Лю­бі свой ды­ямен­та­вы го­лас!

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

ІІІ Мін­скі між­на­род­ны ка­ляд­ны кон­курс ва­ка­ліс­таў
Да­ўняя аўтар­ка ча­со­пі­са Ма­ры­на Мды­ва­ні ме­ла ўні­ка­ль­ную маг­чы­масць тра­піць у ка­над­скую сту­дыю вя­до­ма­га ва­ка­ль­на­га пед­аго­га Ва­гі­фа Ке­ры­ма­ва. Рэ­дак­цыя па­лі­чы­ла, што гу­тар­ка з ім бу­дзе ве­ль­мі да­рэ­чы ў бло­ку ма­тэ­ры­ялаў, пры­све­ча­ных Мін­ска­му між­на­род­на­му опер­на­му фо­ру­му.

* * *

Ка­на­да, жні­вень 2016 го­да. Пры­ват­ная ва­ка­ль­ная шко­ла «Bel canto» ў Па­ўноч­ным Ёрку і яе за­сна­ва­ль­нік ма­эстра Ва­гіф Ке­ры­маў. У свой час яго­ная пра­кты­ка ў «Ла Ска­ла» пад кі­раў­ніц­твам ма­эстра Джу­зэ­пэ дзі Стэ­фа­на за­йме­ла надзвы­чай­ны вы­нік: ад­мет­на­га тэм­бру, ба­га­ты на аб­ерто­ны го­лас даў ва­ка­ліс­ту маг­чы­масць на пра­ця­гу мно­гіх га­доў ува­саб­ляць са­мыя роз­ныя парт­ыі. Твор­ца мае ве­лі­зар­ны кан­цэр­тны пед­ага­гіч­ны во­пыт. Ня­даў­на за­слу­жа­на­му артыс­ту Азер­бай­джа­на Ке­ры­ма­ву споў­ні­ла­ся 70, але ён, як і ра­ней, спя­вае з вуч­ня­мі не­ка­ль­кі га­дзін у дзень. «Так ро­бяць усе іта­ль­янцы, — усмі­ха­ецца Ва­гіф. — А што тут дзіў­на­га?..»

* * *

— Ды што ж гэ­та та­кое — ва­кал? Яго не­маг­чы­ма рас­тлу­ма­чыць, ім трэ­ба... хва­рэць! — мой су­раз­моў­ца ся­дае за фар­тэ­пі­яна і зноў па­чы­нае спя­ваць арыю. — У Іта­ліі ўсё пя­юць з дзя­цін­ства. Так што пры­йсці артыс­там у мі­лан­скі тэ­атр — гэ­та цал­кам на­ту­ра­ль­на! Ка­лі хто-не­будзь сва­ім жыц­цём аб­ірае спе­вы, ён аб­авяз­ко­ва пры­йдзе на сцэ­ну. Так ро­бяць мно­гія. Як і «на­тоў­пам» хо­дзяць на ўро­кі і май­стар-кла­сы ў кан­сер­ва­то­рыю і раз­ам па­ўта­ра­юць пра­кты­ка­ван­ні, слу­ха­ючы ад­но ад­на­го і на­стаў­ні­ка. Так на­пра­цоў­ва­ецца ва­ка­ль­ны слых, або ад­чу­ван­не пра­ві­ль­на­га гу­чан­ня, яно та­кое не­абход­нае для ва­ка­ліс­та!

Ка­лі мя­не за­пра­сі­лі на ста­жы­роў­ку ў «Ла Ска­ла», я і ўя­віць не мог, што мне да­вя­дзец­ца за­быц­ца на тое, ча­му мя­не ву­чы­лі ў кан­сер­ва­то­рыі, і ўсё па­чаць з ну­ля. Іта­ль­янская опер­ная шко­ла — гэ­та цэ­лы сус­вет, яна аб­са­лют­на пе­ра­бу­доў­вае го­лас, успры­ман­не му­зы­кі, све­ту і ў вы­ні­ку — асо­бу! Праз не­ка­то­ры час пеў­чай пра­кты­кі раз­уме­еш, го­лас — гэ­та ты, а спе­вы — тваё жыц­цё! І ні­чо­га інша­га не існуе. Го­лас, што на­скрозь «пра­бі­вае» скля­пен­ні опер­ных тэ­атраў, па­вет­ра­ную пра­сто­ру ад­кры­тых сцэн, што іграе фар­ба­мі, якіх ра­ней не бы­ло, — гэ­та пад­ару­нак! А дар па­ві­нен слу­жыць Бо­гу, лю­дзям, све­та­бу­до­ве.

