Фун­кцыя: па­мяць

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

Ды­зайн інтэр’ера вы­ста­вач­най за­лы му­зея ў Ня­сві­жы
Гіс­то­рыя Ня­свіж­ска­га за­мка, доў­гая і па­кру­час­тая, на­рэш­це ўсту­пі­ла ў сваю «му­зей­ную» фа­зу: у 2012-м бы­лі за­вер­ша­ны рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты, і для на­вед­ні­каў ад­кры­лі­ся экс­па­зі­цый­ныя за­лы. Сён­ня му­зей-за­па­вед­нік вы­кон­вае са­мыя раз­на­стай­ныя фун­кцыі — ад за­ха­ван­ня ка­лек­цый і на­ву­ко­вых дос­ле­даў да арга­ні­за­цыі па­ста­яннай экс­па­зі­цыі і пра­вя­дзен­ня вы­стаў.

Для па­ўна­вар­тас­най пра­цы му­зею па­тра­ба­ва­ла­ся пля­цоў­ка, дзе мож­на арга­ні­зоў­ваць шмат­про­фі­ль­ныя пе­ра­соў­ныя экс­па­зі­цыі. Пад гэ­та бы­ла вы­дзе­ле­ная спе­цы­яль­ная за­ла ў па­ла­цы. Пры рас­пра­цоў­цы яе архі­тэк­тур­на-мас­тац­ка­га ра­шэн­ня ста­ялі на­ступ­ныя за­да­чы: маг­чы­масць экс­па­на­ван­ня му­зей­ных прад­ме­таў у віт­ры­нах, на под­ыу­мах, на пад­ва­кон­нях; маг­чы­масць тран­сфар­ма­цыі за­лы для пра­вя­дзен­ня вы­стаў жы­ва­пі­су; на­яўнасць мес­ца для за­хоў­ван­ня экс­па­зі­цый­на­га аб­ста­ля­ван­ня. Эскіз­ны пра­ект інтэр’ера і аб­ла­дун­ку быў прад­стаў­ле­ны Бе­ла­рус­кім са­юзам ды­зай­не­раў, рас­пра­ца­ва­лі яго Аляк­сандр Тру­саў, Дзміт­рый Сур­скі і Аляк­сандр Да­нской.

«Мы ўба­чы­лі вя­лі­кі па­кой з ня­роў­ны­мі сце­на­мі і дзве дзіў­ныя ка­ло­ны па­ся­рэ­дзі­не, што вы­кон­ва­лі ад­па­вед­ныя фун­к­цыі — на іх бы­ла раз­меш­ча­на бэ­ль­ка сто­лі, — згад­вае кі­раў­нік пра­екта ды­зай­нер Аляк­сандр Тру­саў. — Гіс­та­рыч­ных звес­так пра па­мяш­кан­не не існа­ва­ла, та­му і пры­вя­зац­ца бы­ло ня­ма да ча­го».

Ка­ло­ны, якія не­маг­чы­ма бы­ло знес­ці, ды­зай­не­ры аб­ыгра­лі — ця­пер яны ста­лі асноў­ным кан­струк­тыў­ным эле­мен­там. Ва­кол іх бы­лі зман­та­ва­ны ру­хо­мыя пан­элі, што пе­ра­соў­ва­юцца па вер­хніх і ніж­ніх на­кі­роў­ва­ючых. Так за­кла­ла­ся маг­чы­масць тран­сфар­ма­цыі за­лы для пра­вя­дзен­ня вы­стаў роз­на­га кштал­ту. У раз­гор­ну­тым вы­гля­дзе экс­па­зі­цый­ная плош­ча па­вя­ліч­ва­ецца ў тры разы, у згор­ну­тым (пан­элі за­язджа­юць за ка­ло­ны) утва­ра­юцца дзве ша­фы, у якіх за­хоў­ва­ецца вы­ста­вач­нае аб­ста­ля­ван­не. Та­кім чы­нам, за­ла мо­жа быць падзе­ле­на на сек­цыі ці стаць цал­кам ад­кры­тай.

Столь за­кры­лі пра­зрыс­ты­мі пан­эля­мі, праз якія пра­свеч­вае скла­да­ны ма­лю­нак бэ­лек, кар­ні­заў і ке­со­наў, вы­ка­на­ны па­вод­ле гіс­та­рыч­ных ана­ла­гаў. Пад­ло­гу вы­бе­лі­лі, каб па­са­ва­ла да сто­лі. На сце­нах бе­лай глян­ца­вай фар­бай на бе­лую ж ма­та­вую асно­ву зроб­ле­на тра­фа­рэт­ная на­біў­ка спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­на­га ба­ра­ка­ль­на­га арна­мен­ту.

Вы­ста­вач­ныя тум­бы з не­ржа­ве­ючай ста­лі зроб­ле­ны па пры­нцы­пе мат­рош­кі, у ад­ным аб’ёме іх мо­жа за­хоў­вац­ца 5 ці 6 штук мен­ша­га па­ме­ру. Тум­бы ўні­вер­са­ль­ныя, мо­гуць фун­кцы­яна­ваць і як за­кры­тыя віт­ры­ны. Усё аб­ста­ля­ван­не па­зна­ча­на фір­мо­вым зна­кам Ня­свіж­ска­га па­ла­ца, сіг­на­ту­рай «R», якую, як і ўвесь брэн­дбук, так­са­ма рас­пра­цоў­ваў Са­юз ды­зай­не­раў.

«Мы імкну­лі­ся зра­біць су­час­ную, тэх­на­ла­гіч­ную пра­сто­ру, не­йтра­ль­ную да та­го, што тут бу­дзе вы­стаў­ляц­ца, — тлу­ма­чыць ды­зай­нер Дзміт­рый Сур­скі. — У тэх­ніч­ным за­дан­ні мы та­кія за­да­чы і па­ста­ві­лі: ства­рыць па­мяш­кан­не для экс­па­на­ван­ня са­мых роз­ных артэ­фак­таў — кар­цін, кас­цю­маў, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. Та­му мы за­кла­лі ў па­мяш­кан­не мак­сі­ма­ль­ныя маг­чы­мас­ці тран­сфар­ма­цыі і ўні­вер­са­ль­нас­ці, і гэ­та да­па­маг­ло нам за­мас­кі­ра­ваць дзве ка­ло­ны, з які­мі трэ­ба бы­ло што­сь­ці ра­біць. Пер­шая ідэя — аб­кле­іць люс­тэр­ка­мі, а па­сля мы вы­ка­рыс­та­лі тое, што нам да­ста­ло­ся, — і ка­ло­ны, і ні­шы, і пад­ва­кон­ні, а так­са­ма праду­гле­дзе­лі маг­чы­масць іх мас­кі­ра­ваць, за­чы­няць шкля­ны­мі пан­эля­мі, ства­ра­ючы цэ­ль­ную пра­сто­ру.

Пра­цу ды­зай­не­ра мож­на па­раў­наць з пра­цай кам­па­зі­та­ра ці на­ват ды­ры­жо­ра. Мы спа­лу­ча­ем роз­ныя эпо­хі, рэ­чы і сэн­сы і пад­на­ча­ль­ва­ем іх да­мі­ну­ючай за­да­чы. Увя­дзен­не хай-тэ­ку ў гіс­та­рыч­ную пра­сто­ру за­мка спа­чат­ку сус­трэ­ла скеп­сіс з бо­ку на­ву­коў­цаў-рэ­стаў­ра­та­раў. На­ко­ль­кі гэ­та апраў­да­на і мэ­та­згод­на? Ці ёсць маг­чы­масць рэ­алі­за­ваць та­кія скла­да­ныя кан­струк­тыў­ныя за­да­чы сі­ла­мі айчын­ных вы­ка­наў­цаў? І пе­ра­ка­на­ль­най ста­ла якас­ная ЗD-ві­зу­алі­за­цыя, зроб­ле­ная Аляк­сан­драм Да­нскім, з усі­мі ва­ры­янта­мі тран­сфар­ма­цый, умоў экс­па­на­ван­ня, дэ­ка­ра­ван­ня шкла, асвят­лен­ня, фур­ні­ту­ры… Нам па­ве­ры­лі, бо та­кое іна­ва­цый­нае і ары­гі­­наль­­нае вы­ра­шэн­не, што не мае ана­ла­гаў у му­зей­най прак­ты­цы, ве­ль­мі па­са­ва­ла ста­ту­су аб’екта. За­моў­цы па­йшлі на ры­зы­ку, да­лі нам сва­бо­ду дзея­ння і ад­па­вед­нае фі­нан­са­ван­не. З ад­ной умо­вай: каб мы па­абя­ца­лі, што пад­обна­га бо­льш ні ў ко­га не бу­дзе».

