Усё вы­ра­шае ха­рыз­ма

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

ІІІ Мін­скі між­на­род­ны ка­ляд­ны кон­курс ва­ка­ліс­таў
Ва­ка­ль­нае спа­бор­ніц­тва год ад го­ду на­бі­рае раз­мах, прэс­тыж і маш­таб. Апош­нім раз­ам да нас пры­еха­ла 120 ва­ка­ліс­таў з 16 кра­ін све­ту. Ла­гіч­на, што най­бо­льш шмат­лі­кай апы­ну­ла­ся гру­па кан­кур­сан­таў з Рас­іі (52 спе­ва­кі), з Бе­ла­ру­сі (35) і Укра­іны (12).

Акра­мя та­го, бы­лі прад­стаў­ле­ны Арме­нія, Гру­зія, ЗША, Ізра­іль, Ірлан­дыя, Ка­зах­стан, Ка­рэя, Ка­на­да, Кі­тай, Лат­вія, Літ­ва, Мал­до­ва, Ман­го­лія, Тур­цыя, Уз­бе­кіс­тан, Фран­цыя, Шве­цыя — па 1-2 ва­ка­ліс­ты з кра­іны. Вы­пад­ко­ва ці не, але фі­на­ліс­та­мі ста­лі жы­ха­ры СНД (Арме­нія, Рас­ія, Бе­ла­русь, Ка­зах­стан).

До­сыць па­важ­нае жу­ры саб­ра­ла­ся ажно з 11 дзяр­жаў. Ёсць у «су­дзей­скай ка­ле­гіі» тыя, ка­го тэ­атр за­пра­шае што­год, ёсць ма­ла­вя­до­мыя нам, ды аўта­ры­тэт­ныя ў све­це асо­бы (як Джон Элі­сан, га­лоў­ны рэ­дак­тар англій­ска­га ча­со­пі­са «Opera»). У ку­лу­арах да­во­дзі­ла­ся чуць мер­ка­ван­не: маў­ляў, у жу­ры пе­ра­ва­жа­юць ды­рэк­та­ры тэ­атраў і мас­тац­кія кі­раў­ні­кі фес­ты­ва­ляў, а зна­чыць, гэ­та ўся­го то­ль­кі ва­ка­ль­ны кір­маш, дзе кі­раў­ні­кі труп, па сут­нас­ці, шу­ка­юць па­тэн­цый­ных вы­ка­наў­цаў для ўлас­ных пра­ектаў і спек­так­ляў. З та­кой дум­кай мож­на зга­дзіц­ца, а мож­на і не. Бо кож­ны кон­курс — свай­го ро­ду агле­дзі­ны.

Ураж­вае ка­ла­са­ль­ны твор­чы во­пыт кож­на­га з сяб­роў жу­ры, мно­гія з іх усё жыц­цё звя­за­ны ме­на­ві­та з ва­ка­ль­ным мас­тац­твам. Па­шы­рэн­не ко­ла жу­ры ка­рыс­нае і тым, што гэ­та на­ла­джван­не твор­чых кан­так­таў. У вы­ні­ку айчын­ных ва­ка­ліс­таў час­цей за­пра­ша­юць на спек­так­лі, кан­цэр­ты і фес­ты­ва­лі ў іншыя кра­іны.

Тэ­атр што­год рых­туе пад­ра­бяз­ны ка­та­лог удзе­ль­ні­каў фо­ру­му, з твор­чы­мі бі­ягра­фі­ямі «суд­дзяў» і кан­кур­сан­таў. Хто пед­агог ва­ка­ліс­та, да якой шко­лы на­ле­жыць, з які­мі ка­лек­ты­ва­мі су­пра­цоў­ні­чае, што пла­нуе спя­ваць у трох ту­рах. Усё гэ­та — не­ацэн­ная каш­тоў­насць. Асаб­лі­ва ка­лі інфар­ма­цый­ных вы­дан­няў збі­ра­ецца ка­лек­цыя.

У мін­ска­га ва­ка­ль­на­га спа­бор­ніц­тва ёсць не­ка­ль­кі асаб­лі­вас­цей. У тым лі­ку ад­сут­насць за­воч­на­га ту­ра (ка­лі жу­ры ад­бі­рае кан­кур­сан­таў з да­па­мо­гай ві­дэа- ці аўды­яза­пі­саў). Два пер­шыя ту­ры спя­ва­юць пад ра­яль, трэ­ці — гэ­та фраг­мен­ты са спек­так­ляў у су­пра­ва­джэн­ні аркес­тра, удзе­ль­ні­кі пя­юць у ду­этах з са­ліс­та­мі на­шай опе­ры.