Мас­тац­кі вы­нік шмат у чым за­ле­жыць ад ва­ка­ль­ных пра­кты­ка­ван­няў і па­ста­ноў­кі го­ла­су. Аднак мно­гія спе­ва­кі «са­дзяць» го­лас, і ён з ва­ка­ль­на­га ста­но­віц­ца «гу­тар­ко­вым». Ад­сюль і не­даў­га­веч­насць у пра­фе­сіі. А іта­ль­янская ва­ка­ль­ная шко­ла прак­ты­куе і раз­мо­вы то­ль­кі на­рас­пеў або ў вы­со­кай спеў­най па­зі­цыі. Ве­ль­мі да­па­ма­гае гэ­та­му люс­тра­ная «мал­па­вая пра­кты­ка». Та­ко­му ме­та­ду мя­не ўпер­шы­ню на­ву­чы­ла Але­на Аб­раз­цо­ва, і я быў здзіў­ле­ны і на­ват смя­яўся, ка­лі яна рас­каз­ва­ла: «Ра­ні­ца. Я са­джу­ся пе­рад люс­тэр­кам і раб­лю “аўта­ген­ную трэ­ні­роў­ку”. Гля­джу на ся­бе і ка­жу на­рас­пеў або спя­ваю: “До­-обра-ай ра­ні-іцы-ы, Ле-е-на-а. Яка-­айа­-а-а ты пры-­ы-ы­го­жа­-а-ая!”» — і гэ­так да­лей.

Гэт­кія пра­кты­ка­ван­ні на­строй­ва­юць па­зі­тыў­на, але га­лоў­нае, што го­лас на­ла­джва­ецца на пра­ві­ль­ную спеў­ную па­зі­цыю. Та­кім чы­нам, го­лас з ра­ні­цы зна­хо­дзіц­ца ў па­трэб­ным ста­не, за­ста­ецца за­даць яму пэў­ны рытм пра­цы — на­прык­лад, пад­час рас­пе­вак са сту­дэн­та­мі, раз­вуч­ван­ня парт­ый ці сён­няш­няй прэм’еры. Без­умоў­на, на­строй­ка го­ла­су — гэ­та су­мес­ная пра­ца моз­га і це­ла. Мозг дае па­трэб­ную ўста­ноў­ку, це­ла вы­кон­вае. Вось ча­му ва­ка­ліс­ту па­трэб­ная фіз­ку­ль­ту­ра і ад­па­чы­нак, ежа для ду­шы і сэр­ца. Бо го­лас па­ві­нен ра­да­вац­ца раз­ам з гас­па­да­ром і не­сці гэ­тую ра­дасць у свет.

* * *

Што яшчэ важ­на для ва­ка­ліс­та і ча­му «іта­ль­янскі» го­лас «жы­ве» да глы­бо­кай ста­лас­ці? Не­сум­нен­на, важ­ныя па­зі­тыў­ны эма­цый­ны на­строй і ве­ра ва ўлас­ны го­лас, та­му што ўсё атры­ма­ецца! Як атрым­лі­ва­ецца ва ўсіх, хто хо­дзіць са мной на за­нят­кі або пра­к­ты­ку­ецца спя­ваць у тэ­атрах ці з ба­роч­ны­мі аркес­тра­мі. Але перш за ўсё важ­ны на­стаў­нік. На­стаў­нік, які, дзя­ку­ючы слы­ха­во­му дос­ве­ду і іта­ль­янскай шко­ле па­ста­ноў­кі го­ла­су «Bel canto», аб­са­лют­на да­клад­на вы­зна­чыць тэм­бра­выя і тэх­ніч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі го­ла­су і акрэс­ліць сту­дэн­ту па­трэб­ныя аб’ём і ха­рак­тар пра­цы. Пры ўмо­ве, вя­до­ма, што сту­дэнт «хварэе» на вакал або «за­ка­ха­ны» ў спевы. Але гэ­та ад­но і тое ж!