Вы­ста­вач­ная за­ла ў Па­ла­ца­вым ансам­блі за­пра­ца­ва­ла са снеж­ня 2012 го­да. Ды­рэк­тар му­зея-за­па­вед­ні­ка «Ня­свіж» Сяр­гей Клі­маў рас­каз­вае, што «з яе ад­крыц­цём Му­зей-за­па­вед­нік за­ймеў маг­чы­масць пра­во­дзіць знач­ныя пра­екты між­на­род­на­га фар­ма­ту і роз­на­га на­кі­рун­ку. Тут пра­хо­дзі­лі: вы­ста­ва “Ве­ра, Надзея, Увас­крэ­сен­не” з фон­даў Му­зея Ро­кіш­кска­га краю (Літ­ва, го­рад Ро­кіш­кі); вы­ста­ва ста­рад­ру­каў “Кніж­ная спад­чы­на Ня­сві­жа”, арга­ні­за­ва­ная су­мес­на з На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кай Бе­ла­ру­сі, Цэн­тра­ль­най на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кай імя Яку­ба Ко­ла­са і На­цы­яна­ль­най ака­дэ­мі­яй на­вук; “Ван­дроў­ка ў ча­се”, арга­ні­за­ва­ная су­мес­на з му­зе­ем га­дзін­ні­каў Клай­пе­ды (Літ­ва), ДГКУ “Го­ме­льс­кі па­ла­ца-па­р­ка­вы ансамбль”, пры­ват­ны­мі ка­лек­цы­яне­ра­мі; “Вя­лі­кі баль у па­ла­цы Ра­дзі­ві­лаў” — вы­ста­ва жа­но­ча­га адзен­ня і аксе­су­араў кан­ца XIX — па­чат­ку XX ста­год­дзя. Уво­гу­ле Му­зей-за­па­вед­нік “Ня­свіж” па­спя­хо­ва су­пра­цоў­ні­чае з Бе­ла­рус­кім са­юзам ды­зай­не­раў, у пла­нах ажыц­цяў­лен­не та­кіх знач­ных для му­зея пра­ектаў, як рас­пра­цоў­ка архі­тэк­тур­на-мас­тац­ка­га ра­шэн­ня экс­па­зі­цыі архе­ала­гіч­ных артэ­фак­таў, рэ­алі­за­цыя су­мес­най вы­ста­вы бе­ла­рус­кіх рэ­чаў, за­вяр­шэн­не інтэр’ера яшчэ ад­ной кра­мы».

У му­зеі ство­ра­на ба­га­тая інфрас­трук­ту­ра, ёсць на­ват рэ­ста­ран, ка­вяр­ня, дзве гас­ці­ні­цы. Ла­дзіц­ца шмат ме­ра­п­ры­­емстваў — ад рэ­гіс­тра­цыі шлю­баў да кан­цэр­тных ве­ча­роў «жы­вой» му­зы­кі, твор­чых інтэ­рак­тыў­ных акцый, як, на­прык­лад, па­пу­ляр­ны квэст па по­шу­ках ра­дзі­ві­лаў­ска­га скар­бу ці архе­ала­гіч­ны пік­нік. На пра­ця­гу го­да пра­хо­дзіць бо­льш за дзя­ся­так вы­стаў, у тым лі­ку і між­на­род­ных, і не­ка­то­рыя з іх арга­ні­зу­юцца ў су­пра­цоў­ніц­тве з буй­ны­мі му­зе­ямі све­ту.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва