Загадкавы Босх

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

Іканалагічныя нататкі
2016-ы аб­веш­ча­ны Між­на­род­ным го­дам Іе­ро­ні­ма Бос­ха (1452—1516).

Яго не­ве­ра­год­ныя тво­ры за­ўсё­ды пры­цяг­ва­лі ўва­гу спе­цы­яліс­таў роз­ных про­фі­ляў. У свой час «спа­ві­ва­ль­ны­мі ба­бу­ль­ка­мі» бос­хаз­наў­ства з’яўля­лі­ся ідэ­ола­гі сюр­рэ­аліз­му, псі­хі­ятры і па­сля­доў­ні­кі Фрэй­да, ня­ве­дан­не які­мі азоў мед­ые­віс­ты­кі (а ме­на­ві­та — ста­ра­за­па­вет­ных ме­та­фар і па­ра­ўнан­няў) з ліш­кам кам­пен­са­ва­ла­ся са­ма­на­дзей­нас­цю про­фі.

Возь­мем, да пры­кла­ду, сло­вы Сі­ра­ха: «Ці мо­жа спра­чац­ца гар­шчок з гар­шэч­ні­кам?!» Яны ма­юць на мэ­це ча­ла­ве­ка і Бо­га і ўзы­хо­дзяць да род­нас­ці сло­ваў «Ад­ам» і «ад­ама» (чыр­во­ны глей, прах). Ад­гэ­туль па­хо­дзяць сло­вы: «Прах ты. І ў прах вер­неш­ся» і сло­ва­злу­чэн­не «са­суд гра­ху». Бос­хаў­скія вы­явы пе­ра­ку­ле­ных глі­ня­ных зба­ноў сім­ва­лі­зу­юць грэш­ную плоць, па­збаў­ле­ную ду­шы. Мо­мант стра­ты апош­няй ад­люс­тра­ва­ны на мад­рыд­скай кар­ці­не «Спа­ку­шэн­не Свя­то­га Анто­нія» ў вы­гля­дзе зба­на, які цяг­нуць бесы. Пры гэ­тым з яго вы­лі­ва­ецца вад­касць.

З пад­ачы псі­ха­ана­лі­ты­каў сюр­рэ­аліс­тыч­ная вы­ява ву­шэй і клін­ка па­між імі раз­гля­да­ецца ў якас­ці сім­ва­ла сус­вет­на­га муж­чын­ска­га па­чат­ку. Між тым вы­ява стра­лы, якая на­вы­лёт пра­ніз­вае гэ­тыя ву­шы, — біб­лей­ская ме­та­фа­ра вус­на­га сло­ва. (У на­шым вы­пад­ку за­па­ве­ту «не за­бі», што не за­трым­лі­ва­ецца ў га­ло­вах грэш­ні­каў.) Ма­тыў Сло­ва-ло­га­са, не па­чу­та­га і «не па­зна­на­га сва­імі», ува­соб­ле­ны і на лон­дан­скім «Ка­ра­на­ван­ні цёр­нам» у вы­гля­дзе стра­лы, якая за­храс­ла ў ка­пе­лю­шы.

У якас­ці эра­тыч­на­га сім­ва­ла час­та пад­аец­ца і вы­ява клю­ча з ба­род­кай у вы­гля­дзе лі­та­ры «S» (sanctus, spiritus), у ко­ль­цы яко­га за­ча­пі­ла­ся чор­ная ду­ша грэш­ні­ка. Між тым гэ­ты ма­тыў — па­ра­фраз сло­ваў Свя­то­га Пят­ра: «Ляг­чэй вяр­блю­ду пра­йсці праз вуш­ка ігол­кі, чым ба­га­та­му тра­піць у Цар­ства Ня­бес­нае».

У пра­вым ніж­нім кут­ку цэн­тра­ль­най час­ткі трып­ці­ха «Воз се­на» ма­ла хто бы­чыць сцэ­ну пад­рых­тоў­кі да хар­ча­ван­ня се­нам, што ўзы­хо­дзіць да ла­цін­скай пры­маў­кі з «Adagia» Эраз­ма Ра­тэр­дам­ска­га («хар­ча­вац­ца се­нам» — быць дур­нем). Змест слоў­ні­ка­ва­га гняз­да meta ўні­вер­са­ль­най ла­ці­ны (стог се­на, мэ­та, старт і пры­за­вы фі­ніш рыс­та­ліш­чаў, край ма­гі­лы) знач­на глы­бей­шы і гуч­ней­шы за пры­маў­кі «се­на — ніш­то, тру­ха», «чут­насць» яе бы­ла аб­ме­жа­ва­на тэ­ры­то­ры­яй Бра­бан­та.

