Зайсці з другога боку

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

«Нi­чо­га та­ко­га, гэ­та про­ста мас­тац­тва» ў га­ле­рэі «Ў»
Для мін­скай вы­ста­вы ку­ра­тар­ка Мо­ні­ка Шэў­чык — ды­рэк­тар­ка га­ле­рэі «Арсе­нал» у Бе­лас­то­ку — ад­абра­ла з ка­лек­цыі шчы­рыя і шмат­знач­ныя ра­бо­ты поль­скіх мас­та­коў па­чат­ку 2000-х.

Гэ­та не про­сты шэ­раг і не про­сты по­гляд на су­час­нае мас­тац­тва: аўта­ры «Ні­чо­га та­ко­га...» зму­ша­ныя існа­ваць у сі­ту­ацыі, ка­лі не зной­дзе­на раз­умен­не ні ў гра­мад­стве, ні ў пра­фе­сій­ным ася­род­дзі, ка­лі не ад­бы­ва­ецца рэ­алі­за­цыі амбі­цый, а ёсць то­ль­кі зу­сім вуз­кае ко­ла бліз­кіх.

«Ні­чо­га та­ко­га, гэ­та про­ста мас­тац­тва» — гу­чыць амаль як апраў­дан­не, спро­ба знай­сці сваё мес­ца пры за­чы­не­ных па­ра­дных дзвя­рах. Але дух усё роў­на ды­хае, дзе хо­ча.

Ка­лі пры­трым­лі­вац­ца інструк­цыі

Гэ­ты план дзея­нняў Ты­мэк Ба­роў­скi пра­па­нуе вы­ка­рыс­тоў­ваць не без іро­ніі, але і з до­ляй са­ма­ана­лі­зу. Што та­кое мас­тац­тва і як яно ро­біц­ца — пы­тан­не пы­тан­няў, і бы­ва­юць сі­ту­ацыі, ка­лі на яго да­во­дзіц­ца ад­каз­ваць ве­ль­мі про­сты­мі сло­ва­мі. На­прык­лад, у раз­мо­ве з чы­ноў­ні­кам ці ма­ла­аду­ка­ва­ным гле­да­чом. Ты­мэк ста­ра­ецца: па­чы­нае ад по­гля­ду ча­ла­ве­ка і за­кан­чвае меж­амі да­бра і зла. Сам пры­ём гра­фіч­най схе­мы вя­до­мы, але, як пра­ві­ла, не пра­цуе: за­над­та скла­да­ная сут­насць вы­сліз­гвае. Тым не менш фор­ма ры­сун­ка імі­туе по­шук ад­ка­зу, і, як ні дзіў­на, ёю ка­рыс­та­юцца.

Та­кія ж інструк­цыі — пра­ві­лы гу­ль­ні — не­па­руш­ныя для ана­нім­ных рэ­дак­та­раў, што ад­мо­ві­лі ў пуб­лі­ка­цыі ня­зруч­ным аўта­рам: іх пад­тры­маў вя­до­мы сва­ім эпа­та­жам Збіг­неў Лі­бе­ра, саб­раў­шы іншыя тэк­сты і фа­таг­ра­фіі «май­строў». Спрэч­ныя рэ­пу­та­цыі і ана­ліз скан­да­ль­ных пер­фор­ман­саў сыш­лі ў па­лі­тыч­ныя вы­дан­ні, але аўтар адзна­чае ад­ва­гу мас­та­коў, а ку­ра­тар­ка — па­зі­цыю Лі­бе­ры.

Этыч­ны аспект

Ка­лі ад­ысці, па пра­па­но­ве Мо­нi­кі Шэў­чык, ад «лю­бi­май поль­скай пуб­лі­кай ра­ман­тыч­най па­ра­дыг­мы твор­цы і тво­ра» і раз­гля­даць су­час­нае мас­тац­тва як пад­ста­ву для ды­яло­гу і дыс­ку­сій у гра­мад­стве, эты­ка ста­но­віц­ца най­важ­ней­шай час­ткай гэ­тай ка­му­ні­ка­цыі. Вес­на Бу­ко­вец з пра­ектам «Цi па­трэб­на мас­тац­тва і на­вош­та» асаб­лі­ва пра­ніз­лі­вая ў інтэр­в’ю з ба­ць­ка­мі. Раз­ва­гі дзея­чаў мас­тац­тва прад­ка­за­ль­ныя — з пра­фе­сій­най плос­кас­ці, але вось про­стыя лю­дзі, не то­ль­кі да­лё­кія, але і з не­га­тыў­ным стаў­лен­нем да арту (рэ­пар­таж аб інста­ля­цыі з тру­па­мі ці аб пра­кол­ван­ні час­так це­ла), зна­хо­дзяць свае шля­хі разу­мен­ня і свае фар­му­лёў­кі. Ма­ма аўтар­кі, Мар­цi­на, пры­хо­дзіць да раз­умен­ня мас­тац­тва ад пра­цы ў ага­ро­дзе, ад усве­дам­лен­ня важ­нас­ці зда­ро­ва­га на­ва­ко­ль­на­га ася­род­дзя і арга­ніч­ных прад­уктаў. Праз іх ёй ад­кры­ва­ецца цэ­лас­насць све­ту і ад­чу­ван­не фор­мы — не то­ль­кі ў атмас­фе­ры сель­скай пра­цы, але і ў твор­час­ці.

