Паміж мэйнстрымам і аўтарскім пошукам

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску
Пе­рад’юбі­лей­ная ака­ліч­насць — сур’ёзная пад­ста­ва для асэн­са­ван­ня да­лей­шых шля­хоў раз­віц­ця як са­мо­га фо­ру­му, так і айчын­на­га contemporary dance. Ста­рэй­шы фэст су­час­на­га тан­ца, IFMC з го­да ў год з’яўля­ецца не то­ль­кі стар­та­вай пля­цоў­кай для ма­ла­дых твор­цаў, але і за­дае ары­енці­ры по­шу­каў у га­лі­не су­час­най ха­рэ­агра­фіі.

Па ко­ль­кас­ці падзей і ўдзель­­ні­каў IFMC-2016 стаў­ся са­мым маш­таб­ным за ўсю гіс­то­рыю пра­вя­дзен­ня. То­ль­кі ўя­ві­це: прэ­зен­та­цыі фо­та­пра­ектаў Ган­ны Май­ся­юк і Во­ль­гі Ра­бец­кай, вы­ста­ва жы­ва­пі­су вя­до­ма­га ві­цеб­ска­га мас­та­ка Але­га Крош­кі­на, фо­льк-ве­ча­рын­ка з на­го­ды ад­крыц­ця фо­ру­му, гас­ця­выя вы­сту­пы, кон­кур­сныя бло­кі і га­ла-кан­цэрт лаў­рэ­атаў, інтэ­рак­тыў­ныя пер­фор­ман­сы ў фае пе­рад па­чат­кам ве­ча­ро­вых кан­цэр­таў, ад­кры­тыя па­ся­джэн­ні жу­ры і экс­пер­тнай ра­ды. Да­дай­це да гэ­та­га на­сы­ча­ную інфар­ма­цый­на-ад­ука­цый­ную пра­гра­му: прэс-кан­фе­рэн­цыі, твор­чыя сус­трэ­чы з удзе­ль­ні­ка­мі спек­так­ляў, тэ­арэ­тыч­ныя і пра­ктыч­ныя май­стар-кла­сы, се­мі­на­ры, лек­цыі, круг­лыя ста­лы. Пра між­на­род­ны ста­тус фес­ты­ва­лю свед­чыў інтэр­на­цы­яна­ль­ны склад вы­сту­поў­цаў, жу­ры на ча­ле з пра­фе­са­рам Пе­кін­скай ака­дэ­міі тан­ца Сяо Су­хуа і экс­пер­тнай ра­ды, ку­ды ўвай­шлі прад­стаў­ні­кі Бе­ла­ру­сі, Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Ірлан­дыі, Іспа­ніі, Лат­віі, Мал­до­вы, Рас­іі і Укра­іны.

Ад псі­ха­ана­лі­тыч­ных рэ­флек­сій да кі­ча

Шы­ро­кую пан­ара­му воб­раз­ных, жан­ра­ва-сты­лё­вых, фор­маў­тва­ра­ль­ных фар­баў прад­эман­стра­ва­лі гас­ця­выя па­ка­зы. Звы­чай­на пра­гра­ма за­про­ша­ных ка­лек­ты­ваў скла­да­ецца са зна­ка­вых спек­так­ляў су­час­най тан­ца­ва­ль­най сцэ­ны і ста­но­віц­ца для ма­ла­дых ха­рэ­огра­фаў сво­еа­саб­лі­вым «зна­кам якас­ці». Най­бо­льш не­адназ­нач­ныя ўра­жан­ні ў гэ­тым сэн­се вы­клі­ка­ла па­ста­ноў­ка «Жы­зэль» Ра­ду Па­клі­та­ру — прэм’ерны экс­клю­зіў ад «Кі­еў ма­дэрн-ба­ле­та», па­ка­за­ны ў Мін­ску і Ві­цеб­ску. Па­ста­ноў­ка пра­цяг­вае се­рыю рэ­інтэр­прэ­та­цый кла­січ­ных шэ­дэў­раў у твор­час­ці ха­рэ­огра­фа — на­роў­ні з та­кі­мі, як «Кар­мэн.TV», «Ра­мэа і Джу­ль­ета (Шэк­спі­ры­мен­ты)», «Па­пя­луш­ка», «Шчаў­ку­нок», «Ле­бя­дзі­нае воз­ера». На­пры­кан­цы ХХ ста­год­дзя пад­обнае інтэр­тэк­сту­аль­нае пе­ра­асэн­са­ван­не «тран­сна­цы­яна­ль­ных ха­рэ­агра­фіч­ных мі­фа­ла­гем» (па­вод­ле вы­ра­зу ба­ле­таз­наў­цы Юліі Чур­ко) ста­ла агу­ль­ным трэн­дам у раз­віц­ці сус­вет­на­га ба­ле­та. Да­стат­ко­ва ўзга­даць ра­ды­ка­ль­ныя па­ста­но­вач­ныя вер­сіі Мат­са Эка, Мэ­цью Б­орна, Ма­гі Ма­рэн, Яўге­на Пан­фі­ла­ва.