У Бе­ла­ру­сі бы­туе збі­ра­ль­нае зне­ва­жа­ль­нае сло­ва «лат­ру­га», што па­хо­дзіць ад змес­ту слоў­ні­ка­ва­га гняз­да latro (ра­баў­нік, бан­дыт, ду­ша­губ, за­бой­ца, най­міт, пі­рат, ігра­ль­ны ка­мень). Ме­на­ві­та гі­ган­цкі ігра­ль­ны ка­мень вян­чае га­ла­ву грэш­ні­цы (ду­ша — жа­но­ча­га ро­ду) з «Пек­ла му­зы­каў», пра­вай час­ткі трып­ці­ха «Сад зям­ной на­са­ло­ды». Ма­ле­нь­кі ж ка­ме­нь­чык — кон­чык ука­­заль­­на­га па­ль­ца ад­се­ча­най ру­кі, які ўказ­вае на пад­лік гра­хоў (calculus — ігра­ль­ны ка­ме­нь­чык, пад­лік).

Ма­ле­нь­кае ра­тэр­дам­скае тон­да «Блуд­ны сын» з’яўля­ецца сво­еа­саб­лі­вым ду­хоў­ным аўта­пар­трэ­там Бос­ха, гэ­та за­сведч­­­­вае рэ­не­сан­са­вую эман­сі­па­цыю яго асо­бы. Вы­ява вес­ніц без ага­ро­джы, да якой на­кі­роў­ва­ецца блуд­ны сын, ад­па­вя­дае рэ­аліс­тыч­най вы­яве так зва­най ня­бес­най «Бра­мы свят­ла» на гмер­ку Альб­рэх­та Дзю­рэ­ра і вы­да­вец­ка­му зна­ку 

«дэль­та-таў» Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Ад­мет­ная ма­ле­нь­кая лас­таў­ка, змеш­ча­ная Бос­хам на са­мую ніж­нюю пе­ра­кла­дзі­ну гэ­тых вес­ніц. У хрыс­ці­янскай сім­во­лі­цы ма­ла­дыя лас­таў­кі (за­ўсё­ды га­лод­ныя) сім­ва­лі­зу­юць пра­гу ду­хоў­най ежы. За­ка­та­насць шта­ноў на ле­вай на­зе блуд­на­га сы­на сім­ва­лі­зуе не­зап­лям­ле­насць пра­вед­ні­ка бру­дам грэ­ху і ка­рэ­люе з дэ­тал­лю су­час­най пра­цэ­ду­ры ма­сон­скай іні­цы­яцыі.

Да­лё­ка не ўсе юрыс­ты, не ка­жу­чы ўжо пра мас­тац­тваз­наў­цаў, ве­да­юць пра тое, што, згод­на з аўкцый­ным пра­вам ста­ра­жыт­ных рым­лян (Jus hastae), мес­ца рас­про­да­жу ўказ­ва­ла­ся дзі­дай, на вер­се якой дэ­ман­стра­ваў­ся які-не­будзь «лот». З улі­кам то­еснас­ці слоў «дзі­да», «шост» і «пры­ап» ла­цін­ска­му hasta, бос­хаў­скія вы­явы зба­ноў, што «пра­сы­ха­юць» на вяр­шы­нях жэр­дак, сім­ва­лі­зу­юць пра­даж­насць це­лаў і душ. На­пры­к­лад, на тон­да «Блуд­ны сын» вы­ява птуш­кі ў клет­цы і дзі­ды ка­ля дзвя­рэй шын­ка — лу­па­на­рыя, раз­бу­ра­ны дах яко­га ўвен­ча­ны зба­нам (стра­ха — ка­ба­ліс­тыч­ны сім­вал аб­аро­ны роз­уму ча­ла­ве­ка ад шкод­ных уплы­ваў, іх па­збя­гае блуд­ны сын — пра­вед­нік).