У Ма­р’я­на, ба­ць­кі мас­тач­кі, яшчэ бо­льш прад­мет­ны і пра­гма­тыч­ны по­гляд: ён не вы­кі­дае ста­рыя рэ­чы і з іх да­па­мо­гай па­ста­янна не­шта ра­ман­туе. Да «мас­тац­тва» ён так­са­ма ідзе інту­ітыў­на, ад год­нас­ці руч­ной пра­цы, але і з раз­умны­мі дум­ка­мі, фан­та­зі­яй, умен­нем ба­чыць не­ві­да­воч­ныя рэ­чы. Для Вес­ны Бу­ко­вец гэ­та, не­сум­нен­на, пры­знан­не яе ву­чо­бы і на­ма­ган­няў, вы­ба­ру ў твор­час­ці. І так­са­ма ўва­ход з інша­га, не­па­рад­на­га бо­ку мас­тац­тва.

Уба­чыць тут са­му тэ­му, без­умоў­на, мож­на, але зра­біць з рэ­пар­та­жаў аб’­ект, над­аць яму інак­шую фор­му — дыс­ку­сій­нае пы­тан­не. Хоць, пад­обна, яно ўжо не аб­мяр­коў­ва­ецца: акту­аль­ныя рэ­чы па вы­зна­чэн­ні не жы­вуць доў­га.

Ча­му з’яў­ля­юцца рэ­плі­кі

Па­ра­фраз, рыф­мы, ама­жы. То­маш Мруз з «Аўта­пар­трэ­там...» па ма­ты­вах тво­раў Але­га Ку­лі­ка і Анэ­та Гжэ­шы­коў­ска з ка­ля­ро­вы­мі рэ­плі­ка­мі Сін­дзі Шэр­ман — што гэ­та? Жа­дан­не па­ўта­рыць во­пыт, пры­ўнес­ці ў пра­цы аўта­ры­тэт­ных па­пя­рэд­ні­каў ры­сы, бліз­кія но­ва­му ча­су? У ра­бо­це Мру­за, на мой по­гляд, агу­ча­ны за­клік 1994-га да гра­мад­ства 2010-х — уба­чыць іншае мас­тац­тва, іншых аўта­раў, пры­знаць пра­ва на твор­часць без кан­вен­цый­ных умоў. «Аўта­пар­трэт у су­пра­ва­джэн­ні па­цу­коў» — ужо цэ­лы па­ход га­лод­ных. Атры­маў­ся ён до­сыць агiд­на ў сва­ёй фі­зі­яла­гіч­нас­ці, якім ка­лі­сь­ці быў і пер­фор­манс Ку­лі­ка для рэ­спек­та­бе­ль­най пуб­лі­кі. На­шы аб­ноў­ле­ныя лі­бе­ра­ль­ныя каш­тоў­нас­ці праз 20 га­доў па-ра­ней­ша­му не ўспры­ма­ль­ныя да вы­ва­роч­ван­ня ду­шэў­на­га і ця­лес­на­га — але ка­лі раз­абрац­ца, гэ­та ўся­го то­ль­кі ме­тад. Інстру­мент рас­паз­нан­ня меж­аў дос­ту­пу.

Ці­ка­ва, што ў апош­ніх інтэр­в’ю Алег Ку­лік рас­па­вя­дае пра тое, як не­ча­ка­на за­пат­ра­ба­ва­ны­мi апы­ну­лі­ся яго ўлас­ныя «са­ба­кі» (пер­шая і на­ступ­ныя рэ­плі­кі) — ця­пер, праз сто­ль­кі га­доў і за меж­амі РФ. За­меж­ныя ку­ра­та­ры ўба­чы­лі ў га­лод­ным раз­зла­ва­ным са­ба­ку, які кі­даў­ся на лю­дзей, воб­раз усёй кра­іны! Вось і яшчэ адзін ад­каз пра фор­му акту­аль­на­га.

