Адчуванне надзвычайнай важнасці

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

Спец­пра­ект «Тэ­атр у тур­ме»
Чор­на-бе­лую ха­ту, сям’ю з дзе­ць­мі, ка­том ды са­ба­кам, кве­тач­ку на да­рож­цы і со­ней­ка рас­фар­боў­ва­лі жан­чы­ны — пер­са­на­жы спек­так­ля «Со­нца све­ціць усім». Ад­на з іх ска­за­ла, што на­ша жыц­цё пад­обнае да дзі­ця­чай кніж­кі-раз­ма­лёў­кі. Якую фар­бу возь­меш — та­кім яго і ўба­чыш...

Ма­лю­нак ча­ла­ве­ча­га шчас­ця кра­нае гля­­дзель­­ню да слёз. Зрэш­ты, у Го­ме­льс­кай па­праў­чай ка­ло­ніі № 4 яна збі­ра­ецца ўжо адзі­нац­ца­ты год за­пар — ко­ль­кі доў­жыц­ца пра­ект «Тэ­атр у тур­ме». У якас­ці швед­ска-бе­ла­рус­ка­га ён рас­па­чаў­ся ў 2005 го­дзе ў тур­мах Го­ме­ля, Ві­цеб­ска і Ма­гі­лё­ва, але пры­жыў­ся то­ль­кі ў Го­ме­лі — пе­рад­усім дзя­ку­ючы Аляк­сею Быч­ко­ву, артыс­ту Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, рэ­жы­сё­ру і дра­ма­тур­гу, які з удзяч­нас­цю ад­гу­ка­ецца пра Дэ­пар­та­мент па вы­ка­нан­ні па­ка­ран­няў і яго­ных су­пра­цоў­ні­каў Тац­ця­ну Саф­ро­нен­ка (як дэ­пу­тат На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь яна не па­кі­да­ла пра­ект без пі­ль­най ува­гі), Свят­ла­ну Па­хо­да­ву (бы­лую на­ча­ль­ні­цу па­праў­чай ка­ло­ніі № 4) і Мар­га­ры­ту Зін­ке­віч (яе на­мес­ні­цу).

Дзея­нне сё­ма­га пра­ектна­га, прэм’ерна­га спек­так­ля «Со­нца све­ціць усім», па­стаў­ле­на­га Аляк­се­ем Быч­ко­вым па­вод­ле п’есы Май­і Та­ра­хоў­скай «Аль­тэр­на­тыў­нае мыс­лен­не, або Дур­дом», ад­бы­ва­ецца ў вар’ятні, ку­ды тра­пі­ла зда­ро­вая жан­чы­на: дзе­ля му­жа-біз­нэ­соў­ца яна ўзя­ла на ся­бе буй­ное эка­на­міч­нае зла­чын­ства, а ён вы­ра­шыў па­збыц­ца і жон­кі, і свед­кі. По­бач з ёю па­ку­ту­юць праз здра­ду і па­клёп або ха­ва­юцца ад све­ту вя­лі­ка­га і не­бяс­печ­на­га ў ма­ле­нь­кім све­це ля­кар­ні, чые пра­ві­лы і аб­ме­жа­ван­ні ве­ль­мі па­добныя да ту­рэм­ных. Ад­на з ге­ра­інь мяр­куе, што лю­дзі, якіх лі­чаць не­зда­ро­вы­мі, мо­гуць азда­ра­віць усіх. Бо яны — сап­раў­дныя. Без фа­ль­шу. А кра­ты на вок­нах не для та­го, каб ка­го­сь­ці ба­ра­ніць ад іх, а на­адва­рот — каб іх ба­ра­ніць ад здрад­ні­каў ды гіц­ляў. Раз­віц­цё падзей на­гад­вае каз­ку з доб­рым фі­на­лам, гэ­та ве­ль­мі важ­на для па­зі­тыў­на­га све­таў­спры­ман­ня лю­дзей, па­збаў­ле­ных во­лі, ня­хай за­слу­жа­на, але ча­со­ва аб­ме­жа­ва­ных у сва­іх пра­вах. Мо­вім шчы­ра: ад за­ду­мы Май­і Та­ра­хоў­скай у спек­так­лі за­ста­ло­ся ня­шмат. Не­ка­то­рыя ды­яло­гі ды эпі­зо­ды пры­ду­ма­лі са­мі вы­ка­наў­цы, бе­ру­чы пад ува­гу ўлас­ны дос­вед і ве­дан­не жыц­ця. З’яві­лі­ся но­выя пер­са­на­жы, сцэ­ны, да­чы­нен­ні, на­ват фі­на­ль­нае свя­та Со­неч­ных за­йчы­каў. Урэш­це на афі­шы по­бач з про­звіш­чам дра­ма­тур­га Аляк­сей Быч­коў му­сіў па­ста­віць сваё. Па­ста­ноў­ка на­сто­ль­кі ўда­ла­ся, што сё­ле­та 30 чэр­ве­ня яе па­спя­хо­ва па­ка­за­лі на сцэ­не Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра.

Пра­ектныя спек­так­лі на сцэ­не пра­фе­сій­на­га тэ­атра пра­хо­дзі­лі не ўпер­шы­ню. Па­сля дзе­вя­ці ме­ся­цаў рэ­пе­ты­цый пер­шай па­ста­ноў­кі, «Во­сем жан­чын, якія ка­ха­юць» Ра­бэ­ра Та­ма, пад­обны па­каз каш­та­ваў ве­лі­зар­ных вы­сіл­каў: Сяр­гей Па­ля­коў, сён­няш­ні на­ча­ль­нік ка­ло­ніі № 4, за­ймаў­ся ахо­вай ме­рап­ры­емства і рас­па­вёў: для актрыс-вяз­няў да­вя­ло­ся вы­ка­рыс­таць пяць сту­пе­няў ахо­вы. Ніх­то не ха­цеў за іх ад­каз­ваць, ніх­то не мог ве­даць пэў­на, на што яны здат­ныя ў не­ша­ра­го­вай сі­ту­ацыі, — пя­цёх, да­рэ­чы, асу­дзі­лі за за­бой­ства... Па­сля гуч­на­га па­спя­хо­ва­га па­ка­зу вы­ка­наў­цы на­пі­са­лі свай­му рэ­жы­сё­ру пра тое, як апы­ну­лі­ся за кра­та­мі. Ліс­ты зра­бі­лі­ся пад­ста­вай для да­ку­мен­та­ль­на-пуб­лі­цыс­тыч­най апо­вес­ці «Спра­ва №».

На пра­фе­сій­най го­ме­льс­кай сцэ­не ка­ла­ніс­ткі па­ка­за­лі і «Дом Бер­нар­ды Аль­бы» Фе­дэ­ры­ка Гар­сія Лор­кі — яго ад па­чат­ку пра­екта рэ­ка­мен­да­ваў ста­віць швед­скі бок. Па-свой­му экс­пе­ры­мен­та­ль­ным атры­маў­ся спек­такль «Ад­на за ўсіх, усе су­праць ад­ной» Ста­ніс­ла­ва Стра­ці­ева. Ад­мет­на вы­лу­чы­ла­ся пра­ца над тво­рам «Мая жон­ка — ма­ню­ка» па­вод­ле Мар­га­рэт Мэё і Мо­ры­са Энэ­ке­на, дзе за­ня­лі двух су­пра­цоў­ні­каў ка­ло­ніі — на­ча­ль­ні­ка сан­час­ткі і апе­ра­тыў­ні­ка, не­пас­рэд­на­га на­ча­ль­ні­ка асу­джа­ных-вы­ка­наў­цаў. Рых­та­ваць ка­ме­дый­ны спек­такль з на­ча­ль­ні­ка­мі — гэ­та на­бы­ваць дос­вед псі­ха­ла­гіч­ны ды эма­цый­ны. Сцэ­ніч­ным вы­ні­кам па­ўста­ла арга­ніч­насць існа­ван­ня ў ро­лях і на­ват ансам­бле­васць! На хва­лі по­спе­ху Аляк­сей Быч­коў пра­па­на­ваў гэ­тым са­мым вы­ка­наў­цам па­ста­віць яшчэ ад­ну ка­ме­дыю, рас­па­чаў пра­цу, але во­ляю жыц­цё­вых аб­ста­він яна не да­йшла да гле­да­ча.

Скла­да­ны лёс на­пат­каў і спек­такль «Кош­кі-мыш­кі» па п’есе Аляк­сан­дра Мар­да­ня. Па­ча­лі рэ­пе­ты­цыі і зра­зу­ме­лі, што ад­ну з ро­ляў — пра­фе­сій­най актры­сы — не стае ўмен­ня ўва­со­біць пе­ра­ка­наў­ча. Хі­ба сап­раў­ды за­пра­сіць пра­фе­сій­ную... За­пра­сі­лі На­тал­лю За­до­ры­ну з тру­пы аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Жон­ку Аляк­сея Быч­ко­ва. Ад­на з асу­джа­ных (з вя­лі­кім тэр­мі­нам за эка­на­міч­нае зла­чын­ства), удзе­ль­ні­ца ча­ты­рох па­ста­но­вак, адзна­чы­ла, што пра­ца з На­тал­ляй За­до­ры­най зра­бі­ла­ся для яе вя­лі­кім і важ­ным уро­кам, як тэ­атра­ль­ным, так і жыц­цё­вым.

Вар­та апы­нуц­ца ў ту­рэм­ным тэ­атры, як з’яўля­ецца ад­чу­ван­не яго­най на­здвы­чай­най важ­нас­ці не то­ль­кі для артыс­так-асу­джа­ных, але і для вя­лі­кай гля­дзе­ль­ні ў ад­но­ль­ка­вых сі­ніх ва­тоў­ках, спад­ні­цах і хус­тках. Яна шчы­ра су­пе­ра­жы­вае ге­ра­іням, па­знае ў вы­ка­наў­цах сяб­ро­вак і су­се­дак, за­сму­ча­ецца, рум­зае і апан­та­на пляс­кае ў лад­кі. Да­рэ­чы, тэх­ніч­ную час­тку спек­так­ляў — свят­ло, гук, кас­цю­мы, дэ­ка­ра­цыі — так­са­ма ства­ра­юць і аб­слу­гоў­ва­юць асу­джа­ныя, якіх Аляк­сей Быч­коў на­ву­чае сам. Ве­ра­год­на, на­спеў час і сыг­раць са сва­імі вы­ха­ван­ка­мі?

Але­на ПАРФІЯНОВІЧ