­ла моц­ную рэ­акцыю, чым за­свед­чы­ла, што на­праў­ду важ­ная і надзён­ная. Пе­ты­цыю пра тое, каб ска­са­ваць спек­такль, змеш­ча­ную на адным з беларускіх інтэр­нэт-парт­алаў, амаль не пад­піс­ва­лі: во­ль­нае гра­мад­ства да­зва­ляе вы­каз­вац­ца Інша­му.

У эма­цый­ным вы­ка­нан­ні Анас­та­сіі Баб­ро­вай ге­ра­іня пры­хо­дзі­ла да са­ма­рэф­лек­сіі, по­шу­ку ўза­ема­су­вя­зі ця­лес­на­га і ду­хоў­на­га, на­ву­ча­ла­ся слу­хаць і раз­умець ся­бе, вы­бу­доў­ва­ла зда­ро­выя межы з на­ва­ко­ль­ным све­там. Спек­такль мож­на раз­гля­даць як сво­е­асаб­лі­вы ма­ні­фест жан­чы­ны на пра­ва быць сэк­су­аль­най і ад­мо­ву ад стэ­рэ­атып­ных пан­яткаў «пры­стой­нас­ці», «пра­ві­ль­най жа­ноц­кас­ці», «ма­ця­рын­ства». Ка­рыс­та­ючы­ся не­звы­чай­ным аб’­екты­вам, ства­ра­ль­ні­кі пра­па­на­ва­лі звяр­нуць ува­гу на не­па­дзе­ль­ную су­вязь пло­ці і сэк­су­аль­нас­ці з ду­хоў­ным ста­нам жан­чы­ны, да­лі маг­чы­масць сва­бод­на вы­ка­зац­ца пра тое, аб чым у гра­мад­стве ўво­гу­ле не пры­ня­та га­ва­рыць. Да­рэ­чы, ма­тэ­ры­ял Сю­зан­ны Кей­сэн ува­соб­ле­ны ад­на­ча­со­ва ў Поль­шчы, Бе­ла­ру­сі і Рас­іі. Хто ве­дае, у якой з кра­ін агрэ­сіў­ней ад­рэ­агу­юць на сло­ва «по­хва» са сцэ­ны?

— Гле­да­чы пы­та­юцца: ці пры­стой­на аб­мяр­коў­ваць та­кое? — кажа рэ­жы­сёр Да­ры­юш Язер­скі. — Мы жы­вём у све­це, дзе пра ўсё, што звя­за­на з ча­ла­ве­кам, трэ­ба га­ва­рыць. Без пер­вер­сіі, без па­рна­гра­фіі, але про­ста і ад­кры­та. Жан­чы­не — каб вы­пра­ба­ваць не­йкі ўнут­ра­ны ка­тар­сіс. Ці на­ву­чыц­ца з гу­ма­рам пры­маць пра­бле­мы сва­ёй сэк­су­аль­нас­ці. Але перш за ўсё, каб да­ве­дац­ца, што гэ­та ўсё на­рма­ль­ная тэ­ма, што жан­чы­нам са­мім па­трэб­на ўнут­ра­ная рэ­флек­сія на­конт сэк­су­аль­нас­ці. Для мя­не гэ­та свет, у якім мы не ўця­ка­ем ні ад якіх пра­блем.

Сцэ­ніч­ныя тво­ры вы­кон­ва­юць пэў­ную са­цы­яль­ную фун­кцыю, да­юць маг­чы­масць га­ва­рыць пра гра­мад­скія пра­бле­мы, а не маў­чаць і вы­ціс­каць іх у пад­свя­до­масць. Хі­ба гэ­та­га ма­ла на тэ­атра­ль­най тэ­ры­то­рыі, дзе та­кія па­ста­ноў­кі мож­на пе­ра­лі­чыць па па­ль­цах ад­ной ру­кі?

Крысціна СМОЛЬСКАЯ