У фі­на­ле за­ста­лі­ся трое айчын­ных кан­кур­сан­таў — тэ­нар Аляк­сандр Міх­нюк, мец­ца Ка­ця­ры­на Міх­на­вец і сап­ра­на Мар­га­ры­та Ляў­чук. Шка­да, што на ўзроў­ні дру­го­га ту­ра жу­ры «зрэ­за­ла» сап­ра­на Іры­ну Ку­чын­скую. У спек­так­лях тэ­атра, якія мне да­вя­ло­ся ба­чыць (на­прык­лад, у парт­ыях Па­мі­ны ў «Ча­ра­дзей­най флей­це» або Сю­зан­ны ў «Вя­сел­лі Фі­га­ра»), яна вы­гля­да­ла і ва­ка­ль­на, і артыс­тыч­на бо­льш пе­ра­ка­наў­ча, чым асоб­ныя жан­чы­ны-фі­на­ліс­ткі. Па­цвяр­джэн­не ўлас­ным дум­кам знай­шла ў арты­ку­ле азер­бай­джан­ска­га кры­ты­ка Уль­кяр Алі­евай: «...вар­та перш за ўсё адзна­чыць цу­доў­нае вы­ступ­лен­не бе­ла­рус­кай ва­ка­ліс­ткі Іры­ны Ку­чын­скай... тэмбр го­ла­су, які на­поў­не­на гу­чыць ва ўсіх рэ­гіс­трах, цу­доў­ная фра­зі­роў­ка, эфек­тная фі­лі­роў­ка гу­ку і артыс­тыч­насць».

На апош­нім кон­кур­се ва­ка­ліс­ты не­як шчас­лі­ва аб­мі­ну­лі хрэс­та­ма­тый­ныя, «за­пе­тыя» ра­ман­сы і фраг­мен­ты з опер. У вы­ні­ку гу­ча­лі не то­ль­кі Чай­коў­скі і Вер­дзі, але і ба­роч­ная му­зы­ка, са­чы­нен­ні Глін­кі, Да­рга­мыж­ска­га, Му­сар­гска­га, Пра­ко­ф’е­ва, Стра­він­ска­га, Шчад­ры­на, якія вы­кон­ва­юцца до­сыць рэ­дка.

Зноў-та­кі ці­ка­вае на­зі­ран­не му­зы­каз­наў­цы Уль­кяр Алі­евай. Раз­гля­да­ючы рэ­пер­ту­ар кан­кур­сан­таў, яна за­ўва­жы­ла: то­ль­кі ва­ка­ліст­ка з Ка­на­ды за­яві­ла для вы­ступ­лен­ня бе­ла­рус­кі ўры­вак — з опе­ры Дзміт­рыя Смо­льс­ка­га «Сі­вая ле­ген­да». У той жа час ні­вод­ны (!) з айчын­ных ва­ка­ліс­таў не аб­раў для пра­гра­мы трэ­ця­га ту­ра фраг­мен­ты з тво­ра на­цы­яна­ль­на­га аўта­ра. Мож­на су­ця­шаць ся­бе, што знач­нае ба­чыц­ца на ад­лег­лас­ці, а мож­на раз­ва­жаць на­конт та­го, у якой сту­пе­ні са­чы­нен­ні бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў па­пу­ляр­ныя ся­род артыс­таў. Ці ве­да­юць яны гэ­тыя са­чы­нен­ні, ці ад­чу­ва­юць ду­шэў­ную па­трэ­бу іх па­пу­ля­ры­за­ваць? І яшчэ адзін аспект. Ці шмат мы па­мя­та­ем фраг­мен­таў з на­цы­яна­ль­ных опер, што пра­сяк­ну­ты вы­со­кім на­па­лам на­ват не па­чуц­цяў, а страс­цей, якіх па­тра­буе опе­ра, і на па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя ўспры­ма­юцца су­час­на, акту­аль­на ды вы­гля­да­юць гэ­так жа эфек­тна і маш­таб­на по­бач з сус­вет­най кла­сі­кай?

