Мона тэатральнай надзеі

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

«Та­ямнi­чае на­чное за­бой­ства са­ба­кi» Мар­ка Хэ­да­на і «Сад» па­вод­ле Анто­на Чэ­ха­ва ў тэ­атра­ль­ным пра­екце Андрэя Саў­чан­кі
Твор­чае жыц­цё рэ­жы­сё­ра Андрэя Саў­чан­кі за меж­амі дзяр­жаў­на­га рэ­пер­ту­арна­га тэ­атра доў­жыц­ца бо­льш за дзе­сяць га­доў. Антрэп­ры­зе «TEATRKOMPANIA» па­пя­рэд­ні­ча­ла па­ста­ноў­ка «Эміг­ран­таў» Сла­ва­мі­ра Мро­жа­ка ў 2005-м.

Праз год тэ­атр прад­ста­віў спек­так­лі «Ах, гэ­тыя во­ль­ныя ма­ты­лі!» Ле­анар­да Гер­ша, «Дур­ні­ца» Мар­сэ­ля Аша­ра, «Аркестр» Жа­на Ануя, арга­ні­за­ваў кан­цэр­ты джа­за­вай, бар­даў­скай і экс­пе­ры­мен­та­ль­най му­зы­кі (Але­ны Ка­зан­ца­вай, Але­ны Фра­ло­вай, гур­тоў «На­гу­аль», «Svet Boogie Band», «Pukst Band» і іншых), асу­час­ніў кла­січ­нае ня­мое кі­но ў пра­екце «Зо­ла­та маў­чан­ня» з бе­ла­рус­кі­мі аль­тэр­на­тыў­ны­мі му­зы­ка­мі. У 2012-м Андрэй Саў­чан­ка за­крыў антрэп­ры­зу, а праз год рас­па­чаў аса­біс­ты тэ­атра­ль­ны пра­ект.

Спек­такль «Та­ямнi­чае на­чное за­бой­ства са­ба­кi» па ра­ма­не англій­ска­га пі­сь­мен­ні­ка Мар­ка Хэ­да­на «The Curious Incident Of The Dog In The Night-Time» (рэ­жы­сёр і аўтар інсцэ­ноў­кі — Андрэй Саў­чан­ка, мас­так — Юрый Ві­наг­ра­даў, прэ­м’е­ра ад­бы­ла­ся ў кра­са­ві­ку 2016 го­да) па­стаў­ле­ны ў су­пра­цоў­ніц­тве з Бе­ла­рус­кай аса­цы­яцы­яй да­па­мо­гі дзе­цям-інва­лі­дам і ма­ла­дым інва­лі­дам у меж­ах пра­екта «Мас­тац­тва за інклю­зію лю­дзей з інва­лід­нас­цю» пры фі­нан­са­вай пад­трым­цы Аген­цтва ЗША па між­на­род­ным раз­віц­ці USAID. У тво­ры за­ня­тыя сту­дэн­ты, якіх Андрэй Саў­чан­ка на­ву­чае акцёр­ска­му май­стэр­ству на тэ­атра­ль­ным фа­ку­ль­тэ­це Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў (май­стэр­ня на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Мі­ка­лая Кі­ры­чэн­кі). Жанр вы­зна­ча­ны па­ста­ноў­шчы­ка­мі як «свет пад­лет­ка з аўтыз­мам». Бры­тан­скі бэс­тсэ­лер Мар­ка Хэ­да­на (ула­да­ль­нік рэ­кор­днай ко­ль­кас­ці прэ­мій «Tony» ў 2015 го­дзе) на бе­ла­рус­кую мо­ву ад­мыс­ло­ва для пра­екта пе­ра­кла­ла Крыс­ці­на Пу­чын­ская (год та­му ра­ман упер­шы­ню на­быў сцэ­ніч­нае ўва­саб­лен­не ў спек­так­лі «The Curious Incident» на­ма­ган­ня­мі рэ­жы­сёр­кі Ма­р’я­ны Элі­ят і быў прад­стаў­ле­ны ў London’s National Theatre і Barrymore Theatre ў Нью-Ёрку).

