На пачатку новага цыкла

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

30-ы фес­ты­валь «Дах»
Гэ­ты фес­ты­валь «Дах», хут­чэй за ўсё, ста­не апош­нім.

Вя­до­ма, мно­гія з той на­го­ды пус­цяць ску­пую сля­зу: фэст са­вер­сіз­му і ігдра­сі­ліз­му стаў сап­раў­ды яркай, апры­чо­най і змяс­тоў­на на­сы­ча­най падзе­яй айчын­на­га ку­ль­тур­на­га жыц­ця. Ана­ла­гаў яму па-ра­ней­ша­му ня­ма і не прад­ба­чыц­ца. Але па­мкнен­не арга­ні­за­та­раў па­ста­віць кроп­ку і за­вяр­шыць геш­та­льт, у пры­нцы­пе, мож­на зра­зу­мець.

«Дах» на­ра­дзіў­ся ў ку­ль­та­вым бер­лін­скім кун­стхаў­се «Та­хе­лес» і з ця­гам ча­су зра­біў­ся яго­ным пе­рад­авым атра­дам, пры­зна­ча­ным дзей­ні­чаць на чу­жын­скай тэ­ры­то­рыі, се­ючы там зер­не той анар­хіч­най шчы­рас­ці і пра­цэ­су­аль­нас­ці, якіх бра­куе кан­вен­цый­ным арт-інсты­ту­цы­ям. Што раз-по­раз уда­ва­ла­ся ня­дрэн­на. Але сам «Та­хе­лес» вось ужо пя­ты год як за­чы­не­ны ды на­ўрад ці ка­лі ад­ро­дзіц­ца ў па­пя­рэд­нім фар­ма­це. Па­збаў­ле­ны до­ма (а сам гэ­ты бу­ды­нак, без сум­не­ву, зна­чыў ве­ль­мі мно­гае), бяс­плот­ны дух яшчэ ту­ля­ецца па Еўро­пе — ды шмат хто пра­па­нуе здаць яго ў му­зей. Хо­чац­ца ве­рыць, усё ж за­ра­на... Хоць ча­сы ўжо не тыя — пры­чым не то­ль­кі ў Бер­лі­не.

Пер­шае па­ўна­вар­тас­нае пры­шэс­це «Да­ху» ў Мінск у да­лё­кім 2004 го­дзе, як і трэ­ба бы­ло ча­каць, скон­чы­ла­ся по­ўным кан­фу­зам. Та­га­час­ны ды­рэк­тар Па­ла­ца мас­тац­тва сва­ім ва­ля­вым ра­шэн­нем за­ба­ра­ніў сціп­лы тыд­нё­вы фэст ад­ра­зу па­сля яго бур­лі­ва­га ад­крыц­ця. Па­мя­таю, Алесь Ро­дзін за­пра­сіў мя­не за кам­па­нію ў якас­ці па­рла­мен­цё­ра, але пе­ра­мо­вы бы­лі ад па­чат­ку вы­ра­ча­ны на пра­вал. У ад­каз на мае апе­ля­цыі да агу­ль­на­сус­вет­на­га мас­тац­ка­га кан­тэк­сту ві­за­ві па па­мя­ці цы­та­ваў арты­ку­лы Ад­мі­ніс­тра­цый­на­га ко­дэк­са. А ка­лі адзін з на­вед­ні­каў пры мне за­пы­таў вах­цёр­ку Па­ла­ца, ча­му ад­мя­ні­лі фэст, тая ад­ка­за­ла: «Бо на­род быў су­праць». А су­праць на­ро­ду, вя­до­ма, не па­прэш.

Лі­та­ра­ль­на праз пяць га­доў, у 2009-м, 40-дзён­ны «Дах» рас­ка­ша­ваў на ўвесь Па­лац, і ні яго кі­раў­ніц­тва, ні тым бо­льш на­род гэ­та­му ўжо не пя­рэ­чы­лі. Фэст збі­раў ша­лё­ныя тлу­мы гле­да­чоў і дзя­сят­кі здзіў­ле­на-за­хоп­ле­ных вод­гу­каў у СМІ. Да ўся­го, ён не­бес­пад­стаў­на прэ­тэн­да­ваў на інтэг­ра­ль­ную ро­лю ў айчын­ным арт-пра­цэ­се, за­дзі­но­чыў­шы пад сва­ім да­хам цэ­лую ку­пу са­мых роз­ных мас­та­коў.