Спіс артыс­таў, што вы­йшлі ў трэ­ці тур, свед­чыў пра най­бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ныя га­ла­сы ў сус­вет­най опе­ры. З адзі­нац­ца­ці про­звіш­чаў — ажно ча­ты­ры (!) мец­ца-сап­ра­на, тры тэ­на­ры, тры сап­ра­на, адзін бас-ба­ры­тон. Ка­лі зга­даць, што ўла­да­ль­ні­цы вы­со­кіх жа­но­чых га­ла­соў на­ра­джа­юцца ў тры, а мо і ча­ты­ры разы час­цей, чым ула­да­ль­ні­цы ніз­кіх (мец­ца), дык вы­сно­вы зра­бі­це са­мі: сап­ра­на шмат, але яны не за­ўжды пе­ра­кон­ва­юць ва­ка­ль­ны­мі да­дзе­ны­мі. Ка­лі сап­ра­на і мец­ца ма­юць пры­бліз­на ад­но­ль­ка­вую якасць го­ла­су, дык маг­чы­мас­цей пе­рад апош­ні­мі рас­кры­ва­ецца на­шмат больш. Тэ­на­ры — га­ла­сы рэ­дкія і та­му надзвы­чай за­пат­ра­ба­ва­ныя (да­рэ­чы, усе яны атры­ма­лі пры­зы, але пра ўзна­га­ро­ды па­зней).

Ве­ль­мі пе­ра­ка­наў­ча вы­гля­даў трэ­ці тур — сцэ­ны са спек­так­ляў. Час­та вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся сцэ­наг­ра­фія тэ­атра і сцэ­ніч­ная воп­рат­ка ге­ро­яў. На­прык­лад, эпі­зод Раз­іны і Фі­га­ра з «Се­ві­льс­ка­га цы­ру­ль­ні­ка» вы­кон­ваў­ся двой­чы. Парт­нё­рам аб­едзвюх рас­ійскіх мец­ца, Мар­га­ры­ты Фі­на­ген­та­вай і Ка­ры­ны Хэ­рунц, стаў­ся наш Ула­дзі­мір Гро­маў. Цу­доў­ная маг­чы­масць па­ра­ўнаць — пры тых са­мых стро­ях і мі­зан­сцэ­нах — вы­раз­нас­ць го­ла­су, артыс­тызм і аб­ая­ль­насць роз­ных вы­ка­наў­цаў. Як на маю дум­ку, дык у гэ­тым спа­бор­ніц­тве вы­йгра­ла Хэ­рунц, якая ска­ры­ла раз­ня­во­ле­нас­цю, пры­го­жым і на­сы­ча­ным тэм­брам го­ла­су.

Бе­ла­рус­ка Ка­ця­ры­на Міх­на­вец — надзвы­чай пер­спек­тыў­ная са­ліс­тка. Пра што свед­чыць ад­на з апош­ніх прэм’ер тэ­атра — «Вя­сел­ле Фі­га­ра», дзе яе вы­ка­нан­не парт­ыі Ке­ру­бі­на вы­яві­ла­ся лі­та­ра­ль­на ад­крыц­цём. Але вы­ступ­лен­не Ка­ця­ры­ны ў трэ­цім ту­ры ака­за­ла­ся не над­та ўда­лым. Мо ро­ля Лю­ба­шы з «Цар­скай ня­вес­ты» па­куль не за­сво­ена, а мо ўзні­кае між­во­ль­нае па­ра­ў­нан­не з Акса­най Вол­ка­вай, у якой парт­ыя зроб­ле­на надзвы­чай да­ска­на­ла.

Ця­пер пра пе­ра­мож­цаў. Гран-пры (і прыз $ 10 ты­сяч) за­слу­жа­на атры­маў армян­скі тэ­нар Тыг­ран Ага­нян. У фі­на­ле ён раз­ам з на­шай Але­най Бун­дзе­ле­вай вы­кон­ваў сцэ­ну Ру­до­ль­фа і Мі­мі з «Ба­ге­мы». Дзі­вос­ны, не­ве­ра­год­на аб­ая­ль­ны спя­вак! У яго ге­роі ад­чу­ва­лі­ся та­кая цеп­лы­ня і не­пад­роб­насць па­чуц­цяў, а ў са­мо­га ва­ка­ліс­та вы­яўля­лі­ся та­кія сва­бо­да і рас­ко­ша го­ла­су, што гля­­дзель­­ня за­хо­дзі­ла­ся ад ня­стры­ма­на­га за­хап­лен­ня і ра­дас­на кры­ча­ла: «Бра­ва!» Тыг­ран — ма­ла­ды са­ліст, яму ўся­го 22 га­ды. Ён то­ль­кі скон­чыў Ерэ­ван­скую кан­сер­ва­то­рыю і пра­цуе ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та імя Спен­дзі­яра­ва. Па­пу­ляр­нас­ці Ага­ня­на ў ме­ла­ма­наў, вя­до­ма, па­спры­яў па­спя­хо­вы ўдзел у тэ­ле­пра­екце «Вя­лі­кая опе­ра», які ле­тась ішоў на ра­с­ій­скім ка­на­ле «Куль­ту­ра». У ад­ной з пе­рад­ач чу­ла ў яго вы­ка­нан­ні ра­манс Чай­коў­ска­га «О, если б мог вы­ра­зить в зву­ке!», што ад­люс­троў­ваў ве­ль­мі вы­со­кі ўзро­вень вы­ка­нан­ня, ка­лі ва­ка­ль­на-тэх­ніч­ныя срод­кі пад­па­рад­ка­ва­ны вы­яўлен­ню па­чуц­цяў і глы­бін­на­му сэн­су тво­ра. Ды вер­нем­ся да мін­ска­га вы­ступ­лен­ня: по­спех Ага­ня­на мож­на па­тлу­ма­чыць бяс­спрэч­най ха­рыз­ма­тыч­нас­цю. Здо­ль­нас­цю вы­явіць унут­ра­ны свет ме­на­ві­та праз спе­вы. Вя­до­ма, за вы­со­кай ку­ль­ту­рай ва­ка­лу ста­яць моц­ныя і шмат­вя­ко­выя тра­ды­цыі, улас­ці­выя надзвы­чай спеў­най армян­скай на­цыі.

Лаў­рэ­атам І прэ­міі (і ўла­да­ль­ні­кам $ 8 ты­сяч) жу­ры на­зва­ла рас­ійска­га контр-тэ­на­ра Андрэя Не­мзе­ра. Надзвы­чай рэ­дкі го­лас, пры­дат­ны якраз для ба­роч­ных опер. За сем мін­скіх опер­ных фо­ру­маў пад­обны го­лас сус­трэў­ся то­ль­кі дру­гі раз. У Не­мзе­ра на­сы­ча­ная твор­чая бі­ягра­фія. На­ву­чан­не спе­вам у Мас­кве і ЗША, пра­ца на пра­ця­гу трох се­зо­наў у «Мет­ра­по­лі­тэн». Для та­ко­га вы­ні­ку трэ­ба мець вы­ключ­ныя ва­ка­ль­ныя да­дзе­ныя і вы­ка­наў­чае май­стэр­ства, бо гэ­ты ка­лек­тыў збі­рае «вяр­шкі» па ўсім све­це. Са­ліст вы­кон­ваў у трэ­цім ту­ры арыю Рат­мі­ра з «Рус­ла­на і Люд­мі­лы», якая гу­чыць ду­жа рэ­дка. Фраг­мент агром­ніс­ты, скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх час­так, роз­ных па тэм­па­рыт­ме, эма­цый­ным ста­не. Вя­лі­кая арыя — і бяс­кон­цы го­лас, ня­спын­нае ды­хан­не. У да­да­так пуб­лі­ка, дый жу­ры, ві­да­воч­на «вар’яце­ла» ад не­звы­чай­на­га тэм­бру. На сцэ­не муж­чы­на, але го­лас па гу­чан­ні — сап­ра­на, ча­сам мец­ца, рап­там уз­ні­ка­юць ба­ры­то­на­выя фар­бы. Як гэ­та ядна­ецца?! Фан­тас­ты­ка!

Бе­ла­рус­кі тэ­нар Аляк­сандр Міх­нюк стаў­ся лаў­рэ­атам II прэ­міі (і атрымаў $ 6 ты­сяч). Арыя Лен­ска­га і сцэ­на ду­элі з «Ане­гі­на» пры­ва­бі­ла пры­го­жым, лёг­кім гу­кам, да­клад­нас­цю дык­цыі, па­глыб­ле­нас­цю ў воб­раз. На­шым вы­со­кім муж­чын­скім га­ла­сам на кон­кур­се шан­цуе — ле­тась дру­гую ўзна­га­ро­ду атры­маў Вік­тар Мен­дзе­леў. Зра­зу­ме­ла, та­кія ацэн­кі жу­ры і пры­му­ша­юць спе­ва­ка па­ве­рыць ва ўлас­ныя сі­лы і да­юць штур­шок для раз­гор­тван­ня між­на­род­най кар’еры.

