Вяр­тан­не кла­сі­кі

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

Вы­ста­ва Пёт­ры Сер­гі­еві­ча і Мі­ха­ся Сеў­ру­ка ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі
Ад­кры­ваць спад­чы­ну за­ход­не­бе­ла­рус­кай мас­тац­кай шко­лы між­ва­енных дзе­ся­ці­год­дзяў у нас па­ча­лі ў юбі­лей­ным 2009-м. Та­ды, да 70-й га­да­ві­ны да­лу­чэн­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі да БССР, На­цы­я­на­ль­ны мас­тац­кі му­зей па­ка­заў збор тво­раў час­ткі яе прад­стаў­ні­коў.

Як бы­вае ў па­чат­ку пра­цэ­су — да­лё­ка не ў по­ўным аб’ёме. 15 снеж­ня 2016 го­да там­са­ма за­пра­ца­ва­ла экс­па­зі­цыя двух леп­шых мас­та­коў «поль­скай» час­ткі Бе­ла­ру­сі — Пёт­ры Сер­гі­еві­ча (1900—1984) і Мі­ха­ся Сеў­ру­ка (1905—1979), 150 ра­бот з пры­ват­ных ка­лек­цый. Але і гэ­тым раз­ам па­ка­за­ла­ся то­ль­кі час­тка айсбер­га твор­час­ці лі­да­раў за­ход­не­бе­ла­рус­ка­га жы­ва­пі­су. Бо вя­лі­кая ко­ль­касць іх кар­цін за­ста­ецца за мя­жой. Так, па­вод­ле вы­да­дзе­на­га ў Поль­шчы ў 2003 го­дзе ка­та­ло­га «Пётр Сер­гі­евіч. 1900—1984. З пры­ват­ных ка­лек­цый у Поль­шчы» ў су­сед­няй кра­іне збе­ра­га­ецца бо­льш за сто прац мас­та­ка, лад­ная ка­лек­цыя спад­чы­ны аб­одвух пе­ра­хоў­ва­ецца ў Віль­ні, у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Літ­вы. Тым не менш сё­лет­няя імпрэ­за — знач­ны крок да­след­чы­каў на­пе­рад. Тым бо­льш важ­ны, што іх твор­часць скла­дае вы­раз­ную аль­тэр­на­ты­ву плы­ні мас­тац­тва БССР 1920—30-х.

На па­чат­ку Дру­гой сус­вет­най вай­ны СССР да­лу­чыў за­ход­не­бе­ла­рус­кія зем­лі (Ві­ль­ня неўзабаве бы­ла пад­ара­ва­ная Літ­ве). З гэ­тай на­го­ды ў 1940 го­дзе пра­йшлі афі­цый­ныя мас­тац­кія вы­ста­вы — у Мін­ску, Бе­лас­то­ку, Ві­ль­ні. І вось па­ка­за­ль­на: ка­лі ў пер­шых га­ра­дах у экс­па­зі­цыі да­мі­на­ва­лі пра­па­ган­дыс­цкія сю­жэт­на-тэ­ма­тыч­ныя кар­ці­ны, дык у ві­лен­скай экс­па­зі­цыі, дзе бра­лі ўдзел і Сер­гі­евіч, і Сеў­рук, ся­род блі­зу 400 тво­раў такія карціны скла­да­лі менш за пя­тую час­тку, а пе­ра­ва­жа­лі лі­рыч­ныя кра­яві­ды, жы­выя, не­штам­па­ва­ныя парт­рэт­ныя воб­ра­зы. За­ста­ва­ла­ся ў іх яшчэ тое, што кры­тык Ба­рыс Крэ­пак трап­на на­зваў «асаб­лі­вым на­цы­яна­ль­ным не­рвам… ры­са­мі “бе­ла­рус­кас­ці”, ха­рак­тэр­ны­мі для пэн­дзля леп­шых мас­та­коў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі». Іх жа вы­раз­на за­ўва­жы­лі на­вед­ні­кі вы­ста­вы «Май­стры Ві­лен­скай шко­лы Мі­ха­іл Сеў­рук і Пётр Сер­гі­евіч» у НММ Бе­ла­ру­сі.

На вер­ні­са­жы ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі вы­сту­пі­лі ака­дэ­мік Ра­дзім Га­рэц­кі, мас­тац­тваз­наў­ца Тац­ця­на Га­ран­ская, ку­ра­тар­ка па­ка­зу Во­ль­га Архі­па­ва, буй­ней­шы ка­лек­цы­янер ра­бот па­мя­нё­ных мас­та­коў Ігар Бар­хат­коў. Пры­га­да­лі, як у 1960-я раз­гар­ну­лі­ся по­шу­кі і збі­ран­не тво­раў Сер­гі­еві­ча і Сеў­ру­ка. Як па­сту­по­ва пра­цы трап­ля­лі ў экс­па­зі­цыі дзяр­жаў­ных му­зе­яў: пры­кла­дам, Сеў­ру­ка — у Ня­свіж­скі гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чы му­зей, у го­рад, дзе мас­так жыў і пра­ца­ваў з 1939 го­да, Сер­гі­еві­ча — яшчэ па­да­ра­ва­ныя са­мім май­страм — у Лі­та­ра­тур­ны му­зей Янкі Ку­па­лы. Але пра­цэс вяр­тан­ня спад­чы­ны Сер­гі­еві­ча і Сеў­ру­ка ў леп­шыя бе­ла­рус­кія ка­лек­цыі ішоў ня­роў­на. Так, ка­лі па смер­ці мас­та­ка-ад­ра­джэн­ца Яўге­на Ку­лі­ка (2002) іх тво­ры з яго збо­ру бы­лі пра­па­на­ва­ныя ў дзяр­жаў­ныя му­зеі, пры­гад­ваў Ігар Бар­хат­коў, апош­нія ад­мо­ві­лі­ся на­бы­ваць кар­ці­ны і гра­фі­ку. І ра­бо­ты раз­ля­це­лі­ся па пры­ват­ных ка­лек­цы­ях.

