Чужаніца па часе і крыві

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

«Інша­зе­мец» па­вод­ле п’есы Жа­на Ануя «Ка­лом­ба» ў Го­ме­льс­кім га­рад­скім ма­ла­дзёж­ным тэ­атры
Без удак­лад­нен­ня, па­шы­рэн­ня, змя­нен­ня дра­ма­тур­гіч­на­га ма­тэ­ры­ялу не аб­ыхо­дзіц­ца ні­вод­ная ра­бо­та рэ­жы­сё­ра Яка­ва На­та­па­ва. На­ко­ль­кі ўзва­жа­на ён аб­ыхо­дзіц­ца з вя­до­мым сю­жэ­там Жа­на Ануя? На­ко­ль­кі ўда­ла рэ­жы­сёр­скае «до­нар­ства» пры­да­ецца ары­гі­на­ль­на­му ма­тэ­ры­ялу? У па­ста­ноў­цы Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра да­чы­нен­ні пер­са­на­жаў уз­буй­ні­лі­ся, дра­ма­тыч­ныя падзеі на­бы­лі но­вае вы­мя­рэн­не, а фі­нал за­гу­чаў тра­гіч­на.

У ад­роз­нен­не ад дра­ма­тур­га рэ­жы­сёр за­ся­ро­дзіў ува­гу не на Ка­лом­бе (жон­цы Жу­ль­ена), а на са­мім ма­ла­дым ча­ла­ве­ку, так што зме­на на­звы да­клад­на ад­люс­тра­ва­ла зру­шэн­не пры­яры­тэ­таў: га­лоў­ным ге­ро­ем стаў ме­на­ві­та «інша­зе­мец». Па­вод­ле за­ду­мы па­ста­ноў­шчы­ка ён успад­ка­ваў час­цін­ку рус­кай кры­ві ад ба­ць­кі, яко­га ні­ко­лі не ба­чыў, але бяз­мер­на па­ва­жае і на­ма­га­ецца быць да яго пад­обным. У вы­ка­нан­ні Ві­та­ля Са­зо­на­ва Жу­ль­ен уяў­ляе з ся­бе «рус­ка­га фран­цу­за», і для ўсіх на­ўко­ла ён не столькі ша­ра­го­вы эга­іст і мі­зан­троп аль­бо ста­лае кап­рыз­лі­вае дзі­ця, як чу­жа­ні­ца, за­меж­нік, тра­ха не іншап­ла­не­тнік.

Ма­ла­ды ча­ла­век за­ста­ецца не­зра­зу­ме­лым і чу­жым для ўлас­най ма­ці — ве­ліч­най тэ­атра­ль­най зор­кі ма­дам Аляк­сан­дры (На­тал­ля Го­лу­бе­ва), і для яе ася­род­дзя, і на­ват для са­ма­га бліз­ка­га ча­ла­ве­ка — Ка­лом­бы (Іры­на Ко­нік). Не­на­доў­га вы­зва­ліў­шы­ся ад уплы­ву му­жа і па­спы­таў­шы існа­га тэ­атра­ль­на­га жыц­ця, яна ве­ль­мі хут­ка пры­па­даб­ня­ецца да ма­дам Аляк­сан­дры, лёг­ка пры­ма­ючы ды пе­ра­йма­ючы пе­ра­кру­ча­ную ма­раль за­ку­ліс­ся.

Све­та­пог­ляд Жу­ль­ена, унут­ра­ныя су­пя­рэч­нас­ці і (пе­рад­усім!) не­па­руш­ныя ідэ­аліс­тыч­ныя пры­нцы­пы, якія той ня­ўхі­ль­на пі­ль­нуе сам ды вы­ма­гае пі­ль­на­ваць усіх, хто по­бач, на­праў­ду лег­лі б на ка­ль­ку рус­кай лі­та­ра­ту­ры — на­прык­лад, Тал­сто­га ці Да­ста­еўска­га. Па во­лі рэ­жы­сё­ра іх імё­ны ўзні­ка­юць у спек­так­лі — і не вы­пад­ко­ва. Ве­ра­год­на, ма­ла­ды ча­ла­век — госць у сва­ім ча­се. Да­клад­ней, не­маг­чы­ма ўя­віць эпо­ху, дзе б яго зра­зу­ме­лі і пры­ня­лі, дзе Жу­ль­ен змог бы стаць сва­ім, жыць і, га­лоў­нае, вы­жыць. Па во­лі рэ­жы­сё­ра ў па­ста­ноў­цы ўзні­кае За­меж­ны ле­гі­ён (а не про­стая по­зва ў звык­лае вой­ска), ку­ды Жу­ль­ен вы­праў­ля­ецца на служ­бу. Ле­гі­ён, ма­быць, адзі­нае мес­ца, дзе пад­обныя «іншап­ла­не­тнікі» ды чу­жа­ні­цы хоць не­як пры­стасуюц­ца, хай са­бе і да экс­трэ­ма­ль­ных умо­ваў.

Тэкст Жа­на Ануя На­та­паў пе­ра­тва­рае ў на­го­ду для «по­страз­ва­гаў» пра па­за­ча­са­выя пан­яткі, пад­крэс­ле­ныя пэў­най эклек­тыч­нас­цю му­зыч­на­га афар­млен­ня, дзе ZAZ су­сед­ні­чае з Фрэ­дзі Мерк’юры, а Га­ру і Мі­шэль Сер­ду — з Мар­кам Мер­ма­нам.

У не­йкім сэн­се Якаў На­та­паў і сам «інша­зе­мец» у су­час­ным тэ­атра­ль­ным ася­род­дзі. Кож­ны яго­ны спек­такль ро­біц­ца не то­ль­кі падзе­яй, але і цэн­трам крыш­та­лі­за­цыі па­ляр­ных мер­ка­ван­няў, што гля­дац­кіх, што пра­фе­сій­ных. Пад­час рэ­пе­ты­цый рэ­жы­сёр пра­па­нуе артыс­там (як ма­ла­дым, так і да­свед­ча­ным) пра­йсці свай­го ро­ду кур­сы да­ска­на­лен­ня май­стэр­ства, ажыц­ця­віць чар­го­вую ўнут­ра­ную пад­лад­ку пад ка­мер­тон рус­ка­га псі­ха­ла­гіч­на­га тэ­атра.

У вы­ні­ку ці не кож­ная па­ста­ноў­ка прад­стаў­ляе пуб­лі­цы зла­джа­ны сцэ­ніч­ны ансамбль, здо­ль­ны крэ­сіць но­выя сэн­сы з вя­до­мых дра­ма­тур­гіч­ных па­бу­доў.

Уладзімір СТУПІНСКІ