Па законе сінэргіі

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

«Хэш­тэг Ансамбль» у Бе­ла­рус­кай фі­лар­мо­ніі
#Поль­скі­яМу­зы­кан­ты #Му­зыч­на­яІм­пра­ві­за­цыя #Та­ле­на­ві­та_і_вір­ту­озна — зда­ецца, так мож­на бы­ло б па­зна­чыць у вір­ту­аль­най пра­сто­ры ідэн­ты­фі­ка­цыю твор­ча­га пра­цэ­су пад на­звай «Вы­шаг­рад­скія пес­ні», што ад­бы­ваў­ся на фі­лар­ма­ніч­най сцэ­не раз­ам з «Hashtag Ensemble» («Хэш­тэг Ансамбль»). Не­ка­ль­кі слоў пра не­звы­чай­нае аб’яднан­не ма­ла­дых му­зы­кан­таў з Поль­шчы, за­сна­ва­нае флей­тыс­ткай Аннай Кар­по­віч у 2013 го­дзе.

«Хэш­тэг Ансамбль» па за­ко­не сі­нэр­гіі скла­да­юць не­вя­лі­кія ка­мер­ныя ка­лек­ты­вы, якія ў роз­ных скла­дах (пры­нцып «мат­рош­кі») рэ­алі­зу­юць му­зыч­ныя пра­екты. У іх рэ­пер­ту­ары тво­ры кла­сі­каў ХХ ста­год­дзя — Пі­тэ­ра Мак­све­ла Дэ­ві­са, Джорджа Крам­ба, Жэ­ра­ра Гры­зэ, Сты­ва Рэ­йха, ансамбль па­пу­ля­ры­зуе твор­часць поль­скіх кам­па­зі­та­раў, у тым лі­ку ма­ла­до­га па­ка­лен­ня — Да­ры­юша Пшы­бы­льс­ка­га, Ігна­цыя За­леў­ска­га, Вой­це­ха Бла­жэй­чы­ка. На­га­да­ем ліч­бы, што ад­люс­троў­ва­юць інтэн­сіў­насць жыц­ця гэ­та­га ка­лек­ты­ву і сап­раў­ды ўраж­ва­юць: 72 сус­вет­ныя прэ­м’е­ры, 103 кон­кур­сныя ўзна­га­ро­ды як вы­ка­наў­цам кла­січ­най му­зы­кі, вы­ступ­лен­ні на 78 поль­скіх і між­на­род­ных фес­ты­ва­лях. Ансамбль ро­біць за­пі­сы для поль­ска­га ра­дыё, актыў­на су­пра­цоў­ні­чае з вар­шаў­скі­мі тэ­атра­ль­ны­мі пля­цоў­ка­мі, пры­маў удзел у га­ла-кан­цэр­це з на­го­ды пе­рад­ачы Поль­шчы стар­шын­ства ў Вы­шаг­рад­скай гру­пе. Пад­крэс­лім: па­ба­чыць «Хэш­тэг Ансамбль» у Мін­ску атры­ма­ла­ся дзя­ку­ючы пад­трым­цы Поль­ска­га інсты­ту­та ў Мін­ску і яго ды­рэк­та­ра Ма­тэ­ву­ша Ад­амска­га.

Але перш за ўсё «Хэш­тэг Ансамбль» — гэ­та ары­гі­на­ль­ная сэн­са­вая кан­цэп­цыя, по­стма­дэр­ніс­цкія экс­пе­ры­мен­та­ль­ныя по­шу­кі змеш­ван­ня сты­ляў і му­зыч­ных срод­каў да меж­аў па­сці­шу (ад італ. pasticcio — су­месь, сты­лі­за­цыя). Імпра­ві­за­цыя, у якой аб’ядноў­ва­юцца ака­дэ­міч­ныя тра­ды­цыі вы­ка­нан­ня з роз­на­ка­ля­ро­вы­мі ўплы­ва­мі па­пу­ляр­най і элек­трон­най му­зы­кі (у скла­дзе ансам­бля элек­трон­ны акар­дэ­он, элек­тра­гі­та­ра). У імкнен­ні да ды­яло­гу му­зы­кан­ты звяр­та­юцца да на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый, фа­льк­лор­ных пер­шак­ры­ніц, шу­ка­юць улас­ныя гу­кі, уця­ка­ючы ад стан­дар­таў. Атрым­лі­ва­ецца не­звы­чай­на, та­ле­на­ві­та і па-мас­тац­ку пе­ра­ка­наў­ча — жы­вое гу­чан­не па­эты­за­ва­най пра­сто­ры!

