Сучасная міфалогія

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

Па вы­ні­ках пле­нэ­ру «З Але­най Кіш у сэр­цы»
Пад­час ву­чо­бы ў Іта­ліі мне вы­кла­да­лі іта­ль­янскае мас­тац­тва, ка­лі ву­чы­ла­ся ў Фран­цыі — фран­цуз­скае, у Рас­іі — рус­кае, у Бе­ла­ру­сі — іта­ль­янскае, фран­цуз­скае і рус­кае і зу­сім кры­ху — бе­ла­рус­ка­га. Да ча­су за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­таў з «Сус­вет­най энцык­ла­пе­дыі на­іўна­га мас­тац­тва» мне ўжо бы­лі зна­ёмыя мно­гія твор­цы, але пра адзі­ную бе­ла­рус­ку, ра­бо­ты якой увай­шлі ў энцык­ла­пе­дыю, я да­ве­да­ла­ся на­шмат па­зней.

Ча­му нам лепш зна­ёмае мас­тац­тва Фран­цыі, Іта­ліі і Рас­іі? Та­му што яго вы­кла­да­юць, яно бо­льш вы­ву­ча­на, вы­ву­ча­на яно та­му, што яго да­сле­ду­юць, да­сле­ду­юць яго та­му, што пра яго ве­да­юць, бо вы­кла­да­юць. За­мкнё­нае ко­ла, якое хо­чац­ца раз­арваць. Мы, бе­ла­ру­сы, з го­на­рам згад­ва­ем імё­ны Ша­га­ла, Су­ці­на і іншых прад­стаў­ні­коў Па­рыж­скай шко­лы. Але яны, па сут­нас­ці, на­ле­жаць нам толь­­кі па фак­це на­ра­джэн­ня іх но­сь­бі­таў?.. Пры­на­леж­насць спад­чы­ны Алё­ны Кіш да бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры не вы­клі­кае сум­не­ву, пры гэ­тым трэ­ба па­мя­таць, што яе імя ўва­хо­дзіць у адзін спіс з не менш вя­до­мы­мі аўта­ра­мі.

Што та­ко­га асаб­лі­ва­га ў Але­не Кіш, ча­му вар­та рас­па­вя­даць пра яе ў шко­ле? Та­му што праз пры­зму яе жыц­цё­ва­га і твор­ча­га шля­хоў мож­на шмат да­ве­дац­ца пра ку­ль­ту­ру Бе­ла­ру­сі пры­нам­сі цэ­ла­га ста­год­дзя. Пле­нэр «З Але­най Кіш у сэр­цы» стаў яшчэ ад­ной спро­бай асэн­са­ван­ня на­роб­ку вя­до­май мас­тач­кі. У лі­пе­ні-жніў­ні 2016 го­да іні­цы­ятыў­ная гру­па «Мас­тац­кi ма­ёнтак» саб­ра­ла ў «Куль­­тур-му­ль­тур ся­дзi­бе» гру­пу твор­цаў. Ча­ты­рох з іх — Ган­ну Ба­лаш, Аляк­сан­дра Дзя­мі­да­ва, Аляк­сан­дра На­ўга­род­ска­га і Аляк­сан­дра Рэ­пку — Алё­на Кіш аб’­ядна­ла зу­сім не та­му, што яны пі­шуць ма­ля­ва­ныя ды­ва­ны. Не, яны гэ­та­га не ро­бяць. Акра­мя та­го, аўта­ры ма­юць пра­фе­сій­ную мас­тац­кую ад­ука­цыю. Але кож­ны з іх раз­ві­вае не­паў­тор­ную на­іўную мі­фа­ло­гію: Ган­на за­ся­ляе тэ­атра­ль­ны­мі вы­ява­мі Арле­кі­наў і Ма­ль­він по­бы­та­выя сцэ­ны, Аляк­сандр Дзя­мі­даў успа­мі­нае дзя­цін­ства як леп­шую па­ру жыц­ця, у якую хо­чац­ца вяр­тац­ца, гле­дзя­чы на на­іўныя фар­бы і як быц­цам дзі­ця­чыя сю­жэ­ты, Аляк­сандр На­ўга­род­скі аку­му­люе ўсе куль­­ту­ры све­ту і вы­во­дзіць іх у зу­сім аўтэн­тыч­ным ге­амет­рыч­ным арна­мен­це, што па­кры­вае ску­льп­тур­ныя фор­мы бы­та­вых прад­ме­таў, Аляк­сандр Рэ­пка — у жан­ра­вых сцэ­нах быц­цам ба­гем­на­га Па­ры­жа, у якіх вар­та аб­авяз­ко­ва пры­няць удзел.