Ідэ­аліс­тыч­ную ра­ман­тыч­ную гіс­то­рыю Па­клі­та­ру на­паў­няе жор­сткім не­рвам і драй­вам су­час­нас­ці. Усе імё­ны ге­ро­яў ба­ле­та за­ха­ва­ныя, але пер­са­на­жы на­ле­жаць да ця­пе­раш­ня­га со­цы­уму. Граф Аль­берт і яго ня­вес­та Ба­ці­ль­да трап­ля­юць у кам­па­нію бай­ке­раў, по­мслі­вая Мір­та ста­но­віц­ца гас­па­ды­няй бар­дэ­ля, а ві­лі­сы пе­ра­тва­ра­юцца ў... пра­сты­ту­так. У гэ­тым жор­сткім, агрэ­сіў­ным ася­род­дзі апы­на­ецца на­іўная Жы­зэль. Ня­гле­дзя­чы на ўсе ра­ды­ка­ліз­мы, «Жы­зэль-new» знач­на пра­йграе свай­му гіс­та­рыч­на­му пра­та­ты­пу па строй­нас­ці дра­ма­тур­гіч­на­га раз­віц­ця, да­клад­нас­ці воб­раз­ных і тан­ца­ва­ль­ных ха­рак­та­рыс­тык. На сцэ­не шмат мі­тус­ні, жэс­ты­ку­ля­цыі, кры­каў, ды­му і сцэ­наг­ра­фіч­ных вы­на­ход­ніц­тваў, ад­нак амаль ня­ма тан­ца. Ка­лі ў кла­січ­най вер­сіі роз­ная са­цы­яль­ная пры­на­леж­насць га­лоў­ных ге­ро­яў ад­ра­зу ўтва­ра­ла дра­ма­тыч­ную сі­ту­ацыю, то кан­флікт па­між бай­ке­ра­мі і звы­чай­ны­мі га­ра­джа­на­мі ў па­клі­та­раў­скім спек­так­лі вы­гля­дае штуч­ным і над­ума­ным.

За­ўсё­ды з вя­лі­кай ці­ка­вас­цю са­чу за твор­час­цю гэ­та­га та­ле­на­ві­та­га ха­рэ­огра­фа, які знай­шоў свой стыль, улас­ную па­зна­ва­ль­ную плас­тыч­ную мо­ву, ад­нак на­скрозь аўта­цы­тат­ная «Жы­зэль» не да­дае ні­чо­га но­ва­га ў па­ра­ўнан­ні з па­пя­рэд­ні­мі ра­бо­та­мі май­стра. Зга­даю «Па­пя­луш­ку», дзе га­лоў­ная ге­ра­іня так­са­ма трап­ля­ла ў бар­дэль. Спек­такль ураж­вае ве­ль­мі ма­ляў­ні­чай, на­ват пе­ра­на­сы­ча­най ві­зу­аль­най сты­ліс­ты­кай (сцэ­ног­раф Андрэй Зло­бін, мас­тач­ка па кас­цю­мах Ган­на Іпа­ць­ева), якая, тым не менш, ве­ль­мі хут­ка над­акуч­вае, бо ві­до­віш­чнасць не пад­ма­цоў­ва­ецца сэн­са­вай ёміс­тас­цю мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня. Дэк­ла­ра­тыў­на-про­ста­лі­ней­нае, па­збаў­ле­нае ме­та­фа­рыч­нас­ці дзея­нне ба­ле­та ства­рае эфект пра­гор­тван­ня ілюс­тра­ва­най кніж­кі кштал­ту «Беларуская мова ў карцінках» ці пра­гля­ду ме­лад­ра­ма­тыч­на­га тэ­ле­се­ры­яла, не па­тра­бу­ючы ад гле­да­ча ні­якіх інтэ­лек­ту­аль­ных рэ­флек­сій і па­лё­ту ўяў­лен­ня. Да су­час­на­га ба­ле­та па­ка­за­ны спек­такль меў ве­ль­мі ад­да­ле­ныя ад­но­сі­ны, а вось да ка­мер­цый­на­га ві­до­віш­ча — са­мыя не­пас­рэд­ныя.

