Дзіў­ны Пе­цяр­бург у вер­сіі Ці­тэ­ля

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

VІІ Мін­скі між­на­род­ны ка­ляд­ны Опер­ны фо­рум
Ва ўсіх бе­ла­рус­кіх па­ста­ноў­ках у ты­ту­ль­ных парт­ыях вы­сту­пі­лі са­ліс­ты на­ша­га тэ­атра і за­про­ша­ныя артыс­ты, што, без­умоў­на, пад­агрэ­ла інта­рэс да вы­ка­на­ль­ніц­кай інтэр­прэ­та­цыі ўжо зна­ных спек­так­ляў.

Кар­ды­на­ль­ных змен у кан­цэп­цыі цэ­ла­га або на­тхня­ль­ных твор­ча-му­зыч­ных ад­крыц­цяў гэ­тым раз­ам не зда­ры­ла­ся, але ся­род най­бо­льш пе­ра­ка­наў­чых ува­саб­лен­няў адзна­чым вя­до­ма­га бе­ла­рус­кім ме­ла­ма­нам та­тар­ска­га тэ­на­ра Ахме­да Ага­дзі ў яго ка­рон­най парт­ыі Ка­ла­фа і іта­ль­янца Фран­чэс­ка Піа Га­ла­са ў ро­лі Ха­зэ.

На­ту­ра­ль­на, са­мую вя­лі­кую ці­ка­васць вы­клі­ка­ла па­ста­ноў­ка гас­тро­ль­най тру­пы. Як пра­ві­ла, для та­ко­га ро­ду ван­дро­вак тэ­атра­мі вы­бі­ра­юцца бяс­прой­грыш­ныя «то­па­выя» спек­так­лі, што дэ­ман­стру­юць твор­чы па­тэн­цы­ял ка­лек­ты­ву.

Ад­эская «Пі­ка­вая» ў рэ­жы­сёр­скай інтэр­прэ­та­цыі Аляк­сан­дра Ці­тэ­ля (2013) ад­па­вя­дае ўсім па­ра­мет­рам. На­га­да­ем: для са­мо­га рэ­жы­сё­ра яна ста­ла пер­шым во­пы­там пра­чы­тан­ня гэ­тай шмат­мер­най парт­ыту­ры. Для Ці­тэ­ля га­лоў­ным ге­ро­ем дзеі аказ­ва­ецца сам Пе­цяр­бург — «дзіў­ны рус­кі го­рад» (Ба­рыс Асаф’еў), які архі­тэк­тур­ны­мі лан­дшаф­та­мі пе­ра­клі­ка­ецца з Ад­эсай, на­гад­ва­ючы нам пра ві­зіт Чай­коў­ска­га на ўкра­інскую па­ста­ноў­ку ўлас­най опе­ры. Ці­тэль па­сля­доў­на рас­кры­вае ідэю пе­цяр­бур­гска­га ася­род­дзя, яднае тры ста­год­дзі жыц­ця го­ра­да, лёг­кі­мі і да­лі­кат­ны­мі по­стма­дэр­ніс­цкі­мі пад­га­лос­ка­мі ўво­дзіць су­час­ныя рэ­аліі. Да­дам, што на­ступ­нае па­глыб­лен­не ў се­ман­ты­ка-сім­ва­ліч­ныя плас­ты тво­ра, з акцэн­там на «тра­гіч­нае ад­чу­ван­не ка­тас­тро­фы» і пе­ра­но­сам ча­су дзея­ння на­пя­рэ­дад­ні Пер­шай сус­вет­най вай­ны, Ці­тэль прад­ста­віў у ліс­та­па­дзе 2016 го­да на сцэ­не мас­коў­ска­га Му­зыч­на­га тэ­атра імя Ста­ніс­лаў­ска­га.