Фар­ма­ль­ная пры­чы­на: той жа Сер­гі­евіч амаль усё твор­чае жыц­цё пра­вёў і пра­пра­ца­ваў у Ві­ль­ні. Лі­тоў­скі мас­так? Які пад­піс­ваў усе ра­бо­ты па-бе­ла­рус­ку. Які, пад­обна Ма­тэй­ку ў Поль­шчы, рас­па­чаў кі­ру­нак бе­ла­рус­кай гіс­та­рыч­най кар­ці­ны, у пры­ват­нас­ці, се­ры­яй пра Кас­ту­ся Ка­лі­ноў­ска­га. І які на­пры­кан­цы 1930-х, пра­цу­ючы ў Ві­лен­скім Бе­ла­рус­кім му­зеі, па­сля яго за­крыц­ця Са­ве­та­мі па вай­не, да­мог­ся пе­рад­ачы ў Мінск адзі­на­га вя­до­ма­га на сён­ня пры­жыц­цё­ва­га парт­рэ­та Льва Са­пе­гі і знач­най час­ткі астат­няй ка­лек­цыі. На­рэш­це той, які, сле­дам за Мак­сі­мам Баг­да­но­ві­чам, за­кра­нуў скраз­ную тэ­му не­пры­ту­ль­нас­ці бе­ла­ру­саў на род­най зям­лі пад чу­жой ула­дай («Шля­хам жыц­ця», 1934). У па­эта:

Ёсць на све­це та­кія ба­дзя­гі,

Што не ве­раць ні ў Бо­га, ні ў чор­та.

Ім пры­емны стра­ка­тыя сця­гі

Ка­раб­лёў акі­янска­га по­рта.

(«Эміг­ран­цкая пес­ня», 1914.)

Так і тво­ры двух мас­та­коў — Мі­ха­ся Сеў­ру­ка, з яго не­арэ­не­сан­са­вай ску­льп­тур­най фор­май, і Пёт­ры Сер­гі­еві­ча, тон­ка­га пес­ня­ра на­стро­яў, да­гэ­туль — час­тко­ва «ба­дзя­гі». На­су­пе­рак та­му, што спад­чы­на аб­одвух май­строў укла­да­ецца не­ад’емны­мі звё­на­мі ў не­па­рыў­ную на­цы­яна­ль­ную мас­тац­кую тра­ды­цыю кра­іны. Хоць бы та­му, што аб­одва — на­ву­чэн­цы зна­ка­мі­тай шко­лы Ві­лен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Стэ­фа­на Ба­то­рыя пад кі­раў­ніц­твам Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца. Пёт­ра Сер­гі­евіч — у 1920—1924, 1926—1929 га­дах, Мі­ха­сь Сеў­рук — у 1927—1932. Асаб­лі­ва вы­раз­на вы­ка­заў сваю па­зі­цыю, сан­ты­мент да Ра­дзі­мы Сер­гі­евіч у на­пі­са­ных па про­сь­бе вы­дат­на­га да­след­чы­ка гіс­то­рыі ку­ль­ту­ры док­та­ра фі­ла­ло­гіі Арсе­на Лі­са ў 1960 га­дах успа­мі­нах-аўта­бі­ягра­фіі: «Доб­ра ста­ла­ся, што не па­рва­ла­ся мая су­вязь з род­ным ку­том. Род­ныя кра­яві­ды і лю­дзі асаб­лі­ва мне бліз­кія. Вёс­ка на­ша, раз­меш­ча­ная на бе­ра­зе Бо­гін­ска­га воз­ера, так “на­кар­мі­ла” мае дзі­ця­чыя во­чы, што і ця­пер да воз­ера маю вя­лі­кую ця­гу... Ве­ль­мі лю­біў ма­ля­ваць на­шых су­се­дзяў, муж­чын і дзяў­чат…»

Вы­дат­на, што га­лоў­ны мас­тац­кі му­зей Бе­ла­ру­сі чар­го­вы раз за апош­нія га­ды звяр­нуў­ся да твор­час­ці пе­рад тым падза­бы­тых мас­та­коў. Што іх тво­ры на­ма­га­ецца збі­раць у сваю кар­па­ра­тыў­ную ка­лек­цыю Бел­газ­прам­банк. Што вы­хо­дзяць на­ры­сы пра жыц­цё і пра­цу Сеў­ру­ка і Сер­гі­еві­ча — пры­га­да­ем ня­даў­на над­ру­ка­ва­ныя «Крэс­кі да парт­рэ­таў мас­та­коў з За­ход­няй Бе­ла­ру­сі» (Мінск, 2013) Сяр­гея Гваз­дзё­ва.

Аляксей ХАДЫКА