Збіральніца

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

Да 90-год­дзя Во­ль­гі Це­раш­ча­та­вай, за­сна­ва­ль­ні­цы Му­зея ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры
Як сцвяр­джа­юць гіс­то­ры­кі, ве­хі ку­ль­ту­ры — гэ­та падзеі, і ў іх асно­ве — лю­дзі, якія зра­бі­лі пер­шы, цяж­кі крок у не­вя­до­мае і ад­кры­лі знач­нае з та­кой сі­лай і пе­ра­ка­на­ль­нас­цю, што раз­ва­рот у мі­ну­лае стаў не­маг­чы­мым. Та­кой пер­ша­адкры­ва­ль­ні­цай ста­ро­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва і ства­ра­ль­ні­цай му­зея іка­на­пі­су, ску­льп­ту­ры і этнаграфіі Бе­ла­ру­сі бы­ла Во­ль­га Ва­сі­ль­еўна Це­раш­ча­та­ва (1926—1992).

На­ву­ко­вец, збі­ра­ль­ні­ца, сціп­лая пра­цаў­ні­ца, якая ад­ыгра­ла ў гіс­то­рыі на­шай ку­ль­ту­ры вы­біт­ную ро­лю. Яе ўнё­сак не ацэ­не­ны ў по­ўнай ме­ры, але па­мяць пра Во­ль­гу Це­раш­ча­та­ву жы­ве ў му­зеі, у сэр­цах яе ка­лег, сяб­роў і вуч­няў.

Бе­ла­русь по­зна ўсту­пі­ла на шлях ахо­вы сва­ёй ку­ль­тур­най спад­чы­ны. На гэ­та ба­га­та пры­чын. Шмат­га­до­вая ад­сут­насць сва­ёй дзяр­жаў­нас­ці. Пра­ктыч­нае зніш­чэн­не маг­нац­кіх ка­лек­цый мас­тац­тва ў вы­ні­ку рэ­кві­зі­цый ма­ёмас­ці актыў­ных удзе­ль­ні­каў паў­стан­няў 1830—1831 і 1863 гг. Раз­бу­рэн­не ма­нас­ты­роў пад­час цар­коў­ных рэ­фор­маў Ка­ця­ры­ны II і Мі­ка­лая I. У дру­гой па­ло­ве XIX ста­год­дзя ка­лек­цыі сак­ра­ль­на­га мас­тац­тва бы­лі ў цар­коў­ных збо­рах Ві­цеб­ска, Мін­ска і Ма­гі­лё­ва, але па­сля вы­ва­зу каш­тоў­нас­цей у рас­ійскую глы­бін­ку пе­рад Пер­шай сус­вет­най вай­ной у 1914 го­дзе бе­ла­рус­кія скар­бы ака­за­лі­ся рас­кі­да­ны­мі па роз­ных мес­цах, бо­ль­шасць — стра­ча­ны­мі не­зва­рот­на.

Пі­яне­ра­мі сіс­тэ­ма­тыч­на­га збі­ран­ня ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кіх артэ­фак­таў бы­лі вы­біт­ныя дзея­чы пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га Ад­ра­джэн­ня бра­ты Іван і Антон Луц­ке­ві­чы. Яны ад­кры­лі ў 1919 го­дзе Бе­ла­рус­кі му­зей у Ві­ль­ні, які пра­існа­ваў да 1939-га. У 1945 го­дзе ка­лек­цыя бра­тоў Луц­ке­ві­чаў бы­ла рас­фар­ма­ва­на і экс­па­на­ты раз­да­дзе­ны му­зе­ям Ві­ль­ню­са, за пяць год да та­го стаў ста­лі­цай суседняй Лі­твы.

Урад Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі ад­крыў у 1919 годзе Мінскі абласны музей на асно­ве рэ­кві­за­ва­ных ка­лек­цый два­ран­скіх ся­дзі­баў і цар­коў­ных збо­раў. Пры­клад­на 70 аб­ра­зоў на дош­ках XVII—XVIII ста­год­дзяў бы­лі апі­са­ны Мі­ко­лам Шча­ка­ці­хі­ным, пер­шап­ра­ход­цам у вы­ву­чэн­ні гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Але ён быў рэ­прэ­са­ва­ны ў 1930-х, а по­мні­кі вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва вы­ве­зе­ны не­мца­мі ў га­ды Дру­гой сус­вет­най вай­ны.

