Гас­тро­лі Чар­ні­гаў­ска­га аб­лас­но­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на-дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Та­ра­са Шаў­чэн­кі ў Го­ме­лі

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

Мроіва святога вечара
Го­га­ле­ва «Ноч на Ка­ля­ды» ў па­ста­ноў­цы Андрэя Ба­кі­ра­ва за­йме­ла аншлаг у Го­ме­лі і зда­бы­ла пе­ра­мо­гу на XXI Між­на­род­ным тэ­атра­ль­ным фес­ты­ва­лі «Бе­лая ве­жа» (Брэст) у на­мі­на­цыі «Леп­шы акцёр­скі ансамбль». Рэ­жы­сё­ру так­са­ма на­ле­жыць інсцэ­ні­роў­ка (з вы­ка­рыс­тан­нем вя­до­мых ды­яло­гаў Мі­хайлы Ста­рыц­ка­га і Ва­сі­ля Ва­сі­ль­кі) раз­ам з мас­тац­кім і му­зыч­ным вы­ра­шэн­нем.

Аске­тызм сцэ­наг­ра­фіі з са­вец­кі­мі лям­пач­ка­мі-зор­ка­мі цал­кам апраў­да­ны арга­ніч­най ма­са­вас­цю ха­рэ­агра­фіч­ных і ха­ра­вых сцэн (ба­лет­май­стар­ка Ка­ця­ры­на Гры­сь­ко­ва, хар­май­стар­ка Тац­ця­на Ко­він­ца­ва): ба­лет і хор ста­но­вяц­ца знач­ны­мі дзей­ны­мі асо­ба­мі спек­так­ля. Яго вы­лу­чае без­да­кор­насць вы­вас­тра­най акцёр­скай плас­ты­кі, без якой шэ­раг эпі­зо­даў па­прос­ту не­маг­чы­мы. У пры­ват­нас­ці — з удзе­лам Сяр­гея Пун­ту­са (Чорт) і Яўге­на Бон­да­ра (Ва­ку­ла).

Па­ста­ноў­шчык ад­маў­ля­ецца ад стра­ка­та­га этнаг­ра­фіч­на­га ка­ла­ры­ту імпер­скай Ма­ла­ро­сіі і пра­па­нуе лі­рыч­ны апо­вед, пад­тры­ма­ны чыс­ці­нёй бе­ла­га, свет­ла-шэ­ра­га і срэб­на­га ко­ле­раў. Строі Ва­ку­лы, Акса­ны, ка­ляд­ні­каў па­шы­тыя з фас­тры­га­ва­ный бе­лай тка­ні­ны, ата­ясам­лі­ва­юцца з мяк­кас­цю сне­га­вых аб­ло­каў і ма­гіч­най уз­нёс­лас­цю ка­ляд­най гіс­то­рыі (пад­крэс­ле­на про­стае вы­ра­шэн­не мас­тач­кі па кас­цю­мах На­тал­лі Ціш­чан­ка).

У да­ска­на­лас­ці ўнут­ра­най му­зыч­нас­ці апо­вес­ці Го­га­ля сум­не­ву ня­ма, а му­зыч­на-дра­ма­тыч­ны тэ­атр — пры­зна­ны фе­но­мен укра­інска­га мас­тац­тва. Усе ва­ка­ль­ныя ну­ма­ры артыс­ты вы­кон­ва­юць на­ту­ра­ль­ным чы­нам, а на род­най чар­ні­гаў­скай сцэ­не ка­ме­дыю су­пра­ва­джае камерны аркестр пад упраў­лен­нем Аляк­сея Раш­ча­ка. На па­чат­ку дзеі Чорт у воб­ра­зе аб­ая­ль­на­га пры­ро­даз­наў­цы дэк­ла­муе тэкст на­рас­пеў, як у антыч­ным тэ­атры. За­хап­лен­не гля­дзе­ль­ні вы­клі­ка­юць куп­ле­ты Са­ло­хі і яе ско­кі з ка­хан­ка­мі ў вы­ка­нан­ні Акса­ны Гра­бя­нюк, пра­цы­та­ва­ныя па­ста­ноў­шчы­кам з кла­січ­ных укра­інскіх па­ста­но­вак «Но­чы на Ка­ля­ды» 1930-х.

Ад­мет­нае гу­чан­не на­бы­вае пе­цяр­бур­гская сцэ­на: пад­час апош­няй дэ­пу­та­цыі за­па­рож­цаў, а ў гіс­то­рыі яна да­ту­ецца 1775 го­дам і злу­ча­на з пра­цай Ка­мі­сіі па ска­са­ван­ні За­па­рож­скай Се­чы, Ка­ця­ры­ну II упры­гож­вае да­ўжэз­ная гео­ргі­еўская стуж­ка. Андрэй Ба­кі­раў, надзе­ле­ны вы­ключ­ным па­чуц­цём эстэ­тыч­най ме­ры, ні ў якім разе не да­зва­ляе са­бе па­лі­тыч­най ка­ры­ка­ту­ры. Шмат­га­лос­ная па­тры­ятыч­ная пес­ня за­па­рож­цаў на­бы­вае тра­гіч­нас­ці. Зда­ецца, Чорт ня­се ў па­лац не то­ль­кі Ва­ку­лу — о, як на­іўна бы­ло б мер­ка­ваць, што мож­на пад­па­рад­ка­ваць сва­ёй во­лі д’яб­ла! — але і ка­за­каў. Цар­ская аўды­енцыя ро­біц­ца для іх фа­та­ль­най. Ве­ра­лом­ная імпе­рат­ры­ца (Свят­ла­на Бой­ка) не стрым­лі­вае аб­яцан­ня дзяр­жаў­най мат­чы­най апе­кі, грэб­лі­ва кі­нуў­шы пра­ста­душ­на­му Ва­ку­лу свае за­ла­тыя туф­лі. Ка­валь зна­хо­дзіць жа­да­ныя «ца­ры­цы­ны ча­ра­віч­кі», а ка­за­кі страч­ва­юць ра­дзі­му…

Фі­нал вы­ра­ша­ецца ма­са­вай сцэ­най на ко­ле з міс­тыч­ным фа­ль­к­-

лор­ным хо­рам. Рас­тае ча­роў­ны сон — мро­іва Свя­то­га ве­ча­ра. Вы­спа з на­зо­вам «Укра­іна» зні­кае ў імгліс­тым акі­яне ча­су, а на­шчад­кам за­ста­ецца ўрок і па­слан­не пра на­цы­яна­ль­нае са­ма­вы­з­на­чэн­не.

Дзміт­рый ЕРМАЛОВІЧ-ДАШЧЫНСКІ