Белае воблака тырана

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

«Чын­гіс­хан» «Жас­тар Тэ­атры» на ХХI Між­на­род­ным тэ­атра­ль­ным фес­ты­ва­лі «Бе­лая ве­жа»
Ад­мыс­ло­вым пры­зам «За ві­до­віш­чнае ўва­саб­лен­не па­этыч­най пры­па­вес­ці» на сё­лет­няй «Бе­лай ве­жы» быў уга­на­ра­ва­ны спек­такль «Чын­гіс­хан» «Жас­тар Тэ­атры» акі­ма­та Аста­ны (Ка­зах­стан).

 

Ме­на­ві­та гэ­тай ра­бо­тай «Жас­тар Тэ­атры» рас­па­чаў свой пер­шы се­зон у лі­пе­ні 2007 го­да, а па­спя­хо­вы ўдзел у на­шым фэс­це даў маг­чы­масць аца­ніць «Чын­гіс­ха­на» праз еўра­пей­скія ку­ль­тур­ныя ча­кан­ні.

Лі­та­ра­тур­най пад­ста­вай па­ста­ноў­кі ста­ла дра­ма­тур­гіч­ная кам­па­зі­цыя Жа­ны­ша Кул­мам­бе­та­ва, складзеная з дзвюх апо­вес­цяў — Чын­гі­за Айтма­та­ва «Бе­лае воб­ла­ка Чын­гіс­ха­на», з якой узя­та то­ль­кі ле­ген­да пра Са­ра­зек­скую стра­ту, ды Аб­іша Ке­кіл­ба­ева «Ха­тын­го­ль­с­кая ба­ла­да» — эпіч­най гіс­то­рыі пра тое, як ца­рэў­на Гур­бел­жын ад­пом­сці­ла за на­род тан­гу­таў за­бой­ствам Вя­лі­ка­га Ман­го­ла.

Рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык, аўтар мас­тац­ка­га і му­зыч­на­га вы­ра­шэн­ня, мас­тац­кі кі­раў­нік «Жас­тар Тэ­атры» Нур­ка­нат Жа­кып­бай вы­бу­доў­вае гран­ды­ёзны сцэ­ніч­ны эпас ва­кол Ска­ла­на­ль­ні­ка Сус­ве­ту Чын­гіс­ха­на ў вы­ка­нан­ні Ад­ыла Ахме­та­ва — асаб­лі­ва пе­ра­ка­наў­ча­га і эфек­тна­га праз ла­ка­ніч­ны тэкст і ску­пы ро­ле­вы ма­лю­нак. Ад­нак з та­кой цэн­тра­лі­за­цы­яй шмат­лі­кія сю­жэт­ныя лі­ніі вы­гля­да­юць аб­ры­віс­та і дру­га­рад­на. Па­вод­ле фор­мы спек­такль мож­на кла­сі­фі­ка­ваць як «дра­ма­тыч­ны ба­лет», дзе ха­рэ­агра­фія зні­тоў­вае эле­мен­ты ака­дэ­міч­най вы­вуч­кі і сты­лі­за­цыю пад на­род­ную тра­ды­цыю, злу­чае ўсе лі­ніі апо­ве­ду і ро­біць ансамбль важ­най дзей­наю асо­бай на­кшталт хо­ру антыч­на­га тэ­атра (ха­рэ­огра­фы — Сал­та­нат Жа­лым­ба­ева і Ры­нат Бі­лі­ба­еў).

Сцэ­наг­ра­фія — спля­цен­не лі­наў з кон­ска­га во­ла­су — ува­саб­ляе імкнен­не ты­ра­на за­сце­раг­чы­ся ад ве­ра­год­най здра­ды і сха­вац­ца ад улас­на­га сум­лен­ня. Рас­кош­ныя сцэ­ніч­ныя строі не про­ста цы­ту­юць на­цы­яна­ль­ны ка­зах­скі гар­ні­тур — яны пад­крэс­ле­на этна­г­ра­фіч­ныя і дэ­та­лё­ва­му рас­крыц­цю воб­ра­заў не спры­яюць. Па баль­­шы­ні сва­ёй ха­рак­та­ры пер­са­на­жаў па­збаў­ле­ны псі­ха­ла­гіч­най ды­на­мі­кі і за­ста­юцца ня­скрат­ны­мі, але гэ­та час­тко­ва апраў­да­на жан­рам мі­фіч­на­га эпа­су.

Ска­рыў­шы вя­лі­кую час­тку Азіі, Чын­гіс­хан ру­ха­ецца ў Еўро­пу. Яго ча­кае са­мая цяж­кая час­тка шля­ху — пе­ра­ход праз са­ра­зек­скі стэп. Як біб­лей­скі Ірад, Чын­гіс­хан атрым­лі­вае вяш­чун­ства — пра бе­лае воб­ла­ка, якое су­пра­во­дзіць яго ў па­хо­дзе. Ка­лі воб­ла­ка згу­біц­ца або сплы­ве, Вя­лі­кі Ман­гол па­збу­дзец­ца сва­ёй мо­цы. Пад­обна та­му са­ма­му Іра­ду, што збі­ваў не­маў­ля­таў, ты­ран за­ба­ра­няе жон­кам сва­іх сал­да­таў на­ра­джаць, бо для во­ра­гаў ня­ма ні­чо­га бо­льш да­тклі­ва­га за сем’і ва­яроў. Пра­ро­чыць Чын­гіс­ха­ну та­ямні­чая Ста­рая Ма­ці (Бал­жан Зі­яку­ла­ва) — яна ні­ко­лі не клен­чыць і не схі­ляе пе­рад ім га­ла­вы, а ў пус­тым на­мё­це, ату­ле­ным ахо­вай, з’яўля­ецца зня­нац­ку, ува­саб­ля­ючы і фа­тум, і сум­лен­не.

