«ЛІС­ТА­ПАД-2016». Толькі па каханні

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

ХХІ­ІІ Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь
Мін­скі МКФ — сво­еа­саб­лі­вы зрэз ак­туаль­­на­га аўтар­ска­га кі­но, якое не гу­ляе з аўды­то­ры­яй, а на­ма­га­ецца ад­ка­заць на са­мыя вос­трыя пы­тан­ні мас­тац­кі­мі срод­ка­мі. Злёг­ку ска­ра­ціў­шы маш­та­бы, «Ліс­та­пад» і сё­ле­та ўра­зіў раз­на­стай­нас­цю вы­ба­ру і ня­змен­най вер­нас­цю сва­ім эстэ­тыч­ным пры­нцы­пам.

Фі­льм ад­крыц­ця МКФ — «Пе­цяр­бург. Толь­кі па ка­хан­ні» — аль­ма­нах з ся­мі на­вэл, зня­тых у па­ўноч­най ста­лі­цы Рас­іі ся­мю рэ­жы­сёр­ка­мі. Пры ўсёй жан­ра­вай ды ідэй­най раз­на­стай­нас­ці гэ­ты твор быў, ба­дай, блі­жэй да гус­таў са­май шы­ро­кай аўды­то­рыі і пан­яцця жан­ра­ва­га кі­но. «Ліс­та­пад-2016» прад­ста­віў на мін­скім вя­лі­кім экра­не тое, што сён­ня ў кі­нап­ра­кат пра­ктыч­на не трап­ляе, не ўклад­ва­ючы­ся на­ват у пра­крус­та­ва ло­жа ка­мер­цый­на­га арт-хаў­са. І ўсё ж ме­на­ві­та па гэ­тых фі­ль­мах мож­на атры­маць уяў­лен­не аб тым, што ад­бы­ва­ецца ў кі­не­ма­тог­ра­фе дзяр­жаў, якія чвэрць ста­год­дзя та­му лі­чы­лі­ся род­ны­мі і бра­тэр­скі­мі, і ў кі­на­мас­тац­тве да­лё­кіх, час­ця­ком экза­тыч­ных кра­ін.

Па­слан­ні і кры­кі

Ці­ка­ва, што аўды­то­рыя «Ліс­та­па­да», па суб’­ектыў­ных на­зі­ран­нях аўта­ра да­дзе­на­га ма­тэ­ры­ялу, ужо не­ка­ль­кі га­доў за­пар вы­раз­на падзя­ля­ецца на дзве ка­тэ­го­рыі. Ка­лі не браць у раз­лік пра­фе­сій­ных гле­да­чоў з шэ­ра­гу мясц­овых кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў і прэ­сы, пер­шую ка­тэ­го­рыю мож­на ад­нес­ці да ма­ла­дых кі­на­ма­наў, за­ўсёд­ні­каў то­рэнт-сай­таў, якія вы­дат­на ары­енту­юцца ва ўсіх трэн­дах і вы­гі­бах кі­на­мо­ды і мя­ня­юцца пры­бліз­на раз на два-тры га­ды. Дру­гая аўды­то­рыя са­мая ці­ка­вая. Гэ­та па­ста­янныя гле­да­чы «Ліс­та­па­да» яшчэ з тых ча­соў, ка­лі межы кі­на­фо­ру­му бы­лі вы­раз­на па­зна­ча­ныя меж­амі бы­ло­га СССР. Ме­на­ві­та гэ­тай пуб­лі­цы, вы­ха­ва­най у ча­сы, ка­лі мас­тац­тва і лі­та­ра­ту­ра ме­лі ярка вы­ра­жа­ны па­зна­­валь­­ны век­тар, улас­ці­ва да­пыт­лі­вае стаў­лен­не да фес­ты­ва­ль­на­га кі­но, у якім гле­да­чы шу­ка­юць (і час­та зу­сім бес­пас­пя­хо­ва) ідэю, што бы­ла ха­рак­тэр­на для кі­не­ма­то­г­ра­фа індус­тры­яль­на­га пе­ры­яду, ка­лі кі­но не то­ль­кі за­баў­ля­ла, але і аб’­ядноў­ва­ла ма­сы лю­дзей пе­рад экра­нам.