Га­лоў­ны ге­рой гэ­тай гіс­то­рыі Крыс­та­фер жы­ве з сін­дро­мам Аспер­ге­ра, ве­дае ўсе кра­іны све­ту, іх ста­лі­цы і ўсе про­стыя лі­кі да 7057. Ка­лі ба­ць­ка Эд (Андрэй Кор­зан) ці хто­сь­ці іншы хо­ча аб­няць Кры­са, каб вы­ка­заць свае па­чуц­ці, ён да­лі­кат­на да­кра­на­ецца да хлоп­ца пад­ушач­ка­мі па­ль­цаў: юнак не тры­вае до­ты­каў і гэ­тая асаб­лі­васць — ад­на з яго­ных шмат­лі­кіх «пра­блем па­во­дзін».

Ро­лю Крыс­та­фе­ра ў вы­ка­нан­ні Сяр­гея Ха­дзь­ко­ва вы­лу­чае вір­ту­озны, по­ўны жыц­цё­вай пра­ўды ма­лю­нак. Ансамбль пер­са­на­жаў-ста­туй ата­чае юна­ка. У пра­ло­гу яны круж­ля­юць на­ўко­ла — кож­ны са сва­ім апо­ве­дам, а ў вы­зна­ча­ныя мо­ман­ты дзея­ння ажы­ва­юць і дзей­ні­ча­юць. Крыс з на­стой­лі­вас­цю Шэр­ла­ка Хол­мса рас­сле­дуе спра­ву пра за­бі­та­га су­сед­ска­га са­ба­ку і да­вед­ва­ецца пра ста­сун­кі ў сва­ёй ся­м’і, не пры­мае пры­бліз­нас­ці і двух­сэн­соў­нас­ці, не па­кі­дае мес­ца для хлус­ні, на­ват ка­лі яна «на ка­рысць»…

Не­звы­чай­ную атмас­фер­насць асоб­ным эпі­зо­дам над­ае на­ту­­раль­­нае гу­чан­не акар­дэ­она (му­зы­ку для спек­так­ля пад­абраў Аляк­сей Вар­со­ба). У сцэ­не на пля­жы ён аздаб­ляе ня­спраў­джа­ную ма­ру Кры­са­вай ма­ці (Ва­ле­рыя Млы­нар), да­ма­лёў­вае яе ра­ман­тыч­ны і інфан­ты­ль­ны воб­раз. Стра­ціў­шы цяр­пен­не і вы­явіў­шы ду­хоў­ную сла­басць, жан­чы­на ўця­кае ад цяж­ка­га жыц­ця ў Лон­дан раз­ам з рэ­спек­та­бе­ль­ным ка­хан­кам. Ба­ць­ка ха­вае ад сы­на яе ўчы­нак і ка­жа, што ма­ці па­мер­ла. У плас­тыч­ным эпі­зо­дзе Крыс зна­хо­дзіць мат­чы­ны ліс­ты, укла­дзе­ныя ў кан­вер­ты сім­ва­ліч­на­га пун­со­ва­га ко­ле­ру (яна ўвесь час пі­са­ла сы­ну, па­ку­ту­ючы ад здра­ды), і... ска­ча па іх, ад­на­ча­со­ва гу­ля­ючы, як дзі­ця, і ме­та­фа­рыч­на — як па чыр­во­ных вуг­лях. Крыс­та­фер вы­ра­шае са­ма­стой­на ад­шу­каць ма­ці.

