He play, але game

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

Міжнародная праграма Форуму«Тэ­атр».
Межы сучаснага тэатра рассоўваюцца ўсё шырэй, жанры і памежныя дысцыпліны знітоўваюцца, перамешваюцца. Цяжка вызначыць, што сёння -- не тэатр, а што -- спектакль. Тэатр ХХІ стагоддзя замест гатовага прадукту прапануе працэс, замест акрэсленага твора -- зменлівую форму, замест рэжысёрскага дыктату -- запрашэнне да дыялогу.

Усё гэ­та най­леп­шым чы­нам за­свед­чы­ла за­меж­ная пра­гра­ма сё­лет­ня­га фо­ру­му «ТЭ­АРТ». Да­ку­мен­та­ль­ны тэ­атр прад­стаў­ле­ны спек­так­лем «Па­лі­ва» POP-UP Тэ­атра з Санкт-Пе­цяр­бур­га. Па­ста­ноў­ка ство­ра­на на пад­ста­ве дра­ма­тур­гіі Яўге­на Ка­зач­ко­ва — мо­нап’есы па­вод­ле інтэрв’ю з Да­ві­дам Янам, ства­ра­ль­ні­кам кам­па­ніі ABBYY, рас­пра­цоў­шчы­кам слоў­ні­каў Lingvo і па­чы­­наль­­ні­кам флэш­мо­баў у Рас­іі. Артыст Мак­сім Фа­мін не імкнуў­ся пе­ра­тва­рыц­ца ў свай­го ге­роя: існа­ваў кры­ху ад­хі­ле­на, ба­лан­са­ваў па­між дра­ма­тур­гіч­ным ма­тэ­ры­я­лам і ўлас­ным дос­ве­дам. Яго апо­вед пад­па­рад­ка­ваў­ся стро­га­му тэм­па­рыт­му: крок уле­ва — па­ро­дыя, крок упра­ва — тэ­атра­ль­ныя штам­пы. Актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся ві­дэ­апра­екцыя, з чы­ёй да­па­мо­гай ге­рой раз­двой­ваў­ся, рас­трой­ваў­ся, ра­біў­ся «го­ла­сам за кад­рам». Фа­мін уваж­лі­ва слу­хаў сваё экран­нае ад­люс­тра­ван­не, пра­цяг­ваў дум­ку і ды­я­лог з са­мім са­бой пе­ра­но­сіў у гля­дзе­ль­ню. Спек­такль па­чы­наў­ся з го­ла­су, што пра­па­ноў­ваў гле­да­чам звяр­нуць ува­гу на тое, яко­га ко­ле­ру сце­ны, хто ся­дзіць по­бач, дзе зна­хо­дзіц­ца ава­рый­нае вы­йсце, і та­кім чы­нам за­стац­ца ў «тут і ця­пер», не ўця­каць у інша­свет, вы­ду­ма­ны для нас твор­ца­мі. Да­від Ян — Мак­сім Фа­мін пры­слу­хоў­ваў­ся да ся­бе, не­стан­дар­тна мыс­ліў, ры­зы­ка­ваў і ад­ка­заў са­бе на пы­тан­не пра сэнс жыц­ця. Па­доб­ная ма­ты­ву­ючая па­ста­ноў­ка прад­угле­джвае актыў­ны ўдзел пуб­лі­кі — тэ­атр імкнец­ца вы­вес­ці яе з па­сіў­най ро­лі спа­жыў­ца. Але на­вош­та пе­ра­тва­раць гле­да­ча ва ўдзе­ль­ні­ка? «Каб за­ду­ша­ны сіс­тэ­май ча­ла­век, што пры­звы­ча­іўся ха­дзіць у шых­це і па­га­джац­ца, на­быў не­за­леж­насць і мог сам пры­маць ра­шэн­ні. Каб пе­ра­тва­рыць па­сіў­на­га на­зі­ра­ль­ні­ка ў асо­бу, якая за­ймае актыў­ную гра­ма­дзян­скую і жыц­цё­вую па­зі­цыю», — слуш­на і трапна ад­ка­за­ла рас­ій­ская тэ­атра­ль­ная мас­тач­ка Ксе­нія Пе­ра­тру­хі­на на ста­рон­ках ча­со­пі­са «Тэ­атр».

