Пе­ра­ход у но­вы стан

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

«Changing Views» з Аўстрыі
Пра­ект стаў час­ткай маш­таб­най аўстрый­скай ку­ль­тур­най пра­гра­мы ў Бе­ла­ру­сі. У рам­ках «Аўстрый­скіх ку­ль­тур­ных се­зо­наў» у На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў бы­ло прад­стаў­ле­на бо­льш за со­рак ра­бот твор­цаў, якія жы­вуць у Аўстрыі (Аль­да Джа­но­ці, Бір­гіт Гра­шопф, Мар­кус Ха­на­кам, Рос­ві­та Шу­лер, Алі­на Ку­ні­цы­на, Бернд Опл і Фі­ліп Швай­гер). Ку­ра­тар­ка вы­ста­вы Мар­га­ры­та Турн. Парт­нё­рам ужо на пра­ця­гу 20 га­доў вы­сту­пае кам­па­нія «Kapsch».

Су­час­нае мас­тац­тва Аўстрыі ў та­кім маш­таб­ным прэ­зен­та­цый­ным фар­ма­це ад­кры­ва­ецца бе­ла­рус­кай пуб­лі­цы ўпер­шы­ню. Зме­на по­гля­даў і вы­стаў­лен­не но­вых ары­енці­раў ста­лі асноў­ны­мі за­да­ча­мі арга­ні­за­та­раў.

Экс­па­зі­цый­ныя пра­сто­ры скла­лі­ся з до­сыць раз­роз­не­ных вы­каз­ван­няў мас­та­коў, аб’­ядна­ных мес­цам свай­го на­ра­джэн­ня аль­бо рэ­зі­дэн­цы­яй (па­вод­ле слоў ку­ра­та­ркі Мар­га­ры­ты Турн). Тым не менш тэ­мы ма­ні­пу­ля­цыі ўспры­ман­ня, мед­ый-

най пра­ва­ка­цыі, пус­тэ­чы і пры­сут­нас­ці, уз­ае­ма­дзе­янне бач­на­га і ня­бач­на­га ста­лі да­дат­ко­вы­мі агу­ль­ны­мі фак­та­ра­мі гру­па­вой вы­ста­вы.

Так, Бернд Опл, інста­ля­цыя яко­га бы­ла са­май на­вед­ва­ль­най, ста­віў за­да­чай уз­ае­ма­дзе­янне/ма­ні­пу­ля­цыю і змя­нен­не ўспры­ман­ня пра­сто­ры. Праз бяс­кон­цае пра­йгра­ван­не і тран­сфар­ма­цыю яе аб­азна­чэн­ня мас­так уво­дзіў гле­да­ча ў за­мя­шан­не, та­кім чы­нам сці­ра­ючы мя­жу па­між воб­ра­зам па­чуц­цё­ва счыт­ва­ль­ным і ство­ра­ным мед­ыяс­род­ка­мі — ад­біт­кам рэ­аль­нас­ці. Опл ства­рае пра­сто­ры-сі­му­ляк­ры, што па­ўта­ра­юць аб­ры­сы, але ска­жа­юць пер­ша­па­чат­ко­вае па­зна­чэн­не пра­сто­ры. Спек­та­ку­ляр­насць ста­ла не­ад’ем­най ха­рак­та­рыс­ты­кай і склад­ні­кам пра­екта аўта­ра.

Твор­чы ду­эт Мар­ку­са Ха­на­ка­ма і Рос­ві­ты Шу­лер так­са­ма ўза­ема­дзей­ні­чаў з пра­сто­рай, ад­нак з вір­ту­аль­най. Алга­рытм пра­цы іх ві­дэ­асі­му­ля­цыі «Кас­міч­ны са­бор» про­сты — бо­льш за сто асоб­ных ві­дэ­аад­рэз­каў з’яў­ля­юцца ў роз­най па­сля­доў­нас­ці. Сюр­рэ­аліс­тыч­ны пры­н­цып вы­пад­ко­вас­ці ў па­бу­до­ве ві­дэ­ашэ­ра­гу звяз­ва­ецца аўта­ра­мі з гіс­та­рыч­ным тэк­стам «Та­ямні­ца са­бо­раў» вя­до­ма­га фран­цуз­ска­га алхі­мі­ка па­чат­ку ХХ ста­год­дзя Фул­ка­не­лі. У да­дзе­ным вы­пад­ку гля­дач уклю­ча­ецца ў агу­ль­ны з мас­та­ка­мі твор­чы пра­цэс злу­чэн­ня дэ­та­ляў (ві­дэа фік­су­юць на­бор плас­ты­ка­вых эле­мен­таў) у ней­­кую па­сля­доў­насць.

Стра­ка­ты жы­ва­піс Фі­лі­па Швай­ге­ра ўлу­ча­ны ў што­дзён­насць. Праз фраг­мен­та­ван­не гэ­та­га ка­ва­лач­ка рэ­аль­нас­ці, праз сці­ран­не кон­ту­раў і аб­ры­саў звык­лых прад­ме­таў Швай­гер рас­тва­рае іх у аб­страк­тным воб­ра­зе. Тра­ды­цый­ная жы­ва­піс­ная фор­ма пе­ра­выз­на­ча­ецца інтэн­цы­яй мас­та­ка. Асно­вай жы­ва­піс­най аб­страк­тнай вы­явы з’яў­ля­ецца фо­та­зды­мак прад­ме­та аль­бо пей­за­жу аўтаравай паўсядзённасці.