Спек­такль апа­вя­дае пра жан­чы­ну, якая ўсум­ні­ла­ся ў са­бе ды вар­тас­ці ма­ця­рын­ства, і пра муж­чы­ну, фа­на­тыч­на ад­да­на­му дзі­ця­ці. Ба­ць­ка зна­хо­дзіць не­пры­том­на­га сы­на, вяр­тае Кры­са да свя­до­мас­ці, зды­мае з яго ка­шу­лю і мые, бо пад­ле­так аб­ма­чыў­ся. Аго­ле­насць Крыс­та­фе­ра — не рас­паў­сю­джа­ная сцэ­ніч­ная ма­ні­пу­ля­цыя, а свай­го ро­ду но­ва­за­па­вет­ны знак ду­хоў­най га­ліз­ны і без­да­па­мож­нас­ці кож­на­га ў гля­дзе­ль­най за­ле. У та­кім ад­крыц­ці — пры­зна­чэн­не та­ле­на­ві­та­га і не­абход­на­га сён­ня тво­ра, чый кан­флікт за­сна­ва­ны на бес­пад­стаў­ных па­тра­ба­ван­нях да Кры­са і ня­слуш­ных ацэн­ках яго­ных па­во­дзін. У фі­на­ле, ка­лі ўсе пер­са­на­жы з са­мых шчы­рых па­мкнен­няў хо­чуць да­кра­нуц­ца да па­ль­цаў Крыс­та­фе­ра і аб­сту­па­юць хво­ра­га хлоп­ца, ён рас­соў­вае ко­ла, спа­кой­на пра­хо­дзіць па за­ле і зні­кае за дзвя­ры­ма. Шка­да­ван­не і спа­чу­ван­не за­сцяць люд­скія во­чы на­сто­ль­кі, што па-свой­му вы­біт­най пры­ро­ды Кры­са ім не раз­гле­дзець.

Ідэя спек­так­ля «Сад» па ма­ты­вах бяз­ра­дас­най ка­ме­дыі Анто­на Чэ­ха­ва «Віш­нё­вы сад» (прэ­м’е­ра — чэр­вень 2014 го­да, пры са­дзей­ні­чан­ні Цэн­тра ві­зу­аль­ных і вы­ка­на­ль­ніц­кіх мас­тац­тваў «Art Corporation» і Цэн­тра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі) з’яві­ла­ся ў Андрэя Саў­чан­кі пад­час май­стар-кла­са пра­фе­са­ра Юрыя Аль­шы­ца для тэ­атра­ль­ных пед­аго­гаў і рэ­жы­сё­раў у Бер­лін­скім да­след­чым цэн­тры «Akt-Zent». Фор­му Саў­чан­ка вы­зна­чыў як мо­на­пер­фор­манс, ад­да­ля­ючы­ся ад мас­тац­тва тэ­атра­ль­на­га і на­блі­жа­ючы­ся да мас­тац­тва вы­яўлен­ча­га.

Рэ­жы­сёр-аўтар пра­па­нуе гле­да­чу «Віш­нё­вы сад» праз Ла­па­хі­на — «ге­роя на­ша­га ча­су», па­кі­ну­та­га сам-на­сам са сва­ёй са­мо­тай, на­бы­тым са­дам і не зда­бы­тым ра­ем. Сцэ­ніч­нае дзея­нне, вы­ра­ша­нае ў но­вым для кла­січ­на­га тво­ра сты­лі, на­бы­вае рва­ны, аб­ры­віс­ты эма­цый­ны рытм і рэ­лі­гій­ную ры­ту­аль­насць, а так­са­ма спа­вя­даль­­ны бе­ла­рус­кі пра­лог, дзе вы­ка­наў­ца згад­вае ба­бу­лі­ны за­ба­бо­ны пра ва­ла­сы, што за­хоў­ва­юць ча­ла­ве­чую па­мяць. Тэкст Чэ­ха­ва гу­чыць па-рус­ку, тэкст Саў­чан­кі — па-бе­ла­рус­ку, але ў гэ­тым ня­ма на­ўмыс­на­га лін­гвіс­тыч­на­га анта­га­ніз­му: так маг­лі б су­се­дзіц­ца га­ме­раў­ская ста­ра­жыт­наг­рэ­час­кая аль­бо шэк­спі­раў­ская ста­ра­жыт­на­англій­ская з су­час­ны­мі моў­ны­мі ва­ры­янта­мі.

Ка­ла­рыс­тыч­на спек­такль вы­ка­на­ны ў ха­рак­тэр­най для рэ­жы­сё­ра сім­во­лі­цы чыр­во­на­га, чор­на­га, бе­ла­га і се­піі. Вы­цві­лае ся­мей­нае фо­та ве­ка­вой да­ўні­ны і за­сох­лая крас­ка з поля ро­бяц­ца зна­ка­мі фа­мі­ль­на­га са­ду, які стра­ці­ла Ра­неў­ская. Асоб­ныя сцэ­ны, як на­паў­за­бы­тыя ўспа­мі­ны, раз­мя­жоў­ва­юцца і акцэн­ту­юцца ў пер­фор­ман­се му­зыч­ны­мі тэ­ма­мі ад Нікаласа Джара.

