Куфар без дна

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

«Бе­ла­рус­кія ва­дэ­ві­лі» бра­тоў Да­лец­кіх і Мі­ха­ся Ча­ро­та ў Бе­ла­рус­кім рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры юна­га гле­да­ча
...Хло­пец му­сіць жа­ніц­ца, бо ўгне­вае ба­ць­ку. Дзеў­цы-пе­ра­стар­ку ру­піць усце­шыць ба­ць­ку за­муж­жам. За­ка­ха­ныя не мо­гуць па­брац­ца праз ва­раж­не­чу ма­ця­рок, па­куль ба­ць­ка дзяў­чы­ны не схо­піц­ца за пу­гаў­ё... Умоў­ны па­тры­ярхат па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя.

Пра­сцец­кія сю­жэ­ты, пад­све­ча­ныя тра­гіч­ны­мі жыц­ця­мі сва­іх ства­ра­ль­ні­каў: «Мі­хал­ка» на­ле­жыць Вац­ла­ву Іва­ноў­ска­му (псеў­да­нім бра­ты Да­лец­кія), «Мі­кі­таў ла­паць» — Мі­ха­сю Ча­ро­ту. П’есы ду­жа ўпа­да­ба­ла са­вец­кая тэ­атра­ль­ная са­ма­дзей­насць, а ва ўжытак пра­фе­сій­най сцэ­ны іх дасканала ўвёў Ба­рыс Уто­раў. По­спех па­ста­ноў­кі (1979) даў пад­ста­ву Андрэю Андро­сі­ку ад­на­віць яе ў 1987 го­дзе. Вя­до­мую рэ­дак­цыю ска­рыс­таў і Ула­дзі­мір Са­віц­кі, па­пе­ра­джа­ль­на на­зваў­шы спек­такль «Бе­ла­рус­кія ва­дэ­ві­лі»: на­іўны пра­сця­ка­ва­ты жанр, «му­зы­ка, пес­ні, інтры­гі і тан­цы», «най­бо­льш не­прык­ры­тае тэ­атра­ль­нае прад­стаў­лен­не» — ні фо­ку­сам, ні пры­ёмам.

Апош­няе вы­зна­чэн­не на­ле­жыць Юрыю За­вад­ска­му, зна­на­му пра­кты­ку і тэ­арэ­ты­ку сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва. Акцёр­скае існа­ван­не ў ва­дэ­ві­лі па­ля­гае ў тым, каб за­лу­чыць гля­дзе­ль­ню да ся­бе ў сяб­ры, друж­ба­кі ды пры­яце­лі, лю­бым кош­там уцяг­нуць яе ў сцэ­ніч­ны свет, да­ве­рыц­ца ёй да по­шу­ку па­ра­ды ці да­па­мо­гі. Ру­хац­ца й па­кут­ваць лёг­ка, ска­каць і бе­да­ваць ве­се­ла, да­маг­чы­ся без­да­кор­най тэх­ніч­нас­ці вы­ка­нан­ня ды бяс­кон­цай шчы­рас­ці пра­жы­ван­ня. Без пра­фе­сій­най акцёр­скай вы­вуч­кі мож­на да­ўмец­ца то­ль­кі ха­рак­тар­нас­ці і сум­на­га пад­абен­ства жыц­цё­вай пра­ўдзе...

