«Лістападзік»: што і як глядзелі дзеці

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

Кон­курс сту­жак для дзя­цей і юнац­тва
Безумоўна, гэта інвестыцыя ў развіццё, у нашу агульную будучыню. гучыць залішне пафасна, але патлумачу: у свеце практычна не засталося фармату дзіцячага кіно, да якога прызвычаілася беларуская і постсавецкая публіка, таму знайсці якаснае мастацтва, якое б навучала і выхоўвала юнага гледача, вельмі складана. Дырэкцыя «Лістапада» робіць гэта, збіраючы невялічкую, але эксклюхіўную — на фоне коміксаў і серыялаў — праграму. На каго ж разлічана сучаснае дзіцячае кіно? Як яго трэба глядзець?

Пра дзя­цей?

Мае сум­не­вы раз­ве­яла, але то­ль­кі час­тко­ва, Эмі­лія Мі­ра Га­ві­яра­ва (Чэ­хія), стар­шы­ня жу­ры «Лiс­та­па­дзi­ка». Яна пра­па­на­ва­ла іншы пункт ад­лі­ку: «Су­час­нае дзі­ця­чае кі­но па­він­на ка­заць пра тое, што мы страч­ва­ем, — сям’ю. Страч­ва­ем па­ўсюль у све­це. І гэ­та га­лоў­нае». І да­да­ла: «Дзе­ці не мо­гуць зра­зу­мець жыц­цё да­рос­лых, а нам скла­да­на зра­зу­мець іх свет». Мне пад­ало­ся ці­ка­вым раз­гле­дзець кон­курс і яго­ныя вы­ні­кі на гэ­тых дзвюх лі­ні­ях рас­паз­нан­ня.

Пра сям’ю і дом

Які­мі па­ўста­юць сем’і ў тво­рах дзі­ця­чай пра­гра­мы?

У Мік­ро­ба і Бен­зі­на (ад­на­ймен­ная стуж­ка пе­ра­маг­ла ў на­мі­на­цыі «Леп­шы фі­льм») ба­ць­кі зна­хо­дзяц­ца ўба­ку ад дзі­ця­чых пра­блем, але яны — ба­ць­кі — ёсць. Ёсць і бра­ты. У пры­нцы­пе, гэ­та на­рма­тыў­ныя сем’і, хоць і цяж­кас­цей у іх ніх­то не ад­мя­няў. Сям’я Бен­зі­на бо­льш жор­сткая ў са­цы­яль­ным пла­не і дае хлоп­чы­ку бо­ль­шую сва­бо­ду, ён і рас­це са­ма­стой­ней­шым. Мік­роб не ад­чу­вае та­ко­га ціс­ку, але гэ­та не ра­туе яго ад не­рвоз­на­га і ад­на­ча­со­ва без­уваж­лі­ва­га кан­тро­лю.

Фран­цуз­скі рэ­жы­сёр Мі­шэль Ган­дры, пра яко­га з пры­ды­хан­нем га­во­раць па­сля «Веч­на­га ззян­ня чыс­та­га роз­уму» (2004) і прэ­міі Аме­ры­кан­скай кі­на­ака­дэ­міі за леп­шы сцэ­нар (і на­ват леп­шы фільм 2000-х), прад­пры­мае дзіў­ны па тры­ві­яль­нас­ці сю­жэт­ны ход: у по­шу­ках во­лі дзе­ці сы­хо­дзяць з до­му. Ты­ся­чу раз­оў мы ба­чы­лі не­шта пад­обнае, але ў Ган­дры ўсё не так про­ста — дом яны за­бі­ра­юць з са­бой. З ме­та­ла­ло­му збі­ра­юць аўта­ма­біль у вы­гля­дзе ха­ты, едуць, пры­пы­ня­юцца на ад­па­чы­нак, ха­ва­юцца ў ім у вы­пад­ку па­гро­зы і ахоў­ва­юць яго пры не­абход­нас­ці. На­ват квет­ка­вы гар­шчок пры­сут­ні­чае на пад­ва­кон­ні. Як слі­мак аль­бо ча­ра­па­ха, яны но­сяць свой дом з са­бой… Дом без да­рос­лых, без аб­авяз­каў, без аб­ме­жа­ван­няў. Але з ад­кры­тас­цю све­ту. З без­аба­рон­нас­цю. У вы­ні­ку ў бо­льш дэ­мак­ра­тыч­най сям’і Мік­ро­ба ўце­ка­ча не ка­ра­юць, а вось Бен­зі­на на­кі­роў­ва­юць да бра­та ў Грэ­нобль. Хлоп­чы­кі рас­ста­юцца, але Мік­роб ужо га­то­вы ад­ка­заць крыў­дзі­це­лям сяб­ра, і пад­обна, што з рэ­пу­та­цы­яй ці­хо­ні мож­на раз­ві­тац­ца.

У фі­ль­ме вы­раз­на гу­чыць тэ­ма ця­лес­нас­ці і пер­шай за­ка­ха­нас­ці, але не сэк­су­аль­нас­ці як та­кой. Гэ­та аб­умо­ві­ла аб­ме­жа­ван­не «16+», і, па ма­ім ад­чу­ван­ні, кі­но сап­раў­ды ад­ра­са­ва­на пад­лет­кам. Але з ва­сь­мі па­зі­цый гля­дац­ка­га га­ла­са­ван­ня стуж­ка за­ня­ла толь­кі сё­мае мес­ца. То-бок трэ­ба раз­умець, што гля­дач не ад­чуў ся­мей­на-хат­ня­га па­слан­ня аўта­ра. Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці адзна­чым: апуб­лі­ка­ва­ны рэ­йтынг мо­жа ўтрым­лі­ваць агрэ­хі, ка­лі ён не быў зроб­ле­ны па­вод­ле пад­ра­бяз­на рас­пра­ца­ва­най ме­то­ды­кі.

Пра свет да­рос­лых

Стуж­ка «На ўзроў­ні ва­чэй» (рэ­жы­сё­ры Эві Гол­дбру­нэр і Ёа­хім Да­ль­хопф) атры­ма­ла дзве да­во­лі год­ныя ўзна­га­ро­ды — прыз за «Леп­шую пра­цу да­рос­ла­га акцё­ра ў дзі­ця­чым фі­ль­ме» (Джор­дан Прэн­ціс) і Спе­цы­яль­ны прыз жу­ры. У по­ўна­мет­раж­ным дэ­бю­це рэ­жы­сёр­ска­га ду­эта ёсць і дзі­ця­чыя, і да­рос­лыя пра­бле­мы, пры­ват­ныя і гра­мад­скія ста­сун­кі, і тое са­мае «вак­но ў свет», пра якое мы раз­маў­ля­лі з Бар­ба­рай Ла­рэй дэ Ла­шар’ер, ві­цэ-прэ­зі­дэн­ткай ФІП­РЭ­СІ. Ба­на­ль­нае вы­каз­ван­не пра кі­но, па сло­вах Бар­ба­ры, вы­яві­ла­ся жыц­цяз­до­ль­ным: бо­льш за 70 між­на­род­ных кі­на­фес­ты­ва­ляў, з іх 46 — асноў­ных. Гэ­та на­сам­рэч «вак­но ў свет»: для па­зна­ван­ня ся­бе, су­се­дзяў і да­лё­кіх, зу­сім не зна­ёмых жыц­цё­вых рэ­алій.

Мін­скія гле­да­чы ўба­чы­лі ў ад­ной стуж­цы і ня­мец­кі дзі­ця­чы дом, дзе па­ра­дкі, як мож­на зра­зу­мець, зу­сім не на­ша­га кштал­ту, і бер­лін­скую ка­ман­ду па грэб­лі з усім спар­то­вым анту­ра­жам. З энту­зіязмам дэ­бю­тан­таў рэ­жы­сё­ры па­ка­за­лі жыц­цё асо­бы ве­ль­мі ма­­ле­нь­­ка­га рос­ту — ка­руз­лі­ка, ка­лі тое ка­рэк­тная на­зва. У нас ён быў бы мар­гі­на­лам, але ў фі­ль­ме гэ­та ча­ла­век за­бяс­пе­ча­ны, у мі­ну­лым яго ка­ха­ла пры­го­жая жан­чы­на стан­дар­тна­га рос­ту. Адзі­нац­ца­ці­га­до­ва­му Мі­шы не зра­зу­мець ра­ман­тыч­ных ста­сун­каў за­гі­ну­лай ма­ці з роз­ны­мі муж­чы­на­мі — улас­на ка­жу­чы, тут і да­рос­ла­му гле­да­чу не ўсё зра­зу­ме­ла. Але гэ­та і не­пат­рэб­на: по­шук ба­ць­кі, не­пры­ман­не ба­ць­кі, ад­мо­ва ад яшчэ ад­на­го, бо­льш пра­ўда­па­доб­на­га, прэ­тэн­дэн­та, ста­сун­кі з га­рад­скі­мі дзе­ць­мі і ў вы­ні­ку на­быц­цё сям’і да­рос­лым і дзі­цём ад­на­го рос­ту — тут і без та­го ёсць пра што пад­умаць. Кан­такт «на ўзроў­ні ва­чэй» у на­шым вы­пад­ку — ве­ль­мі вы­со­кі ўзро­вень да­ве­ру. Да ге­ро­яў, да не­стан­дар­тнай сі­ту­ацыі. І, хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, урок ашчад­на­га стаў­лен­ня да та­го, хто ад­роз­ні­ва­ецца ад бо­ль­шас­ці — лё­сам, знеш­нас­цю, ла­дам жыц­ця. Гэ­та, ка­неш­не, стуж­ка для дзя­цей пра свет ба­ць­коў, з іх за­блы­та­ны­мі і ча­сам аб­сур­дны­мі пра­бле­ма­мі, ад якіх ні­ку­ды не сха­вац­ца. «Ты ж раз­уме­еш, мы не мо­жам быць сям’ёй», — ка­за­ла ў свой час ма­ці Мі­шы яго­на­му ба­ць­ку.

Пра бу­ду­чы­ню

Яшчэ адзін ду­эт хлоп­чы­каў — у фі­ль­ме «Ма­ле­нь­кія муж­чы­ны» (рэ­жы­сёр Айра Сакс). Стуж­ка за­ста­ла­ся без уз­на­га­род: па пры­знан­ні Эмі­ліі Мі­ры Га­ві­яра­вай, на­ўрад ці дзе­ці ўспры­ма­юць асаб­лі­вас­ці дзе­ла­во­га аме­ры­кан­ска­га жыц­ця.

Але я на мес­цы арга­ні­за­та­раў усё роў­на па­ка­за­ла б гэ­ты фільм, на­ват у па­ра­дку экс­пе­ры­мен­ту. Фі­нан­са­выя пра­бле­мы ве­ль­мі хут­ка за­кра­нуць на­шых дзя­цей, ка­лі ўжо не за­кра­ну­лі. Про­ста ў да­дзе­ным вы­пад­ку гэ­та Нью-Ёрк, жыц­цё ся­рэд­ня­га кла­са, і сю­жэт па­бу­да­ва­ны ва­кол не­ру­хо­мас­ці: сям’я — яшчэ раз сям’я! — Джэй­ка пры­му­шае сям’ю То­ні ад­мо­віц­ца ад арэн­ды кра­мы. Сяб­ры пра­тэс­ту­юць, як мо­гуць, але ў вы­ні­ку раз­рыў не­паз­беж­ны. Да­рос­лая гіс­то­рыя са смер­цю дзя­ду­лі, са спад­чы­най і г.д. уры­ва­ецца ў дзі­ця­чую. Не­паз­беж­насць — у свет на­іўнас­ці, бес­тур­бот­нас­ці. Тон­касць ад­но­сі­наў да­рос­лых, дзя­цей, не­пап­раў­насць страт, мо­жа быць, не ве­ль­мі счыт­ва­юць дзе­ці, але Айра Сакс — адзін з лі­да­раў не­за­леж­на­га аме­ры­кан­ска­га кі­но, і мне ці­ка­выя яго­ныя пра­цы.

Аляк­сан­дра Ма­ка­рэ­віч, па­моч­ні­ца ды­рэк­та­ра пра­грам ігра­во­га кі­но Іга­ра Сук­ма­на­ва, якая вя­ла «Ліс­та­па­дзік» у «Пі­яне­ры», ускос­на пад­тры­ма­ла мой пункт гле­джан­ня: «Мы на­ма­га­лі­ся вы­бі­раць не фі­ль­мы-пры­го­ды з па­го­ня­мі і фо­ку­са­мі, а кар­ці­ны пра ста­лен­не, пра­бле­мы, з які­мі су­ты­ка­юцца дзе­ці ў да­рос­лым све­це. Та­му фі­ль­мы зня­тыя без па­блаж­лі­вас­ці, з па­ва­гай да ма­лых. На­зі­ра­ючы за ге­ро­ямі сту­жак, за тым, як яны пры­ма­юць ра­шэн­ні, ім бу­дзе ляг­чэй раз­абрац­ца ў сва­ім жыц­ці».