Ла­пі­ка­вае сцэ­ніч­нае дзея­нне па­збаў­ле­на ві­да­воч­на­га сю­жэ­ту і кан­тэк­сту. Адзін з асноў­ных пры­ёмаў — гу­ль­ня з гля­дзе­ль­няй, зва­рот да яе. У ме­та­фа­рыч­най гу­ль­ні з ча­тыр­ма цём­на-чыр­во­ны­мі, як вя­ноз­ная кроў, віш­ня­мі кос­тач­ка пер­шай за­коп­ва­ецца ў чар­на­зём (у гэ­тым — і за­чац­це, і па­ха­ван­не), дру­гая яга­да раз­ра­за­ецца аб­цу­га­мі, які­мі ў да­лей­шым ге­рой вы­рве за­па­вет­ны «во­лас па­мя­ці», і ўдзе­ль­ні­чае ў сцэ­не з Ва­рай (за­ўсё­ды ад­важ­ная і не­прад­ка­за­ль­ная імпра­ві­за­цыя з гля­дач­кай у за­ле), трэ­цяя віш­ня агрэ­сіў­на зніш­ча­ецца «ка­ме­нем пра­ле­та­ры­яту» і то­ль­кі чац­вёр­тая за­ста­ецца ля­жаць не­кра­ну­тай на бе­лас­неж­ным аб­ру­се. Рэ­зкі­мі пе­ра­па­да­мі на­строю ха­рак­та­ры­зу­ецца бру­та­ль­ная ку­ль­мі­на­цый­ная сцэ­на, дзе Ла­па­хін за­пра­га­ецца ў плуг. Для яе ўва­саб­лен­ня пры­цяг­ва­юцца ста­тыс­ты і вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца бе­лы, глад­кі ствол дрэ­ва, бо ме­на­ві­та так успры­мае Ла­па­хін віш­нё­вы сад Ра­неў­скай. Свой ма­на­лог ге­рой пра­маў­ляе, пе­ра­крык­ва­ючы цы­ган­скі ра­манс «Пес­ня ка­хан­ня» («Снил­ся мне сад в под­ве­неч­ном убо­ре…») Ба­ры­са Ба­ры­са­ва на вер­шы Лі­за­ве­ты Дзі­тэ­рыхс у іра­ніч­ным вы­ка­нан­ні Аляк­сан­дра Вяр­цін­ска­га.

Ла­па­хін пра­па­нуе вы­піць шам­пан­ска­га — і з фі­на­ль­най сцэ­ны раз­ві­тан­ня на­се­ль­ні­каў ра­да­во­га гняз­да (гэ­тыя ро­лі так­са­ма пры­зна­ча­юцца гле­да­чам) вы­ні­кае аса­цы­ятыў­ны эпі­лог са смер­цю кла­сі­ка. Артыст пра­маў­ляе апош­нія чэ­хаў­скія сло­вы: «На пус­тое сэр­ца не трэ­ба лё­ду… Я па­мі­раю. Да­ўнют­ка я не піў шам­пан­ска­га». І га­сіць га­за­вую лям­пу. У пра­моў­ле­ным — і вы­нік пер­фор­ман­су, і стаў­лен­не рэ­жы­сё­ра да свай­го Ла­па­хі­на.

Тэ­атра­ль­ны пра­ект Андрэя Саў­чан­кі — адзін з леп­шых уз­ораў бе­ла­рус­ка­га пра­ектна­га тэ­атра. Яго­ную важ­насць і ад­мет­насць мож­на па­ра­ўнаць з мас­тац­кім унёс­кам леп­шых айчын­ных тэ­атраў-сту­дый кан­ца 1980 — па­чат­ку 1990-х. Ён аб­на­дзей­вае і крэ­атыў­ным по­шу­кам, і мас­тац­кай аль­тэр­на­ты­вай дзяр­жаў­на­му рэ­пер­ту­арна­му тэ­атру, і за­сва­еннем сус­вет­на­га тэ­атра­ль­на­га дос­ве­ду.

Дзміт­рый ЕРМАЛОВІЧ-ДАШЧЫНСКІ