Лю­бы твор змяш­чае па­слан­не, час­та неў­­свя­дом­ле­нае і не­адрэф­лек­са­ва­нае са­мі­мі аўта­ра­мі. Су­час­на­му фес­ты­ва­ль­на­му кі­на­мас­тац­тву ўлас­ці­ва яшчэ і драб­лен­не агуль­­ных мэ­сэ­джаў на пры­ват­ныя і ка­мер­ныя гіс­то­рыі, што яскра­ва прад­эман­стра­ва­лі кар­ці­ны як ігра­вой, так і да­ку­мен­та­ль­най час­так «Ліс­та­па­да-2016».

Ня­гле­дзя­чы на ві­да­воч­ную сціп­ласць ма­ш­та­баў сю­жэ­таў бо­ль­шас­ці кон­кур­сных фі­ль­маў, іх аўта­ры здо­ле­лі прад­ста­віць свет сва­іх ге­ро­яў з та­кім па­ве­лі­чэн­нем, што пра­сто­ра по­стса­цы­яліс­тыч­ных ма­ла­га­ба­рыт­ных ква­тэр у пры­га­ра­дах па­ўстае пе­рад гле­да­ча­мі як сап­раў­дны мік­ра­косм. Мно­гія з гэ­тых сту­жак уяў­ля­юць з ся­бе маў­клі­выя кры­кі інды­ві­даў, якія пе­ра­жы­ва­юць глы­бо­ка аса­біс­тыя і не­ці­ка­выя ўжо су­се­ду па лес­віч­най клет­цы дра­мы.

Су­во­рай мо­вай кі­нап­ро­зы

У ігра­вым кон­кур­се ў гэ­тых ад­но­сі­нах па-ра­ней­ша­му да­мі­на­ва­лі кар­ці­ны зо­рак так зва­на­га «ру­мын­ска­га но­ва­га кі­но» — «Сье­ра­не­ва­да» Крыс­ці Пую і «Атэс­тат ста­лас­ці» Крыс­ці­яна Мун­джыў. Да іх пры­мы­ка­ла га­лоў­нае ад­крыц­цё 23-га МКФ, ула­да­ль­ні­ца Гран-пры «Зо­ла­та Ліс­та­па­да» — стуж­ка «Лі­лі Лейн» вен­гра Бе­не­дэ­ка Флі­гаў­фа. І ка­лі ру­мын­скія рэ­жы­сё­ры вы­ра­шы­лі тво­ры ў тра­ды­цый­ным для іх пра­за­ічным клю­чы, то спад­чын­нік вен­гер­скай тра­ды­цыі ары­гі­на­ль­на­га пад­ыхо­ду да ві­зу­аль­на­га ўва­саб­лен­ня сю­жэ­та Флю­гаўф пра­пус­ціў сваё вы­каз­ван­не пра ра­да­вую ся­мей­ную траў­му па­ка­лен­няў праз ма­за­ічны ві­дэ­ашэ­раг, у якім тра­ды­цый­ны на­ра­тыў быў рас­кла­дзе­ны на шмат­лі­кія склад­ні­кі, як у ка­лей­дас­ко­пе.

У за­йма­ль­ным фі­ль­ме «Сла­ва» бал­га­ры Крыс­ці­на Гро­зе­ва і Пе­тар Вы­лчанаў (пе­ра­мож­цы ле­таш­ня­га «Ліс­та­па­да» і ўла­да­ль­ні­кі гля­дац­кай «Брон­зы» гэ­та­га го­да) па­бу­да­ва­лі рас­по­вед у звык­лым рэ­аліс­тыч­ным сты­лі. Роў­на як і лі­то­вец Андрус Бла­жа­ві­чус — аўтар «Свя­то­га», са­ма­га сціп­ла­га, на пер­шы по­гляд, фі­ль­ма, адзна­ча­на­га ў вы­ні­ку дып­ло­мам жу­ры кон­кур­су «Ма­ла­досць на мар­шы». Ства­ра­ль­ні­кі чэш­скай рэ­тра-дра­мы «Я, Во­ль­га Геп­на­ра­ва» То­маш Вай­нрэб і Пётр Каз­да і рэ­жы­сёр поль­ска­га рэ­тра-дэ­тэк­ты­ва «Чыр­во­ны па­вук» Мар­цін Ка­шал­ка змяс­ці­лі та­кія ж кам­пак­тныя пры­ват­ныя гіс­то­рыі ў анту­раж та­та­лі­тар­на­га мі­ну­ла­га сва­іх кра­ін.

