Баланс прыроды і гісторыі

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

Вы­ста­ва Зу­за­ны Граўс Ру­даў­скай «Да­кра­нан­не Сла­ва­кіі. Ма­лю­нак. Аб’ект. Каш­тоў­нас­ці» ў га­ле­рэі «Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры»
Вы­ста­ва пад­рых­та­ва­ная Па­со­льс­твам Сла­вац­кай Рэ­спуб­лі­кі ў Бе­ла­ру­сі су­мес­на з га­ле­рэ­яй «Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры» і пры­мер­ка­ва­ная да Дня Кан­сты­ту­цыі рэ­спуб­лі­кі (1 ве­рас­ня) і па­чат­ку яе стар­шын­ства ў Са­ве­це Еўро­пы. Ку­ль­тур­ны ды­ялог па­між на­шы­мі кра­іна­мі асаб­лі­ва акты­ві­за­ваў­ся ця­гам апош­ніх га­доў, пры­клад ча­го — амаль што­га­до­выя пле­нэ­ры ў Сла­ва­кіі з удзе­лам на­шых мас­та­коў і сту­дэн­таў.

 

Зу­за­на Граўс Ру­даў­ска на­ра­дзі­ла­ся ў 1962 го­дзе, мас­тац­кую аду­ка­цыю атры­ма­ла ў Шко­ле пры­клад­но­га мас­тац­тва ў Бра­ціс­ла­ве і Інсты­ту­це пры­клад­но­га мас­тац­тва ў Пра­зе. У ся­рэ­дзі­не 1980-х эміг­ра­ва­ла ў ЗША. Аўтар­ка шмат­лі­кіх арт-пра­ектаў у ЗША, Еўро­пе, Япо­ніі і Ма­ро­ка. Яе пер­са­на­ль­ныя вы­ста­вы з по­спе­хам пра­хо­дзі­лі ў Бра­ціс­ла­ве, Ко­шы­цэ (Сла­ва­кія), Ту­со­не (ЗША), Ры­ме (Іта­лія), а пра­цы прад­стаў­ле­ны ў ка­лек­цы­ях вя­до­мых му­зе­яў і га­ле­рэй.

Зу­за­на Ру­даў­ска — лаў­рэ­атка прэ­міі Ску­льп­тур­на­га па­рка Сак­ра­та (1994, Нью-Ёрк), ула­да­ль­ні­ца ўзна­га­ро­ды «За­ла­ты арол» (1998, Ва­шын­гтон). У 2000 го­дзе атры­ма­ла грант Фон­да По­ла­ка-Крас­не­ра.

Сён­ня мас­тач­ка жы­ве і пра­цуе ў Бра­ціс­ла­ве.

У экс­па­зі­цыі бы­лі прад­стаў­ле­ны ма­люн­кі ў зме­ша­най тэх­ні­цы, мас­тац­кія аб’­екты, а так­са­ма юве­лір­ныя вы­ра­бы, якія ўва­саб­ля­юць твор­чыя по­шу­кі апош­ніх 12 га­доў.

