Досведы візуалізацыі рэальнасцей

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

Вы­ста­ва-інтэр­вен­цыя Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва ў Ме­ма­ры­яль­ным му­зеі-май­стэр­ні За­іра Азгу­ра.
Су­час­ныя му­зеі з’яў­ля­юцца струк­ту­ра­мі, якія не то­ль­кі інсты­ту­цы­ялі­за­ва­лі мас­тац­тва, вы­зна­чы­лі схе­мы яго вы­твор­час­ці і спа­жы­ван­ня, але так­са­ма ста­лі пра­сто­рай маг­чы­мае раз­мо­вы гле­да­ча, мас­та­ка, ку­ра­та­ра і кры­ты­ка. Апош­нія не­ка­ль­кі га­доў адзна­ча­ны вы­ста­ва­мі-інтэр­вен­цы­ямі ў гэ­ты сак­ра­лі­за­ва­ны «храм ка­лек­тыў­най па­мя­ці».

У асноў­ным пра­екты ста­лі спро­ба­мі пе­ра­асэн­са­ван­ня/акту­алі­за­цыі му­зей­най ка­лек­цыі ў кан­тэк­сце па­ста­яннай вы­ста­вач­най экс­па­зі­цыі («Му­зей» Рус­ла­на Ваш­ке­ві­ча, На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей; «Адзін і мно­гія» Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва, Ме­ма­ры­яль­ны му­зей-май­стэр­ня За­іра Азгу­ра; «Ад­ны — та­кія, іншыя — та­кія» Та­ма­ры Са­ка­ло­вай, Ме­ма­ры­яль­ны му­зей-май­стэр­ня За­іра Азгу­ра). Пра­ект Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва «Адзін і мно­гія. Час­тка дру­гая. Рэ­кан­струк­цыя ге­роя» (дзе я за­йма­ла­ся ку­ра­тар­скім су­пра­ва­джэн­нем) мя­няе стра­тэ­гію кла­січ­най му­зей­най інтэр­вен­цыі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы аб’­екты па­ста­яннай экс­па­зі­цыі ў якас­ці не­ад’ем­най час­ткі вы­каз­ван­ня, рас­тва­ра­ючы іх у адзі­ным «вы­ста­вач­ным тэк­сце». Яны пе­ра­тва­ра­юцца з асноў­ных экс­па­нен­таў у цы­та­ты, якія ілюс­тру­юць мі­ну­лае ў ды­яло­гу з су­час­нас­цю, і сцвяр­джа­юць успры­ман­не му­зея як мес­ца ка­лек­тыў­най па­мя­ці, па­збаў­ля­ючы гле­да­ча па­чуц­ця рэ­аль­нас­ці і пра­ва­ку­ючы на раз­ва­жан­ні.

Пра­ект бу­ду­ецца па пры­нцы­пе архі­тэк­тур­най інста­ля­цыі, дзе яна змяш­ча­ецца ў іншы кан­тэкст, які, у сваю чар­гу, з’яў­ля­ецца час­ткай не­ча­га бо­ль­ша­га — му­зея. Па­вод­ле Ба­ры­са Грой­са, «інста­ля­цыя ра­ды­ка­ль­на мя­няе ро­лю і фун­кцыю вы­ста­вач­най пра­сто­ры. Інста­ля­цыя фун­кцы­януе за кошт сім­ва­ліч­най пры­ва­ты­за­цыі пуб­ліч­най пра­сто­ры вы­ста­вы». Ску­льп­ту­ры За­іра Азгу­ра пе­ра­тва­ра­юцца ў час­тку вы­ста­вач­най зо­ны, і мас­так пе­ра­но­сіць «межы сва­іх су­ве­рэн­ных пра­воў» з ад­на­го інды­ві­ду­аль­на­га аб’­екта на ўсю гэ­тую тэ­ры­то­рыю.

Вы­ста­ва-інтэр­вен­цыя Се­лі­ха­на­ва скан­стру­ява­на з ча­ты­рох час­так. Яны, па­вод­ле пры­нцы­пу ка­лі­до­ра, змя­ня­юць ад­на ад­ну і плас­тыч­на ві­зу­алі­зу­юць ча­ты­ры ма­гіс­тра­ль­ныя тэ­мы. «Тэкст» пра­екта скла­да­ецца з ком­плек­сных і шмат­мер­ных тво­раў. «Рэ­кан­струк­цыя» з’яў­ля­ецца спро­бай ства­рэн­ня іншай рэ­аль­нас­ці, ад­роз­най ад што­дзён­най. Гэ­тая ча­со­вая трох­мер­ная кан­струк­цыя ні­бы па­глы­нае гле­да­ча. На­поў­не­ная гу­кам (Яўген Ра­го­зін), аб­ме­жа­ва­ная вуз­кім ка­лі­до­рам, пра­сто­ра імі­туе пер­ма­нен­тны стан пе­ра­хо­ду, пе­ра­ўтва­рэн­ня і пе­ра­пра­цоў­кі на­ша­га све­та­адчу­ван­ня: ву­зел «мі­ну­лае-ця­пе­раш­няе» рэ­алі­зу­ецца ў фар­ма­це эма­цый­на­га пе­ра­жы­ван­ня — ча­го­сь­ці бо­льш ад­чу­ва­ль­на­га, чым усве­дам­ля­ль­на­га. Гук у пра­екце вы­кон­вае ро­лю на­тхня­ль­ні­ка-пра­вад­ні­ка.

