Дэні Катэ:

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

«Мядзведзі ў тваёй галаве»
На Міжнародным кінафестывалі «Лістапад» Дэні Катэ ўзначальвае журы конкурсу «Маладосць на маршы» і прадстаўляе два фільмы ў праграме «Майстар-клас». «Барыс без Беатрыс» (2016) удзельнічаў на МКФ у Берліне і Карлавых Варах, «Вік І Фло ўбачылі мядзведзя» (2013) Ганараваны прызамі Канадскай кінаакадэміі, Берлінале і кінафестывалю ў Філадэльфіі — за «Адкрыццё новых шляхоў у кінамастацтве» і рэжысуру.

«У МЯ­НЕ АЛЕР­ГІЯ НА КАН­ВЕН­ЦЫЙ­НАСЦЬ»

Пры­зна­юся, я зна­хо­джу­ся пад ура­жан­нем ад ва­шых фі­ль­маў. Тое, што вы лю­бі­це не­ба­на­ль­ныя сю­жэ­ты, — зра­зу­ме­ла. У стуж­цы «Ба­рыс без Бе­атрыс» злу­чы­лі life style з чым­сь­ці псі­ха­дэ­ліч­ным. У «Вік і Фло ўба­чы­лі мя­дзве­дзя» лю­боў­ную гіс­то­рыю аб’ядна­лі з хо­ра­рам. Але ж аб­сур­днасць, мо­мант ха­осу ў кар­ці­не — гэ­та то­ль­кі ме­тад. На­вош­та, дзе­ля ча­го ён вам?

— У мя­не алер­гія на кан­вен­цый­насць. Тое, што мне ці­ка­ва, — су­тык­нен­не роз­ных жан­раў. «Вік і Фло» быў ство­ра­ны тры га­ды та­му, і я ду­маў, ці зма­гу фі­льм пра ка­хан­не пе­ра­тва­рыць у хо­рар. Гэ­та мой по­чырк і мая мэ­та: ура­зіць пуб­лі­ку. Та­му я змеш­ваю дра­му і ка­ме­дыю. Па-інша­му мне не ці­ка­ва. І я — во­ль­ны рэ­жы­сёр, яко­му ніх­то не мо­жа ска­заць, што яму ра­біць. На­пэў­на, я мог бы жыць, як Вік, — аўта­ном­на, у ле­се, за­йма­ючы­ся сва­імі спра­ва­мі.

То-бок тое, што на­зы­ва­ецца «ідэ­яй», «змес­там», вы па­кі­да­еце гле­да­чу?

— Вя­до­ма. Не вы­но­шу про­стыя «ад­ка­зы» для ўсіх, агу­ль­ныя «ра­шэн­ні». Маё кі­но — гэ­та іншае ба­чан­не све­ту, гэ­та экс­пе­ры­мент. Вы сы­хо­дзі­це да­моў і пра­цяг­ва­еце пра яго ду­маць. «Змест» — гэ­та то­ль­кі ва­шае — во­пыт, аса­цы­яцыі, уяў­лен­не.

Для мя­не ні­бы­та рэ­аль­ныя «вы­сно­вы» — на­сам­рэч за­баў­ка. Не сап­раў­днае кі­но. Мае фі­ль­мы — ад­кры­тыя рэ­чы, ня­ма ні­якіх ад­ка­заў для ўсіх, вы ад­каз­ва­еце за­ўсё­ды са­мі і для ся­бе.

Та­ды я па­він­на пры­знаць, што па якас­ці кі­на­мо­вы, па яе све­жас­ці вы і са­мі маг­лі б удзе­ль­ні­чаць у «Ма­ла­дос­ці на мар­шы»...

— Дзя­куй, гэ­та доб­ры кам­плі­мент. «Вік і Фло» — мой шос­ты фільм, я раб­лю­ся ста­рэй­шым, але ўвесь час шу­каю не­шта но­вае. Па-ра­ней­ша­му не люб­лю клi­шэ, га­то­выя ра­шэн­ні, па-ра­ней­ша­му люб­лю гу­ляць з жан­ра­мі, люб­лю гіб­ры­ды роз­ных рэ­чаў, роз­ных моў. Шу­каю ары­гі­на­ль­насць, як быц­цам я зноў ты­нэй­джар і мне пят­нац­цаць.

Пра якія іна­ва­цыi вы ка­жа­це, вы­зна­ча­ючы іх як са­мае ці­ка­вае ў кі­но?