Не­ка­лі быў час, ка­лі «брац­кія ма­гі­лы» пры­мяр­коў­ва­лі да та­го ці інша­га афі­цый­на­га юбі­лею. Ця­пер мас­та­коў за­ваб­лі­ва­юць у Па­лац надзе­яй што-не­будзь прад­аць... «Дах» па­тра­піў аку­рат у шчы­лін­ку па­між гэ­ты­мі эпо­ха­мі. І на­ват зда­ва­ла­ся, што ён мо­жа стаць па­чат­кам не­йкай но­вай тэн­дэн­цыі.

* * *

Але па­быць трэн­дсэ­та­рам «Да­ху» да­вя­ло­ся ня­доў­га. Падзеі ў Мін­ску раз­гор­тва­лі­ся на­сто­ль­кі хут­ка, што сё­ле­та мы ма­ем спра­ву з ідэ­яй на трэ­цяй, са­май сум­най ста­дыі эва­лю­цыі яе гра­мад­ска­га ўспры­няц­ця: «Ка­го гэ­тым мож­на здзі­віць?». У тым Мін­ску, якім ён стаў за пра­мі­ну­лыя сем га­доў, здзі­віць не­йкім ку­ль­тур­ным пра­дуктам ужо і пра­ўда скла­да­на. І пры гэ­тым ко­ліш­няе здзіў­лен­не не пе­ра­йшло ў зда­ро­вую ці­ка­васць.

Яшчэ зу­сім ня­даў­на Па­лац быў хі­ба без­аль­тэр­на­тыў­най пля­цоў­кай для вя­лі­кіх вы­ста­ваў. Але ў ад­па­вед­нас­ці з па­ве­ва­мі па­ўсюд­най мо­ды, за па­ру год у Мін­ску пан­аад­кры­ва­ла­ся роз­ных лоф­таў, вон­ка­ва пад­обных на «Та­хе­лес». Адзін з іх — пра­сто­ра «Верх» у кор­пу­се за­во­да «Га­ры­зонт», што ста­ла ідэ­аль­най ла­ка­цы­яй для сё­лет­ня­га «Да­ху». Дух бер­лін­ска­га кун­стхаў­за там уда­ло­ся ад­ра­дзіць ба­дай ідэ­аль­на, і той, хто не па­спеў па­бы­ваць у апош­нім, мае ўні­ка­ль­ную маг­чы­масць «ад­кру­ціць час на­зад».

Але ахвот­ных, як ні дзіў­на, не­ба­га­та — і гэ­та ха­рак­тэр­на не толь­­кі для «Да­ху». Мін­скія лоф­ты пе­ра­важ­на пус­ту­юць, там ня­ма та­ко­га па­ста­янна­га вір­лі­ва­га жыц­ця, як на пад­обных пля­цоў­ках у іншых га­ра­дах. Пры­нцып броў­наў­ска­га ру­ху, што шмат у чым і спа­ра­дзіў фе­но­мен «Та­хе­ле­са», пры­шча­піў­ся на на­шу гле­бу не­як ня­пра­ві­ль­на. У сце­нах кун­стхаў­за ўда­ва­ла­ся на­ла­дзіць ды­ялог з гле­да­чом без рэ­кла­мы, прэ­сы, гран­таў ды ўсіх іншых пра­яваў арт-інфра­струк­ту­ры, ад­нак у Мін­ску гэ­та па­куль не атрым­лі­ва­ецца. А па­­коль­кі з інфрас­трук­ту­рай у нас чым да­лей, тым бо­лей бя­да...

Сё­лет­ні «Дах», які, лічы, не пры­цяг­нуў ува­гі гле­да­чоў, свед­чыць пра ві­да­воч­нае. Мін­скае ку­ль­тур­нае жыц­цё пе­ра­йшло ў пры­нцы­по­ва но­вую ста­дыю — ка­лі амаль усё мож­на, але... ні­ко­му не трэ­ба. Па­ру­ша­насць по­вя­зяў па­між кан­тры­бу­та­рам і рэ­цы­пі­ентам арт-пра­д­укту на­бы­ла ба­дай кас­міч­ныя маш­та­бы, стаў­шы ці не са­май га­лоў­най пра­бле­май айчын­на­га мас­тац­ка­га пра­цэ­су. І з гэ­тым трэ­ба не­шта ра­біць, аб’яднаў­шы на­ма­ган­ні ўсіх удзе­ль­ні­каў апош­ня­га.

* * *

Як гэ­тыя тэк­та­ніч­ныя зру­хі ў ку­ль­тур­най пра­сто­ры па­ўплы­ва­лі на твор­чы склад­нік «Да­ха»? Ды, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ні­як. Фес­ты­­валь­ная пра­гра­ма, арга­ні­за­ва­ная «пра­ку­ра­та­рам» Зміт­ром Юрке­ві­чам, як за­ўсё­ды, на­сы­ча­ная і ці­ка­вая. Яна ўзды­мае той пласт са­праў­ды не­за­леж­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва (най­перш му­зыч­на­га), пра існа­ван­не яко­га мно­гія на­ват і не зда­гад­ва­юцца. І свед­чыць, што, на шчас­це, са­мі аўта­ры жы­вуць у сва­ім ча­са­вым вы­мя­рэн­ні, якое на­ўпрост не сін­хра­ні­зу­ецца з пе­ра­мен­лі­вай на­ва­ко­ль­най мі­тус­нёй. А ўзо­рам для мно­гіх з’яўля­ецца ме­на­ві­та Алесь Ро­дзін.

Гэ­тым раз­ам ён на­зваў ся­бе Ро­дзі­мам — каб ад­асо­біц­ца ад бы­ло­га і не пе­ра­ўтва­раць улас­нае імя ў брэнд. Не ве­рыць у ро­дзін­скі нон­кан­фар­мізм ня­ма ні­якіх пад­ста­ваў — па­цвер­джа­на шмат­га­до­вай жыц­цё­вай пра­кты­кай. Алесь Ро­дзін у апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе быў ува­саб­лен­нем не то­ль­кі «Да­ха», але і са­мо­га «Та­хе­ле­са»: яго­ная вы­ста­ва «Гла­ба­ль­нае па­пя­рэ­джан­не» пер­ма­нен­тна экс­па­на­ва­ла­ся ў са­май вя­лі­кай га­ле­рэі цэн­тра, збі­ра­ючы ка­ля ты­ся­чы гле­да­чоў штод­ня. Мас­так не­адна­ра­зо­ва меў уні­ка­ль­ную па бе­ла­рус­кіх мер­ках маг­чы­масць пра­су­нуц­ца ку­ды­сь­ці вы­шэй па іе­рар­хіч­най лес­ві­цы, але што­ра­зу ад яе ад­маў­ляў­ся, аб­іра­ючы бед­насць і не­за­леж­насць.

Зда­ва­ла­ся б, жы­ва­піс­ныя тво­ры Ро­дзін(м?)а цал­кам са­ма­дас­тат­ко­выя: іх мож­на спас­ці­гаць га­дзі­на­мі, ад­кры­ва­ючы ўсё но­выя ві­зу­аль­ныя і сэн­са­выя плас­ты. Ад­па­вед­на, яны вы­год­на гля­дзе­лі­ся б і ў кла­січ­ным бе­лым ку­бе му­зея ці га­ле­рэі. Тым не менш экс­па­зі­цыя вы­ста­вы бы­ла вы­ра­ша­на ў ты­по­вым «та­хе­ле­саў­скім» клю­чы. З ад­на­го бо­ку, яна ўтва­рае не­йкую та­та­ль­ную інста­ля­цыю — пра­сто­ру, здат­ную по­ўнас­цю па­глы­нуць гле­да­ча. З інша­га — ад­чу­ва­ецца на­ўмыс­ная не­за­вер­ша­насць, атмас­фе­ра май­стэр­ні аль­бо work in progress. І гэ­та аку­рат тое, што ад­роз­ні­ва­ла пра­сто­ру бер­лін­ска­га кун­стхаў­са ад за­лаў звык­лых арт-цэн­траў.

Яшчэ бо­льш по­ўным тое ад­чу­ван­не бы­вае па ве­ча­рах, ка­лі на тле экс­па­зі­цыі ад­бы­ва­юцца тыя ці іншыя му­зыч­ныя аль­бо лі­та­ра­тур­ныя дзеі, ран­дом­на сін­хра­ні­зу­ючы­ся або, на­адва­рот, су­пя­рэ­ча­чы воб­раз­най час­тцы.

На­су­пе­рак рэ­кла­ме, мас­так прад­ста­віў не свой «зэ бэст», а пе­ра­важ­на но­выя тво­ры, ня­ма­ла з якіх бы­лі зроб­ле­ны спе­цы­яль­на для вы­ста­вы. Не­ка­то­рыя з іх вы­гля­да­юць па­куль то­ль­кі на­кі­да­мі бу­ду­чых пра­ектаў, але ход твор­чай дум­ку пры­емна ра­дуе.

Пад­час па­пя­рэд­ніх «Да­хаў» Ро­дзін дэ­ман­стра­ваў тво­ры на гіс­та­рыч­ную тэ­ма­ты­ку. Та­кі не­ча­ка­ны пі­ру­эт ва ўлас­най пра­кты­цы ён тлу­ма­чыў вы­ключ­на асвет­ніц­кі­мі мэ­та­мі, а са­му гэ­тую гра­фі­ку на­зы­ваў «гра­фі­ці» — бо ра­бі­ла­ся яна на хут­кую ру­ку. Зра­зу­ме­ла, та­кі пад­ыход мог вы­клі­каць хі­ба на­сця­ро­жа­насць у да­ўніх пры­хі­ль­ні­каў мас­та­ка, яко­му за­ўсё­ды бы­лі ўлас­ці­вы тэх­ніч­ная да­ска­на­ласць, ідэй­ная по­лі­ва­лен­тнасць ды ад­кры­тасць да роз­ных гля­дац­кіх інтэр­прэ­та­цый. Але, як ця­пер вы­яві­ла­ся, хва­ля­ван­не за­ўчас­нае: аўтар па­ці­ху асвой­ва­ецца на но­вай гле­бе, пе­ра­траў­ляе яе, і на мес­ца бы­лой ілюс­тра­тыў­нас­ці пры­хо­дзіць фан­тас­ма­га­рыч­насць.

* * *

У той дзень, ка­лі я пі­шу гэ­тыя рад­кі, асве­ча­ная пуб­лі­ка ў сац­сет­ках аб­мяр­коў­вае ад­на­го дур­ня, які год та­му аб­ра­зіў бе­ла­рус­ка­га кла­сі­ка. У той дзень, ка­лі вы іх чы­та­еце, той ду­рань ужо, без сум­не­ву, ка­нуў у інфар­ма­цый­ную Ле­ту, але мед­ыя­кан­ве­ер па­спеў па­ста­віць вам на экра­ны ма­ні­то­раў па­ра­чку све­жа­нь­кіх — бо та­вар жа ход­кі! І пра іх бу­дуць га­ва­рыць — у ад­роз­нен­не, на­прык­лад, ад вы­ста­вы Але­ся Ро­дзі­на і фес­ты­ва­лю «Дах».

Яшчэ ня­даў­на мас­та­ка лі­чы­лі «за­над­та су­час­ным», ця­пер — ужо не акту­аль­ным. І гэ­та веч­ны кон — на­заў­сё­ды за­ста­вац­ца ана­хра­ніз­мам. Гэ­та кон тых, хто на­огул за­над­та глы­бо­ка ад­чу­вае час.

Між тым агу­ль­ная тэ­ма вы­ста­вы, зда­ва­ла­ся б, як ні­ко­лі істот­ная для су­час­на­га ча­ла­ве­ка. І спра­ва на­ват не ў эка­ло­гіі — хоць да «Гла­ба­ль­на­га па­пя­рэ­джан­ня» да­да­ло­ся гэ­тым раз­ам і «Гла­ба­ль­нае па­цяп­лен­не». Спра­ва ў тым, што стра­хі і не­ўро­зы на­огул пра­ся­ка­юць га­рад­ское жыц­цё. Як ня­цяж­ка за­ўва­жыць, тво­рам Ро­дзі­на яны так­са­ма за­ўсё­ды бы­лі ўлас­ці­выя, але вы­яўля­юцца зу­сім па-інша­му. Усвя­дом­ле­ная і ня­ўцям­ная тры­во­га, трап­ля­ючы ў мас­тац­кі кан­тэкст, вы­зва­ля­ецца ад свай­го атрут­на­га псі­ха­ла­гіч­на­га за­ра­ду і ста­но­віц­ца склад­ні­кам ка­тар­січ­най гу­ль­ні. І ме­на­ві­та гэ­тым яна ад­роз­ні­ва­ецца ад тых не­ўро­заў, які­мі штод­ня на­пам­поў­ва­юць нас Інтэр­нэт, га­рад­ская мі­тус­ня, эка­на­міч­ныя ды ўсе іншыя міт­рэн­гі.

І тут мы ба­чым чар­го­вае раз­віц­цё сю­жэ­та. «Та­хе­лес» у свой за­ла­ты час пе­ра­ўтва­рыў «храм мас­тац­тваў» у па­пу­ляр­ны шы­нок а-ля «Ка­ба­рэ Ва­ль­тэр». У тое мес­ца, дзе жыц­цё ві­руе асаб­лі­ва моц­на, дзе яго энер­ге­тыч­ныя плы­ні пад­аюц­ца про­ста не­ўтай­моў­ны­мі. Ця­пер жа, маг­чы­ма, на­спеў час тро­хі вяр­нуц­ца на­зад — да арт-цэн­тра як мес­ца за­ся­ро­джа­нас­ці і ўнут­ра­на­га па­глыб­лен­ня. Як пад­аец­ца, апош­ні «Дах» — аку­рат та­кое мес­ца. І гэ­та зна­чыць, што ён стаў не то­ль­кі кан­цом ад­на­го цык­лу, але і па­чат­кам но­ва­га.

Ілля СВІРЫН