Роз­насць у адзін­стве

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

«Ад Лі­са­бо­на праз Мінск да Ула­дзі­вас­то­ка» ў Мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га
На за­кан­чэн­ні Го­да ку­ль­ту­ры мін­ская пуб­лі­ка атры­ма­ла ў якас­ці пад­арун­ка-бо­ну­су мас­тац­кую вы­ста­ву, якая па­вод­ле кан­цэп­цыі і маш­та­бу для Бе­ла­ру­сі не над­та звык­лая. На ёй прад­стаў­ле­ны тво­ры мас­та­коў з бо­ль­шас­ці еўра­пей­скіх ста­ліц. Удзе­ль­ні­чаць у пра­екце мер­ка­ва­лі так­са­ма і твор­цы шэ­ра­гу азі­яцкіх кра­ін, якія так ці інакш да­лу­ча­ны да еўра­пей­скай ку­ль­тур­най пра­сто­ры і пра­цэ­саў, што ў ёй ад­бы­ва­юцца, але ў вы­ні­ку Азія прад­стаў­ле­на то­ль­кі ста­лі­цай Ка­зах­ста­на Аста­ной.

Іні­цы­ятар і суарганізатар пра­екта «Ад Лі­са­бо­на праз Мінск да Ула­дзі­вас­то­ка» — наш па­ста­янны прад­стаў­нік пры ЮНЕС­КА і па­сол у Фран­цыі, Іспа­ніі і Парт­уга­ліі Па­вел Ла­туш­ка. Фун­кцыі ку­ра­та­ра ўзяў на ся­бе мас­так Вік­тар Аль­шэў­скі. По­спех пра­екта аб­умоў­ле­ны той ака­ліч­нас­цю, што ідэю дып­ла­ма­та пад­тры­ма­ла на­ша Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў і ЮНЕС­КА. Па­ва­жа­ная між­на­род­ная арга­ні­за­цыя ўзя­ла вы­ста­ву пад свой па­тра­нат. Удзел у пра­екце бя­руць Лу­іш Рад­ры­гіш (Лі­са­бон), Ду­ілья дэ Джэ­на­ра Го­мэс (Мад­рыд), Сью­зі Гэ­міл­тан (Лон­дан), Фаўст Кам­па­ма Пэ­ле­жа (Лес Эскальдэс), Хрыс­ці­ян Ба­на­ва (Ма­на­ка), Ан-Ма­ры Ва­ла­дось (Па­рыж), Ты­бо Ды­рыкс-Віс­шэрс (Бру­сэль), До­рыт Клёмп (Амстэр­дам), Зіг­рыд фон Гун­тэн (Берн), Джу­зэ­пэ Аты­ні (Рым), Уль­рых Уфрэхт (Бер­лін), Іван Экс­нэр (Пра­га), Мі­ха­эль Фукс (Ве­на), Ма­рэк Яро­та (Бра­ціс­ла­ва), Пэ­тэр Мэр­цэль (Бу­да­пешт), Ра­да­ван Трна­вац Мі­ча (Бял­град), Ма­рэк Ма­дэй (Вар­ша­ва), Лю­бэн Ге­наў (Са­фія), Іры­на Шу­ва­лаф (Хе­ль­сін­кі), Андрыс Эглі­тыс (Ры­га), Ма­ры Ро­асва­льт (Та­лін), До­ві­ле Там­ку­це (Ві­ль­ня), Кар­нэ­ліў Ва­сі­лес­ку (Бу­ха­рэст), Вік­тар Аль­шэў­скі (Мінск), Ту­дар Збыр­ня (Кі­шы­нёў), Рус­лан Кут­няк (Кі­еў), Ерлан На­зар­ку­лаў (Аста­на). Рас­ію прад­стаў­ля­юць мас­та­кі з трох га­ра­доў: Свят­ла­на Аві­ла­ва (Санкт-Пе­цяр­бург), Зу­раб Цэ­рэ­тэ­лі (Мас­ква) і Юрый Аксё­наў (Ула­дзі­вас­ток). Я так доў­га пе­ра­ліч­ваў усіх удзе­ль­ні­каў, па-пер­шае, кі­ру­ючы­ся па­літ­ка­рэк­тнас­цю, а па-дру­гое, каб кож­ны чы­тач мог знай­сці імя ў Се­ці­ве і склас­ці ўлас­нае ўяў­лен­не пра твор­цу.