Ка­ля­да­ку­мен­та­ль­ныя, па­ста­но­вач­ныя фа­таг­ра­фіі, ма­люн­кі вы­бу­доў­ва­юць пад­ыход Бір­гіт Гра­шопф у пе­рад­ачы свай­го вы­каз­ван­ня. Пра­ект «Пры­ві­ды» скла­да­ецца з се­рыі фа­таг­ра­фій, зроб­ле­най у 2015 го­дзе ў іта­ль­янскім Страм­бо­лі. Зрэ­жы­са­ра­ва­ны на­чны пей­заж на фо­не вул­ка­на, скла­да­нас­ці на­чной здым­кі на доў­гай вы­трым­цы, ма­ні­пу­ля­цыя з не­­каль­­кі­мі кры­ні­ца­мі асвят­лен­ня (на­ту­ра­ль­нае — ме­сяц, да­дат­ко­вае — за­па­ле­ная па­ход­ня) пры­ўнес­лі ў вы­яву не­абход­ны міс­тыч­ны ха­рак­тар. Інста­ля­цыя да­поў­не­на рос­пі­сам, які па­кры­вае фраг­мен­ты сця­ны вы­ста­вач­най пра­сто­ры, зроб­ле­ным з да­па­мо­гай фо­та­эму­ль­сій­на­га па­крыц­ця. Так мас­тач­ка да­ма­га­ецца эфек­ту пры­сут­нас­ці/ад­сут­нас­ці, матэ­­ры­яль­нас­ці, уз­ае­ма­дзе­янне бач­на­га і ад­гад­ва­ль­на­га.

Вы­каз­ван­не Алі­ны Ку­ні­цы­най скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх узае­­ма­да­паў­ня­ль­ных срод­каў: ма­лю­нак, ві­дэа, ску­льп­ту­ра. Да­сле­ду­ючы ма­тэ­ры­яль­нае/не­ма­тэ­ры­яль­нае, мас­тач­ка імкнец­ца пра­нік­нуць за межы рэ­аль­на­га прад­ме­та праз сін­тэз, імі­та­цыю і пра­йгра­ван­не роз­ных па­вер­хняў. У цэнтр сва­іх по­шу­каў Ку­ні­цы­на ста­віць ча­ла­ве­ка, яго це­ла вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца як інды­ка­тар пры­сут­нас­ці/ад­сут­нас­ці. Тут ко­­лер вы­зна­чае эфект па­гру­жэн­ня ў «рэ­аль­насць за рэ­аль­нас­цю», фар­му­лю­ючы два­істасць све­ту, яго бяз­меж­насць і за­вер­ша­насць, ду­хоў­насць і ма­тэ­ры­яль­насць. Аўтар­ка за­па­зыч­вае ла­ка­ніч­ную і ўні­вер­са­ль­ную фор­му апа­вя­дан­ня ў суп­рэ­ма­тыс­таў. Мас­тач­ка ад­бі­рае з арсе­на­ла сва­ёй гіс­то­рыі воб­раз­ную ві­да­воч­насць і спы­ня­ецца на про­стых ге­амет­рыч­ных фор­мах.

Пры­ём рэ­кан­тэк­сту­алі­за­цыі ста­но­віц­ца для Аль­да Джа­но­ці, мас­та­ка іта­ль­янска­га па­хо­джан­ня, які жы­ве ў Ве­не, спо­са­бам ства­рэн­ня ўта­піч­ных сцэ­на­ры­яў раз­віц­ця падзей, што ўжо ад­бы­лі­ся, але па­тэн­цый­на маг­чы­мыя. Пра­ца з успры­ман­нем архі­тэк­тур­на­га ася­род­дзя пра­яўляе са­ма­дас­тат­ко­вы і ды­дак­тыч­ны ха­рак­тар гра­мад­скіх стэ­рэ­аты­паў. «Ня­знач­ны збой у вы­зна­чэн­ні архі­тэк­тур­ных аб’­ектаў да­зва­ляе пе­ра­асэн­са­ваць усю на­ва­ко­ль­ную пра­сто­ру, як і тое, як мы яе вы­ка­рыс­тоў­ва­ем».

Та­кім чы­нам, вы­ста­ву мож­на раз­гля­даць як пер­шую спро­бу прад’­явіць бе­ла­рус­кай пуб­лі­цы агу­ль­нае пан­арам­нае ўяў­лен­не (па вер­сіі арга­ні­за­та­раў пра­екта) аб су­час­ным аўстрый­скім мас­тац­тве. Адзна­чу, што іні­цы­ята­рам вы­ста­вы ста­ла па­со­льс­тва Аўстрыі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь (ад­кры­ла­ся ў 2016 го­дзе) у су­пра­цоў­ніц­тве з Аўстрый­скім ку­ль­тур­ным фо­ру­мам у Мас­кве.

Во­ль­га РЫБЧЫНСКАЯ