Пры­свя­чэн­не пра­екта Але­не Кіш шмат у чым ад­бы­ло­ся дзя­ку­ючы Ган­не Ба­лаш. Мно­гія га­ды Ган­на бы­ла вя­до­мая як цу­доў­ная май­стры­ня ля­леч­ных спраў, але мі­ну­лай вяс­ной я па­зна­ёмі­ла­ся з ёй на­ноў, ад­крыў­шы для ся­бе жы­ва­піс­ца. Ган­на Ба­лаш зда­бы­вае «ві­зу­аль­ныя аса­ло­ды» змал­ку: у дзя­цін­стве ка­лек­цы­яна­ва­ла мар­кі з тэ­ма­ты­кай мас­тац­тва, ву­чы­ла­ся па кні­зе Арнхей­ма пра ві­зу­аль­нае ўспры­ман­не. Ба­ць­коў­ская ква­тэ­ра бы­ла поў­ная кніг, а пер­шыя ўра­жан­ні ад сус­вет­най мас­тац­кай ку­ль­ту­ры Ган­на атры­ма­ла ад ка­лен­да­роў з рэ­пра­дук­цы­ямі кар­цін «Бал­гар­скія па­кут­ні­цы», «Іван Гроз­ны за­бі­вае свай­го сы­на» і «Іван-ца­рэ­віч і Ва­сі­лі­са на Шэ­рым воў­ку», за­тым — ад аль­бо­ма Брэй­ге­ля. Прад­ме­ты да­ска­на­лай фор­мы з Егі­пец­кай за­лы ў Пуш­кін­скім му­зеі, уба­ча­ныя ў дзі­ця­чыя га­ды, па­сля, ма­быць, і пе­ра­тва­ры­лі­ся ў ля­лек. З та­кім ба­га­жом Ба­лаш па­сту­пі­ла ў Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кі інсты­тут, дзе яе ўлю­бё­ным пед­аго­гам бы­ла Ле­ні­на Мі­ро­на­ва, а са­п­раў­дная ву­чо­ба пра­йшла па пі­цер­скіх ад­ра­сах, якія даў Ві­таль Чар­наб­ры­саў, чые пра­цы Ган­на сён­ня з ад­мыс­ло­вым тра­пя­тан­нем збі­рае ў сва­ёй ка­лек­цыі. Сум­лен­насць у жы­ва­пі­се, уваб­ра­ная з твор­час­ці Аляк­сея Дзміт­ры­ева, не то­ль­кі вы­біт­на­га жы­ва­піс­ца, але і му­жа Ган­ны, і жыц­цё ву­лі­цы як «сін­тэз усіх мас­тац­тваў» вы­яві­лі­ся ў яе ма­люн­ках і на па­лот­нах.

Аляк­сандр Дзя­мі­даў у дзя­цін­стве ма­рыў стаць архе­ола­гам ці пад­вод­ні­кам, па па­ра­дзе ма­ці спа­чат­ку на­вед­ваў мас­тац­кую сту­дыю, за­кон­чыў мас­тац­кую ву­чэ­ль­ню і Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію мас­тац­тваў. Жы­ва­піс­ны свет Аляк­сан­дра грун­ту­ецца на ўлас­най дзі­ця­чай твор­час­ці, та­кім чы­нам аўтар ува­саб­ляе пра­сто­ру, аб­аро­не­ную ад не­бяс­пе­кі.

Аляк­сандр На­ўга­род­скі — мас­так-ке­ра­міст. Ці важ­на тое, што ён пры­ехаў з Го­ме­ля? Пэў­на, так, та­му што ён ван­дроў­ца, які шу­кае ся­бе і сваю твор­часць у роз­ных мес­цах і ў кан­так­це з роз­ны­мі лю­дзь­мі. Яго імбрыч­кі, куб­кі, та­лер­кі, ака­ры­ны — не­абход­ныя прад­ме­ты ва ўжыт­ку. Пры гэ­тым іх фор­ма на­столь­­кі ску­льп­тур­ная, што ча­сам за­бы­ва­еш пра ўты­лі­тар­насць гэ­тых рэ­чаў.