Кан­стан­цін Ба­га­мо­лаў сцвяр­джаў: тэ­атр існуе для та­го, каб лю­дзі цве­ра­зе­лі і апры­том­ні­ва­лі, па­збы­ва­ючы­ся хан­жас­тва. Мас­тац­кая пра­ва­ка­цыя — доб­ры ме­тад для гэ­тай мэ­ты. «Дэ­мен­цыя» Кар­нэ­ля Мун­дру­ца (Тэ­атр «Пра­тон», Бу­да­пешт) якраз та­кая. Муд­ра­ге­ліс­тая эстэ­тыч­ная кан­струк­цыя праду­гле­джвае жан­ра­выя пе­ра­ва­ро­ты і скла­да­ецца з фар­су, па­ро­дыі, эстрад­най ма­не­ры існа­ван­ня артыс­таў, апе­рэ­тач­ных ну­ма­роў; пад­крэс­ле­на ўмоў­ная фор­ма су­існуе з ме­га­рэ­аліс­тыч­ным афар­млен­нем псі­хі­ятрыч­най клі­ні­кі. «Дэ­мен­цыя» — гэ­та кар­на­вал, дзе ка­міч­нае лёг­ка пе­ра­тва­ра­ецца ў тра­гіч­нае. Гіс­то­рыя пра па­цы­ентаў, якіх раз­ам з бу­дын­кам прад­аюць ашу­кан­цу і вы­кі­да­юць на ву­лі­цу, па­ўстае але­го­ры­яй су­час­най вен­гер­скай дзяр­жа­вы (ця­гам апош­ніх га­доў вен­гер­скі ўрад ві­на­ва­ці­лі ў хлус­ні і мах­ляр­стве), пе­ра­асэн­са­ва­най па-аб­сур­дыс­цку. Не­ве­ра­год­ная арга­ніч­насць акцёр­ска­га існа­ван­ня за­ва­рож­вае. Спа­чу­ван­не да хво­рых, якія цер­пяць здзе­кі і ні­ко­му не па­трэб­ныя, на­бы­вае важ­кас­ці і сур’ёзу, рэ­зка кан­трас­ту­ючы з ва­р’яц­кім кан­тэк­стам: Док­тар кі­лаг­ра­ма­мі спа­жы­вае тран­кві­лі­за­та­ры, па­цы­ент Да­нтыст рэ­флек­тор­на рэ­агуе на фра­зу «мне ба­ліць зуб» і ў мах­ля­ра, што з’явіў­ся пры­ва­ты­за­ваць бу­ды­нак клі­ні­кі, вы­дзі­рае язык — фан­тан кры­ві рас­ця­ка­ецца па сця­не. Але кар­на­вал су­ты­ка­ецца з рэ­аль­нас­цю, ка­лі пад ка­ляд­най ялін­кай па­цы­енты зна­хо­дзяць свя­точ­ныя пад­а­рун­кі — мяш­кі для ўсып­лен­ня, адзі­на­га вы­йсця для пер­са­на­жаў, якіх ра­та­ва­ла дэ­мен­цыя. А рас­по­вед пра вен­гер­скую баль­ні­цу дзіў­ным чы­нам ро­біц­ца гіс­то­ры­яй пра су­час­ні­каў у ціс­ках цы­ві­лі­за­цыі.

На­ту­ра­ль­ная здо­ль­насць тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва ўбі­раць у ся­бе ўсё — ад ві­дэа да цыр­ка­вых тэх­на­ло­гій — па­спры­яла яму зра­біц­ца цэн­трам му­ль­ты­дыс­цып­лі­нар­нас­ці. Тэ­атр — гэ­та ўжо не сто­ль­кі play, ко­ль­кі game: по­стдра­ма­тыч­ная ку­ль­ту­ра вы­зна­чае сцэ­ніч­ную дзею як гу­ль­ню, мас­так пра­па­нуе ва­ры­янты з не­адназ­нач­ным сэн­сам, гля­дач вы­бі­рае. У спек­так­лі «Мі­сія. Успа­мін пра ад­ну рэ­ва­лю­цыю» па­вод­ле Хай­не­ра Мю­ле­ра ві­зу­аль­ныя воб­ра­зы ма­юць фраг­мен­тар­ны ха­рак­тар, і то­ль­кі гля­дач у сва­ёй улас­най свя­до­мас­ці на-

д­ае ім струк­ту­раў­тва­ра­ль­ную ло­гі­ку. Аль­бо па­кі­дае за­лу. Дра­ма­тур­гаў тэкст артыс­ты не пра­маў­ля­юць, а то­ль­кі ва­ру­шаць вус­на­мі. Мы чу­ем ко­ліш­нюю чыт­ку п’есы ў за­пі­се і вы­ка­нан­ні са­мо­га Хай­не­ра Мю­ле­ра. Рэ­жы­сё­ры Том Кю­нэль і Юрген Кут­нер ад­маў­ля­юцца ад мэ­сэ­джу, пра­па­ну­ючы пер­фар­ма­тыў­ную гу­ль­ню з воб­ра­за­мі. Яны раз­ва­жа­юць пра га­лоў­ныя каш­тоў­нас­ці фран­цуз­скай рэ­ва­лю­цыі — сва­бо­ду, роў­насць, бра­тэр­ства, — гу­ля­ючы з п’есай Мю­ле­ра ў по­стма­дэр­нізм. Пер­фар­ма­тыў­ныя акты не звя­за­ныя ўнут­ра­най ло­гі­кай. Ні­чо­га пэў­на­га, што яны му­сяць да­вес­ці, не існуе. Су­час­ны гля­дач не мае ўяў­лен­ня, з чым су­тык­нец­ца ў тэ­атры. І што там пе­ра­ва­жыць: тэкст, рэ­жы­су­ра ці не­шта іншае. Пра­ві­лы гу­ль­ні кож­на­га разу вы­на­хо­дзяц­ца зноў­ку, і праз гэ­та тэ­атр ро­біц­ца пра­сто­рай для экс­пе­ры­мен­таў.