Ад ся­бе ж я ма­гу ска­заць, што вы­ста­ва атры­ма­ла­ся да­во­лі пя­рэс­тая. Ёсць і фі­гу­ра­тыў­ны жы­ва­піс, і аб­страк­тныя кам­па­зі­цыі, ка­ла­жы. Уся­го па­тро­ху, але ў вы­ні­ку склад­ва­ецца воб­раз спан­тан­на­га по­шу­ку но­вай вы­раз­нас­ці, якая ад­па­вя­да­ла б на­шай ба­га­тай на па­ра­док­сы рэ­ча­існас­ці. Мне аса­біс­та, з чыс­та ге­агра­фіч­на­га і гіс­та­рыч­на­га, а мо і з на­ста­ль­гіч­на­га гле­дзіш­ча, най­бо­льш ці­ка­вы­мі пад­алі­ся тво­ры мас­та­коў по­стса­вец­кай пра­сто­ры. Я ска­рыс­тоў­ваю гэ­тую тэр­мі­на­ло­гію, бо за чвэрць стагоддзя, што мі­ну­лі з 1991-га, іншай, якая б бо­льш да­клад­на ад­люс­троў­ва­ла но­выя са­цы­яль­на-ку­ль­тур­ныя рэ­аліі, так і не з’яві­ла­ся. А з гэ­та­га мож­на зра­біць вы­сно­ву, што і мі­ну­лае ні­ку­ды не падзе­ла­ся. У пры­ват­нас­ці, ві­даць, што мас­тац­тва по­стса­вец­кіх кра­ін жы­ве і сіл­ку­ецца на­пра­цоў­ка­мі по­зня­га сац­рэ­аліз­му, ка­лі зга­да­ны стыль ужо стра­ціў ка­на­ніч­ную тры­ва­ласць, ка­лі інды­ві­ду­аліс­цкае са­ма­вы­яўлен­не ўжо не трак­та­ва­ла­ся як «бунт на ка­раб­лі». Сён­ня пры вы­раз­най сты­лё­вай роз­нас­ці ў мас­тац­тве Бе­ла­ру­сі, Укра­іны, Рас­іі, Пры­бал­ты­кі, Мал­до­вы, Ка­зах­ста­на шмат агу­ль­на­га ў кан­цэп­ту­аль­ным сэн­се. Да­мі­нуе імкнен­не спа­лу­чыць ку­ль­тур­ны дос­вед За­ха­ду з улас­най ку­ль­тур­най тра­ды­цы­яй. Ка­лі атрым­лі­ва­ецца, ка­лі не… Ну, а тая Еўро­па, што ў свой час бы­ла нам свай­го ро­ду ма­яком, як ста­ра­жыт­ным яўрэ­ям «зям­ля аб­яца­ная», сён­ня, як мне пад­аец­ца, са­ма ў по­шу­ку ідэі, здо­ль­ная інтэг­ра­ваць на гра­мад­скую ка­рысць шмат­лі­кія пра­явы рэ­флек­су­юча­га твор­ча­га інды­ві­ду­аліз­му. Вы­ста­ва, ка­лі пры­гле­дзец­ца, дае пэў­ныя пад­ста­вы для раз­ваг пра сут­нас­на адзі­ны свет. І пра тое, што су­пя­рэч­нас­цям на­ка­на­ва­на сы­хо­дзіц­ца.

Гэ­ты пра­ект ад­быў­ся най­перш дзя­ку­ючы крэ­атыў­нас­ці дзвюх асоб, зга­да­ных на па­чат­ку. Яны здо­ле­лі пе­ра­ка­наць тых, хто пры­мае ра­шэн­ні, што іні­цы­ява­нае Бе­ла­рус­сю ме­рап­ры­емства, у якім за­йдзей­ні­ча­на, ба­дай, уся Еўро­па, акра­мя ку­ль­тур­на­га, мае і са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ны чын­нік; што та­кі пра­ект бу­дзе пра­ца­ваць на ўма­ца­ван­не ста­ноў­ча­га імі­джу на­шай дзяр­жа­вы. Улас­на ка­жу­чы, важ­ны сам факт су­по­ль­най пра­цы твор­цаў роз­ных кра­ін дзе­ля сцвяр­джэн­не про­стай дум­кі: Еўро­па не кан­ча­ецца на меж­ах Еўра­са­юза. Ка­жуць, што Бог ства­рыў Зям­лю, а ча­ла­век пра­вёў па ёй межы. Ма­быць, на пэў­ным эта­пе раз­віц­ця цы­ві­лі­за­цыі гэ­та на­сам­рэч не­абход­на. Га­лоў­нае, каб тых меж­аў не бы­ло ў га­ла­ве, каб лю­дзі ўспры­ма­лі Сус­вет су­цэ­ль­ным. Каб плот не за­сціў да­ляг­ляд, гіс­та­рыч­ную пер­спек­ты­ву.

Фелікс ГАРДА