Праз ка­хан­не ста­рэй­ша­га да­зор­цы Эрдэ­не (Ба­кыт Ха­джы­ба­еў) і май­стры­хі Да­гу­лан (Мя­дзі­на Май) на­ра­джа­ецца дзі­ця. Ба­ць­коў, якія не зва­жы­лі на за­ба­ро­ну, Чын­гіс­хан ка­рае смер­цю. Дзі­ця ка­хан­ня ся­род вай­ны і ня­на­віс­ці ра­туе Ста­рая Ма­ці: пра­ро­чы­ца ба­чыць над са­бой ча­роў­нае бе­лае воб­ла­ка і ў яе з’яў­ля­ецца ма­ла­ко для не­маў­ля­ці (у ха­рэ­агра­фіч­най сцэ­не эфек­тна шых­ту­ецца шэ­раг жан­чын, што пе­рад­аюць дзі­ця з рук у ру­кі — у бу­ду­чы­ню). Яна так­са­ма па­ве­дам­ляе ўла­да­ру пра дзяў­чы­ну-пры­га­жу­ню Гур­бел­жын, ца­рэў­ну зва­ява­ных тан­гу­таў: Чын­гіс­ха­ну не на­ка­на­ва­на зра­біць яе шчас­лі­вай. Спа­чат­ку яго пра­ці­нае жа­дан­не ава­ло­даць кра­су­няй, а по­тым пе­ра­ймае па­кут­лі­вае ка­хан­не — та­кое ж рэ­д­кае, як воб­ла­ка над пус­тэ­ль­няй. Гэ­тае фа­та­ль­нае воб­ла­ка пе­ра­тва­ра­ецца ў ча­роў­ную ца­рэў­ну, гра­цы­ёзную і лі­рыч­ную ў вы­ка­нан­ні Айнур Ра­хі­па­вай.

Ка­ха­ны Гур­бел­жын, пра­ва­дыр тан­гу­таў Чы­дур­гы (Да­ўрэн Сер­га­зін), на­каз­вае ўдо­вам сва­іх ва­яроў за­ха­ваць і на­ра­дзіць дзя­цей, каб вы­ха­ваць па­вод­ле звы­ча­яў ма­ло­га на­ро­да (збе­ра­га­ючы мо­ву, ку­ль­ту­ру, ве­ра­выз­нан­не) — на­су­пе­рак Чын­гіс­ха­ну. Па жор­сткім за­ко­не Гур­бел­жын му­сіць зра­біц­ца яго­най на­лож­ні­цай, але яна за­бі­вае ўла­да­ра кін­жа­лам, атры­ма­ным ад Ста­рой Ма­ці (у гэ­тай сцэ­не мі­ма­во­лі згад­ва­ецца ле­ген­да пра Раг­не­ду По­ла­цкую і кня­зя Ула­дзі­мі­ра). Чын­гіс­хан па­мі­рае, а яго­ныя па­плеч­ні­кі скі­да­юць на зям­лю кон­скія аб­ро­ці — утва­ра­юць бе­лае воб­ла­ка. Воб­ла­ка ка­хан­ня, што не­ль­га ўтры­маць, утай­ма­ваць, пры­са­бе­чыць...

Су­час­ны ка­зах­скі на­цы­яна­ль­ны тэ­атр, за­сво­іўшы да­сяг­нен­ні за­ход­не­еўра­пей­ска­га і рус­ка­га мас­тац­тва, шу­кае мас­тац­ка-эстэ­тыч­най ідэн­тыч­нас­ці і фар­муе твор­чае аб­ліч­ча, звяр­нуў­шы­ся да сва­іх вы­то­каў — пе­сень акы­наў, аб­ра­да­вых тан­цаў, па­ў­ся­дзён­ных ку­ль­тур­на-па­бы­то­вых тра­ды­цый, пля­ца­вых прад­стаў­лен­няў пра Алда­ра Ка­сэ і іншых «ка­міч­ных ашу­кан­цаў». Твор­чыя пе­ра­мо­гі «Жас­тар Тэ­атры» свед­чаць пра слуш­насць гэ­та­га по­шу­ку і шчы­рую гля­дац­кую ці­ка­васць да ка­зах­скай ку­ль­тур­най інды­ві­ду­аль­нас­ці, пад­адзе­най праз пры­ёмы му­зыч­на-дра­ма­тыч­на­га тэ­атра.

Дзміт­рый ЕРМАЛОВІЧ-ДАШЧЫНСКІ