Ня­мец­кі да­ку­мен­та­ліст Андрэ­ас Фойгт прад­ста­віў у асноў­ным кон­кур­се не­ігра­вой час­ткі «Ліс­та­па­да» гіс­то­рыі рэ­аль­ных, а не пры­ду­ма­ных лю­дзей у кар­ці­не «Час па­ка­жа» — пя­тай у се­рыі яго шмат­га­до­вых на­зі­ран­няў за лё­са­мі жы­ха­роў бы­лой ГДР. Да­ку­мен­та­ль­ны кі­не­ма­тог­раф у чар­го­вы раз пра­явіў сваю пе­ра­ва­гу над ігра­вым у маг­чы­мас­цях леп­шым чы­нам па­ка­заць тран­сфар­ма­цыю ха­рак­та­раў лю­дзей, якім да­вя­ло­ся па­жыць у дзвюх са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных сіс­тэ­мах.

Вы­клю­чэн­нем, ма­быць, з’яў­ля­ецца фі­льм «Я не ма­дам Ба­ва­ры», гіс­то­рыя ба­ра­ць­бы за спра­вяд­лі­васць пра­він­цый­най ку­хар­кі, рас­ка­за­ная кі­тай­цам Фэн Ся­ага­нам. Рэ­жы­сёр прад­стаў­ляе гле­да­чу не то­ль­кі пры­ват­ную гіс­то­рыю, але і не­ве­ра­год­ны са­ты­рыч­ны зрэз гра­мад­ска­га і дзяр­жаў­на­га жыц­ця сва­ёй гі­ган­цкай кра­іны, якая імклі­ва рас­це ў су­пя­рэч­лі­вым воб­ла­ку тра­ды­цый і за­ба­бо­наў.

Кі­тай­скі фі­льм, ство­ра­ны ў ве­ль­мі не­звы­чай­ным мас­тац­кім вы­ра­шэн­ні — іна­ва­цый­ным і тра­ды­цый­ным ад­на­ча­со­ва, быў са­мым маш­таб­ным у пла­не ві­до­віш­чнас­ці і ўкла­дзе­ных у яго вы­твор­часць рэ­сур­саў. Ён стаў на­гляд­ным до­ка­зам сціп­ла­га эка­на­міч­на­га ста­но­віш­ча аўтар­ска­га кі­но ў еўра­пей­скіх кра­інах.

Век­тар і маш­та­бы

На фо­не ка­мер­ных еўра­пей­скіх гіс­то­рый на «Ліс­та­па­дзе-2016» вы­лу­ча­ла­ся пра­ца не­еўра­пей­ска­га аўта­ра — «Чу­ма ў ау­ле Ка­ра­тас» ка­зах­стан­ска­га рэ­жы­сё­ра Адзі­ль­ха­на Ержа­на­ва. Ігра­вое кі­но та­ко­га кштал­ту мае пры­до­мак «пры­па­весць». За­сна­ва­нае на ме­та­фа­рыч­най кі­на­мо­ве, яно бы­ло вель­­мі па­пу­ляр­ным у кі­на­ку­ль­ту­ры та­та­лі­тар­ных дзяр­жаў. У сва­ёй пад­крэс­ле­на тэ­атра­лі­за­ва­най ма­не­ры Ержа­наў бо­льш трап­на за іншых аўта­раў з бы­лых са­цы­яліс­тыч­ных кра­ін апіс­вае аб­сурд пост­та­та­лі­тар­на­га існа­ван­ня.