Са­вец­кае гра­мад­ства, на­шчад­ка­мі яко­га мы ўсе з’яў­ля­емся, бы­ло гра­мад­ствам ра­мон­ту. І ця­пер у нас па­пу­ляр­ныя як па­тры­ма­ныя рэ­чы, так і бы­лыя ва ўжыт­ку ідэі, ма­дэ­лі, сіс­тэ­мы. Кры­ху пад­ра­ман­та­ва­ныя, рэ­кан­стру­ява­ныя «це­ні на сця­не» — імі­та­цыі, но­выя ісці­ны.

Гэ­ты бяс­кон­цы пра­цэс, па­ста­яннае пра­йгра­ван­не пе­ра­асэн­са­ван­ня, ві­зу­алі­зу­ецца інста­ля­цы­яй, па­зна­ча­ючы сім­ва­ліч­ную мя­жу — лі­нію су­дак­ра­нан­ня і су­пра­цьс­та­яння рэ­аль­на­га і ўяў­на­га.

Тэ­ма бу­ду­ча­га, уз­ае­ма­су­вя­зі падзей гіс­то­рыі ў змен­лі­вым ча­се рас­кры­ва­ецца ў інста­ля­цыі «Па­сыл­ка». Ад­ра­зу згад­ва­ецца фра­за С’юзан Зон­таг яшчэ 1970-х: «Сён­ня на­ста­ль­гіч­ны час...» Мы пра­цяг­ва­ем це­шыц­ца стэ­рэ­аты­пі­за­ва­най «вы­явай ісці­ны». Ка­нец ХХ ста­год­дзя з яго па­гру­жэн­нем у ця­пе­раш­няе змя­ніў­ся не­абход­нас­цю вы­зна­чэн­ня но­вых ары­енці­раў. Ка­рот­кая ра­дасць імгнен­на­га аб­ярну­ла­ся не­паз­беж­ным ства­рэн­нем іншых пер­спек­тыў, якія на­ўпрост за­ле­жаць ад уро­каў гіс­то­рыі. На­ра­джэн­не но­ва­га ста­ла маг­чы­мым у ды­яло­гу з мі­ну­лым. Што ця­пер для нас гіс­та­рыч­ная спад­чы­на? Гла­ба­ль­ны рэ­сурс сэн­саў, сты­му­лаў, сім­ва­ліч­ны ка­пі­тал, рэ­алі­за­цыя пра­екта «пра­грэ­сіў­най на­ста­ль­гіі» (Вік­тар Мі­зі­яна) аль­бо ва­ку­ум, за­поў­не­ны це­ня­мі та­го ж мі­ну­ла­га? Га­то­вы на­бор для кан­стру­яван­ня з за­сво­еных ду­мак, пе­ра­ка­наў­чых тэк­стаў, збі­тых цы­тат? Пус­тая па­сыл­ка без імя ад­ра­са­та і зва­рот­на­га ад­ра­су.

