Трэнды і зайцы расійскага жывапісу

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

«NEW PAINT.RU» ў «До­ме кар­цін»
Ста­ліч­ная га­ле­рэя «Дом кар­цін» ад­кры­ла дру­гі вы­ста­вач­ны се­зон маш­таб­ным пры­ваз­ным пра­ектам і пер­са­на­ль­най вы­ста­вай бе­ла­рус­кай аўтар­кі. Атры­ма­ла­ся ці­ка­вае су­сед­ства: свет­ла­выя інста­ля­цыі з аўта­ма­бі­ль­на­га шкла Зоі Лу­цэ­віч і пяць за­лаў жы­ва­пі­су са збо­ру пі­цер­ска­га пры­ват­на­га му­зея су­час­на­га мас­тац­тва Эрар­та.

Вы­ста­ва «NEW PAINT.RU» прад­стаў­ля­ла знач­ную час­тку ка­лек­цыі му­зея Эрар­та: 60 ра­бот 26 твор­цаў з роз­ных рэ­гі­ёнаў Рас­іі. Важ­на адзна­чыць пе­ра­емнасць аўта­раў у гэ­тым шэ­ра­гу: но­вае па­ка­лен­не ву­чыц­ца ў ста­рэй­шых ка­лег, тра­ды­цыі апош­ніх ка­рэ­няц­ца ў рэ­ва­лю­цый­ным мас­тац­тве па­чат­ку ХХ ста­год­дзя.

Экс­па­зі­цыя падзя­ля­ла­ся на шэ­раг сек­цый — «ідэн­ты­фі­ка­цыя», «но­вая су­р’ёз­насць», «та­та­ль­ны жы­ва­піс», «экс­прэ­сі­я­нізм», якія з’яў­ля­юцца хут­чэй ра­кур­са­мі рэ­прэ­зен­та­цыі. Не ўсе аўта­ры ўпіс­ва­лі­ся ў струк­ту­ру. Рэ­ка­мен­да­ва­ны спо­саб успры­ман­ня вы­ста­вы — фе­на­ме­на­ла­гіч­ны, прад­угле­джвае каш­тоў­насць кож­на­га тво­ра.

Мін­скі твор­ца Ві­таль Чар­на­бры­­саў, вы­ха­дзец з пі­цер­скай шко­лы нон-кан­фар­міз­му і сяб­ра мно­гіх прад­стаў­ле­ных жы­ва­піс­цаў, адзна­чае, што абра­ныя ра­бо­ты тых асо­баў, якія ўвай­шлі ў гіс­то­рыю сус­вет­на­га мас­тац­тва. Гэ­та зна­ка­выя для Пе­цяр­бур­га Ва­ле­рый Лу­ка, Фе­лікс Ва­ла­сян­коў, Але­на Фі­гу­ры­на, Ана­толь За­слаў­скі, Мі­ка­лай Са­жын, а так­са­ма ге­роі ле­нін­град­ска­га андэг­раў­нду Ула­дзі­мір Аўчын­ні­каў, Улад­лен Гаў­ры­ль­чык, Ана­толь Ба­сін. Ся­род ма­ла­до­га па­ка­лен­ня звяр­та­юць ува­гу Ві­таль Пуш­ніц­кі, Ілля Га­по­наў, Па­вел Атдзе­ль­наў, Ры­нат Ва­лі­гам­сі і, вя­до­ма ж, Аляк­сандр Да­шэў­скі, уга­на­ра­ва­ны сё­ле­та прэ­мі­яй «Arte Laguna Prize».

Мас­тац­тва пра мас­тац­тва зна­хо­дзіц­ца дзе­сь­ці не­па­да­лёк ад акту­аль­на­га арт-пра­цэ­су: на па­лат­не Юрыя Тац­ця­ні­на мёр­твыя за­йцы Бой­са, якiя на­бы­лi фор­мы Ма­ле­ві­ча, тан­чаць та­нец Ма­ці­са. Ці­каў­ным інтэ­рак­тыў­ным да­дат­кам ста­лі му­ль­тып­лі­ка­цыі па ма­ты­вах жы­ва­піс­ных ра­бот.

Як час­тка ка­лек­цыі рас­ійска­га му­зея апы­ну­ла­ся ў «До­ме кар­цін»? Спе­цы­яліс­ты Эрар­ты, на­ве­даў­шы нашу га­ле­рэю і атры­маў­шы ві­зіт у ад­каз,  знай­­шлі пун­кты ўза­ема­дзе­яння. У гэ­тым го­дзе скла­ла­ся пра­гра­ма су­пра­цоў­ніц­тва: у Пе­цяр­бург ад­пра­віў­ся вы­ста­вач­ны пра­ект дзе­ся­ці бе­ла­рус­кіх аўта­раў «Ты мо­жаш быць сва­бод­ным...», спа­чат­ку дэ­ман­стра­ва­ны ў «До­ме кар­цін», а Эрар­та ад­пра­ві­ла сваю экс­па­зі­цыю ў Мінск.

Вольга КЛІП