Твор­цы эпо­хі пе­ра­бу­до­вы і га­лос­нас­ці так­са­ма ка­рыс­та­лі­ся пад­обны­мі срод­ка­мі, але ў па­чат­ку дзе­вя­нос­тых не змаг­лі ні­чо­га су­пра­ць­пас­та­віць про­стым мэ­сэ­джам га­лі­вуд­скіх гіс­то­рый. Вяр­тан­не Ержа­на­ва да эзо­па­вай мо­вы не бы­ло ацэ­не­на мін­скай пуб­лі­кай на сё­лет­нім «Ліс­та­па­дзе»: стуж­ка атры­ма­ла са­мы ніз­кі гля­дац­кі рэ­йтынг. Але гэ­ты фі­льм — не то­ль­кі ці­ка­вае вы­каз­ван­не з да­клад­на вы­бу­да­ва­най сім­ва­ліч­на-зна­ка­вай сіс­тэ­май мас­тац­кіх воб­ра­заў, але, ве­ра­год­на, і па­пя­рэд­нік но­вых ча­соў, зме­ны раз­віц­ця век­та­ра аўтар­ска­га кі­но.

Ма­быць, ужо не зу­сім ад­па­вя­дае на­ша­му ча­су і кан­цэп­цыя асноў­на­га кон­кур­су «Ліс­та­па­да», які ўклю­чае ў ся­бе фі­ль­мы з кра­ін бы­ло­га сац­ла­ге­ра і кра­ін так зва­най «на­род­най дэ­мак­ра­тыі». Ка­тас­тра­фіч­ныя падзеі апош­ніх ча­соў свед­чаць: «ка­нец гіс­то­рыі», так апты­міс­тыч­на і са­ма­на­дзей­на прад­ка­за­ны ў кан­цы ха­лод­най вай­ны, ві­да­воч­на не ад­быў­ся. А зна­чыць, кі­но зноў мо­жа вяр­тац­ца да гла­ба­ль­ных вы­каз­ван­няў і аб­агу­ль­не­ных воб­ра­заў, ад якіх твор­цы так энер­гіч­на ад­маў­ля­лі­ся два дзе­ся­ці­год­дзі та­му.

Свед­чан­нем маг­чы­май зме­ны кі­рун­ку раз­віц­ця аўтар­ска­га кі­но ста­лі леп­шыя фі­ль­мы да­ку­мен­та­ль­на­га кон­кур­су «Ліс­та­па­да». У 2010-я да­ку­мен­та­ліс­ты­ка апя­рэ­джвае ігра­вое кі­но акту­аль­нас­цю прад­стаў­ле­ных у фі­ль­мах гіс­то­рый і іна­ва­цый­ным мас­тац­кім пад­ыхо­дам.

Апош­няе бо­льш за ўсё ты­чыц­ца кар­цін «Аўстэр­ліц» Сяр­гея Лаз­ні­цы і «Са­ла­ман­ка» Рус­ла­на Фя­до­та­ва і Аляк­сан­дры Ку­лак. Яны ста­лі са­мы­мі яркі­мі аўтар­скі­мі вы­каз­ван­ня­мі на «Ліс­та­па­дзе-2016», якія пе­ра­бі­лі сва­ім ра­ды­ка­ліз­мам ігра­выя пра­цы. Кож­ная з гэ­тых сту­жак вар­тая асоб­на­га пад­ра­бяз­на­га апі­сан­ня, ска­жам то­ль­кі, што і ў іх пры­ват­нае сас­ту­пі­ла ка­лек­тыў­на­му, а кі­нап­ро­за — вы­со­кай воб­раз­нас­ці.

Фі­льм «Укра­інскія шэ­ры­фы» Ра­ма­на Бан­дар­чу­ка зня­ты ў бо­льш тра­ды­цый­ным для да­ку­мен­та­ліс­ты­цы жан­ры на­зі­ран­ня, але аса­біс­тыя гіс­то­рыі ў гэ­тым фі­ль­ме раз­ві­ва­юцца на фо­не на­пру­жа­ных падзей гіс­то­рыі вя­лі­кай кра­іны, што яшчэ да­гэ­туль не скон­чы­лі­ся.