Інста­ля­цыя «Цір» — шмат­сас­таў­ная ві­зу­алі­за­цыя на­яўна­га ста­ну рэ­чаў, ка­лі крах вя­лі­кіх ідэй, усе­агу­ль­ных ідэ­ало­гій пры­во­дзіць да та­та­ль­на­га пе­ра­асэн­са­ван­ня са­цы­яль­ных і ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў і ка­на­лаў іх пе­рад­ачы. Лю­бое ге­ра­ічнае або псеў­да­ге­ра­ічнае дзея­нне з’яў­ля­ецца ва ўсе­агу­ль­най сус­вет­най па­ву­ці­не, на тэ­ле­ба­чан­ні і па­глы­на­ецца гэ­тай гла­ба­ль­най ма­шы­най ка­му­ні­ка­цыі. Спра­вяд­лі­васць вы­каз­ван­ня «Інфар­ма­цыя ёсць са­мая ма­гут­ная сі­ла» як ні­ко­лі акту­аль­ная. І ка­лі яшчэ 20 га­доў та­му спо­са­бы яе тран­сля­цыі зна­хо­дзі­лі­ся пад са­цы­яль­ным кан­тро­лем і бы­лі па­лі­тыч­на рэ­ле­ван­тныя, сён­ня ад­бы­ла­ся «пры­ва­ты­за­цыя мед­ыя­ль­най пра­сто­ры» (Ба­рыс Гройс). Гэ­ты рэ­сурс ця­пер да­ступ­ны лю­бо­му, кож­ны ва­ло­дае інстру­мен­там ма­ні­пу­ля­цыі воб­ра­зам. Да­стат­ко­ва ства­рыць імі­та­цыю ўчын­ку і рас­паў­сю­дзіць інфар­ма­цыю пра яго. Мі­ль­ёны лю­дзей, усту­па­ючы ў зо­ну пры­ват­ных інта­рэ­саў (web tools: my space, my face, second life), му­ль­тып­лі­ку­юць са­ма­прэ­зен­та­цыі пры­ват­ных груп і асоб. Усё вы­зна­ча­юць хут­касць і інфар­ма­цый­нае бяз­лад­дзе. Ка­лі ў мі­ну­лым гэ­тым рэ­сур­сам ства­рэн­ня воб­ра­за ва­ло­да­лі ня­мно­гія, ця­пер гэ­та маг­чы­масць мі­ль­ёнаў. На фо­не рэ­аль­ных ге­ро­яў рас­це ко­ль­касць пад­ма­нак, ты­ра­жу­ецца ілю­зія. Ге­роі змя­ня­юць адзін ад­на­го, пры­хо­дзя­чы з ні­адкуль і сы­хо­дзя­чы ў ні­ку­ды, усту­па­ючы ў зо­ну пі­ль­най ува­гі, «пад пры­цэ­лам» пе­ра­асэн­са­ван­ня, кры­ты­кі і інвен­та­ры­за­цыі. Мі­шэ­ні ўча­раш­ніх каш­тоў­нас­цяў, якія пад­вяр­га­юцца зніш­чэн­ню-сум­не­ву.

«Ге­рой» — ку­ль­мі­на­цыя, ла­гіч­нае за­вяр­шэн­не шмат­мер­на­га вы­каз­ван­ня аўта­ра. Тут рэ­алі­зу­ецца пра­цэс кан­стру­яван­ня ге­роя, ад­нак па­зна­ча­ецца не як су­пра­цьс­та­янне і ад­кры­тае про­ці­пас­таў­лен­не мі­ну­ла­га і ця­пе­раш­ня­га. Са­ма пра­сто­ра па­ста­яннай экс­па­зі­цыі му­зея вы­бу­доў­вае раз­умен­не цэн­тра­ль­на­га аб’­екта — тво­ра, які па­глы­нае як воб­ра­зы знік­лых раз­ам з эпо­хай акта­раў, без­ымен­ных пе­ра­мож­цаў, так і вы­лу­чае ры­сы сён­няш­ніх ге­ро­яў. Гэ­та воб­раз су­час­нас­ці, што ад­на­ча­со­ва пе­ра­маг­ла і бы­ла зры­ну­та, аб’­ект, на які на­кі­ра­ва­ны ўвесь гла­ба­ль­ны ідэ­ала­гіч­ны ўдар. Та­та­ль­насць і фа­та­ль­насць ідэй, тэк­стаў вы­зна­ча­юць ста­но­віш­ча фі­гу­ры, але не стрым­лі­ва­юць у спро­бе су­пра­ці­ву.

Пра­ект мог быць рэ­алі­за­ва­ны то­ль­кі ў кан­тэк­сце му­зея, ён упі­са­ны ў яго ася­род­дзе. Бо ме­на­ві­та тут існуе бес­прэ­цэ­дэн­тная маг­чы­масць збу­да­ваць на­ра­тыў, ні­якія іншыя мед­ыя на гэ­та не здо­ль­ныя. Як сцвяр­джаў Эрык Бер­ггрэн, швед­скі са­цы­ёлаг і куль­­тур­ны да­след­чык, ку­ра­тар Му­зея за­быц­ця: «СМІ про­ста ства­ра­юць плы­ню ня­знач­ных фак­таў, што не­маг­чы­ма злу­чыць раз­ам. Му­зей дае нам ша­нец па­гля­дзець на кар­ці­ну з усіх ба­коў і ў той жа час вы­ка­рыс­тоў­ваць роз­ныя маг­чы­мас­ці». У гэ­тым по­лі ўда­ецца рэ­алі­за­ваць важ­ную фун­кцыю мас­тац­тва — «дэ­ман­стра­цыя, ві­зу­алі­за­цыя рэ­аль­нас­цяў, якія звы­чай­на вы­пус­кац­ца з-пад ува­гі» (Ба­рыс Гройс). Та­му пра­ект «Рэ­кан­струк­цыя ге­роя» ста­но­віц­ца пра­сто­рай не­па­та­емнас­ці.

Вольга РЫБЧЫНСКАЯ