* * *

— Я ўдзяч­ны аб­са­лют­на ўсім ма­ім на­стаў­ні­кам. Ка­лі па­чы­наў спя­ваць яшчэ ма­ла­дым, у пачатку майго вакальнага шляху, го­лас быў тэм­бра­ль­на ня­ўстой­лі­вым, і гэ­та на­ту­ра­ль­на. Бо ён спее га­доў да 30, ка­лі ўста­лёў­ва­ецца пэў­ны гар­ма­на­ль­ны фон, на­за­паш­ва­ецца пеў­чая пра­кты­ка. У Іта­ліі, ка­лі я пры­ехаў на ста­жы­роў­ку ў лі­ку не­ка­ль­кіх ма­ла­дых спе­ва­коў з СССР, мой на­стаў­нік Это­рэ Кам­па­га­лі­яні аб­са­лют­на да­клад­на ад­ка­рэк­та­ваў тэмбр, па­тлу­ма­чыў­шы, як трэ­ба ўтрым­лі­ваць го­лас у вы­со­кай па­зі­цыі, каб ён за­ста­ваў­ся зда­ро­вым ра­бо­чым інстру­мен­там. По­тым пры­йшло ўсё астат­няе — рэ­пер­ту­ар і ма­не­ра спе­ваў, ад­пра­ца­ва­лі­ся тэх­ніч­ныя мо­ман­ты, улас­ці­выя ме­на­ві­та bel canto. Інакш ка­жу­чы, да­вя­ло­ся пра­ктыч­на цал­кам пе­ра­бу­да­ваць ся­бе і ўжо да­лей «жыць bel canto». Існуе, на мой по­гляд, пэў­ная сіс­тэ­ма вы­ха­ван­ня га­ла­соў у Іта­ліі. Яна мае ча­ты­ры склад­ні­кі — рас­пеў­кі, на­прык­лад па ме­та­дзе Ні­ко­ла Ва­каі для роз­ных га­ла­соў, cта­ра­жыт­ная му­зы­ка, опе­ра і су­час­ная му­зы­ка. Вось ча­ты­ры гэ­тыя эта­пы пра­фе­сій­ны спя­вак, лі­чу, па­ві­нен пра­йсці. Так на­пра­цоў­ва­ецца аб­са­лют­на ўся ва­ка­ль­ная пра­кты­ка, фар­му­ецца ўні­вер­са­ль­ны го­лас, здо­ль­ны вы­кон­ваць усю му­зы­ку, да якой ля­жыць ду­ша і якая па­тра­бу­ецца па­вод­ле пра­фе­сій­най пра­цы ды ста­но­віц­ца да­ступ­най та­ко­му го­ла­су і вы­йгрыш­на гу­чыць!

* * *

Тут, у Па­ўноч­ным Ёрку, у Ва­гі­фа Ке­ры­ма­ва шмат вуч­няў. Уз­рост іх роз­ны — ад 10-12 га­доў да 80. Маг­чы­ма, гэ­та вы­клі­кае ўсмеш­ку. У на­шых шы­ро­тах. Ка­лі за­даць са­бе пы­тан­не, што пры­во­дзіць іх спя­ваць, раз­уме­еш: праз го­лас лю­дзі «зна­хо­дзяць ся­бе». Іншы­мі сло­ва­мі, па­чы­на­юць «гу­чаць у све­це». Шмат­лі­кія вуч­ні ка­жуць: «На­рэш­це мая ма­ра па­ча­ла спраў­джвац­ца! Я спя­ваю!» На­ву­чэн­цы сту­дыі вы­кон­ва­юць роз­ную му­зы­ку — ад­па­вед­на маг­чы­мас­цям раз­ві­ва­юцца га­ла­сы.