На­сус­трач на­тхнен­ню

На фо­не кар­цін між­на­род­най час­ткі фес­ты­ва­лю гу­ль­ня­выя стуж­кі На­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су «Ліс­та­пад-2016» бы­лі да­лё­кія ад кан­цэп­ту­аль­ных вы­каз­ван­няў.

«Ду­шы мёр­твыя» Вік­та­ра Кра­соў­ска­га, пе­ра­мож­цу ігра­во­га кон­кур­су, мож­на лі­чыць уз­орам моц­на­га пра­фе­сі­яна­ліз­му, што са­мо па са­бе ўжо да­сяг­нен­не для ма­ла­до­га айчын­на­га кі­но. У су­пра­ць­лег­ласць Кра­соў­ска­му ле­таш­ні тры­умфа­тар «Ліс­та­па­да», двац­ца­цід­вух­га­до­вы Мі­кі­та Лаў­рэц­кі, фі­ль­мы яко­га з’яў­ля­юцца ты­по­вым по­стын­дус­тры­яль­ным кі­на­мас­тац­твам, раз­ві­вае свой стыль на шко­ду ві­до­вішч­нас­ці. Рэ­жы­сёр вы­ка­рыс­тоў­вае здым­кі ўзроў­ню хоўм-ві­дэа ў якас­ці аўтар­скай мо­вы, што прадэ­ман­стра­ваў яго дру­гі поў­на­мет­раж­ны фі­льм «Ка­хан­не і парт­нёр­ства» (дып­лом жу­ры «За па­чуц­цё ча­су»). І аку­рат ві­до­віш­чнасць у Мі­кі­ты Лаў­рэц­ка­га з по­спе­хам атрым­лі­ва­ецца. Іншая спра­ва, што на­ват да кон­кур­снай пра­гра­мы «Ма­ла­досць на мар­шы» між­на­род­най час­ткі пра­гра­мы «Ліс­та­па­да» ма­ла­дыя бе­ла­рус­кія аўта­ры па­куль не да­рас­лі, за­ста­ючы­ся на сту­дэнц­кім уз­роў­ні.

Да­ку­мен­та­ль­ная час­тка на­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су па-ра­ней­ша­му гля­дзе­ла­ся больш пра­фе­сій­най. Гэ­та да­ты­чыц­ца і кар­ці­ны «25» Андрэя Ку­ці­лы — шчы­рай спро­бы даць зрэз па­ка­лен­ня бе­ла­ру­саў-ад­на­год­каў не­за­леж­нас­ці на­шай кра­іны, і по­ўна­мет­раж­на­га па­глыб­лен­ня ў бе­ла­рус­кую рэ­ча­існасць «Ты сю­ды бо­льш не вер­неш­ся» Дзміт­рыя Ма­ха­ме­та. Ство­ра­ныя ў фар­ва­тэ­ры ра­бот іх ста­рэй­ша­га ка­ле­гі Вік­та­ра Аслю­ка, але з ары­гі­на­ль­ным ба­чан­нем, гэ­тыя фі­ль­мы аб­авяз­ко­ва зной­дуць свай­го гле­да­ча і на іншых кі­на­фо­ру­мах.

На­цы­яна­ль­ны кон­курс «Ліс­та­па­да-2016» цал­кам ад­па­вя­даў дэ­ві­зу ўся­го фес­ты­ва­лю, які ў гэ­тым го­дзе гу­чаў так: «На­сус­трач на­тхнен­ню». Пры ад­сут­нас­ці ле­таш­ня­га ажы­ята­жу, але з вя­лі­кім за­чы­нам на бу­ду­чы­ню — у гэ­тым і ёсць га­лоў­ны вы­нік сё­лет­ня­га Мін­ска­га МКФ.

Антон СІДАРЭНКА