Але­на Ала­да­ва, шмат­га­до­вая ды­рэк­тар­ка ўзноў­ле­най у 1944 го­дзе Дзяр­жаў­на­й карціннай галерэі, збі­ра­ла ка­лек­цыю рус­ка­га мас­тац­тва; сак­ра­ль­нае і ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кае ў му­зе­ях та­ды бы­ло пад пад­вой­най за­ба­ро­най — як по­мні­кі рэ­лі­гій­на­га ку­ль­ту і як тво­ры на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. Гэ­та пра­цяг­ва­ла­ся пры­бліз­на да 1970-х.

Ад­дзе­лы ста­ра­жыт­на­рус­ка­га мас­тац­тва ў ста­ліч­ных і пра­він­цый­ных му­зе­ях Рас­іі ста­лі ад­кры­вац­ца з ся­рэ­дзі­ны 1970-х на пад­ста­ве на­яўных, але ра­ней не экс­па­на­ва­ных фон­да­вых ка­лек­цый, саб­ра­ных яшчэ ў 1920—1930-х. У Бе­ла­ру­сі та­кіх ка­лек­цый не бы­ло праз пры­чы­ны, на­зва­ныя вы­шэй. У экс­па­зі­цыі Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея ў ся­рэ­дзі­не 1970-х то­ль­кі два аб­ра­зы (XVI і XVIII ста­год­дзяў) і дзве ску­льп­ту­ры (XVIII) свед­чы­лі пра амаль ты­ся­ча­га­до­вую гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва.

Но­вы пе­ры­яд у збі­ран­ні ка­лек­цыі да­ту­ецца 1968 го­дам, ка­лі рас­па­ча­ла сваю дзей­насць Во­ль­га Ва­сі­ль­еўна. Пра тое, што ка­лек­цыі іка­на­пі­су мож­на збі­раць, ніх­то і не ду­маў. Усё па­чы­на­ла­ся як на­ву­ко­вая пра­ца для Збо­ра по­мні­каў гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры на­ро­даў СССР, бо Са­вет Мі­ніс­траў СССР у 1968-м пры­няў ра­шэн­не пра вы­дан­не гэ­та­га 200-том­на­га кам­пен­ды­ума.

Збор ма­тэ­ры­ялаў для вы­дан­ня ся­мі та­моў, ад­ве­дзе­ных БССР, быў да­ру­ча­ны Інсты­ту­ту мас­тац­тваз­наў­ства, этнаг­ра­фіі і фа­льк­ло­ру АН БССР. Не­ўза­ба­ве вы­свет­лі­ла­ся, што ў Бе­ла­ру­сі ня­ма спе­цы­яліс­таў у воб­лас­ці ся­рэд­ня­веч­на­га сак­ра­ль­на­га мас­тац­тва. З ча­ты­рох экс­пе­ды­цый, на­кі­ра­ва­ных у Брэс­цкую воб­ласць улет­ку 1970 го­да, ад­на бы­ла арга­ні­за­ва­на на доб­ра­ахвот­ных па­чат­ках. Яе скла­да­лі ма­ла­дыя энту­зі­ясты, кі­ра­ва­ныя на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам мас­тац­ка­га му­зея Эле­ано­рай Ве­цер (1932—2011). Без спе­цы­яль­на­га тран­спар­ту за тры тыд­ні яны саб­ра­лі не­абход­ную інфар­ма­цыю на тэ­ры­то­рыі двух ра­ёнаў і пры­вез­лі ў Менск ка­ля 60 по­мні­каў жы­ва­пі­су, ску­льп­ту­ры і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­на­га мас­тац­тва. Яшчэ не­ка­ль­кі да­та­ва­ных аб­ра­зоў пры­вез­ла і гру­па, якую ўзна­ча­ль­ва­ла Во­ль­га Це­раш­ча­та­ва. Астат­нія не пры­вез­лі ні­чо­га, бо гэ­та не прад­угле­джва­ла­ся вы­твор­чым за­дан­нем.