Сап­раў­дным хэд­лай­не­рам фэс­ту мож­на на­зваць Jo Stromgren Dance Company. Вя­до­мы ва ўсім све­це на­рвеж­скі ка­лек­тыў не ўпер­шы­ню за­ві­таў у Ві­цебск: у 2005-м фес­ты­ва­ль­ная пуб­лі­ка па­ба­чы­ла аб­сур­дыс­цкі, у ду­ху «тэ­атра жор­сткас­ці» тан­ца­ва­ль­на-дра­ма­тыч­ны спек­такль «Шпі­таль», у 2012-м — іра­ніч­на-па­ра­дый­нае «Тан­ца­ва­ль­нае пры­на­шэн­не мас­тац­тву фут­бо­ла». Сё­ле­та тэ­атр прэ­зен­та­ваў тра­гі­ка­ме­дыю «Там» у па­ста­ноў­цы Ё Стром­грэ­на, ад­на­час­на яшчэ сцэ­ног­ра­фа і аўта­ра кас­цю­маў. Тво­ры ха­рэ­о­гра­фа цяж­ка ад­нес­ці да су­час­на­га тан­ца, гэ­та най­перш — тэ­атр, у якім це­ла вы­сту­пае га­лоў­ным но­сь­бі­там сэн­су, а плас­тыч­ны рух на­ра­джа­ецца, згад­ва­ючы зна­ка­мі­тае вы­каз­ван­не Пі­ны Баўш, «з жа­дан­ня або не­абход­нас­ці, а не та­му, што я ха­рэ­ограф і, зна­чыць, трэ­ба па­бо­льш тан­цаў па­ста­віць».

Стром­грэн знай­шоў сваю ўні­ка­ль­ную тэ­му — ён з гу­ма­рам да­сле­дуе па­ра­док­сы ма­лых ча­ла­ве­чых су­по­ль­нас­цяў: у «Шпі­та­лі» гэ­та пе­ра­ку­ле­ны свет трох мед­сёс­траў, якія вар’яце­юць ад адзі­ноц­тва ў ля­кар­ні, дзе ня­ма ні­вод­на­га па­цы­ента; у «Ма­нас­ты­ры» — гіс­то­рыя ма­на­шак, за­кі­ну­тых у за­бы­тую Бо­гам і лю­дзь­мі мясц­іну; у «Муж­чын­скай рап­со­дыі» — тэ­ры­то­рыя муж­чын­скіх па­чуц­цяў, ком­плек­саў і фо­бій.

Тан­цспек­такль «Там» — сво­еа­саб­лі­вае антра­па­ла­гіч­нае да­сле­да­ван­не са­цы­яты­пу по­стса­вец­ка­га ча­ла­ве­ка, за­сна­ва­нае на да­ку­мен­та­ль­ных гіс­то­ры­ях вы­хад­цаў з бы­ло­га Са­юза. Ча­ты­ры ге­роі зна­хо­дзяц­ца ў экзіс­тэн­цый­ным па­меж­ным ста­не між Усхо­дам і За­ха­дам, доб­ра зна­ёмым мі­ну­лым і не­акрэс­ле­ным бу­ду­чым. Інта­на­цы­яй ча­кан­ня, на­ста­ль­гіі па бы­ло­му і раз­губ­ле­нас­ці пе­рад не­вя­до­мым пра­сяк­ну­ты ўвесь спек­такль. «Там» Стром­грэ­на — вы­дат­ны пры­клад та­го, як мас­тац­кі твор мо­жа пе­ра­адо­ль­ваць улас­ныя межы і трап­ляць у акту­аль­ны са­цы­япа­лі­тыч­ны кан­тэкст, не губ­ля­ючы пры гэ­тым сва­іх эстэ­тыч­ных якас­цей. Па­стаў­ле­ны ў 2002-м, «Там» на­бы­вае яшчэ бо­ль­шую зла­ба­дзён­насць у сі­ту­ацыі сён­няш­ня­га міг­ра­цый­на­га кры­зі­су.