У аб­едзвюх п’есах ня­шмат дзей­ных асоб, але рэ­жы­сёр вы­веў на сцэ­ну ма­ла не ўсю тру­пу — тю­гаў­скую мо­ладзь і па­чат­коў­цаў. Для іх удзел у тан­ца­ва­ль­ных, спеў­ных і плас­тыч­ных сцэ­нах стаў­ся сво­еа­саб­лі­вым пра­фе­сій­ным іспы­там на ансам­бле­васць вы­ка­нан­ня і парт­нёр­ства — хоць бы з усмеш­лі­вым ба­ла­кам пан­ам Ка­ры­там, які ятрыц­ца і лю­цее, ка­лі не­шта не су­па­дае з яго­ным жа­дан­нем (Алег Чэ­ча­неў ро­біць гэ­тыя пе­ра­хо­ды імгнен­ны­мі, плас­тыч­на пад­крэс­лі­вае і пра­ва­куе за­лу на эмо­цыі, а Ле­анід Улаш­чан­ка як бы спаз­ня­ецца з ацэн­кай, пе­ра­тва­ра­ючы за­па­во­ле­насць у ха­рак­тар­ную ры­су на­ту­рыс­та­га пер­са­на­жа). Без­умоў­най ба­ць­коў­скай апан­та­нас­цю, што мя­жуе з дур­но­тай, сён­няш­няй гля­дзе­ль­ні бліз­кія аб­одва. Ча­сы змя­ні­лі­ся, ня­вес­цін уз­рост (аж трыц­цаць во­сем га­доў!) не вы­клі­кае сме­ху ці асу­джэн­ня, тым бо­льш і Тац­ця­на Ра­жаў­ская, і Ла­ры­са Гор­ца­ва ігра­юць Ад­эль­ку па-свой­му ве­ль­мі аб­ая­ль­най. Гэ­тая ака­ліч­насць пе­рад­усім і бян­тэ­жыць Мі­хал­ку, пер­са­на­жа Ге­на­дзя Га­ран­ска­га і Ула­да Ві­наг­ра­да­ва… Па­зна­ва­льнай жа­но­чай не­пас­ля­доў­нас­цю На­тал­ля Гар­ба­цен­ка і Во­ль­га Сі­ні­ца надзя­ля­юць га­на­рыс­тую Гры­пі­ну, а Люд­мі­ла Раз­ума­ва (пад­ступ­на) і На­тал­ля Ваў­чок (да­лі­кат­на) рас­па­чы­на­юць зва­ду ў ро­лі Дар’і...

Воб­ра­зам спек­так­ля зра­біў­ся вя­се­ль­ны по­езд, скла­дзе­ны з ма­ля­ва­ных куф­раў (вы­ра­шэн­не мас­тач­кі Ла­ры­сай Ру­лё­вай). 

У «Мі­хал­ку» яны ўва­саб­ля­юць па­саг, у «Мі­кі­та­вым лап­ці» — гас­па­дар­скую за­мож­насць. На куф­ры, як на ваз­ку, спа­чы­вае Мі­хал­ка, сніць страш­ны сон, дзе ба­ць­ка­вы па­гро­зы хо­рам агуч­вае за­бі­яцкая ма­соў­ка (так да­сціп­на апраў­да­на Мі­хал­ка­ва па­мыл­ка, бо за­спа­ным па­лі­чыў па­ка­ёўку Юль­ку за гас­па­да­ро­ву да­чку); ад­пра­ца­ваў­шы ста­ла­мі ды ла­ва­мі, куф­ры пе­ра­тва­ра­юцца ў імпра­ві­за­ва­ную сцэ­ну, з якой двор­ня за­баў­ляе мер­ка­ва­на­га зя­ця пана Ка­ры­ты; з куф­раў з’яўля­юцца хлоп­цы, па­ло­ха­юць дзяў­чат і та­кім чы­нам по­рстка мя­ня­юць мес­ца дзея­ння. У «Мі­кі­та­вым лап­ці» куф­ры на­ла­да­ва­ныя хус­тка­мі ды пад­ушка­мі — ма­цяр­кі за­ка­ха­ных і за­ва­да­тар­кі вяс­ко­вых сва­рак ад­на­ча­со­ва пад­куп­ля­юць і ўзброй­ва­юць імі сва­іх па­плеч­ні­каў...

Са схо­ваў мож­на да­стаць то­ль­кі тое, што за­га­дзя па­кла­дзе­на, але ўваж­лі­вы гля­дач за­ўва­жыць і не­ві­да­воч­нае: у ва­дэ­ві­ль­ных куф­рах ня­ма дна. Дзве гэ­тыя ака­ліч­нас­ці злу­чац­ца то­ль­кі па скан­чэн­ні спек­так­ля як ад­крыц­цё — бяз­дон­нас­ці на­цы­яна­ль­най скар­бон­кі і пра­гма­тыч­на-грэб­лі­ва­га спа­жы­ван­ня ейна­га змес­ці­ва ў су­час­ных жыц­цё­вых рэ­алі­ях. Як не­пры­дат­на­га, сап­са­ва­на­га, зве­дзе­на­га да «чар­кі і шквар­кі». Не­прык­ры­ты ва­дэ­віль!

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра