Экзіс­тэн­цый­ная энта­ма­ло­гія

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

Праграма «BELARUS OPEN» VI Міжнароднага тэатральнага форуму «Тэарт»
Складнікі праграмы «BELARUS OPEN» Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Тэарт» абвешчаны лепшымі ўзорамі сучаснага беларускага тэатра. Да часткі гэтых спектакляў мы неаднаразова звярталіся, і меркаванні нашых аўтараў падаюцца вычэрпнымі. Пра тыя творы, што апынуліся ў полі зроку часопіса дзякуючы фэсту, выпадае адгукнуцца ўпершыню. Рознабаковы агляд паказанага, у тым ліку і замежных пастановак, прапануем у наступным, лістападаўскім нумары.

Ве­лі­зар­нае шчас­це ўсве­дам­ляць, што пры­сут­ні­ча­еш у мо­мант на­ра­джэн­ня но­ва­га му­зыч­на-тэ­атра­ль­на­га спек­так­ля, су­пе­ра­жы­ва­еш яго ге­ро­ям, па-сап­раў­дна­му раз­уме­еш іх па­ку­ты-страс­ці, ад­чу­ва­еш ка­тар­сіс ачыш­чэн­ня і пры тым не­ве­ра­год­ную энер­ге­тыч­ную сі­лу ад усіх, хто ўклаў час­цін­ку та­лен­ту ў рэ­алі­за­цыю пра­екта. Гэ­тае за­хап­лен­не пад зна­кам «Ад­бы­ло­ся!» імкнеш­ся за­ха­ваць у са­бе на доў­гі час. 

І тыя гле­да­чы, для якіх, як і для мя­не, усе зор­кі сыш­лі­ся на ад­ной му­зыч­на-тэ­атра­льнай пра­сто­ры — на прэ­м’е­ры «З жыц­ця жа­мя­ры», — зра­зу­ме­юць, пра што га­вор­ка.

Ва­ка­ль­ны твор «З жыц­ця жа­мя­ры» Ва­ле­рыя Во­ра­на­ва на­пі­са­ны на 14 вер­шаў Мі­ка­лая Алей­ні­ка­ва. Імклі­ва ство­ра­ны кам­па­зі­та­рам за сё­лет­ні сту­дзень, мае на ты­ту­ль­ным ліс­це пры­свя­чэн­ні: «Цыкл быў іні­цы­ява­ны і на­пі­са­ны для спя­вач­кі і актры­сы Свят­ла­ны За­лес­кай-Бень і вы­ка­наў­цаў Да­шы Ма­роз і Ма­рыі Ва­сі­ль­еўскай». У за­га­лоў­ку так­са­ма пад­крэс­лі­ва­ецца, што опус, дзе ў якас­ці раў­нап­раў­ных інстру­мен­та­ль­ных ге­ро­яў удзе­ль­ні­ча­юць скрып­ка, тэр­мен­вокс і фар­тэ­пі­яна, пры­зна­ча­ны для «актры­сы, якая спя­вае».

І вось на ка­мер­най сцэ­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі ад­бы­ла­ся сап­раў­ды мас­тац­кая падзея — мо­нас­пек­такль з ры­са­мі мо­на­опе­ры, су­цэ­ль­ная му­ль­ты­ме­дый­ная кам­па­зі­цыя. Спра­вяд­лі­вая дум­ка, што ўся­кая твор­часць — адзін з ві­даў аўта­бі­ягра­фіі. Пра­ктыч­на для кож­на­га мас­та­ка яго опус — час­тка ўлас­най све­та­бу­до­вы. У сі­нэр­ге­тыч­най му­зыч­на-тэ­атра­ль­най пра­сто­ры спек­так­ля «З жыц­ця жа­мя­ры» глы­бо­ка і шмат­мер­на ад­крыў­ся па­этыч­ны свет аб­эры­ута Мі­ка­лая Алей­ні­ка­ва, ад­ска­на­ва­ны і пра­пуш­ча­ны праз му­зыч­ную па­эты­ку Ва­ле­рыя Во­ра­на­ва.

На­га­да­ем, сам кам­па­зі­тар па­эзію рус­ка­га аван­гар­ду пер­шай трэ­ці ХХ ста­год­дзя ўжо не раз ува­саб­ляў у му­зыч­ных інта­на­цы­ях: ся­род яго тво­раў ва­ка­ль­ны цыкл «Лю­боў­ныя пес­ні Да­ні­іла Чар­мса» і ха­ра­вы цыкл «Фры­ка­дэ­ль­кі і кат­ле­ты» на вер­шы Хар­мса. А зва­рот да жан­ру ва­ка­ль­на­га цык­ла ад­кры­вае глы­бо­кія ка­ра­ні, якія ідуць яшчэ ад шу­бер­таў­ска­га «ко­ла пе­сень». Ён дае маг­чы­масць за­зір­нуць ва ўнут­ра­ны лі­рыч­ны свет ге­роя, з яго ра­дас­ця­мі, жар­сця­мі і па­ку­та­мі.

У пра­грам­цы спек­так­ля акцэн­та­ва­ла­ся фі­ла­соф­ска-этыч­ная асно­ва дзея­ння — «экзіс­тэн­цый­ная энта­ма­ло­гія», «спек­такль пра жыц­цё жа­мя­ры ў све­це лю­дзей і пра жыц­цё лю­дзей ся­род жа­мя­ры, пра жа­мя­роў­скія звыч­кі ча­ла­ве­ка і пра ча­ла­ве­чыя страс­ці ку­зу­рак», «пра за­хап­лен­не на­ву­ко­вым спас­ці­жэн­нем і жа­хам пе­рад ім», «пра мі­тус­лі­васць, пры­га­жосць і... Сус­вет».

14 ма­ле­нь­кіх тра­ге­дый аб’­ядна­ныя скраз­ны­мі воб­ра­за­мі-сім­ва­ла­мі — ка­хан­не, час і смерць, су­вязь ча­ла­ве­ка з пры­ро­дай, каш­тоў­насць ча­ла­ве­чай асо­бы, што раз­уме­ецца як сво­еа­саб­лі­вы ду­хоў­ны кос­мас. Над усім гэ­тым уз­вы­ша­ецца тэ­ма аб­сур­днас­ці све­ту і тра­гіч­на­га ўсве­дам­лен­ня сва­ёй адзі­но­ты істо­тай, ад­асоб­ле­най ад на­ва­ко­ль­на­га све­ту бяс­кон­цай пус­той пра­сто­рай. У ёй чу­ваць то­ль­кі гу­кі жа­мя­ры, які­мі ад­кры­ва­ецца спек­такль: у по­ўнай цем­ры пра­мень свят­ла вы­хоп­лі­вае «шлем» жу­ка-але­ня. Ды­ялек­ты­ка дзі­ця­ча­га і да­рос­ла­га ў аб­ра­ных па­этыч­ных рад­ках ства­рае асно­ву для ары­гі­на­ль­на­га жан­ра­ва­га змя­шэн­ня — «па­між эпіч­най дра­май і дзі­ця­чы­мі лі­чыл­ка­мі, па­між рэ­гтай­мам і опер­ным тра­гіз­мам».

Му­зы­ка Во­ра­на­ва гі­пер­тэк­сту­аль­ная, яна пра­сяк­ну­та алю­зі­ямі, аса­цы­яцы­ямі, эле­мен­та­мі по­лі­сты­ліс­ты­кі, у ёй ярка вы­яўля­юцца па­ра­дак­са­ль­насць і тэ­атра­ль­насць му­зыч­на­га мыс­лен­ня кам­па­зі­та­ра. Кож­ны верш Алей­ні­ка­ва ста­но­віц­ца імпу­ль­сам да му­зыч­на­га вы­каз­ван­ня. Час­ткі цык­лу па­бу­да­ва­ны на пры­нцы­пе кан­трас­ту. У му­зыч­най дра­ма­тур­гіі пер­шы («Аза­рэн­не») і апош­ні («Сло­ва») ну­ма­ры асэн­соў­ва­юцца як фі­ла­соф­ска-ры­та­рыч­ны Пра­лог і Эпі­лог, ну­ма­ры 8 і 9 — бліс­ку­ча-іра­ніч­ны ды­ялог «Му­ха» і эфек­тна-над­рыў­ная «Блы­ха Пят­ро­ва» — гра­тэс­ка­ва-тра­гіч­ныя ку­ль­мі­на­цыі. Эма­цый­на вы­бу­хам успры­ма­юцца плач Пру­са­ка і сцэ­на пра­вя­дзен­ня апе­ра­цыі над жы­вой ку­зур­кай — «Ві­ві­сек­тар». У ча­ра­ду ча­ла­ве­ка­па­доб­ных парт­рэ­таў жа­мя­ры інкрус­ту­юцца му­зыч­ныя зна­кі, якія на­бы­ва­юць асаб­лі­вую се­ман­тыч­ную знач­насць: най­гры­шы ка­ля­дак («Ко­нік»), пе­ра­йман­не ба­ла­лай­кі ў ду­ху са­вец­кай па­псы, вы­ка­на­най пад гі­та­ру («Пту­шач­ка»), жан­ра­выя воб­ра­зы-сім­ва­лы тан­га і жа­лоб­ны марш («Смерць ге­роя»), па­ла­нэз «Блы­ха Пят­ро­ва» ў ду­ху вар­ла­маў­ска­га ра­ман­са «Бе­ле­ет па­рус оди­но­кий», ба­роч­нае гу­дзен­не «Му­хі». Гра­тэс­ка­выя акцэн­ты ўзмац­ня­юцца праз се­ман­тыч­ную не­адпа­вед­насць му­зыч­на­га і вер­ба­ль­на­га шэ­ра­гаў, па­ра­дак­са­ль­ныя жан­ра­выя і сты­ля­выя му­зыч­ныя ра­шэн­ні.

Ура­жан­не ад глы­бі­ні і цэ­лас­нас­ці за­ду­мы (рэ­жы­сё­ры Свят­ла­на Бень і Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі) шмат­кроць уз­мац­ня­ецца ары­гі­на­ль­най сцэ­наг­ра­фі­яй (Аляк­сан­дра Грыц­ко­ва), вы­раз­ны­мі, сап­раў­ды кас­міч­ны­мі кас­цю­ма­мі. Без­умоў­на, асаб­лі­вая ро­ля на­ле­жыць му­ль­ты­ме­дый­най пра­екцыі на за­круг­ле­ным экра­не, які ахоп­лі­вае ўсю сцэ­ну і ад­на­ча­со­ва за­мы­кае ма­ле­нь­кі свет ку­зур­кі. Ані­ма­цый­ныя ка­ла­жы Ма­рыі Пуч­ко­вай да­клад­на і дзі­вос­на рас­кры­ва­юць сут­насць та­го, што ад­бы­ва­ецца, вір­ту­аль­ныя ге­роі (ну­лі­кі, «се­ля­дзец, які спя­вае», жы­вая экс­цэн­тры­яда на­род­ных пры­ка­зак, вы­на­ход­ніц­твы на­ву­коў­цаў) тон­ка ўза­ема­дзей­ні­ча­юць з са­ліс­ткай.

Гэ­ты мо­нас­пек­такль — не­сум­нен­ны твор­чы по­спех Свят­ла­ны Бень, лі­дар­кі му­зыч­на­га ка­ба­рэ-бэн­да «Се­реб­ря­ная сва­дь­ба». Яе акцёр­ская ха­рыз­ма ўзру­шае, а ў вы­ка­нан­ні вы­свят­ля­ецца ўза­ема­су­вязь па­этыч­на­га і му­зыч­на­га тэк­стаў. Свят­ла­на па-май­стэр­ску ва­ло­дае спе­цы­фі­кай пра­моў­ніц­тва, на­кі­роў­ва­ючы ўсе срод­кі на мак­сі­ма­ль­ную вы­раз­насць. У інтэр­прэ­та­цыі артыс­ткі рас­кры­ва­ецца глы­бі­ня за­ду­мы — праз дзіў­ную су­месь і кан­траст фан­тас­тыч­на­га і рэ­аль­на­га, пры­го­жа­га і па­чвар­на­га, тра­гіч­на­га і ка­міч­на­га, пра­ўда­па­да­бен­ства і ка­ры­ка­ту­ры. Асаб­лі­ва адзна­чым ва­ка­ль­ныя да­дзе­ныя актры­сы, якія да­зва­ля­юць ёй спя­ваць у роз­ных сты­лях — ад рус­ка­га ра­ман­су да джа­за, блю­за, ра­біць гу­ка­пе­рай­ман­не ро­ба-го­ла­су і ва­ка­лу Б’ёрк, спе­цы­фіч­на «дзі­ця­ча­му» вы­шын­на-не­дак­лад­на­му інта­на­ван­ню.

Усё гэ­та апраў­ля­ецца вы­раз­ным, се­ман­тыч­на шмат­век­тар­ным інстру­мен­та­ль­ным ды­яло­гам. Скла­да­ныя, на­сы­ча­ныя раз­на­стай­ны­мі су­час­ны­мі тэх­ніч­ны­мі пры­ёма­мі (вос­трыя, гра­тэс­ка­выя, кан­трас­на-рэ­гіс­тра­выя пу­анты­ліс­тыч­ныя рос­сы­пы), эле­мен­та­мі гу­ка­пе­рай­ман­ня, інстру­мен­та­ль­ныя парт­ыі цык­ла гу­ча­лі ў бліс­ку­чым вы­ка­нан­ні Да­шы Ма­роз і Ма­рыі Ва­сі­ль­еўскай.

Як жа рэ­дка ця­пер сус­трэ­неш вы­са­как­лас­ных пра­фе­сі­яна­лаў, у якіх во­чы ззя­юць ад за­хап­лен­ня! А тут ззя­лі не то­ль­кі во­чы, але і сэр­цы ўсіх, хто пра­ца­ваў над рэ­алі­за­цы­яй гэ­та­га пра­екта.