Псі­ха­ана­лі­тыч­нае па­глыб­лен­не ў свет твор­час­ці пра­па­ноў­ваў Мі­ця Фе­да­цен­ка ў спек­так­лі-ду­эце «Ахмат­Ма­дзі», у асно­ве паэ­тыч­най за­ду­мы яко­га ка­рот­ка­ча­со­вая і дра­ма­тыч­ная гіс­то­рыя ад­но­сін Ган­ны Ахма­та­вай і фран­ка-іта­ль­янска­га мас­та­ка Ама­дэа Ма­дзі­ль­яні (яго­ную ро­лю ўва­со­біў аўтар ідэі, ха­рэ­ограф і сцэ­но­г­раф па­ста­ноў­кі Мі­ця Фе­да­цен­ка, ро­лю Ахма­та­вай — тан­цоў­шчы­ца і ха­рэ­ограф­ка мас­коў­ска­га элек­тра­тэ­атра «Ста­ніс­лаў­скі» Лі­на Лан­гнер). На­ўмыс­на не ка­жу «гіс­то­рыя ка­хан­ня», та­му што сэн­са­вая пра­сто­ра знач­на шы­рэй­шая. Ха­рэ­огра­фа ці­ка­вяць не ме­ла­дра­ма­тыч­ныя ка­лі­зіі, а спас­ці­жэн­не твор­ча­га сус­ве­ту дзвюх зна­ка­вых асоб — спас­ці­жэн­не праз улас­нае це­ла, дос­вед, энер­ге­ты­ку, мас­тац­кае мыс­лен­не.

По­стаць Мі­ці Фе­да­цен­кі — вя­до­ма­га рас­ійска­га тан­цоў­шчы­ка і ха­рэ­огра­фа, які бо­льш за двац­цаць га­доў пра­цуе ў Фран­цыі, — за­слу­гоў­вае асаб­лі­вай ува­гі. Пра­йшоў­шы шко­лу та­кіх вя­до­мых прад­стаў­ні­коў но­ва­га фран­цуз­ска­га тан­ца, як Ма­ці­ль­да Ма­нье, Фран­суа Ве­рэ, Да­мі­нік Ба­гуэ, па­спра­ба­ваў­шы ся­бе ў пра­ектах «но­ва­га цыр­ка» (су­пра­цоў­ні­чаў са зна­ка­мі­тай тру­пай Ма­цю­рэ­на Бол­зы), ён у 1999-м ства­рыў у Ман­пе­лье ўлас­ную тан­цкам­па­нію Autre MiNa, а сё­ле­та пры­зна­ча­ны мас­тац­кім кі­раў­ні­ком На­цы­я­наль­­най сцэ­ны го­ра­да Алес.

«Ахмат­Ма­дзі» вы­клі­кае ці­ка­васць му­ль­ты­дыс­цып­лі­нар­ным па­д­ы­хо­дам да ства­рэн­ня спек­так­ля. Та­нец тут уз­ае­ма­дзей­ні­чае на роў­ных з фі­зіч­ным і аб’ектным тэ­атрам, гу­кап­рас­то­ра­вы­мі эфек­та­мі і пры­ёма­мі contemporary art. Сцэ­на па пе­ры­мет­ры аб­кле­ена бе­лай стуж­кай. Сту­піць за сім­ва­ліч­ную мя­жу — зна­чыць апы­нуц­ца ў іншас­ве­це, па­збаў­ле­ным па­ўся­дзён­най мі­тус­ні і тры­ві­яль­ных эмо­цый. У спек­так­лі ад­сут­ні­ча­юць звык­лыя тан­ца­ва­ль­ныя фор­мы, ад­нак вя­лі­кую ро­лю ад­ыгры­вае рух, сі­ла пры­сут­нас­ці пер­фор­ме­ра «тут і ця­пер», ві­та­ль­ная энер­гія ця­лес­най ка­му­ні­ка­цыі. Шмат­лі­кія па­ўзы не пе­ра­пы­ня­юць дзея­нне, а, на­адва­рот, ства­ра­юць вы­раз­нае ад­чу­ван­не яго мак­сі­ма­ль­най кан­цэн­тра­цыі, тан­ца не це­лам, а ўнут­ры це­ла. Гэ­тую асаб­лі­васць ве­ль­мі трап­на аха­рак­та­ры­за­ваў іта­ль­янскі рэ­жы­сёр, за­сна­ва­ль­нік тэ­атра­ль­най антра­па­ло­гіі Эўджэ­ніа Бар­ба: «У мо­мант та­та­ль­най пры­сут­нас­ці акцёр мо­жа быць надзвы­чай за­ся­ро­джа­ным, не­ру­хо­мым, але ў гэ­тай не­ру­хо­мас­ці ён утрым­лі­вае ўсю энер­гію, на­прык­лад, у ру­ках, як на­цяг­ну­ты лук, га­то­вы вы­пус­ціць стра­лу». Зда­ва­ла­ся, це­лы артыс­таў ні­бы­та ска­ва­ныя, па­ра­лі­за­ва­ныя страс­цю, якая спа­ль­вае іх знут­ры, на­ра­джа­ючы твор­чы ўздым і твор­чую аго­нію. Важ­ную сэн­са­вую ро­лю ў рас­крыц­ці воб­ра­заў ге­ро­яў ад­ыгры­ва­юць ду­этныя сцэ­ны, дзе ня­ма яднан­ня. У кож­ным мо­ман­це сцэ­ніч­на­га існа­ван­ня пе­рад на­мі па­ўста­юць дзве ўні­ка­ль­ныя асо­бы, два роз­ныя і са­ма­дас­тат­ко­выя сус­ве­ты.

