Па­вет­ра «Джэйн Эйр»

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

Но­вая па­ста­ноў­ка Му­зыч­на­га тэ­атра
Пры кан­цы 2016 го­да Бе­ла­рус­кі ака­дэ­міч­ны му­зыч­ны тэ­атр па­ка­заў прэ­м’е­ру — мю­зікл «Джэйн Эйр» па­вод­ле ад­на­ймен­на­га ра­ма­на англій­скай пі­сь­мен­ні­цы Шар­ло­ты Брон­тэ.

Але перш чым пра­ана­лі­за­ваць кан­крэт­ную па­ста­ноў­ку, вы­ка­жу не­ка­ль­кі бо­льш агу­ль­ных ду­мак.

Пад да­хам аднаго тэатра існуе шмат жан­раў ды і ве­ль­мі роз­ная пуб­лі­ка пры­хо­дзіць сю­ды — па ўзрос­це, са­цы­яль­ным ста­ту­се, гус­тах і за­пат­ра­ба­ван­нях. Да­лей­шыя ліч­бы не грун­ту­юцца на да­клад­ных на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­нях, яны ад­люс­троў­ва­юць улас­ныя шмат­га­до­выя на­зі­ран­ні. У ад­па­вед­нас­ці з імі ад 5 да 10 пра­цэн­таў на­вед­ні­каў тэ­атра (асаб­лі­ва на «зда­чах» і прэ­м’е­рах) — жур­на­ліс­ты, кры­ты­кі, сту­дэн­ты му­зыч­ных ВНУ, артыс­ты іншых тэ­атраў. Мо­ладзь да 30 га­доў скла­дае, умоў­на ка­жу­чы, 25-30 пра­цэн­таў за­лы. Астат­нія гле­да­чы, а час­цей гля­дач­кі, — пані бо­льш ста­ла­га ве­ку. Эстэ­ты (іх, на жаль ці на шчас­це для ка­лек­ты­ву, адзін­кі) шу­ка­юць но­выя фор­мы. Ідэі, змест, не­ча­ка­нае пра­чы­тан­не вя­до­мых тво­раў. Бо­ль­шасць пуб­лі­кі пры­хо­дзіць, каб пры­емна і ра­дас­на пра­ба­віць во­ль­ны час. Ад­па­чыць, атры­маць шмат ві­зу­аль­ных і му­зыч­ныя ўра­жан­няў.

«Джэйн Эйр» та­кім па­тра­ба­ван­ням цал­кам ад­па­вя­дае. На­ўрад ці спек­такль мож­на на­зы­ваць ге­ні­яль­ным або «пра­ры­вам» у пэў­ным жан­ры. Не­вы­пад­ко­ва пэў­ная іра­ніч­насць (але і доб­ра­зыч­лі­васць) пры­сут­ні­ча­ла ў на­звах рэ­цэн­зій, якія з’яві­лі­ся ў айчын­най прэ­се па­сля прэм’еры — «Сі­ра­та вік­та­ры­янская», «Мю­зікл сы­шоў з кан­ве­ера». Ва ўмо­вах рын­ку і вя­лі­ка­га вы­ба­ру ві­до­віш­чаў тэ­атры за­ці­каў­ле­ны най­перш у тым, каб пры­ва­біць пуб­лі­ку. Як за­ўгод­на і чым за­ўгод­на! На­звай, атмас­фе­рай, ге­ро­ямі, вя­до­мы­мі імё­на­мі па­ста­ноў­шчы­каў. Тэ­атр хо­ча за­бяс­пе­чыць тры­ва­лыя ка­са­выя збо­ры. Да шэ­дэў­раў у на­паў­пус­той за­ле ця­пер ніх­то не імкнец­ца.

На­што та­кі доў­гі экс­курс? — спы­тае не­цяр­плі­вы чы­тач. Ад­каз­ваю: каб вы­зна­чыць мес­ца, якое за­ймае но­вая па­ста­ноў­ка ў агуль­най пан­ара­ме зроб­ле­на­га тэ­атрам.