Ад­эскі спек­такль пад­ра­бяз­на ана­лі­за­ваў­ся ўкра­інскай і рас­ійскай прэ­сай, вы­клі­каў­шы ста­ноў­чы рэ­за­нанс. Та­му не бу­дзем па­ўта­рац­ца, спы­нім­ся то­ль­кі на най­бо­льш важ­ных сэн­са­вых скры­жа­ван­нях і пун­к­ці­рам (бо гэ­та асоб­ная тэ­ма для аб­мер­ка­ван­ня) па­ра­ўна­ем кан­цэп­цыю Ці­тэ­ля і па­ста­ноў­ку Пла­ме­на Кар­та­ла­ва, якая ідзе на бе­ла­рус­кай сцэ­не. На­га­да­ем: га­лоў­ная «фіш­ка» апош­няй за­клю­ча­ла­ся ў ства­рэн­ні «дзіў­най шы­заф­рэ­ніч­най атмас­фе­ры ха­рак­та­ру» Гер­ма­на праз сцэ­ны-ўспа­мі­ны ў свя­до­мас­ці ге­роя, сны, га­лю­цы­на­цыі, бяс­кон­цую па­го­ню за не­вя­до­мым шчас­цем — то ў воб­ра­зе ка­ха­най, то ў гра­шо­вых ку­пю­рах. Усё дзея­нне ў опе­ры — пе­ра­жы­ван­ні «на шля­ху да ма­гі­лы» (Чай­коў­скі), да­сле­да­ван­не ла­бі­рын­таў ду­шы ча­ла­ве­ка. Воб­раз пры­від­на-фан­тас­ма­га­рыч­на­га Пе­цяр­бур­га ча­соў Да­ста­еўска­га ў вы­ра­шэн­ні Кар­та­ла­ва так­са­ма па­ка­за­ны до­сыць ярка. Не бу­дзем згад­ваць рэ­жы­сёр­скія пра­лі­кі, вер­нем­ся да фі­на­лу, у якім са­ма­губ­ства ге­роя за­мя­ня­ецца ўзы­хо­джан­нем Гер­ма­на на алтар-за­люс­троў­е, дзе яго ча­кае Лі­за.

Для тых, хто ба­чыў дзве сцэ­ніч­ныя вер­сіі, ста­но­віц­ца ві­да­воч­ным: вы­со­кая сту­пень ка­му­ні­ка­тыў­нас­ці, се­ман­тыч­ная шмат­мер­насць і тай­на­піс «Пі­ка­вай да­мы» Чай­коў­ска­га лі­та­ра­ль­на пра­ва­ку­юць су­час­ных рэ­жы­сё­раў на ку­ль­тур­на-сты­ля­выя ды­яло­гі.

У кла­сі­ка-ла­ка­ніч­ным по­гля­дзе Аляк­санд­ра Ці­тэ­ля пад­крэс­лі­ва­ецца міс­тэ­ры­яль­насць, па­за­ча­са­вая пра­сто­ра (бу­даў­ні­кі ў бе­лых кас­ках, чор­на-бе­лыя мас­кі ве­не­цы­янска­га кар­на­ва­лу ў 3-й кар­ці­не, па­ро­дыя на опе­ру-ба­ро­ка ў сцэ­не па­ста­ра­лі «Шчы­расць па­стуш­кі»), жанр опе­ры трак­ту­ецца ім як «фан­тас­тыч­ная тра­ге­дыя». Та­му ўзні­кае ку­пал Іса­кі­еўска­га са­бо­ра, які ўзвы­ша­ецца над сцэ­най, уво­дзіц­ца «ня­бес­ная сім­во­лі­ка» — пяць анё­лаў, ча­ты­ры грэш­ных і чор­ных і адзін бе­лы (сім­вал Лі­зы). Анё­лы апус­ка­юцца на бу­даў­ні­чыя рыш­та­ван­ні пад гу­кі інтра­дук­цыі, на­зі­ра­юць за ўсім, што ад­бы­ва­ецца, ажы­ва­юць і фар­са­ва-жах­лі­ва ма­тэ­ры­ялі­зу­юцца ў воб­ра­зах Су­ры­на і Чэ­ка­лін­ска­га, уз­но­сяц­ца на фі­на­ль­ных акор­дах опе­ры.