Без бю­джэ­ту

Тэ­ма фі­нан­са­ван­ня, да­клад­ней, яго ад­сут­нас­ці, не маг­ла за­стац­ца за бор­там ад­но­сін знут­ры, ад­но­сін, пры якіх фа­сад ад­роз­ні­ва­ецца ад змес­ту амаль ужо фан­том­нас­цю. «За­ява на пра­цу» Юлi­ты Вуй­цiк, «Ска­ра­ціць бю­джэт га­ле­рэі» Мар­ці­на Ма­це­ёўска­га не­двух­сэн­соў­на свед­чаць пра тое, што ад­бы­ва­ецца. І «Пяс­няр» ад R.E.P. так­са­ма вы­хо­дзіць на ву­лі­цу: яго не слу­ха­юць, мас­тач­ка за­ста­ецца без пра­цы — і га­ле­рэя ззяе пус­та­той.

Не без на­ма­ган­няў, але твор­цы зной­дуць са­бе за­ня­так — пес­ню ці не­шта яшчэ, акра­мя вя­ду­чых му­зе­яў, ку­ды звяр­та­ла­ся Юлі­та. То­ль­кі гра­мад­ства за­ста­нец­ца без асэн­са­ван­ня пра­блем, без уко­лаў у ба­лю­чыя кроп­кі, без воб­ра­заў свай­го ча­су, якія ства­рае то­ль­кі мас­так. Пус­та­та, не-пра­ца, го­лыя сце­ны га­ле­рэі без бю­джэ­ту — гэ­та не твор, гэ­та бяз­дзей­насць. Не по­шук ідэй, не ге­не­ра­цыя сэн­саў і надзей. Без­на­дзей­насць.

Па­ра­дак­са­ль­на, што ча­ль­цы гру­пы «Magisters», якія пра­ца­ва­лі ў рэ­зі­дэн­цыі на­рвеж­ска­га пра­екта, ства­ра­юць воб­раз ад­чу­жэн­ня пры­клад­на ў гэ­тым жа клю­чы. Іх «Вы­со­кі ўзро­вень свя­до­мас­ці» не то­ль­кі не па­кі­дае шан­цаў інтэг­ра­цыі ў сус­вет­нае мас­тац­тва, але і вы­клю­чае ўся­кія маг­чы­мас­ці для гэ­та­га — апа­ты­яй, за­кры­тас­цю і без­вы­ход­нас­цю. Ма­быць, гэ­та так­са­ма на­ступ­ствы траў­мы «без бю­джэ­ту», так про­ста з ёю не спра­віш­ся.

Ана­ло­гія за­мест па­сляс­лоў­я

За­йсці з дру­го­га бо­ку па­спра­ба­ва­лі і мас­та­кі Поль­ска­га па­ві­ль­ёна на Ве­не­цы­янскім архі­тэк­тур­ным бі­ена­ле — 2016. Экс­па­зі­цыя «Fair building», «кір­ма­шо­вы дом», па­тра­буе, па сло­вах ку­ра­тар­кі Да­мі­ні­кі Яніц­кай, fair trade — сум­лен­на­га ган­длю. Ёю ста­но­віц­ца вы­ва­рат архі­тэк­ту­ры — лю­дзі пра­цы, бу­даў­ні­кі, пра якіх ні­ко­лі не ўспа­мі­на­юць, ка­жу­чы аб вар­тас­цях архі­тэк­ту­ры. Усе фі­ла­соф­скія і эка­ла­гіч­ныя су­пер­кан­цэп­цыі, уз­на­га­ро­ды, усё леп­шае, што ёсць у вы­дат­ных аўта­раў вы­дат­ных пра­ектаў, за­бяс­пе­ча­на цяж­кай пра­цай. Гэ­тая пра­ца бруд­ная, фі­зіч­ная, на­пру­жа­ная і ў не­бяс­печ­ных умо­вах. Экс­па­зі­цыя ўяў­ляе з ся­бе бу­даў­ні­чыя рыш­та­ван­ні, якія за­йма­юць усю пра­сто­ру, і не­ка­ль­кі вэб-ка­мер, што фік­су­юць пра­цу му­ля­роў, кра­наў­шчы­коў, ман­таж­ні­каў, элек­траз­вар­шчы­каў. У дру­гой за­ле па­ві­ль­ёна гэ­та аб­мяр­коў­ва­ецца. Пра­ект ві­до­віш­чны, ён за­кра­нае су­р’ёз­ны са­цы­яль­ны аспект, бліз­кі сён­ня для ўсіх на­прам­каў мас­тац­тва. У вы­ні­ку поль­скі па­ві­ль­ён аша­лам­ля­ль­на ад­роз­ні­ва­ецца ад іншых на­цы­яна­ль­ных па­ві­ль­ёнаў, за­па­мі­на­ецца так зва­ным про­стым гле­да­чам, а зной­дзе­ны ку­ра­та­ра­мі ключ сап­раў­ды ад­мы­кае дзве­ры ў мас­тац­тва з інша­га бо­ку.

Любоў ГАЎРЫЛЮК