Су­час­ны тэ­атр усё час­цей ад­маў­ля­ецца ад тэк­сту. Му­зыч­ная да­мі­нан­та «Кінг сайз» зна­ка­мі­та­га Крыс­та­фа Мар­та­ле­ра да­зва­ляе рэ­жы­сё­ру аб­ысці­ся без сло­ваў, які­мі ўсё скла­да­ней вы­ка­заць тое, што ад­бы­ва­ецца з ча­ла­ве­кам. Аб­рыў­кі па­пу­ляр­ных ме­ло­дый — ад Ба­ха да ня­мец­кіх тэ­ле­се­ры­ялаў — га­лоў­ныя ге­роі па­ста­ноў­кі. Муж­чы­на і жан­чы­на ў лож­ку, але са сва­ёй асоб­най пес­няй. На­ват пя­ку­чыя ме­ло­дыі ка­хан­ня не зблі­жа­юць, а раз’­ядноў­ва­юць. Ме­ло­дыі вы­ла­зяць з-пад лож­ка, ха­ва­юцца за дзвя­ры­ма ша­фы, пі­ль­ну­юць у пры­бі­ра­ль­ні. Не­ма­ла­дая жан­чы­на раз-по­раз пе­ра­ся­кае пра­сто­ру, у якой ад­бы­ва­ецца дзея­нне, — з пры­бі­ра­ль­ні на­прас­ткі… у ша­фу. З кай­стры зда­бы­вае то ва­ра­нае спа­ге­ці, то са­ла­ту; чы­тае не­прыс­той­нас­ці з тоў­стай кніж­кі; фі­ла­соф­ствуе на тэ­мы ста­рас­ці, жыц­ця і смер­ці, скар­дзіц­ца на не­вы­нос­нае жыц­цё, ча­сам спя­вае не­ча­ка­на моц­ным го­ла­сам уры­вак па­пу­ляр­най пес­ні… Аб­сурд жыц­ця, ру­ці­на што­дзён­нас­ці пе­ра­меш­ва­юцца, на­бы­ва­ючы дзіў­ную фор­му.

Важ­ным склад­ні­кам поль­ска­га спек­так­ля «Ша­пэн без фар­тэ­пі­яна» рэ­жы­сё­ра Мі­ха­ла За­да­ры ро­біц­ца му­зы­ка кам­па­зі­та­ра — яна гу­чыць у жы­вым вы­ка­нан­ні. Фар­тэ­пі­яна праз увесь час маў­чыць, за­мест яго са­лі­руе, пра­маў­ля­ючы тэкст, Бар­ба­ра Вы­соц­ка, раз­вен­чвае вон­ка­вую пры­га­жосць і зруч­насць «на­цы­яна­ль­на­га мі­фа Ша­пэ­на». Фар­тэ­пі­янная час­тка кан­цэр­та за­мя­ня­ецца ма­на­ло­гам. За ра­ялем з рас­кі­да­ны­мі парт­ыту­ра­мі, му­зы­каз­наў­чы­мі пра­ца­мі ды ліс­та­мі артыс­тка рас­па­вя­дае пуб­лі­цы пра му­зыч­ны, эма­цый­ны і на­ват па­лі­тыч­ны ўплыў пана Фры­дэ­ры­ка. Про­ста ў ве­ча­ро­вай су­кен­цы актры­са ка­рас­ка­ецца на ра­яль, каб за­чы­таць «з па­ра­с­кі­да­на­га». У не­йкі мо­мант па­су­нец­ца да мік­ра­фо­на ў су­пра­ць­лег­лую час­тку сцэ­ны. Гэ­та — пік афі­цы­ёзу, вер­шаў, скла­дзе­ных у го­нар па­эта і род­ных ніў, вер­шаў да­лё­ка не за­ўсё­ды дрэн­ных, але без­на­дзей­на дэ­фар­ма­ва­ных мік­ра­фо­нам і атмас­фе­рай «ку­ль­тур­на-ма­са­вай пра­цы». У цэн­тры ўва­гі спек­так­ля — свя­до­масць су­час­на­га па­ля­ка, які ад­маў­ля­ецца пры­маць зруч­ны і та­кі зра­зу­ме­лы міф пра Ша­пэ­на-па­тры­ёта, за­дае пы­тан­не «на­вош­та што­год слу­хаць Ша­пэ­на?» і шу­кае ўлас­ны ад­каз.