Блі­жэй да тэ­мы. Мін­ская «Джэйн Эйр» — зу­сім не пе­ра­нос спек­так­ля, які бо­льш за два га­ды та­му з’я­віў­ся на сцэ­не «Мас­коў­скай апе­рэ­ты». Там меў­ся іншы рэ­жы­сёр (Алі­на Чэ­вік, па­ста­ноў­шчы­ца на­шу­ме­ла­га мю­зік­ла «Ган­на Ка­рэ­ні­на»). Іншы мас­так (Вя­ча­с­лаў Оку­неў, вя­до­мы мін­скай пуб­лі­цы па пра­цах у на­шым Опер­ным). На­огул іншая ка­ман­да. Вод­гу­кі на мас­коў­скую «Джэйн» роз­ныя — ад за­хоп­ле­ных да з’едлі­ва-іра­ніч­ных. Але ві­зу­аль­ны шэ­раг пры­ваб­лі­ваў і пе­ра­кон­ваў: гэ­та ві­до­віш­ч­ны спек­такль.

Над мін­скай «Джэйн Эйр» пра­ца­ва­ла мас­коў­ская ка­ман­да, з якой тэ­атр су­пра­цоў­ні­чае да­ўно. Ура­жан­не, што айчын­ных кам­па­зі­та­раў і рэ­жы­сё­раў гэ­та­му ка­лек­ты­ву хра­ніч­на не ха­пае. Мо­жа, у апош­ніх імпэ­ту не стае, упэў­не­нас­ці ва ўлас­ных сі­лах і маг­чы­мас­цях? Та­му свае або за­йма­юцца бо­льш ка­мер­ны­мі жан­ра­мі, або з’яз­джа­юць ва ўсход­нім ці за­ход­нім кі­рун­ках, шу­ка­ючы леп­шай до­лі.

Што пры­ваб­лі­вае ў но­вым спек­так­лі? До­сыць не­ча­ка­ны зва­рот да тэ­мы і на­звы. Да са­чы­нен­няў Шар­ло­ты Брон­тэ ста­вяц­ца па-роз­на­му. Хто­сь­ці лі­чыць яе ра­ма­ны «жа­но­чы­мі», не па­збаў­ле­ны­мі сен­ты­мен­та­ль­нас­ці. Хто­сь­ці — пра­ўдзі­вым ад­люс­тра­ван­нем англій­скай рэ­ча­існас­ці ХІХ ста­год­дзя. У «Джэйн Эйр» пры­сут­ні­ча­юць эле­мен­ты ра­ман­тыз­му і рэ­аліз­му, а так­са­ма пры­кме­ты га­тыч­на­га ра­ма­на.

Па­ко­ль­кі са­цы­ялізм па­сту­по­ва зні­кае з роз­ных сфер су­час­на­га жыц­ця, а ка­пі­та­лізм на­сту­пае ня­ўхі­ль­на, аказ­ва­ецца, што ды­ле­ма ба­га­тыя — бед­ныя, за­мож­ныя — неў­лад­ка­ва­ныя ізноў ро­біц­ца акту­аль­най для гра­мад­ства. Гэ­так, як і гіс­то­рыя са­цы­яль­на­га по­спе­ху. Здо­ль­насць ад­шу­каць (або ўлас­ны­мі на­ма­ган­ня­мі ства­рыць) аса­біс­тае шчас­це.

Гіс­то­рыя Джэйн Эйр — гэ­та фак­тыч­на гіс­то­рыя англій­скай Па­пя­луш­кі. Але ж яна акту­аль­ная ва ўсе ча­сы. Су­па­да­юць мно­гія пры­кме­ты. Сі­ра­та, за якую ня­ма ка­му за­сту­піц­ца і якой увесь час па­гар­джа­юць ба­га­тыя сва­які. Да­бры­ня і чу­ласць ге­ра­іні, як і яе тры­ва­лы ха­рак­тар, што да пэў­на­га ча­су за­ста­юцца не­ацэ­не­ны­мі. На­яўнасць прын­ца (у яго­най ро­лі вы­сту­пае граф Эдвард Ро­чэс­тэр, ула­да­ль­нік ба­га­та­га ма­ёнтка). На­яўнасць жор­сткіх і ня­ўдзяч­ных ро­дзі­чаў (мі­сіс Рыд, цёт­кі Джэйн, і яе да­чок — Джар­ды­яны і Элі­за­бет). Не мо­жа не ва­біць гле­да­ча шчас­лі­вы фі­нал, да яко­га ге­роі ідуць праз вы­пра­ба­ван­ні.