— Пра тое, каб не дуб­ля­ваць жыц­цё, але і не ра­біць на­ву­ко­вую фан­тас­ты­ку. Пра бяс­страш­насць і па­ста­янную на­віз­ну. Не про­ста рас­па­вя­даць свой сцэ­нар, гэ­та лёг­ка, але мець што ска­заць гле­да­чу. Так зды­маць знач­на бо­льш скла­да­на.

«УВЕСЬ СТРЭС ГЭ­ТА­ГА СВЕ­ТУ»

Ва­ша ге­ра­іня Бе­атрыс за­хвор­вае не­зра­зу­ме­лай ме­лан­хо­лі­яй — праз «стрэс гэ­та­га све­ту», як лі­чыць ле­кар. У жыц­ці яе му­жа Ба­ры­са му­сіў ад­быц­ца зу­сім аб­сур­дны збой, каб вы­вес­ці муж­чы­ну з раў­на­ва­гі: то­ль­кі та­ды ён вы­ра­ша­ецца на пе­ра­асэн­са­ван­не, на ўчы­нак. Але вы не­ка­ль­кі раз­оў вы­ма­ві­лі сло­ва «фан» на прэ­зен­та­цыі фі­ль­ма. Уба­чы­лі тут ка­ме­дыю?

— Ча­му не? Ён мае зно­сі­ны са сва­ёй свя­до­мас­цю, або з сум­лен­нем — на­зы­вай­це, як хо­ча­це. «Гэ­та» пры­хо­дзіць да яго ў вы­гля­дзе тэ­атра­ль­на­га пер­са­на­жа, з ні­адкуль. Па-мой­му, па­цеш­на.

А мя­дзведзь да «Вік і Фло» ад­куль пры­йшоў?

— За­ка­ха­ныя жан­чы­ны гі­нуць у смя­рот­ных па­стках — для мя­дзве­дзя. Гэ­та іх апош­нія дум­кі, апош­нія ад­чу­ван­ні. Хоць по­тым яны ідуць па да­ро­зе жы­выя-зда­ро­выя, па­мя­та­еце? Па­сля «сус­трэ­чы» з мя­дзве­дзем, па­сля па­стак. Гэ­та ваш хо­рар, ён у ва­шай га­ла­ве, а ў іх усё ў па­ра­дку. Пра­ўда, ніх­то не ве­дае, як гэ­та раз­умець. (Смя­ецца.)

Вы час­та зды­ма­еце не­пра­фе­сій­ных акцё­раў. Што вы шу­ка­еце ў іх, ча­го ча­ка­еце?

— Не ве­ль­мі час­та. Ча­сам. Пра­фе­сі­яна­лам скла­да­на пра­ца­ваць з не­пад­рых­та­ва­ны­мі лю­дзь­мі, яны лепш зна­хо­дзяць мо­ву ў сва­іх «гру­пах». Але ка­лі для ро­лі мне па­трэ­бен звы­чай­ны ча­ла­век, вя­до­ма, гэ­та яго інды­ві­ду­аль­насць, аўтэн­ты­ка. Ён пры­хо­дзіць з пры­ват­ным во­пы­там і пе­ра­жы­вае маю гіс­то­рыю па-свой­му. Ён не ўмее гу­ляць, але ў яго ёсць фан­та­зія і ён да­ня­се да гле­да­ча тое, што мне трэ­ба. Ка­лі ўсё склад­ва­ецца, атрым­лі­ва­ецца мікс.

З ПА­ВА­ГАЙ ДА МАР­ГІ­НА­ЛЬ­НАС­ЦІ

Што мож­на ска­заць па кон­кур­се «Ма­ла­досць на мар­шы»? Вам спа­да­ба­ла­ся «За­ало­гія»?

— Пры­емна быць у ма­ла­дзёж­най пра­гра­ме, мне не ве­ль­мі ці­ка­выя ста­лыя аўта­ры. Вы ўжо зра­зу­ме­лі, што я гля­джу ў пер­шую чар­гу на экс­пе­ры­мен­ты з фор­май, на мо­ву кі­но. На­огул пад­аба­ецца фес­ты­валь — пра­гра­ма, арга­ні­за­цыя, умо­вы для пра­цы. Мне ці­ка­ва. У жу­ры «Ма­ла­дос­цi» ёсць актры­са (Аiс­тэ Дзер­жу­тэ; Літ­ва) і ад­бор­шчык (Ра­бер­та Ку­эта; МКФ у Сан-Се­бас­ць­яне, Іспа­нія) — гэ­та зна­чыць, усе пун­кты гле­джан­ня бу­дуць роз­ныя. Але бос — я! І вы­ра­шаць бу­ду я! Па­куль мы па­гля­дзе­лі то­ль­кі па­ло­ву фі­ль­маў, і, ду­маю, вы­лу­ча­юцца «Дэ­ма­ны», «Свя­ты» і «За­ало­гія». «Дэ­ма­ны» — ка­над­ская кар­ці­на, ужо ба­чыў яе і з за­да­ва­ль­нен­нем па­гля­дзеў яшчэ раз. А «За­ало­гія» — ве­ль­мі моц­ны фі­льм і ве­ль­мі не­звы­чай­ны. Шмат ідэй, але шмат і экс­пе­ры­мен­ту. Не ве­даю, як ён спа­да­баў­ся гле­да­чу, але ду­маю, што гэ­та не «жу­дас­цік», гэ­та про­ста ары­гі­на­ль­нае кі­но.