Аднак ад не­абы­яка­ва­га стаў­лен­ня да артэ­фак­таў, якія ад­да­ва­лі са­мі хра­мы, да ства­рэн­ня му­зея, схо­віш­ча, рэ­стаў­ра­цый­най служ­бы про­йдзе яшчэ не­ка­ль­кі га­доў, на­поў­не­ных, у пер­шую чар­гу, аба­­ро­най ма­тэ­ры­яль­ных свед­чан­няў на­шай гіс­то­рыі — са­к­раль­­ных рэ­чаў, цу­дам за­ха­ва­ных у цэр­квах. Але Во­ль­га так­са­ма пры­йшла ў цар­кву як вер­ні­ца. Міт­ра­па­літ Фі­ла­рэт, які ў 1978-м рас­па­чаў слу­жэн­не ў Бе­ла­ру­сі, стаў яе сяб­рам і апе­ку­ном. У тыя скла­да­ныя ча­сы са­мыя цёп­лыя кан­так­ты злу­ча­лі Церашчатаву са свя­та­ра­мі ўсіх кан­фе­сій. І жыц­цё і пра­ца па­тра­ба­ва­лі муж­нас­ці, сум­лен­нас­ці, ад­да­нас­ці спра­ве. Ака­дэ­міч­ная ка­р’е­ра спы­ні­ла­ся, Во­ль­га Ва­сі­ль­еўна не ста­ла рых­та­ваць док­тар­скую ды­сер­та­цыю, усе яе сі­лы бы­лі ад­да­дзе­ны бу­даў­ніц­тву му­зея…

Во­ль­га Це­раш­ча­та­ва (у дзя­воц­тве Арцём­чык) на­ра­дзі­ла­ся 22 лі­пе­ня 1926 го­да ў мяс­тэч­ку Ло­еў, у са­мым па­ўднё­ва-ўсход­нім кут­ку Бе­ла­ру­сі. Па­мя­таю, як яна рас­па­вя­да­ла мне пра род­ныя аб­ша­ры, тра­ву ў па­лях, над які­мі, зда­ва­ла­ся, дзяў­чын­ка Во­ля па­ры­ла птуш­кай. Па­чуц­цё пры­га­жос­ці, густ і ўра­жа­ль­ная інту­іцыя бы­лі ад­туль, з па­лёў род­на­га краю. Да па­чат­ку вай­ны Вольга скон­чы­ла толь­­кі ня­поў­ную ся­рэд­нюю шко­лу. Па­сля — два цяж­кія га­ды аку­па­цыі, якія за­пом­ні­лі­ся ёй па­ста­янным стра­хам вы­гнан­ня ў Гер­ма­нію. Але ўво­сень 1943-га Ло­еў быў вы­зва­ле­ны са­вец­кім вой­скам, і ўлет­ку 1944-га, ка­лі дзяўчыне споў­ні­ла­ся 18, яна сыш­ла доб­ра­ахвот­ні­цай — і не про­ста ў армію, а ў раз­вед­шко­лу КДБ, дзе яе кштал­та­ва­лі як ра­дыс­тку.

Ад­нак да та­го ча­су, ка­лі яна на­бы­ла ва­енную спе­цы­яль­насць, не­абход­насць за­сы­лан­ня ў тыл су­пер­ні­ка вы­вед­ва­ль­на-ды­вер­сій­ных груп ад­па­ла. У 1947 го­дзе Во­ль­га Ва­сі­ль­еўна вы­йшла за­муж і раз­ам з му­жам з’е­ха­ла слу­жыць у Гер­ма­нію. Там у яе на­ра­дзіў­ся сын, а ў 1952 го­дзе сям’я вяр­ну­ла­ся ў Мінск. І Це­раш­ча­та­ва на­ноў па­чы­нае асвой­ваць мір­ную пра­фе­сію: па­сту­пае ву­ча­ні­цай у дру­кар­ню га­зе­ты «Звяз­да» і ад­на­ча­со­ва ў вя­чэр­нюю шко­лу. А па­сля — на за­воч­нае ад­дзя­лен­не Мас­коў­ска­га па­ліг­ра­фіч­на­га інсты­ту­та, па за­кан­чэн­ні — у аспі­ран­ту­ру Інсты­ту­та мас­тац­тваз­наў­ства, этнаг­ра­фіі і фа­льк­ло­ру АН БССР. У 1968-м аб­ара­ні­ла кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю, пры­све­ча­ную кніж­най гра­фі­цы да­ва­еннай Бе­ла­ру­сі. Не­ўза­ба­ве Во­ль­гу Ва­сі­ль­еўну пры­зна­чы­лі кі­раў­ні­цай гру­пы вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва ў на­вас­тво­ра­ным Сек­та­ры збо­ру по­мні­каў.

Тое быў ня­прос­ты крок. Ма­ла ска­заць, што ў Па­ліг­ра­фіч­ным інсты­ту­це да­во­лі па­вяр­хоў­на зна­ёмі­лі з сак­ра­ль­ным хрыс­ці­янскім мас­тац­твам і ні­чо­га не ка­за­лі пра бе­ла­рус­кае. У са­мой Бе­ла­ру­сі гэ­та быў час глы­бо­ка­га за­быц­ця ўлас­най пра­ўдзі­вай гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры. На тыя дыс­цып­лі­ны бы­ло на­кла­дзе­на та­бу. Але ма­ла­дая да­след­чы­ца ме­ла глы­бо­кае, пры­род­нае, тон­кае ад­чу­ван­не пры­го­жа­га і ўмен­не гля­дзець на рэ­чы не­за­шо­ра­ны­мі ва­ча­мі.

З на­быт­каў экс­пе­ды­цый 1970 го­да па­ча­ла скла­дац­ца ака­дэ­міч­ная ка­лек­цыя ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Па­ча­ло­ся яго вы­ву­чэн­не і су­пра­цоў­ніц­тва Це­раш­ча­та­вай з гру­пай па­моч­ні­каў-доб­ра­ахвот­ні­каў. Во­ль­га Ва­сі­ль­еўна ўме­ла пры­цяг­ваць лю­дзей, спа­чат­ку спра­вай, по­тым ужо пры­га­жос­цю і каш­тоў­нас­цю артэ­фак­таў ка­лек­цыі. У му­зеі збі­ра­лі­ся са­мыя вы­біт­ныя лю­дзі та­го ча­су, пры­язджа­лі мас­коў­скія ста­ліч­ныя і за­меж­ныя на­ву­коў­цы. Мож­на зга­даць пра чле­на-ка­рэс­пан­дэн­та Рас­ійскай ака­дэ­міі мас­тац­тваў Але­га Швыд­коў­ска­га, ды­рэк­та­ра на­ву­ко­ва-да­след­ча­га інсты­ту­та рэ­стаў­ра­цыі ў Мас­кве Іва­на Го­ры­на, кі­раў­ні­коў мас­коў­скіх уста­ноў, але бо­льш важ­на ўспом­ніць пра бе­ла­рус­кіх ад­на­дум­цаў Во­ль­га Ва­сі­ль­еўны, якія ўдзе­ль­ні­ча­лі ў экс­пе­ды­цы­ях і вы­кон­ва­лі пер­шыя да­сле­да­ван­ні по­мні­каў, — Юрыя Ха­ды­ку, Ва­ле­рыя Фі­лі­па­ва, Іры­ну Бы­це­ву, Люд­мі­лу Іва­но­ву, мно­гія з іх па­сля па­йшлі пра­ца­ваць у му­зей — Эль­за Мак­сі­ма­ва, Аляк­сандр Яра­шэ­віч, Мі­ка­лай Ме­ль­ні­каў, Ула­дзі­мір Ка­рэ­лін. Саб­ра­ла­ся не­звы­чай­ная ка­ман­да ма­ла­дых энту­зі­ястаў — Ган­на Фурс, Акса­на Ва­рат­ні­ко­ва, Але­на Ко­та­ва, Ана­толь Літ­ві­но­віч. І сён­ня там цу­доў­ныя да­след­чы­кі, але мы згад­ва­ем са­мых пер­шых, што ішлі по­руч з Во­ль­гай Ва­сі­ль­еўнай. Вар­та ўспом­ніць су­пра­цоў­ні­каў пра­він­цый­ных му­зе­яў, якіх Це­раш­ча­та­ва так­са­ма да­лу­ча­ла да пра­цы, за­пра­ша­ла ў экс­пе­ды­цыі — Люд­мі­лу Кар­ні­ла­ву і Ні­ну Ляш­чо­нак. Гэ­тыя гро­дзен­скія да­след­чы­цы змаг­лі саб­раць у му­зеі гіс­то­рыі і рэ­лі­гіі ўні­ка­ль­ны збор по­мні­каў ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры.