Асэн­са­ван­не тэ­мы ўза­ема­адно­сін твор­цы і му­зы пра­цяг­ва­ла­ся ў спек­так­лі «Сын спа­да­ра П’еро з Він­чы»/«Мо­на Лі­за», які стаў вы­ні­кам су­пра­цоў­ніц­тва пер­мска­га тэ­атра «Ба­лет Яўге­на Пан­фі­ла­ва» і мас­коў­ска­га ха­рэ­огра­фа Со­ны Аўсе­пян. Ён за­пом­ніў­ся най­перш міс­тыч­най по­стац­цю Сяр­гея Рай­ні­ка — вы­дат­на­га артыс­та і мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка тру­пы, які вы­ка­наў парт­ыю Ле­анар­да. Ад­нак спас­ці­жэн­ню «ба­га­та­га і фан­тас­тыч­на­га све­ту твор­час­ці вя­лі­ка­га мас­та­ка, ву­чо­на­га і міс­ты­фі­ка­та­ра», за­яўле­на­му ў пра­грам­цы, за­мі­на­ла ад­сут­насць дра­ма­тур­гіч­на­га раз­віц­ця, ад­на­стай­насць воб­раз­на-плас­тыч­ных фар­баў. Чар­га­ван­не ма­на­ло­гаў, ансам­бле­вых і ма­са­вых сцэн рас­па­да­ла­ся на аскеп­кі эпі­зо­даў, звя­за­ных фар­ма­ль­на, а не дзей­снай ло­гі­кай ува­саб­лен­ня аўтар­скай дум­кі.

Без ад­крыц­цяў

Што ж да га­лоў­най інтры­гі IFMC — між­на­род­на­га кон­кур­су су­час­най ха­рэ­агра­фіі, — то сё­ле­та ён вы­даў­ся са­мым шмат­люд­ным за ўсю гіс­то­рыю фес­ты­ва­лю. З бо­льш як па­ўсот­ні за­явак арга­ні­за­та­ры ад­абра­лі 32 ка­лек­ты­вы з Бе­ла­ру­сі, Кі­тая, Літ­вы, Мал­до­вы, Поль­шчы, Рас­іі, Укра­іны, Эсто­ніі, Шве­цыі. За два дні на суд жу­ры і спе­цы­яліс­таў бы­ло прад­стаў­ле­на 40 (!) ад­на­акто­вых ба­ле­таў і ха­рэ­агра­фіч­ных мі­ні­яцюр. Для бе­ла­рус­кіх удзе­ль­ні­каў кон­курс стаў гіс­та­рыч­най падзе­яй. Па-пер­шае, ні­ко­лі ра­ней у між­на­род­ным спа­бор­ніц­тве не бы­ло сто­ль­кі айчын­ных гур­тоў. Па-дру­гое, ні­ко­лі так мно­га з іх не пра­хо­дзі­ла ў фі­нал.