Сла­ва­кія вя­до­мая пры­га­жос­цю пры­ро­ды, з яе за­сне­жа­ны­мі гор­ны­мі вяр­шы­ня­мі, пра­зрыс­ты­мі, стром­кі­мі рэ­ка­мі і ру­ча­ямі пад по­лаг­ам бяз­меж­ных, ця­ніс­тых хва­ёвых ля­соў, і ў мен­шай сту­пе­ні — ба­га­ты­мі ку­ль­тур­ны­мі і гіс­та­рыч­ны­мі тра­ды­цы­ямі. Тым ці­ка­вей па­зна­ёміц­ца з аўтар­кай, што ўда­ла спа­лу­чае тра­ды­цый­нае з су­час­ным. У пер­шас­ным, пры­род­ным аспек­це мас­тац­тва Зу­за­ны Граўс Ру­даў­скай бу­дзе да­во­лі лёг­ка «пра­чы­та­на» бе­ла­рус­кі­мі гле­да­ча­мі. Бо яе твор­часць за­сна­ва­на на па­чуц­цях: Зу­за­на не аб­мя­жоў­вае ся­бе ад­ным ма­тэ­ры­ялам і адзі­най тэх­ні­кай вы­ка­нан­ня, яе най­перш ма­ты­вуе на­ва­ко­ль­ны свет: «Для мя­не на­ту­ра­ль­на кам­бі­на­ваць роз­ныя ма­тэ­ры­ялы і зна­хо­дзіць гар­мо­нію ў іх не­су­мяш­ча­ль­ным, на пер­шы по­гляд, кан­трас­це. У пры­ро­дзе я ­чу­ю са­мыя моц­ныя імгнен­ні су­вя­зі з сус­ве­там. У хві­лі­ны, якія ў бо­ль­шас­ці вы­пад­каў не­адчу­ва­ль­ныя, я пе­ра­жы­ваю ве­цер і дождж, жар со­нца і шум ліс­то­ты або мар­ско­га пры­бою... Праз вы­ка­рыс­та­ныя ма­тэ­ры­ялы і тэх­ні­кі я пра­цяг­ваю тра­ды­цыі на­шых про­дкаў. Але пе­ра­но­шу іх у іншую плос­касць, бо даю маг­чы­масць ма­тэ­ры­ялу пра­гу­чаць у яго на­ту­ра­ль­най фор­ме, на­ўмыс­на па­кі­да­ючы до­тык сва­іх рук на не­пра­пар­цый­ных струк­тур­ных фор­мах. Так з’яў­ля­юцца і мае аб’­екты — як сім­ва­лы свят­ла і до­ма».

Улю­бё­ныя ма­тэ­ры­ялы — гор­ны крыш­таль, каш­тоў­ныя і на­паў­каш­тоў­ныя ка­мя­ні, медзь, брон­за, дрэ­ва. У тво­рах, прад­стаў­ле­ных у экс­па­зі­цыі, мас­тач­ка апус­ка­ецца ў свет не­злі­чо­ных маг­чы­мас­цяў, да­сле­ду­ючы тон­касць ніт­кі або су­во­расць вя­роў­кі, гнут­касць мед­на­га дро­ту, шур­па­тасць па­пе­ры руч­ной пра­цы, вар­тас­ці брон­зы і бяс­кон­цыя пры­род­ныя тран­сфар­ма­цыі дрэ­ва.

Вы­ву­чэн­не тэк­сты­ль­най тэх­ні­кі ў ка­ле­джы вы­яўлен­чых мас­тац­тваў і ды­зай­ну ў Бра­ціс­ла­ве, а по­тым у Пра­зе глы­бо­ка па­ўплы­ва­ла на пра­цу аўтар­кі. З та­го ча­су ў яе твор­чым ме­та­дзе за­ха­ва­ла­ся тэн­дэн­цыя ўклю­чаць у свае ра­бо­ты фраг­мен­ты ва­лок­наў або вы­ка­рыс­тоў­ваць кам­па­зі­цый­ныя струк­ту­ры, звя­за­ныя з ткац­твам.

Зу­за­на Ру­даў­ска спа­лу­чае да­лі­кат­насць ткац­тва і моц дрэ­ва, яны слу­жаць ёй, утва­ра­ючы фар­ма­ль­на і кан­цэп­ту­аль­на вы­ве­ра­ныя пра­цы.

Пры гэ­тым мас­тач­ка не вы­бу­доў­вае жор­сткія іе­рар­хіі, а імкнец­ца зба­лан­са­ваць су­адно­сі­ны ўсіх эле­мен­таў. У гэ­тым сэн­се ў на­роб­ку Зу­за­ны Ру­даў­скай ня­ма падзе­лу па­між пры­род­най і ду­хоў­най рэ­аль­нас­ця­мі. Та­му мож­на на­зваць яе той са­май аўтар­кай, чыя твор­часць да­зва­ляе нам да­кра­нуц­ца да та­го, што мож­на на­зваць сап­раў­дным ду­хам Сла­ва­кіі. 

Андрэй ЯНКОЎСКІ