У 1974 го­дзе пра­ка­ці­ла­ся чар­го­вая хва­ля ба­ра­ць­бы з на­цы­яна­ліз­мам, арга­ні­за­ва­ная ў ча­кан­ні пра­вер­кі ка­мі­сі­яй ЦК КПСС ідэ­ала­гіч­най пра­цы ў КП Бе­ла­ру­сі. Эле­ано­ра Ве­цер бы­ла зво­ль­не­ная з НАН, а ака­дэ­міч­ная ка­лек­цыя аб­ра­зоў пе­рад­адзе­на ў за­пас­ні­кі Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея, бо ніх­то не ха­цеў браць ад­каз­насць за яе на­яўнасць у сваіх сце­нах. У та­кіх ва­рун­ках ме­на­ві­та Во­ль­га Це­раш­ча­та­ва пра­цяг­ну­ла пра­цу па збо­ры по­мні­каў для ўжо за­пла­на­ва­на­га Му­зея ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры з доб­ра­ахвот­ні­ка­мі і су­мес­на са сва­ёй ка­ля­жан­кай Алай Ля­во­на­вай.

У час з 1974 па 1979 Во­ль­га Ва­сі­ль­еўна істот­на па­шы­ры­ла ко­ла по­мні­каў для ка­лек­цы­яна­ван­ня, уклю­чыў­шы ў яго на­род­нае мас­тац­тва і этнаг­ра­фію. Це­раш­ча­та­ва пі­са­ла тэк­сты для Збо­ра пом­ні­каў і шас­ці­том­най «Гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва», са­чы­ла за бу­даў­ніц­твам і аб­ста­ля­ван­нем па­мяш­кан­ня му­зея і не­ка­ль­кі раз­оў у год вы­язджа­ла ў экс­пе­ды­цыі. Па­ча­ла рых­та­ваць ма­ла­дых да­след­чы­каў, і я ака­за­ла­ся пер­шай і адзі­най яе аспі­ран­ткай.

Стыль па­ля­вой ра­бо­ты Во­ль­гі Ва­сі­ль­еўны за­ўсё­ды вы­лу­чаў­ся вы­со­кай ку­ль­ту­рай. Яна ні­ко­лі не ашук­ва­ла лю­дзей, не за­бі­ра­ла пом­ні­кі з хра­маў сі­лай, а та­ды гэ­та бы­ло маг­чы­мым. То­ль­кі тое, што не трэ­ба хра­му ці ве­ль­мі трэ­ба му­зею. І то­ль­кі са зго­ды свя­та­роў і пры­хо­ду. І ні­ко­лі за гро­шы, акра­мя по­мні­каў этнаг­ра­фіі — по­сці­лак, руч­ні­коў, тка­ных ды­ва­ноў, адзен­ня, ган­чар­ных вы­ра­баў, музычных інструментаў і тра­ды­цый­ных пры­лад пра­цы. Да­след­чы­ца знай­шла і пры­вез­ла ў Мінск з Ма­ла­ры­ты най­ста­ра­жыт­ней­шы аб­раз грэ­час­ка­га пі­сь­ма «Бо­жая Ма­ці За­мі­ла­ван­не» ХV ста­год­дзя, за­ха­ва­ны ў Бе­ла­ру­сі, але па­зней вы­кра­дзе­ны з му­зея. Сва­імі ру­ка­мі зня­ла ў за­чы­не­ным кас­цё­ле ў Дрыс­вя­тах кар­ці­ну «Пакланенне веш­чу­ноў» 1514 го­да. Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі ў Ака­дэ­мію на­вук пе­рад­ава­лі артэ­фак­ты то­ль­кі па­сля та­го, як свя­та­ры за­пэў­ні­ва­лі­ся, што пры­еха­ла экс­пе­ды­цыя Це­раш­ча­та­вай. Ёй уда­ло­ся пе­ра­ка­наць кі­раў­ніц­тва Ві­ль­нюс­ка­га му­зея этнаг­ра­фіі пе­рад­аць у Мінск ка­лек­цыю дзі­ця­чых ца­цак з да­ва­енна­га му­зея Луц­ке­ві­чаў, а з мас­коў­ска­га Дзяр­жаў­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея вяр­нуць сем аб­ра­зоў з да­ва­еннай экс­па­зі­цыі мас­тац­кай га­ле­рэі БССР. Cаб­ра­ная Во­ль­гай Ва­сі­ль­еўнай і іншы­мі руп­ліў­ца­мі ка­лек­цыя на­ліч­вае не­ка­ль­кі со­тняў знач­ных тво­раў ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Усё гэ­та па­цвер­джа­на да­ку­мен­та­мі, му­зей­ны­мі акта­мі. Па­мя­таю, як ад­но сі­ла пе­ра­ка­на­ль­нас­ці Во­ль­гі Ва­сі­ль­еўны да­зво­лі­ла ўзяць у кас­цё­ле ў Кры­ві­чах (Са­лі­гор­скі ра­ён Мін­скай воб­лас­ці) парт­рэт фун­да­та­ра Андрэя Уко­льс­ка­га, на той мо­мант па­гры­зе­на­га па­цу­ка­мі. Ка­лі б не да­след­чы­ца, твор не пе­ра­жыў бы зі­му.