Ад­на з за­ўваж­ных тэн­дэн­цый, улас­ці­вых кон­кур­сным ра­бо­там апош­ніх га­доў, — ня­ўхі­ль­ны рост вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства. Пра­фе­сі­яна­лізм тан­цоў­шчы­каў, пад­рых­та­ва­насць це­лаў ро­бяць іх пры­дат­ны­мі да за­сва­ення са­мых роз­ных су­час­ных тэх­нік, што не мо­жа не ра­да­ваць. Ад­нак гэ­ты зрух па­куль не спа­ра­дзіў ад­па­вед­на­га ўзроў­ню ха­рэ­агра­фіч­на­га мыс­лен­ня, якое знач­на сас­ту­па­ла тэх­ніч­най «уз­бро­енас­ці» артыс­таў. У вы­ні­ку мы ба­чы­лі шмат пра­фе­сій­на вы­ка­на­ных ну­ма­роў, ад­нак па­збаў­ле­ных інды­ві­ду­аль­нас­ці мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня. «Доб­ра пад­рых­та­ва­ныя тан­цоў­шчы­кі, не­бла­гое па­ста­ноў­чае вы­ра­шэн­не, але ўсё ад­но­ль­ка­вае — без ад­крыц­цяў», — та­кім быў вер­дыкт жу­ры. Бо­ль­шасць ра­бот на­гад­ва­лі ад­ну бяс­кон­цую пес­ню, не па­зна­ча­ную ары­гі­на­ль­нас­цю аўтар­скай дум­кі, по­шу­кам улас­най плас­тыч­най інта­на­цыі. Не­вы­пад­ко­ва прэ­мія імя Яўге­на Пан­фі­ла­ва леп­ша­му ха­рэ­огра­фу сё­ле­та за­ста­ла­ся без ула­да­ль­ні­ка.

Ся­род ста­ноў­чых мо­ман­таў адзна­чу воб­раз­на-тэ­ма­тыч­ную раз­на­стай­насць кон­кур­сных па­ста­но­вак. Пуб­лі­ка па­ба­чы­ла не то­ль­кі за­ўсёд­ныя рэ­флек­сіі пра ка­хан­не, але і пра­ніз­лі­вы роз­дум пра гра­хоў­насць люд­ской пры­ро­ды, фі­ла­соф­скае спас­ці­жэн­не тэ­мы па­мя­ці і по­вя­зі ча­соў, спро­бу асэн­са­ван­ня вір­ту­алі­за­цыі свя­до­мас­ці су­час­на­га інды­ві­ду­ума, на­ват тэ­мы з вы­раз­на са­цы­яль­ным вы­мя­рэн­нем, пры­све­ча­ныя пы­тан­ням пра­воў ча­ла­ве­ка, ва­еннай па­гро­зы ці акту­аль­най пра­бле­ме бе­жан­цаў. Раз­ам з тым мно­гім ра­бо­там ві­да­воч­на не ха­па­ла воб­раз­на-дра­ма­тур­гіч­на­га рас­крыц­ця кан­цэп­ту­аль­най за­ду­мы, яе ме­та­фа­рыч­на-аса­цы­ятыў­на­га, а не ілюс­тра­цый­на-про­ста­лі­ней­на­га ўва­саб­лен­ня. Не дзіў­на, што Гран-пры ў чар­го­вы раз па­ля­це­ла ў Кі­тай. Со­ль­ны ну­мар «Мае ме­ры­ды­яны» ў па­ста­ноў­цы Чжан Ця­на (Ансамбль пес­ні і тан­ца КНР) вы­лу­чаў­ся стро­гай, аске­тыч­най пра­ста­той, дыс­цып­лі­най эмо­цый, су­гес­тыў­нас­цю і фі­ла­соф­скай ёміс­тас­цю рэ­жы­сёр­скіх пры­ёмаў. Рух артыс­та па ге­амет­рыч­ных лі­ні­ях тан­ца­ва­ль­на­га ма­люн­ка на­бы­ваў сім­ва­ліч­ны сэнс, вы­клі­ка­ючы аса­цы­яцыі са шля­хам да ся­бе сап­раў­дна­га, асэн­са­ван­нем улас­на­га мес­ца ў све­це.