Як ва­шы фі­ль­мы ўспры­ма­юць у Ка­на­дзе?

— Па­чы­наў я, да­рэ­чы, як кры­тык. Сён­ня маю рэ­пу­та­цыю вя­лі­ка­га ары­гі­на­ла. Мя­не ве­да­юць як рэ­жы­сё­ра, што кож­ны раз ро­біць не­шта но­вае. За­ўсё­ды здзіў­ляе, ні­ко­лі не па­ўта­ра­ецца. Па­ва­жа­юць за фес­ты­ва­ль­ныя по­спе­хі. Але ў мя­не не­вя­лі­кая аўды­то­рыя. Гэ­та ні­бы­та дзіў­на: з ад­на­го бо­ку, па­ва­га, з дру­го­га — мар­гі­на­ль­насць. Але маё кі­но не пры­емнае, не кам­плі­мен­тар­нае. Ма­са­вы гля­дач час­та кры­віц­ца, не раз­умее ма­іх тво­раў або за­ста­ецца ў здзіў­лен­ні. Лю­дзі на­огул ка­жуць: «На фі­ль­мы Дэ­ні Ка­тэ ха­дзіць не­бяс­печ­на». Для мя­не гэ­та кам­плі­мент. Але ка­лі тлу­ма­чыш, «што ха­цеў ска­заць аўтар», — та­ды так, з’яўля­ецца раз­умен­не, маў­ляў, гэ­та мой по­чырк. Вя­до­ма, я б ве­ль­мі ха­цеў, каб мая аўды­то­рыя бы­ла бо­ль­шай.

І пры гэ­тым не хо­ча­це быць кан­вен­цый­ным! Мне зда­ецца, вам бліз­кае пан­яцце «пе­ра­апі­саць», «пе­ра­саб­раць» сі­ту­ацыю.

— Ёсць ад­на рэч, якую я не вы­но­шу, — рэ­алізм. Я ні­ко­лі не бу­ду гэ­та­га ра­біць. На­вош­та ка­пі­яваць рэ­аль­насць, ка­лі ў вас ёсць уяў­лен­не і мож­на ства­раць не­шта но­вае? Так, я бу­дую сі­ту­ацыю, а по­тым руй­ную яе. І па­ві­нен ска­заць, што мае ран­нія фі­ль­мы менш зра­зу­ме­лыя і бо­льш ра­ды­ка­ль­ныя. На­прык­лад, «Змен­лі­вы стан» (2005), «Бес­ты­яры­ум» (2012).

А да­лей? Што яшчэ вы пры­ду­ма­лі?

— Ця­пер я зды­маю да­ку­мен­та­ль­нае кі­но пра шас­цёх бо­ды­біл­да­раў, іх пры­ват­нае жыц­цё. Яны ўвесь час трэ­ні­ру­юцца, адзін з іх рэ­стлер, яшчэ адзін — трэ­нер. Вяс­ной на­ступ­на­га го­да трэ­ба скон­чыць, да Ка­наў, ду­маю, па­спею. Але не да Бер­лi­на­ле.

І што гэ­та ў ва­шым раз­умен­ні та­кое — «да­ку­мен­та­ль­нае кі­но»?

— На­огул я лі­чу, што ўсё кі­но — гэ­та арт. Не раз­умею, на­вош­та зды­маць «пра­ўдзі­выя», па­зна­ва­ль­ныя сю­жэ­ты — гэ­та за­ўсё­ды па­ўтор ад­на­го і та­го ж. Так што з да­ку­мен­там бу­дзе так­са­ма экс­пе­ры­мент.

«Рас­па­вес­ці гіс­то­рыю» — для мя­не не га­лоў­нае, я пра­цую з тым, як рас­па­вес­ці. За­ўсё­ды па­чы­наю са зна­ёма­га, а по­тым раб­лю доб­ры крок у бок. Уся­го на адзін метр...

Лю­боў ГАЎРЫЛЮК