«Я ха­чу жыць»

«Жа­лей­ка», рэ­жы­сёр­скі дэ­бют Элі­зы Пят­ко­вай у мас­тац­кім кі­но і пер­шая акцёр­ская пра­цы Ган­ны Ма­но­ла­вай, якая прад­ста­ві­ла фі­льм у Мін­ску, атры­маў дып­лом «За май­стэр­ства рэ­жы­су­ры і вы­тан­ча­насць кі­на­мо­вы» і апош­нюю, во­сь­мую па­зі­цыю ў гля­дац­кіх пе­ра­ва­гах. Яшчэ ад­на ага­вор­ка ад­нос­на рэ­йтын­гу: склад аўды­то­рыі не­паз­беж­на ўплы­вае на ацэн­кі, і, най­бо­льш ве­ра­год­на, на кож­ным се­ансе ён быў ад­во­ль­ны. Ча­го ж не зра­зу­меў наш ад­во­ль­ны гля­дач 16+ на «Жа­лей­цы»? Акра­мя кі­на­мо­вы. Ге­ра­іня су­муе з на­го­ды смер­ці ба­ць­кі не менш за да­рос­лых, але не па­га­джа­ецца пры­трым­лі­вац­ца знеш­ніх ка­но­наў жа­ло­бы. Дум­кі пра смерць пры­хо­дзі­лі да яе і ра­ней, але вы­йсце ба­чы­ла­ся то­ль­кі адзі­нае, і яно зра­зу­ме­лае: «Я ха­чу жыць». Ні­чо­га не­на­ту­ра­ль­на­га сям­нац­ца­ці­га­до­вая дзяў­чы­на не ро­біць: сус­тра­ка­ецца з сяб­ра­мі, да­па­ма­гае ся­мей­ні­кам, і яе чор­ная стуж­ка — мак­сі­мум, на які яна здо­ль­ная, вы­кон­ва­ючы тра­ды­цый­ную жа­ло­бу. Але вось па­йсці з вёс­кі, сыс­ці ад не­пры­ман­ня, бо вы­тры­маць яго пад­ле­так не ў ста­не, — учы­нак. На жаль, гэ­та раз­рыў з сям’ёй, з ка­ра­ня­мі — бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што не кан­чат­ко­вы. Хоць па­пра­ка­юць дзяў­чын­ку ў бяз­душ­нас­ці, раз­бэш­ча­нас­ці, і яе гэ­та ба­лю­ча ра­ніць.

Ча­му мне зда­ецца, што фі­льм пра тое, як скла­да­на пры­маць ра­шэн­ні? Я пра­па­на­ва­ла б гэ­тую фар­му­лёў­ку як пад­агу­ль­ня­ючую: і сям’я, і пе­ра­жы­ван­ні ста­ле­юча­га дзі­ця­ці, і пра­екцыя для дзя­цей — усё гэ­та тут ёсць. Не зра­зу­меў гля­дач — зна­чыць, не зра­зу­меў. У рэ­шце рэшт, межы «пад­аба­ецца» і «не пад­аба­ецца» ад­роз­ні­ва­юцца ў га­ла­са­ван­ні ўся­го на 1,352 ба­лы.

Фі­льм га­на­ра­ва­ны Спе­цы­яль­ным згад­ван­нем жу­ры кон­кур­су «Па­ка­лен­не 14+» на МКФ у Бер­лі­не і Гран-пры за леп­шы фі­льм у кон­кур­се дэ­бю­таў МКФ у Са­фіі. Та­му да кі­на­мо­вы пуб­лі­ка яшчэ пад­цяг­нец­ца, а пра­бле­ма­ты­ку, мяр­кую, ста­рэй­шыя зра­зу­ме­лі вы­дат­на.

Любоў ГАЎРЫЛЮК