Трох­створ­ка­вая двух­па­вяр­хо­вая кан­струк­цыя з аркай-пра­ёмам па­ся­рэ­дзі­не (мас­так-па­ста­ноў­шчык Ста­ніс­лаў Ма­ро­заў) сім­ва­лі­за­ва­ла то пе­цяр­бур­гскі дом-ка­ло­дзеж, то ба­ль­ную за­лу, то пус­тын­ную на­бя­рэж­ную і спры­яла ства­рэн­ню акус­тыч­на­га рэ­за­нан­су. Пе­ра­ка­наў­ча вы­гля­да­ла зя­лё­нае па­лат­но, якім вы­сла­на ўся сцэ­на ў ігра­ль­ным до­ме. Сап­раў­ды, «усё на­шае жыц­цё — гу­ль­ня»! Ча­са­вая інды­фе­рэн­т­насць пад­крэс­лі­ва­ла­ся на­ўмыс­най ка­ла­рыс­тыч­най па­стэ­ль­на-чор­най уні­фі­ка­цы­яй кас­цю­маў (мас­тач­ка Але­на Сця­па­на­ва). Ва ўсіх гэ­тых рас­кі­да­ных рэ­жы­сёр­скіх зна­ках ад­чу­ва­ецца «жу­дас­насць пры­сут­нас­ці страш­най сі­лы смер­ці» (Асаф’еў). Усё, што нам зда­ецца рэ­аль­ным, і на­ват са­мо жыц­цё — тут то­ль­кі пры­твор­ства, ге­роі — мас­кі, а ня­бач­ны ля­ль­ка­вод уме­ла пе­ра­бі­рае-ту­зае па­трэб­ныя ніт­кі па сва­ім сцэ­на­ры. Пра­ўда, не­ка­то­рыя сім­ва­лы так і за­ста­лі­ся пры­на­да­мі, каб акты­ві­за­ваць гля­дац­кае ўяў­лен­не, і не атры­ма­лі ча­ка­на­га раз­віц­ця, але ў гэ­тым, ві­даць, і за­клю­ча­ла­ся во­ля рэ­жы­сё­ра.

Уся фан­тас­ма­го­рыя зноў за­вяр­ша­ецца, ад­нак, зда­ецца, бо­льш пе­ра­ка­наў­ча, чым у вер­сіі Кар­та­ла­ва, — ад­кры­тым фі­ла­соф­ска-ка­тар­січ­ным фі­на­лам: Гер­ман, Лі­за і Гра­фі­ня сы­хо­дзяць у іншае вы­мя­рэн­не, не­вя­до­мую пра­свет­ле­ную да­леч, што пад­трым­лі­ва­ецца свят­лом надзеі рэ-бе­моль ма­жор­ных акор­даў (га­лоў­най ра­ман­тыч­най та­на­ль­нас­ці ка­хан­ня).

Вы­ка­на­ль­ніц­кую інтэр­прэ­та­цыю парт­ыту­ры Чай­коў­ска­га па­чну з ура­чыс­тай оды му­зыч­на­му кі­раў­ні­ку па­ста­ноў­кі Аляк­сан­дру Са­ма­іле. Вер­насць ары­гі­на­лу — сён­ня знак вы­со­кай якас­ці, да яко­га на­тхнё­на скі­роў­ва­ецца ды­ры­жор і ўпэў­не­на вя­дзе за са­бою ўсіх артыс­таў. Са­ма­іле пры­вёз з са­бой лі­та­ра­ль­на ча­ма­дан аркес­тра­вых парт­ый з аб­авяз­ко­вы­мі для вы­ка­нан­ня па­зна­ка­мі са­мо­га Чай­коў­ска­га і ўлас­ны­мі ды­ры­жор­скімі ню­анса­мі. Да­рэ­чы, за ку­лі­са­мі аркес­тран­ты пры­зна­ва­лі­ся, што да­ўно з та­кім за­да­ва­ль­нен­нем не па­глыб­ля­лі­ся ў тон­кас­ці інтэр­прэ­та­цыі доб­ра зна­ёмай парт­ыту­ры. І сап­раў­ды, за вы­клю­чэн­нем ба­дай не­ка­ль­кіх раз­ыхо­джан­няў з хо­рам і са­ліс­та­мі, аркестр гу­чаў эма­цый­на гнут­ка, ла­гіч­на бу­да­ва­лі­ся ма­гут­ныя ку­ль­мі­на­цыі і ледзь чут­нае пі­яні­сі­ма.