Ад­на­ча­со­ва ёй да­во­дзі­ла­ся пра­яўляць вы­ключ­ныя здо­ль­нас­ці да кам­пра­мі­су, вы­ра­ша­ючы скла­да­ныя гас­па­дар­чыя і арга­ні­за­цый­ныя пы­тан­ні з лю­дзь­мі, якія зу­сім не га­рэ­лі жа­дан­нем ад­крыць пер­шы сап­раў­ды на­цы­яна­ль­ны му­зей, са звы­чай­ны­мі бю­рак­ра­та­мі, ад зго­ды якіх за­ле­жа­ла вы­ра­шэн­не кож­най дро­бя­зі. Тут ёй да­па­ма­га­лі і парт­ыйны стаж, і пяць ве­тэ­ран­скіх мед­алёў.

Му­зей ад­крыў­ся 15 мая 1979, у дні, ка­лі адзна­ча­ла­ся 50-год­дзе Ака­дэ­міі на­вук. Ад­крыў­ся як ба­за для вы­ву­чэн­ня мас­тац­кай ку­ль­ту­ры бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. У трох вя­лі­кіх за­лах бы­лі вы­стаў­ле­ны со­тні тво­раў вы­яўлен­ча­га і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­на­га мас­тац­тва, уз­оры на­род­нага адзе­ння, ткац­тва, прад­ме­ты по­бы­ту, пры­ла­ды пра­цы, цац­кі і му­зыч­ныя інструменты. Раз­віц­цё ўяў­лен­няў пра пры­га­жосць пра­соч­ва­ла­ся ад архе­ала­гіч­най эпо­хі не­алі­ту да XX ста­год­дзя. Экс­па­зі­цыя ахоп­лі­ва­ла ўсе ба­кі тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі: пра­цоў­ную, па­бы­то­вую і пра­фе­сій­ную — ва ўсіх яе шмат­гран­ных пра­явах. У фон­дах, аб­ста­ля­ва­ных па апош­нім сло­ве тэх­ні­кі, зна­хо­дзі­ла­ся ка­ля 15 ты­сяч экс­па­на­таў, у тым лі­ку ка­ля 1000 по­мні­каў мас­тац­тва. Акра­мя та­го, архіў му­зея скан­цэн­тра­ваў да­ку­мен­та­ль­ныя да­дзе­ныя пра по­мні­кі, якія за­ста­лі­ся на мес­цах. Во­ль­га Ва­сі­ль­еўна вы­да­ла ка­та­лог му­зея і ча­ты­ры збор­ні­кі арты­ку­лаў, пры­све­ча­ных асоб­ным пы­тан­ням гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, што аб’­ядна­лі мнос­тва та­ды яшчэ ма­ла­дых і га­ра­чых да­след­чы­каў.

Во­ль­га Це­раш­ча­та­ва па­мер­ла 30 са­ка­ві­ка 1992 го­да ад кро­ва­зліц­ця ў мозг. За свой гра­ма­дзян­скі подзвіг не бы­ла ўга­на­ра­ва­на. Але му­зей, пер­шай ды­рэк­тар­кай яко­га яна бы­ла, жы­ве, як і жы­ве па­мяць пра гэ­та­га вы­дат­на­га ча­ла­ве­ка.

 

Во­ль­га БАЖЭНАВА