Ке­ры­маў не ро­біць аб­ме­жа­ван­няў. Ён чуе го­лас! І ро­біць стаў­ку на жа­дан­не вуч­ня, да­да­ючы ўлас­ны пра­фе­сі­яна­лізм і про­стую ча­ла­ве­чую лю­боў. Ча­сам Ва­гіф стро­гі і на­ват злу­ецца, бо ў пэў­ны мо­мант у вуч­ня не­мі­ну­ча ўзні­кае сту­пар і су­пра­ціў — са­бе ж. Дзіў­на бы­вае чуць улас­ны го­лас у па­ўнак­роў­ныя дзве акта­вы, ка­лі ўсё жыц­цё раз­маў­ляў на па­ўто­нах у ды­япа­зо­не двух-трох нот.

Што ро­біць Ке­ры­маў? Ён дае маг­чы­масць па­лю­біць ся­бе, ад­крыць свой го­лас — ба­дай, са­мае па­та­емнае, што за­кла­дзе­на Бо­гам і што за­ўсё­ды ха­це­ла пра­гу­чаць, але ча­му­сь­ці не маг­ло. Гэ­та свай­го ро­ду псі­ха­тэ­ра­пія, ка­лі лю­дзі дзіў­ным чы­нам «на­ра­джа­юцца на­но­ва» — праз спро­бы і па­мыл­кі, ня­вер’е і сум­не­вы, не­ўро­зы і за­леж­нас­ці. Ад­нак на­ра­джа­юцца!

Ке­ры­маў не дае па­рад. Ён пра­ктык. Ка­лі ча­ла­век хо­ча спя­ваць, ён за­спя­вае. Але пры тым на­стаў­нік ад­шу­кае ў ім тое, што пе­ра­шка­джае — а гэ­та час­ця­ком псі­ха­ла­гіч­ныя ўста­ноў­кі, якія «бла­ку­юць» го­лас, — і ство­рыць умо­вы для гу­чан­ня, так зва­нае «пла­то жа­дан­няў», ка­лі ты хо­чаш вы­пра­ба­ваць ся­бе ў раз­на­пла­на­вай му­зы­цы. Пры­клад­на так, як спар­тсме­ны імкнуц­ца за­ва­яваць но­выя вы­шы­ні, да­во­дзя­чы са­бе: «Я ма­гу». І гэ­та вы­дат­на!

* * *

На­пры­кан­цы не­ка­то­рыя гу­ма­рыс­тыч­ныя мо­ман­ты вы­ха­ван­ня ва­ка­ль­на­га го­ла­су, каб ён гу­чаў доў­гія га­ды. Адзі­ная ўмо­ва — па­лю­біць свой ды­ямен­та­вы го­лас! «Го­лас — гэ­та ды­ямент, які трэ­ба шлі­фа­нуць як след, каб за­бліш­чаў!» — лю­біць ка­заць Ва­гіф.

Пер­шы пункт. Па­ста­янная вы­пра­цоў­ка вы­со­кай пеў­чай па­зі­цыі. Пры­хо­дзіць з умен­нем раз­маў­ляць з са­бой у люс­тэр­ку як з не­­разум­ным дзі­цем — зна­ро­чыс­та і на­рас­пеў.

Дру­гі. Здо­ль­насць пе­ра­клю­чац­ца з вы­со­кай па­зі­цыі на гуг­­ня­васць. Не­сум­нен­на, пры­хо­дзіць з умен­нем жар­та­ваць над са­бой у лю­бых, на­ват са­мых не­пры­емных сі­ту­ацы­ях.

Трэ­ці. Уста­ноў­ка «ва­ка­ль­ных ву­шэй» у па­зі­цыю слу­ха­чоў. Та­кія вуш­кі на­бы­ва­юць дзіў­ны дар — раз­умець, як па­ві­нен гу­чаць го­лас.