На­конт III прэ­міі (і су­мы ў $ 4 ты­ся­чы), што жу­ры ад­да­ла рас­іян­цы За­ры­не Аб­ае­вай, са­ліс­тцы Пер­мска­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та. З пад­обным ра­шэн­нем мож­на па­га­дзіц­ца, а мож­на і не. На маю дум­ку, За­ры­на на­ле­жа­ла да лі­ку фі­на­ліс­таў, якія па­кі­ну­лі су­пя­рэч­лі­вае ўра­жан­не. На яе по­спех шмат у чым па­ўплы­ва­ла акцёр­скае і ва­ка­ль­нае май­стэр­ства Іллі Сі­ль­чу­ко­ва, ён спя­вае Ане­гі­на з кож­ным се­зо­нам усё бо­льш ці­ка­ва і раз­на­стай­на. Ва­кал Аб­ае­вай мо і пе­ра­ка­наў сяб­роў жу­ры, але... Вы­бар рэ­пер­ту­ару пад­аўся не над­та ўда­лым: ад­чу­ва­ла­ся, што рус­кая мо­ва ёй ня­род­ная, а та­му ўзні­ка­лі цяж­кас­ці маў­лен­ня. У да­да­так воб­ра­зу Тац­ця­ны не ха­па­ла ры­саў та­ко­га не­абход­на­га арыс­так­ра­тыз­му. А вось на за­ключ­ным га­ла вы­ступ­лен­не Аб­ае­вай (як ад­ной з пе­ра­мож­цаў кон­кур­су) пе­ра­ка­на­ла. Маг­чы­ма, іта­ль­янскі рэ­пер­ту­ар і арыя Ле­ано­ры з «Сі­лы лё­су» ака­за­лі­ся да тва­ру і да­лі маг­чы­масць прад­эман­стра­ваць леп­шыя ва­ка­ль­ныя якас­ці.

Прыз гля­дац­кіх сім­па­тый (на жаль, ён не мае гра­шо­ва­га склад­ні­ку) атры­ма­ла бе­ла­рус­кае сап­ра­на Мар­га­ры­та Ляў­чук. Ска­жу шчы­ра, я так­са­ма га­ла­са­ва­ла за яе. Вы­ха­ван­ка Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі і пед­аго­га Люд­мі­лы Шчар­ба­ко­вай, Мар­га­ры­та пяе ў спек­так­лях на­ша­га Опер­на­га не­вя­лі­кія, хут­чэй эпі­за­дыч­ныя парт­ыі. Ад­нак сцэ­ну Джы­ль­ды і Гер­ца­га ма­ла­дая спя­вач­ка і во­пыт­ны, ста­лы Сяр­гей Фран­коў­скі вы­ка­на­лі з та­кой за­хоп­ле­нас­цю і на та­кім эма­цый­ным уз­ды­ме, што па­д­об­нае ўра­жан­не ха­це­ла­ся доў­жыць. Пры­ваб­лі­ваў лёг­кі, па­лёт­ны го­лас, вір­ту­озныя фі­яры­ту­ры. У да­да­так Мар­га­ры­це Ляў­чук улас­ці­ва бяс­спрэч­ная сцэ­ніч­ная раз­ня­во­ле­насць і аб­ая­ль­насць.

...Кон­курс скон­чыў­ся, пе­ра­мож­цы на­зва­ны, пры­зы ўру­ча­ны. Шчас­ліў­чы­кі ра­ду­юцца і лі­чаць ра­шэн­не спра­вяд­лі­вым. Тыя, хто не тра­піў у фі­нал, спра­вяд­лі­вас­ці мо і не ба­чаць, але, на­быў­шы пэў­ны дос­вед, рых­ту­юцца да іншых кон­кур­саў і спа­бор­ніц­тваў. Усё як мае быць! Ды то­ль­кі са­мае га­лоў­нае — пра­вя­дзен­не маш­таб­на­га спеў­на­га спа­бор­ніц­тва на­ра­джае роз­га­лас па све­це. І фар­муе імідж кра­іны як ад­на­го з му­зыч­ных цэн­траў Усход­няй Еўро­пы.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі