Вы­ста­ва Ба­ры­са Арак­чэ­ева ў Мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

Светла падарожжа па Мінску
Хто з ама­та­раў мас­тац­тва не ве­дае воб­ра­заў Ру­анска­га са­бо­ра, ува­соб­ле­на­га Кло­дам Ма­нэ ў роз­ныя па­ра­ві­ны го­да і пры роз­ным асвят­лен­ні? Ці, ка­лі ўзяць су­час­ны ўзор, — кра­яві­даў з цэр­каў­ка­мі, да­ма­мі, ця­ніс­ты­мі пры­са­да­мі з аль­тан­ка­мі пэн­дзля «мас­та­ка свет­ла­пі­су» аме­ры­кан­ца То­ма­са Кін­кэй­да? Аўта­ра, чые ра­бо­ты, як сцвяр­джа­юць да­вед­ні­кі, у рэ­пра­дук­цы­ях ві­сяць у кож­ным двац­ца­тым аме­ры­кан­скім до­ме? Свой мас­так свят­ла, ко­ле­ру, пяс­няр мін­скай архі­тэк­тур­най гіс­то­рыі і кра­яві­даў — за апош­нія 60 га­доў — ёсць і ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы.

Хоць Ба­рыс Арак­чэ­еў (1926—2013) вя­до­мы і як парт­рэ­тыст, і як аўтар на­цюр­мор­таў і тэ­ма­тыч­ных кар­цін, ві­да­ры­сы Мін­ска — ці не са­мае ці­ка­вае ў спад­чы­не твор­цы. Тым бо­льш што від на Са­бор­ную плош­чу ад­кры­ваў­ся не­пас­рэд­на з акна яго май­стэр­ні на ра­гу ву­ліц Ле­ні­на і Інтэр­на­цы­яна­ль­най.

Ска­заць, што Арак­чэ­еў — мас­так не­звы­чай­на­га лё­су, — не ска­заць ні­чо­га. Ура­джэ­нец вёс­кі Тур­ба­на­ва Ярас­лаў­скай воб­лас­ці, па вай­не, у якой удзе­ль­ні­чаў, апы­нуў­ся ў Мін­ску. У 1950-м Ба­рыс па­сту­піў і за 3 га­ды скон­чыў Мін­скае мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча, з 1953 па 1959 на­ву­чаў­ся ў пер­шым па­то­ку мас­та­коў Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та. Раз­ам з та­кі­мі пры­зна­ны­мі твор­ца­мі, як Ана­толь Ані­кей­чык, Вік­тар Гра­мы­ка, Арлен Каш­ку­рэ­віч i Ле­анід Шча­мя­лёў. Па­шан­ца­ва­ла Ба­ры­су Ула­дзі­мі­ра­ві­чу і з на­стаў­ні­кам — вы­ключ­ным май­страм кра­яві­даў Ві­та­лём Цвір­кам, бо за пля­чы­ма гэ­та­га жы­ва­піс­ца бы­лі ві­цеб­ская і мас­коў­ская шко­лы — апош­няя ў асо­бах Іга­ра Гра­ба­ра, Сяр­гея Ге­ра­сі­ма­ва, Аляк­сан­дра Да­йнэ­кі, Ба­ры­са Ія­ган­со­на. За­ла­ты за­пас іх твор­час­ці пры­даў­ся і быў ска­рыс­та­ны Ба­ры­сам Арак­чэ­евым, яко­му пе­рад па­чат­кам мас­та­коў­скай кар’еры не ста­ва­ла ме­на­ві­та ад­ука­цыі. Сва­ім імпэ­там і на­стой­лі­вас­цю ён усё кам­пен­са­ваў.

Яго ма­лод­шая да­чка, мас­тач­ка і гра­фік Акса­на Арак­чэ­ева, рас­каз­ва­ла: «Та­та не тое што ў та­кім уз­рос­це (амаль да 87) ма­ля­ваў, ён то­ль­кі гэ­та і ра­біў: жыў вы­ключ­на мас­тац­твам. Ма­ля­ваў на ўсім... ка­ва­лач­ках па­пе­ры, дош­чач­ках... Як тлу­ма­чыў: па­верх­ня та­кіх рэ­чаў па ко­ле­ры па­суе вы­яве: тон або ко­лер не­ба ці зям­лі ўжо га­то­выя. Ён ба­чыў гэ­та, я так не ма­гу ба­чыць ко­лер». Вы­ста­ва ў га­ле­рэі Са­віц­ка­га — чар­го­вы крок пра­екта «Ды­нас­тыя. Арак­чэ­евы», які раз­ам з удзяч­наю да­чкой Акса­най ро­біць ку­ра­тар­ка Ксе­нія Ся­ліц­кая-Тка­чо­ва, — вы­зна­ча­ецца, па спра­вяд­лі­вых сло­вах апош­няй, вы­дат­най раз­на­стай­нас­цю жан­ра­вых і сты­ліс­тыч­ных ню­ансаў. Ёсць не­вя­лі­кія эцю­ды і эскі­зы, гра­фіч­ныя за­ма­лёў­кі і раз­гор­ну­тыя тэ­ма­тыч­ныя кар­ці­ны. Ёсць вы­дат­ны ко­лер, амаль імпрэ­сі­яніс­цкія ра­бо­ты, і ёсць тво­ры «су­ро­ва­га сты­лю», усмак­та­на­га на хва­лі мас­тац­кай вяс­ны шас­ці­дзя­сят­ні­каў. А ёсць рап­тоў­на экс­прэ­сі­яніс­цкія пра­цы, не­ча­ка­ныя для тых ча­соў, як «Мін­скі трам­вай» (1963).

Зро­бім не­ка­ль­кі акцэн­таў. Вось інтым­ны кра­явід «Ужо не па­трэб­ныя. Парк Гор­ка­га» (1960-я) — з за­кі­ну­ты­мі пад сне­гам у да­лё­кім па­рка­вым кут­ку дэ­ка­ра­тыў­ны­мі скульп­ту­ра­мі. «Тры­мае» сця­ну ў цу­доў­най па экс­па­зі­цый­ных маг­чы­мас­цях га­ле­рэі ма­ну­мен­та­ль­ны пей­заж «Мінск ве­ча­ро­вы. Па­лац спорту» (1967) — су­ро­вая па сты­лі пра­ца, бліз­кая тво­рам Мая Да­нцы­га. З до­ляй іро­ніі вы­ка­на­на ра­бо­та «Плош­ча сва­бо­ды. Пер­ша­май — свя­та для ўсіх» (1980-я). Які пла­кат ня­суць дэ­ман­стран­ты на пер­шым пла­не? «Сва­бо­да, роў­насць, бра­тэр­ства»! Лю­бі­мы пляц, зноў з акна май­стэр­ні: «Са­бор­ная плош­ча» (1974) і «Сі­ні зі­мо­вы ве­чар» (1967). На ад­крыц­ці вы­ста­вы кі­раў­нік ад­дзе­ла ад­ука­цыі мін­скай епар­хіі Аляк­сандр Шым­ба­лёў за­ўва­жыў: «Арак­чэ­еву з акна ад­кры­ва­ла­ся плош­ча з шас­цю ве­ліч­ны­мі са­бо­ра­мі. Ве­ліч, якую лю­дзі спа­чат­ку ства­ра­лі, а пры са­вец­кай ула­дзе ніш­чы­лі. Га­лоў­нае, што дае твор­часць ма­эстра, — маг­чы­масць па­ра­да­вац­ца пры­го­жа­му ў на­шым го­ра­дзе, каб бо­лей не да­пус­каць раз­бу­рэн­няў. Вя­лі­кія мас­та­кі, як Арак­чэ­еў, да­па­ма­га­юць ад­чуць кра­су і зра­зу­мець бо­га­па­доб­насць ча­ла­ве­ка».

Па­ша­но­та, з якой Акса­на Арак­чэ­ева за­хоў­вае ба­ць­каву спадчыну, вар­тая вы­со­кай па­ва­гі. Але да­чка не спы­ня­ецца то­ль­кі на гэ­тым. Ужо праз ты­дзень па­сля вернісажу ў вёс­цы Мі­ла­шо­ва Мі­ёрска­га ра­ё­на на Ві­цеб­шчы­не, у ад­ноў­ле­най і пры­ста­са­ва­най пад вы­ста­вач­ную за­лу пу­ні яны раз­ам з ву­ча­ні­цай, Крыс­ці­най Ба­ра­на­вай, і дзі­ця­чай пі­сь­мен­ні­цай Але­най Мас­ла (яе кні­гі Арак­чэ­ева ілюс­труе) ад­кры­лі му­зей — «Пу­ня».

Аляксей ХАДЫКА