Але са­мае ці­ка­вае тут вось што: на дэ­ка­ра­тыў­най па­вер­х­ні з’яў­ля­юцца зна­кі, не ўлас­ці­выя бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі. Чым на­тхнё­ная гэ­тая па­ўднё­ва-аме­ры­кан­ская сім­во­лі­ка? Ве­ра­год­на, тым жа по­шу­кам ідэ­аль­на­га све­ту, у якім хо­чац­ца жыць і які ства­ра­ла Алё­на Кіш на сва­іх ды­ва­нах, за­ся­ля­ючы іх не­бы­ва­лы­мі льва­мі, арла­на­мі і паль­ма­мі.

Last but not least — гэ­ты ўдзель­нік пле­нэ­ру пры­ехаў з Се­вас­то­па­ля. Для Аляк­сан­дра Рэ­пкі імя Але­ны Кіш ста­ла ад­крыц­цём, хоць ён доб­ра зна­ёмы з твор­час­цю, на­прык­лад, Анры Ру­со. Якая ж та­ды су­вязь з на­шай ге­ра­іняй? Са­ша Рэ­пка (ме­на­ві­та так ён пад­піс­вае свае пра­цы) доў­гія га­ды ван­дра­ваў па Па­ры­жы, Пра­зе, Кі­еве ў по­шу­ках улас­най рэ­алі­за­цыі, як і Але­на, ка­лі тая ха­дзі­ла па вёс­ках, пі­са­ла ды­ван­кі на сця­ну ля лож­каў, атрым­лі­ва­ючы на­ўза­мен кру­пу, ма­ла­ко і ча­со­вы пры­ту­лак.

Аляк­сандр Рэ­пка на­ра­дзіў­ся ў ся­м’і мас­та­коў у Кі­еве. Ву­чыў­ся ў Кі­еўскім мас­тац­кім інсты­ту­це, за­тым пра­цяг­нуў ву­чо­бу ў IʼENSBA ў май­стэр­ні Кло­да Ві­яла. За га­ды жыц­ця ў Фран­цыі (пад па­рыж­скі­мі мас­та­мі ў тым лі­ку) на­ра­дзіў­ся цыкл жы­ва­піс­ных прац «Ба­ге­ма». Аляк­сандр пра­цуе ў тэх­ні­цы афор­та і алей­на­га жы­ва­пі­су, а яго сю­жэт­ны шэ­раг раз­бі­ва­ецца на жан­ры — на­цюр­морт, парт­рэт, пей­заж. Жан­ра­выя сцэн­кі пра­сяк­ну­ты ма­рай мас­та­ка: яго ата­ча­юць ма­дэ­лі, ка­ле­гі, вы­пад­ко­выя гле­да­чы, пры­яце­лі і ка­лек­цы­яне­ры.

Жы­ва­піс­ныя і ску­льп­тур­ныя вы­явы, ство­ра­ныя мас­та­ка­мі пад­час пле­нэ­ру, — вок­ны ў наіў­ны леп­шы свет, ле­ту­цен­ні і мі­ра­жы. Вяс­ко­вая жан­чы­на амаль сто га­доў на­зад пі­са­ла рай, схо­віш­ча ад цяж­ка­га ся­лян­ска­га га­лад­на­ва­та­га жыц­ця 1920—40-х. По­быт су­час­на­га твор­цы зу­сім іншы, але мроі пра леп­шы свет не вы­чар­па­лі­ся.

Вы­ста­вы па вы­ні­ках пле­нэ­ру «З Але­най Кіш у сэр­цы», дзе бу­дуць па­ка­за­ны не то­ль­кі ра­бо­ты ўдзе­ль­ні­каў, але і ды­ва­ны мас­тач­кі, ад­бу­дуц­ца ў га­ле­рэі «Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры» і ў Гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ным му­зеі-за­па­вед­ні­ку «За­слаў­е».

Во­ль­га КЛІП