По­стдра­ма­тыч­ныя по­шу­кі ра­с­ійска­га тэ­атра прад­ста­ві­ла па­ста­ноў­ка «Го­рад. Жа­ні­ць­ба. Го­галь» Юрыя Бу­ту­са­ва (Тэ­атр імя Лен­са­ве­та, Санкт-Пе­цяр­бург), які ства­рыў пра­сто­ру для во­ль­най гу­ль­ні з кла­січ­ным тэк­стам і вы­пра­віў гле­да­чоў у ла­бі­рынт аса­цы­яцый. Трыа жа­ні­хоў з Яеч­ні (Сяр­гей Мі­гіц­ко), Жа­ва­кі­на (Аляк­сандр Но­ві­каў) і Ануч­кі­на (Яўген Фі­ла­таў), аста­ля­ваў­шы­ся за круг­лым сто­лі­кам, спя­вае ўрыў­кі са­вец­кіх эстрад­ных шля­ге­раў. Стро­га ды жур­бот­на. Яно і да­лей бу­дзе гу­чаць, гэ­тае трыа, як эстрад­ны ды­вер­тыс­мент, як вод­гук да­лё­ка­га мі­ну­ла­га, якое за­ўсё­ды тут, з на­мі. Гу­ль­ня са сло­ва­мі — то Ары­на Пан­це­ляй­мо­наў­на (Яўге­нія Еўсціг­не­ева) пры­са­бе­чыць ма­на­ло­гі Пад­ка­ле­сі­на пра но­вы фрак і бо­ты з вак­сай, то Кач­ка­роў і Ары­на Пан­це­ляй­мо­наў­на па­мя­ня­юц­ца тэкс­там, але не па­збу­дуц­ца ўлас­ных інта­на­цый, Сяр­гей Мі­гіц­ко пра­чы­тае ўры­вак з «Не­ўска­га пра­спек­та», а Яўген Фі­ла­таў — ма­на­лог Па­прыш­чы­на… Бу­ту­саў ро­біць ня­ўлоў­ную тэ­ат­раль­­ную струк­ту­ру з па­ўто­ра­мі, ва­ры­яцы­ямі, зыб­кас­цю. Тка­ні­ну спек­так­ля не­маг­чы­ма струк­ту­ра­ваць, яна — сон, у якім існу­юць го­га­леў­скія ге­роі. «Ад­веч­ная жа­ноц­касць», Агаф’я Ці­ха­наў­на (Ган­на Ка­ва­ль­чук) усцяг­вае клоў­нскі нос, ся­дае на аван­сцэ­ну і ад­ва­роч­ва­ецца ад жа­ні­хоў. З Пад­ка­ле­сі­ным па­во­дзіць ся­бе як са­рам­лі­вая дзяў­чын­ка, за­мус­тва яе вель­­мі па­ло­хае, на­ват ру­ка за­ста­ецца ў па­вет­ры, не кра­нуў­шы жа­ні­хо­вай га­ла­вы… У сіс­тэ­ме бу­ту­саў­скай па­ста­ноў­кі падзея не­маг­чы­мая, усё пра­сяк­ну­та ілю­зі­ямі, з імі існу­юць пер­са­на­жы. Але ма­ры пра шчас­це апы­на­юцца… пад мо­гіл­ка­мі з кры­жа­мі — пе­рад на­мі ўжо су­час­ны Пе­цяр­бург з ту­рыс­та­мі.

…Тэ­атр без­упын­на ру­ха­ецца да му­ль­ты­дыс­цып­лі­нар­нас­ці, ма­ючы на ўва­зе актыў­ную ро­лю гле­да­ча. Тэ­атр, які раз­уме­юць як гу­ль­ню, зму­шае гле­да­ча пра­ца­ваць над улас­най стра­тэ­гі­яй, ду­маць над улас­ны­мі ад­ка­за­мі на жыц­цё­выя пы­тан­ні. Між­на­род­ны тэ­атра­ль­ны фо­рум «ТЭ­АРТ» па­цвер­дзіў важ­насць і не­абход­насць тэ­атра, што да­зва­ляе апы­нуц­ца ў пра­сто­ры гу­ль­ні, зра­біц­ца саў­дзе­ль­ні­кам і ад­ка­заць са­бе на ўнут­ра­ны ма­на­лог.

Крысціна СМОЛЬСКАЯ