Кан­тра­пун­ктным уз­ае­ма­дзе­яннем тан­ца і ві­дэ­атэх­на­ло­гій за­пом­ні­ла­ся га­на­ра­ва­ная ІІІ прэ­мі­яй мі­ні­яцю­ра «Memorize = Memories» у па­ста­ноў­цы і вы­ка­нан­ні Хе­лін Джур­ман (Эсто­нія). Ві­дэ­ашэ­раг тут успры­маў­ся не фо­нам, а па­ўнап­раў­ным парт­нё­рам артыс­ткі і па­шы­раў сэн­са­вую пра­сто­ру ха­рэ­агра­фіі. Дыс­крэт­ныя ві­зу­аль­ныя воб­ра­зы, што па­ўста­ва­лі на пра­екцыі, ні­бы­та аскеп­кі па­мя­ці, рас­па­да­лі­ся на мнос­тва сю­жэ­таў. На ві­дэ­афраг­мен­тах уз­наў­ля­лі­ся ча­сы ву­чо­бы тан­цоў­шчы­цы, якія пе­ра­мя­жоў­ва­лі­ся з вы­ява­мі тан­ца вы­ка­наў­цаў у на­цы­яна­ль­ных стро­ях, што ства­ра­ла шмат­мер­ны воб­раз не то­ль­кі аса­біс­тай, але і ге­не­тыч­най па­мя­ці.

Ува­га да не­стан­дар­тных пра­яў ця­лес­нас­ці вы­лу­ча­ла ду­эт «Dare to Wreck» швед­ска­га Skanes Dance Theatre (ха­рэ­агра­фія і вы­ка­нан­не Пед­эра Ні­ль­са­на, Ма­дэ­лейн Мэн­сан). Ад­на­ча­со­вае су­існа­ван­не на сцэ­не двух це­лаў — так зва­на­га «па­ўна­вар­тас­на­га» і з ад­хі­лен­ня­мі (Ма­дэ­лейн — тан­цоў­шчы­ца-ва­зоч­ні­ца) — ураў­ноў­ва­ла іх у сва­ёй знач­нас­ці. Ства­ра­ль­ні­кі ну­ма­ра не за­клі­ка­лі да спа­чу­ван­ня і не імкну­лі­ся «вы­біць» з гле­да­ча сля­зу, а маг­чы­мас­ці артыс­ткі не ста­лі пе­ра­шко­дай для тэх­ніч­на скла­да­на­га, з акра­ба­тыч­ны­мі пад­трым­ка­мі, тан­ца, на­сы­ча­на­га ды­яло­гу. Пад­обныя па­ста­ноў­кі па­шы­ра­юць агу­ль­нае ба­чан­не «да­пуш­ча­ль­на­га на сцэ­не»: сён­ня тан­цам лі­чыц­ца фі­зіч­ная ма­ні­фес­та­цыя лю­бо­га це­ла, не аб­авяз­ко­ва ад­па­вед­на­га «кры­тэ­рам сцэ­ніч­нас­ці». «У наш час уяў­лен­ні пра пры­га­жосць ста­но­вяц­ца ўсё бо­льш раз­на­стай­ны­мі, і адзі­на­га ця­лес­на­га эта­ло­на не існуе. На­адва­рот, у апош­нія га­ды ў сцэ­ніч­ную пра­кты­ку актыў­на ўка­ра­ня­юцца но­выя це­лы, якія ра­ней за­ста­ва­лі­ся вы­ключ­на мар­гі­на­ль­ны­мі», — адзна­чае рас­ійская да­след­чы­ца ві­зу­аль­най ку­ль­ту­ры Во­ль­га Вай­нштэйн.