Чац­вёр­ты. Вы­пра­цоў­ка тэм­бра­ль­ных фар­баў го­ла­су. Звы­чай­на пры­хо­дзіць з усве­дам­лен­нем, хто ты для све­ту і як свет пра­цуе для ця­бе. Тэмбр над­ае го­ла­су ўні­ка­ль­насць, а спе­ва­ку — ха­рыз­му. Па­ча­так пры­няц­ця ся­бе як не­паў­тор­най адзін­кі... ці Бо­жай іскры.

Пя­ты. Ву­чыць і ву­чыц­ца. «Тое, што маю, з за­да­ва­ль­нен­нем ад­даю лю­дзям, але за­ўсё­ды ад іх мож­на не­ча­му на­ву­чыц­ца. Бо сап­раў­д­ны пра­фе­сі­янал — гэ­та на­стаў­нік і ву­чань у ад­ной асо­бе», — ка­жа май­стар.

— Вуч­ня за­ўсё­ды ві­даць па ва­чах, — мяр­куе Ке­ры­маў. — Ве­даю, што ён бу­дзе сум­ня­вац­ца, і за­клі­каю яго ве­рыць у ся­бе і свой го­лас, упар­та ісці да мэ­ты. Бо ка­лі ён пры­йшоў да мя­не, зна­чыць, я ад­каз­ваю за яго імкнен­не спя­ваць, пра­фе­сій­ны раз­ві­ты га­ла­са­вы апа­рат і на­ват по­спех. Не так істот­на, ко­ль­кі яму га­доў — 10 ці 80. Са ста­лы­мі лю­дзь­мі на­ват пра­сцей пра­ца­ваць. Бо ў іх ёсць вы­раз­ная мэ­та або ма­ра, да якой яны ішлі, маг­чы­ма, доў­гія га­ды — спя­ваць. У сэн­се жыць. І ка­лі яны ад­кры­ва­юць ся­бе, іх за­хап­лен­ню ня­ма меж­аў — ма­ра ажыц­цяў­ля­ецца, і я спя­ваю, зна­чыць — я жы­ву! Але за­бя­ры ў ча­ла­ве­ка мэ­ту, і ён за­гі­не. Дзіў­на, ме­на­ві­та ста­лыя лю­дзі ўсім сва­ім пры­кла­дам да­каз­ва­юць, што ма­ры спраў­джва­юцца. Ка­лі сам ча­ла­век па­чы­нае гу­чаць у гэ­тым све­це. Го­лас мац­нее, зна­чыць, ума­цоў­ва­ецца знач­насць, імкнен­не да­нес­ці да іншых эмо­цыі і па­чуц­ці, аса­біс­тае май­стэр­ства. Пры­знан­не, не­сум­нен­на, пры­хо­дзіць раз­ам з май­стэр­ствам. А май­стэр­ства — з лю­боў­ю да ўся­го існа­га. Так уз­ні­кае пеў­чае да­ўга­лец­це!

* * *

Мы б яшчэ доў­га раз­маў­ля­лі з Ва­гі­фам, ды па­чы­на­ецца ўрок. Я раз­гля­даю сце­ны сту­дыі «Bel canto». Тут фо­та­здым­кі, што ад­люс­троў­ва­юць ба­га­тае пра­фе­сій­нае жыц­цё спе­ва­ка, — кан­сер­ва­то­рыя, Ба­кін­ская опе­ра, Teattro alla Scala. По­бач аўтог­раф на па­мят­най фа­таг­ра­фіі — па­жа­дан­не «на доб­рую па­мяць» ад на­стаў­ні­ка Джу­зэ­пэ дзі Стэ­фа­на, вось фо­та з ня­змен­най кан­цэр­т­май­стар­кай і па­плеч­ні­цай — жон­кай Афай. На гэ­тых здым­ках ні­бы ад­бі­ла­ся эпо­ха — но­ты, гу­кі, сло­вы, лю­дзі, кан­цэр­ты, да­сяг­нен­ні. А мне ду­ма­ецца, што наш шлях скрозь цер­ні да зо­рак пра­кла­дзе­ны про­стым ча­ла­ве­чым па­чуц­цём. Імя яму — лю­боў...

Марыя МДЫВАНІ