Імпа­нуе ў но­вым спек­так­лі Му­зыч­на­га тэ­атра ра­ман­тыч­ная аб­ста­ноў­ка Англіі ХІХ ста­год­дзя. Вя­до­ма, у эпо­ху пра­гма­тыз­му і мі­ні­ма­ліз­му ка­го не пры­ва­бяць шаў­ко­выя і атлас­ныя су­кен­кі, якія так вы­гад­на пад­крэс­лі­ва­юць та­лію? Так што ві­до­віш­ча «тры­мае». Спек­такль атры­маў­ся ка­са­вы, бу­дзе на­вед­вац­ца на­леж­ным чы­нам. Раз­лік Кі­ма Брэй­тбур­га як прадзю­са­ра тут зу­сім да­клад­ны.

Важ­на: «Джэйн Эйр» ідзе пад жы­вы аркестр (ды­ры­жор Мі­ка­лай Ма­ка­рэ­віч), а не пад «за­піс» і «мі­нус», у ад­роз­нен­не ад, на­прык­лад, «Бла­кіт­най ка­меі». Як і па­він­на быць у мю­зік­ле, ва­ка­ль­ныя ну­ма­ры чар­гу­юцца з раз­моў­ны­мі і тан­ца­ва­ль­ны­мі (рэ­жы­сёр Мі­ка­лай Андро­саў). Ге­роі раз­маў­ля­юць вер­ша­мі, што вы­гля­дае на­ту­ра­ль­на і цал­кам ста­су­ецца з атмас­фе­рай (ліб­рэ­та Ка­рэ­на Ка­ва­ле­ра­на).

У му­зыч­най тка­ні­не спек­так­ля шмат лёг­кас­ці, на­пеў­нас­ці. Ду­маю, Брэй­тбург свя­до­ма вы­ка­рыс­тоў­ваў свой да­стат­ко­ва ба­га­ты во­пыт пра­цы эстрад­на­га кам­па­зі­та­ра. Лі­рыч­ныя эпі­зо­ды ад­да­дзе­ны га­лоў­ным ге­ро­ям. У тых фраг­мен­тах, дзе тан­цу­юць па­н­енкі ў пры­ват­най шко­ле Ло­вуд, па­ка­ёўкі ў ма­ёнтку Тор­нфілд, мі­сіс Фэй­рфакс і Ро­берт, бо­льш ды­на­мі­кі і га­рэз­нас­ці.

Пе­ра­кон­вае сцэ­наг­ра­фіч­нае ра­шэн­не па­ста­ноў­кі (мас­тач­ка Ка­ця­ры­на Кру­ка­ва). І храм са ску­льп­ту­ра­мі анё­лаў — у пра­ло­гу і на па­чат­ку вя­се­ль­най цы­ры­мо­ніі яны ні­бы­та рас­хі­на­юць улас­ныя кры­лы. У спа­кой­ным, ураў­на­ва­жа­ным ко­ле­ра­вым ра­шэн­ні інтэ­р’е­раў ма­ёнтка ад­чу­ва­ецца густ англій­скіх арыс­так­ра­таў. Як на маю дум­ку, дык у ад­ной з фі­на­ль­ных сцэн за­мак га­рыць аж над­та доў­га. Маў­ляў, гля­дач, жах­ні­ся раз­ам з на­мі! Ра­шэн­не гэ­та мас­тач­кі ці рэ­жы­сё­ра, ска­заць не бя­ру­ся.