(Не)су­час­ныя

Пад­трым­лі­ваю жа­дан­не арга­ні­за­та­раў прад­стаў­ляць шы­ро­кую жан­ра­ва-сты­лё­вую па­літ­ру су­час­ных тан­ца­ва­ль­ных кі­рун­каў, ад­нак ві­да­воч­ны ўхіл у бок эстрад­нас­ці, што склаў­ся апош­нім ча­сам, не мо­жа не вы­клі­каць за­не­па­ко­енасць. Мно­гія кон­кур­сныя ра­бо­ты ме­лі ве­ль­мі ад­да­ле­ныя ад­но­сі­ны да contemporary dance, а на­гад­ва­лі так зва­ны «кан­тэмп». Маю на ўва­зе ка­мер­цы­ялі­за­ва­ны, рын­ка­вы ва­ры­янт су­час­най ха­рэ­агра­фіі, які на­быў сён­ня вя­лі­кую па­пу­ляр­насць дзя­ку­ючы тан­ца­ва­ль­ным тэ­ле­шоу і дзей­нас­ці шмат­лі­кіх школ, што прад­аюць та­нец як што­сь­ці ся­рэд­няе па­між во­ль­ным ча­сам і фіт­нэ­сам. Між тым ад­на з га­лоў­ных за­дач фэс­ту — слу­жыць ары­енці­рам для ма­ла­дых ха­рэ­огра­фаў, па­каз­ваць шля­хі для ўдас­ка­на­лен­ня і раз­віц­ця. Мо­жа, вар­та б бы­ло зра­біць ад­бор удзе­ль­ні­каў бо­льш стро­гім? За­сва­енне contemporary dance на ўзроў­ні ха­да­вых кам­бі­на­цый яшчэ не пе­ра­во­дзіць ну­мар у раз­рад су­час­на­га тан­ца, дзе га­лоў­ным кры­тэ­рам з’яўля­ецца мыс­лен­не — ёміс­тае, кан­цэп­ту­аль­нае, анты­сіс­тэм­нае, скі­ра­ва­нае на экс­пе­ры­мент.

Не­вы­пад­ко­ва лаў­рэ­атам І прэ­міі стаў Ансамбль ка­фед­ры ха­рэа­гра­фіі Бе­ла­рус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў. «After Before», ство­ра­ны ў су­аўтар­стве з вя­до­мым поль­скім ха­рэ­огра­фам Ма­це­ем Ку­зь­мін­скім, — адзін з ня­мно­гіх кон­кур­сных тво­раў, што цал­кам ад­па­вя­даў эстэ­ты­цы contemporary dance. У цэн­тры ўва­гі па­ста­ноў­шчы­ка — пра­бле­ма бе­жан­цаў, якая ўва­саб­ля­ла­ся вы­ключ­на з да­па­мо­гай плас­ты­кі, уз­ае­ма­дзе­яння ру­ху і прас­то­ры. Аб­страк­тны па сты­ліс­ты­цы, мі­ні­ма­ліс­тыч­ны па срод­ках вы­раз­нас­ці спек­такль па­збаў­ле­ны тан­ца ў агу­ль­нап­ры­ня­тым разу­мен­ні — на пер­шы план тут вы­хо­дзі­ла пра­кты­ка пры­сут­нас­ці, пра­ца з унут­ра­ным ру­хам і яго ця­лес­ным пра­жы­ван­нем. На сцэ­не дзей­ні­ча­ла, жы­ло, пу­ль­са­ва­ла ў по­шу­ках вы­йсця так зва­нае «ка­лек­тыў­нае це­ла», у якім інды­ві­ду­аль­ныя плас­тыч­ныя га­ла­сы вы­ка­наў­цаў злі­ва­лі­ся ва ўні­сон, агу­ль­ную эмо­цыю. Ге­амет­рыч­ная ло­гі­ка тан­ца­ва­ль­на­га ма­люн­ка, шмат­лі­кія па­ўзы, рэ­пе­та­тыў­насць кам­бі­на­цый, рух у за­мкнё­най, цес­най пра­сто­ры — усё гэ­та ства­ра­ла вы­раз­нае ад­чу­ван­не ня­выз­на­ча­нас­ці, за­ві­сан­ня па­між «да» і «па­сля».

На­блі­жэн­не IFMC да ўлас­на­га трыц­ца­ці­год­дзя аб­вас­трае пы­тан­не пер­спек­тыў раз­віц­ця зна­на­га фо­ру­му. Як да­след­чы­цы мне ве­ль­мі не ха­пае ад­мыс­ло­вай пра­гра­мы для тэ­арэ­ты­каў тан­ца — кан­фе­рэн­цый, сім­по­зі­умаў, вар­шта­таў для кры­ты­каў і ку­ра­та­раў. Раз­га­лі­на­ва­ную сет­ку пад­обных ме­рап­ры­емстваў мае кож­ны буй­ны еўра­пей­скі фэст, што вы­гля­дае за­ка­на­мер­ным, па­ко­ль­кі су­час­ны та­нец па­тра­буе на­віз­ны мыс­лен­ня, па­ста­янна­га апгрэй­ду звык­лых уяў­лен­няў як ад сва­іх ства­ра­ль­ні­каў, так і ад тых, хто яго ўспры­мае.