Пра­ект, прад­стаў­ле­ны бе­ла­рус­кім слу­ха­чам, быў пры­све­ча­ны 25-год­дзю аб’яднан­ня кра­ін Чэ­хіі, Сла­ва­кіі, Вен­грыі і Поль­шчы ў Вы­шаг­рад­скую гру­пу і сё­лет­ня­му стар­шын­ству ў ёй сва­ёй кра­іны (адзна­чым пры­сут­насць у мін­скай фі­лар­мо­ніі прад­стаў­ні­коў дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­са ўсіх ча­ты­рох кра­ін). Ён ужо атры­маў між­на­род­нае пры­знан­не на кан­цэр­тных пля­цоў­ках. Вы­ні­кі твор­чых по­шу­каў пад­су­ма­ва­ны ў CD-аль­бо­ме «Вы­шаг­рад­скія пес­ні». Ана­та­цыя да яго на­ле­жыць аўта­ры­тэт­на­му поль­ска­му кам­па­зі­та­ру Ежы Кар­но­ві­чу (на­га­даю, ён — ды­рэк­тар Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най му­зы­кі «Вар­шаў­ская во­сень», шмат­га­до­вы стар­шы­ня Са­юза поль­скіх кам­па­зі­та­раў.

Адзі­ны ка­лек­тыў, што іграе па вы­со­кап­ра­фе­сій­ных му­зыч­ных пра­ві­лах, скла­да­юць Анна Кар­по­віч (флей­та), Мар­та Гжы­вач (ва­кал), Па­вел Янас (элек­трон­ны акар­дэ­он), Кшыш­таф Каз­лоў­скі (фар­тэ­пі­яна), Вой­цех Бла­жэй­чык (элек­тра­гі­та­ра). «Вы­шаг­рад­скія пес­ні» — ча­ты­ры бло­кі імпра­ві­за­цый на му­зыч­ныя тэ­мы кам­па­зі­та­раў кра­ін-удзе­ль­ніц: Бэ­ла Бар­так і Вен­грыя, Ян Ле­вас­лаў Бе­ла і му­зыч­ная ку­ль­ту­ра Сла­ва­кіі, Ме­чыс­лаў Кар­ло­віч і на­цы­яна­ль­ныя ка­ла­ры­ты Поль­шчы, Анта­нін Двор­жак і Чэ­хія.

І гэ­тых твор­цаў, і му­зы­кан­таў-вы­ка­наў­цаў ядна­юць по­шу­кі ў га­лі­не на­цы­яна­ль­най на­род­най ку­ль­ту­ры і яе су­вя­зяў з пра­фе­сій­ным мас­тац­твам. Да свай­го па­эты­за­ва­на­га апо­ве­ду-роз­ду­му «Хэш­тэг Ансамбль» аб­ірае сап­раў­дныя му­зыч­ныя іды­ёмы-сім­ва­лы: тэ­мы з «Кан­цэр­та для аркес­тра» і цык­ла «Шэсць тан­цаў» Бар­та­ка, цык­ла «In Folk Style» Двор­жа­ка, сла­вац­кую на­род­ную пес­ню «Leti, leti roj» па­вод­ле апра­цоў­кі Бе­лы, ран­нія пес­ні Ме­чыс­ла­ва Кар­ло­ві­ча («За­сму­ча­най», «Па­га­ва­ры са мной яшчэ», «Іржа­вае ліс­це»), а так­са­ма рад­кі ме­лан­ха­ліч­най, сім­ва­ліс­цкай па­эзіі Ка­зі­ме­жа Пшэр­вы-Тэт­ма­ера, ад­на­го з прад­стаў­ні­коў ру­ху «Ма­ла­дая Поль­шча» па­чат­ку ХХ ста­год­дзя.

У сва­іх імпра­ві­за­цы­ях му­зы­кан­ты ансам­бля ўраж­ва­юць дра­ма­тыз­мам і экс­прэ­сі­яй без «за­шо­ра­нас­ці» дум­кі, ша­лё­най па якас­ці тэх­ні­кай вы­ка­нан­ня, без­да­кор­ным гус­там у ад­но­сі­нах да кам­па­зі­цыі і дра­ма­тур­гіі, сва­бо­дай у ад­чу­ван­ні са­на­рыс­тыч­на-гу­ка­вай пра­сто­ры.

На ад­ным ды­хан­ні му­зыч­нае па­слан­не-хэш­тэг да­ля­тае да кож­на­га, хто не­абы­яка­вы да на­цы­яна­ль­най са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі, улас­най са­ма­быт­нас­ці ў эпо­ху та­та­ль­най інтэг­ра­цыі. Не­здар­ма па­сля кан­цэр­та ад на­шых кам­па­зі­та­раў і му­зы­ка­знаў­цаў па­чу­ла: «Нам да та­ко­га ўзроў­ню так да­лё­ка!..» А ча­му?