У вы­ка­наў­цаў ты­ту­ль­ных парт­ый на­зі­раў­ся арга­ніч­ны сін­тэз дра­ма­тыч­най гу­ль­ні і ва­ка­ль­на­га май­стэр­ства. Гер­ман Эду­арда Мар­ты­ню­ка (са­ліст спя­ваў яго і ў мін­скім па­ка­зе, і ў якас­ці за­про­ша­на­га са­ліс­та на ад­эскіх пад­мос­тках) мі­ту­сіў­ся па­між ня­бес­ным і зям­ным. Артыст пра­вёў ролю вы­раз­на і ўпэў­не­на, асаб­лі­ва моц­ны­мі ака­за­лі­ся сцэ­ны ў ка­зар­ме і ігор­ным до­ме. Ад­нак ча­сам го­лас Мар­ты­ню­ка гу­чаў пра­ма­лі­ней­на, без тон­кіх ды­на­міч­ных ню­ансаў, якія ха­це­ла­ся па­чуць, на­прык­лад, у ары­ёза «Про­сти, не­бес­ное со­зда­нье».

Тра­гіч­най, глы­бо­ка на­ту­ра­ль­най па­ўста­ва­ла Лі­за ў інтэр­прэ­та­цыі Юліі Це­раш­чук (ёй асаб­лі­ва ўда­ла­ся сцэ­на ля Ка­наў­кі). Ве­ль­мі пе­ра­ка­наў­чай вы­гля­да­ла Тац­ця­на Спас­кая ў ро­лі Гра­фі­ні. Па­гар­длі­вая, ула­дар­ная, яна ста­но­віц­ца ўва­саб­лен­нем зла­вес­най інфер­на­ль­най сі­лы наканавання. Іван Фляк вы­йшаў на сцэ­ну з хво­рым го­ла­сам, та­му яго граф Том­скі (і Зла­та­гор) атры­маў­ся кры­ху ўтры­ра­ва­ным, воб­раз стра­ціў сты­ль­насць і рыт­міч­ную вы­раз­насць. Вы­са­ка­род­ствам ска­раў Ялец­кі Га­ры Гу­ка­ся­на. Інтэр­прэ­та­цыю Па­лі­ны і Мі­лаў­зо­ра Ка­ця­ры­ны Цым­ба­люк ад­роз­ні­ва­ла пры­го­жае віб­ра­та, да­клад­насць інта­на­ван­ня, яснасць арты­ку­ля­цыі. Звон­ка і гул­лі­ва пра­гу­ча­ла Ма­ша-Пры­ле­па ў вы­ка­нан­ні ча­роў­най Надзеі Сы­чук, пра­ўда, ча­сам у яе чуў­ся лёг­кі па­ўднё­ва-ўкра­інскі акцэнт. Ма­са­выя сцэ­ны опе­ры (хор­май­стар Ле­анід Бу­тэн­ка) не­ка­ль­кі пра­йгра­юць ана­ла­гіч­ным у бе­ла­рус­кай па­ста­ноў­цы.

Ах, Ад­эса! Ко­ль­кі па­чуц­цяў вы­клі­кае яна, і ду­маю, не то­ль­кі ў ма­ім сэр­цы. Жа­дан­не пра­цяг­ваць мінска-ад­эскае су­пра­цоў­ніцт­ва яшчэ бо­льш уз­мац­ні­ла­ся па­сля ўба­ча­на­га спек­так­ля. Да­рэ­чы, у рэ­пер­ту­ары Ад­эска­га тэ­атра ёсць сап­раў­дны ўні­ка­ль­ная па­ста­ноў­ка — опе­ра-ба­лет «Вій» укра­інска­га кам­па­зі­та­ра Ві­та­ля Гу­ба­рэн­кі па­вод­ле апо­вес­ці Мі­ка­лая Го­га­ля. На прэс-кан­фе­рэн­цыі ды­ры­жор Аляк­сандр Са­ма­і­ле пад­крэс­ліў: па­каз «Вія» быў бы вы­дат­ным пра­ця­гам твор­ча­га ды­яло­гу з на­шым тэ­атрам. З не­цяр­пен­нем ча­ка­ем!