Акра­мя вы­явы птуш­кі ў клет­цы, тэ­зіс хрыс­ці­янскіх гнос­ты­каў «Це­ла — тур­ма ду­шы» ўва­саб­ляе і сюр­рэ­аліс­тыч­ны ма­тыў вы­явы так зва­на­га «ча­ла­ве­ка-па­гор­ка» з лі­са­бон­ска­га трып­ці­ха «Спа­ку­шэн­не Свя­то­га Анто­нія»: над ува­хо­дам у «пя­чо­ру» (лац. fornix — пя­чо­ра, пры­тон, лу­па­на­рый) на­ві­са­юць кра­ты (carcer) бра­мы, што на­гад­ва­юць уз­ня­тую за­слон­ку клет­кі птуш­ка­ло­ва. Увай­сці ў гэ­ту пя­чо­ру за­клі­кае біс­куп, жа­но­чая дэ­таль адзен­ня яко­га (за­кры­вае вус­ны) на­мя­кае на Цар­кву-Ма­ці. На­вер­ша па­стыр­ска­га по­са­ха гэ­та­га біс­ку­па ў вы­гля­дзе ку­хон­ных ві­лаў (ухват) па­зна­чае пя­ке­ль­нае пол­ымя для «глі­ня­ных гар­ш­коў», адзін з іх ува­соб­ле­ны ў вы­гля­дзе але­ня (cervus) у свя­тар­скім па­ліў­ме, што ад­сы­лае да слу­гі (servus) Бо­га.

Сло­ва з’яўля­ла­ся пер­шай і апош­няй інстан­цы­яй ку­ль­ту­ры і ад­ука­цыі Ся­рэд­ня­веч­ча, у меж­ах ча­го бы­ло маг­чы­мым на­ват пы­тан­не пра тое, да якой час­ткі мо­вы на­ле­жыць сло­ва Бог, на што бу­ду­чы «Док­тар Ілю­мі­на­тус» — шка­ляр Дунс Скот — ад­ка­заў: «Бог — не част­ка, а ўсё».

У вы­яве «ма­на­ха-зла­мыс­ні­ка», змеш­ча­на­га ў пе­ль­ку пад мас­точ­кам на ле­вай час­тцы трып­ці­ха, цяж­ка па­знаць ад­ыёз­на­га Аляк­сан­дра VI Бор­ха. Між тым вод­гук гэ­тай эты­ма­ло­гіі ма­ецца ў Оксфар­дскім слоў­ні­ку англій­скай мо­вы, згод­на з якім дру­гое зна­чэн­не сло­ва Pontifex — бу­даў­нік мас­тоў.

…Ко­ла пры­ват­ных за­моў­цаў кар­цін Бос­ха і бес­па­ка­ра­насць мас­та­ка з бо­ку інкві­зі­цыі свед­чаць аб уплы­во­вас­ці яго ма­гут­ных аб­арон­цаў. На жаль, ця­пер яны не мо­гуць аб­ара­ніць імя гэ­та­га ге­ні­яль­на­га май­стра ад псеў­да­на­ву­ко­вых ды­ягна­заў аб­ме­жа­ва­ных са­ма­на­дзей­ных псі­хі­ятраў і на­рко­ла­гаў, якія ства­ра­лі свае ды­сер­та­цыі на ма­тэ­ры­яле ўва­саб­лен­няў бос­хаў­скіх «мон­страў», адзін з іх, на­прык­лад, сім­ва­лі­зуе звя­ры­ную сут­насць ча­ла­ве­ка (жы­вё­лі­на з ту­ла­вам у вы­гля­дзе глі­ня­на­га зба­на). Аб ста­не су­час­на­га бос­хаз­наў­ства яскра­ва свед­чыць «па­спя­хо­вае» ўдак­лад­нен­не дат ства­рэн­ня асоб­ных кар­цін з да­па­мо­гай дрэў­ных га­да­вых ко­ль­цаў, ажыц­цёў­ле­нае гру­пай да­след­чы­каў пры пад­рых­тоў­цы юбі­лей­най між­на­род­най вы­ста­вы тво­раў мас­та­ка. Між тым ко­ль­касць та­кіх ко­ль­цаў на дош­ках кар­цін ві­да­воч­на мен­шая, чым у ства­лоў дрэ­ваў, з якіх яны вы­пі­лоў­ва­лі­ся. Да та­го ж уз­рост драў­ні­ны до­шак кар­цін Бос­ха ні­якім чы­нам не су­адно­сіц­ца з да­та­мі ства­рэн­ня кар­цін.

Мікалай ПАЛКАЎНІЧЭНКА