По­спех мю­зік­ла не­маг­чы­мы без артыс­таў, якія цал­кам ад­па­вя­да­юць амплуа «ге­рой» і «ге­ра­іня». У да­дзе­ным вы­пад­ку вы­бар уда­лы. Ка­ця­ры­на Му­ра­та­ва (Джэйн) пе­ра­кон­вае і ві­зу­аль­ным аб­ліч­чам — вы­со­кая, строй­ная, та­нют­кая, — і ўпэў­не­ным ва­ка­лам. Так, га­ла­сы ўзмац­ня­юцца «пад­гуч­кай». Ці ўлады Мін­ска для Му­зыч­на­га тэ­атра но­выя мік­ра­фо­ны-гар­ні­ту­ры ку­пілі, ці мас­кві­чы пад­ара­ва­лі. Ста­рыя гар­ні­ту­ры, што не­ча­ка­на вы­клю­ча­лі­ся, пса­ва­лі ўра­жан­не пад­час пра­гля­ду «Ма­ёй цу­доў­най лэ­дзі» на На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі, а ця­пе­раш­нія ні­вод­на­га разу не пад­вя­лі!

Му­ра­та­ва, ма­ла­дая вы­клад­чы­ца ка­фед­ры мас­тац­тва эстра­ды ва Уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры, — пер­спек­тыў­ная артыс­тка. Яе пры­зна­чэн­не на ро­лю — вы­нік кас­тын­гу (му­зыч­ная кі­раў­ні­ца па­ста­ноў­кі Ва­ле­рыя Брэй­тбург). Ад­на­го з вы­ка­наў­цаў парт­ыі Ро­чэс­тэ­ра так­са­ма знай­шлі з да­па­мо­гай кас­тын­гу. Андрэй Ко­ла­саў — са­ліст на­шай фі­лар­мо­ніі. Пра­цуе ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным на­род­ным аркес­тры пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­іла Ка­зін­ца. Да­во­дзі­ла­ся чуць і ба­чыць Андрэя ў эстрад­ных пра­гра­мах. Але ад­на спра­ва, ка­лі вы­ка­наў­ца, ня­хай і з ці­ка­вы­мі ва­ка­ль­ны­мі да­дзе­ны­мі, ува­саб­ляе вя­до­мы эстрад­ны рэ­пер­ту­ар, тры­ва­ла па­ядна­ны ў свя­до­мас­ці з іншы­мі спе­ва­ка­мі. Іншая — вя­ду­чая ро­ля ў па­ста­ноў­цы, дзе псі­ха­ла­гіч­ную лі­нію па­во­дзін трэ­ба пра­вес­ці праз увесь спек­такль. Воб­раз англій­ска­га арыс­так­ра­та ака­заў­ся Андрэю да тва­ру.

У інтэр­нэ­це па­ба­чы­ла фраг­мен­ты з мю­зік­ла «Джэйн Эйр», ува­соб­ле­на­га ў «Мас­коў­скай апе­рэ­це». Там Ро­чэс­тэ­ра спя­вае Ігар Ба­ла­ла­еў, зор­ка мю­зік­лаў. Фраг­мен­ты з та­го спек­так­ля, ска­жу шчы­ра, пе­ра­ка­на­лі менш. Не ха­це­ла­ся, каб чы­тач ад­чу­ваў у тым пра­яву мес­цяч­ко­ва­га па­тры­ятыз­му. Але ў аб­ліч­чы Ба­ла­ла­ева ба­чу най­перш, так бы мо­віць, пе­ра­апра­ну­та­га Мон­тэ-Крыс­та, чый воб­раз ён пе­ра­ка­наў­ча ства­рыў у ад­на­ймен­ным мю­зік­ле. Для ро­лі Ро­чэс­тэ­ра Ба­ла­ла­еў за­над­та ста­лы. Ко­ла­саў, на­адва­рот, мо над­та ма­ла­ды для ге­роя, што мае не­ма­лы жыц­цё­вы во­пыт, быў жа­на­ты, па­спеў пад­га­да­ваць да­чку. Але аб­ая­ль­насць і эма­цый­ны імпэт гэ­ты ча­со­вы не­да­хоп пе­ра­кры­ва­юць.

Што пад­ало­ся ў на­шай «Джэйн Эйр» спрэч­ным? На­ву­чэн­кі ў пры­ват­най шко­ле Ло­вуд — усе як ад­на за­да­во­ле­ныя са­бой і жыц­цём, гра­цы­ёзныя і на­ват гла­мур­ныя. У ра­ма­не, а ён аўта­бі­ягра­фіч­ны — род­ныя сёс­тры аўтар­кі, якія вы­хоў­ва­лі­ся, як і яна, у пры­тул­ку для бед­ных, — так не да­яда­лі і хва­рэ­лі, што не­ўза­ба­ве па­мер­лі. Але ж сцэ­на не лю­біць хво­рых і ня­шчас­ных, яна лю­біць зда­ро­вых і вя­сё­лых! Вя­до­ма, пры на­пі­сан­ні ліб­рэ­та за­ўсё­ды не­ка­то­рыя лі­ніі ска­ра­ча­юцца, а што­сь­ці да­мыс­лі­ва­ецца. Су­па­стаў­лен­не лі­та­ра­ту­ры і па­ста­ноў­кі — тэ­ма асоб­най раз­мо­вы, та­му не вар­та ў яе па­глыб­ляц­ца.

Пад­ало­ся, што Ка­ця­ры­на Дзег­ця­ро­ва, якая вы­кон­вае ро­лю мі­сіс Рыд, злас­лі­вай цёт­кі ге­ра­іні, у не­ка­то­рых сцэ­нах пе­ра­бо­льш­вае з гра­тэс­кам і са­ты­рыч­ны­мі фар­ба­мі. Дзег­ця­ро­ва та­кая шмат­гран­ная артыс­тка (пра гэ­та свед­чаць шмат­лі­кія фі­лар­ма­ніч­ныя пра­екты, у якіх яна па­спя­хо­ва ўдзе­ль­ні­чае), што маг­ла вы­ра­шыць ро­лю бо­льш раз­на­стай­на, а не то­ль­кі сар­кас­тыч­на. Ну­мар, які яна з доч­ка­мі вы­кон­вае пе­рад су­пер­зас­ло­най, яркі і «за­вад­ны», але ён зда­ецца ўва­саб­лен­нем бяз­меж­най па­псо­вай по­шлас­ці. Пра­ўда, ства­ра­ль­ні­кі спек­так­ля імкну­лі­ся па­бу­да­ваць «Джэйн Эйр» па за­ко­нах аме­ры­кан­скіх мю­зік­лаў, а та­му «раз­во­дзі­лі» ге­ро­яў ста­ноў­чых і ад­моў­ных на роз­ныя пол­юсы. Маў­ляў, або анёл, або па­сла­нец пек­ла!

Ме­на­ві­та анё­лам вы­гля­дае ў па­ста­ноў­цы Джэйн. Чу­лая, доб­рая, са­ма­ахвяр­ная, га­то­вая да­па­ма­гаць, су­ця­шаць, ра­та­ваць. Ад­нак тут мож­на за­пя­рэ­чыць: гра­мад­ства мае па­трэ­бу ў ідэ­аль­ных воб­ра­зах, што ўтва­ра­юць ка­нон і ўзор для пе­ра­йман­ня. Нам ні­бы­та пад­каз­ва­юць, якія якас­ці ха­рак­та­ру па­він­на мець жан­чы­на, каб быць шчас­лі­вай.

Ва­р’ят­ка Бер­та, пе­ра­шко­да шчас­цю, за­гі­ну­ла і ад­на­ча­со­ва спа­лі­ла ма­ёнтак. Зва­р’я­це­ла па­ган­ка мі­сіс Рыд, і ця­пер за­мест уз­орыс­тых ка­рун­ка­вых су­ке­нак на ёй сціп­лая бе­лая ка­шу­ля, а за­мест пыш­ных экі­па­жаў пе­ра­соў­ва­ецца яна ў інва­лід­ным ваз­ку.

У мю­зік­ле «Джэйн Эйр», па сут­нас­ці, мы па­ба­чы­лі каз­ку, ня­хай і му­зыч­ную. У не­спа­кой­ны час яна кра­са­моў­на пе­ра­кон­вае гле­да­ча, што зло будзе пакаранае, а высакародства пераможа. Дык ці не ўсе мы пра гэта марым?..

Таццяна МІХАЙЛАВА